• Газеты, часопісы і г.д.
  • Узняўся белы птах  Уладзімір Пецюкевіч

    Узняўся белы птах

    Уладзімір Пецюкевіч

    Памер: 567с.
    Вільня 2004
    62.93 МБ
    Уладзімір ПЕЦЮКЕВІЧ
    УЛАДЗІМІР ПЕЦЮКЕВІЧ
    УЗНЯЎСЯ БЕЛЫ ПТАХ
    ПЕСНІ ВЕРШЫ БАЛАДЫ
    Вілня, 2004
    ISBN 9955-578-01-7
    UDK 882.6-1
    Пе 23
    Светлай Памяці дзядзькі Map ’яна Пецюкевіча прысвячаю.
    Тэкст апрацаваны і падрыхтаваны да друку рэдактарам Леакадзіей Мілаш.
    Мастацкае афармленне Ігара Гардзіёнка і Вольгі Гардзіёнак Кірэевай.
    Дызайн вокладкі Алега Глекава.
    Набор і вёрстка Дзмітрыя Даўгалёва.
    Выдавецтва Таварыства Беларускай Культуры ў Літве.
    Уладзімір Пецюкевіч нарадзіўся 1 сакавіка 1943 г. у маляўнічым азёрным куточку Беларусі на Браслаўшчыне, у вёсцы Цяцеркі, Віцебскай вобл. Бацька яго ваяваў на Прыбалтыйскім фронце і загінуў у 1944 годзе, баронячы Радзіму ад ворожага нашэсця. Ці не таму нямала вершаў у паэта на тэму вайны і нялёгкага пасляваеннага жыцця, пра горкую ўдавіную долю маці.
    Ул. Пецюкевіч закончыў Беларускі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. Працаваў у будаўніча-мантажным упраўленні №7 трэста “Энергабудмантаж”, а пасля ў Беларускім Дзяржаўным
    музеі народнай архітэктуры і побыту. Выступае ў друку з 1975 г. Падборкі яго вершаў уключаны ў калектыўны зборнік “Лагодны промень раніцы” (1988) і “Браслаўшчына азёрная мая” (1998) Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1996 г.
    Сваім духоўным бацькам Ул. Пецюкевіч лічыць святой Памяці, дзядзьку Мар'яна Пецюкевіча, вучонага-этнографа, заходнебеларускага дзеяча, пад дабратворным уплывам якога і склаўся ён як паэт.
    Ул. Пецюкевіч, 2003 г.
    Вялікі дзякуй кіраўніку выдавецтва “Jusida” Гядэмінасу Жукасу і рэдактару, сябру Рады ТБК, Леакадзіі Мілаш, якія патурбаваліся, каб мая кніга паэзіі ўбачыла свет. А таксама шчыра дзякую старшыні Таварыства Беларускай Культуры ў Літве, шаноўнаму спадару Хведару Нюньку, за клопат пра выданне гэтай кнігі.
    Хведар Нюнька, Леакадзія Мілаш, Уладзімір Пецюкевіч. Вільня, 2004 г.
    Да сузор ’я Лебедзь
    Вялікае шчасце на творчым і жыццёвым шляху сустрэць сааўтара, які гарманічна дапаўняе тваё светаадчуванне, тонка чуе тваю душу і генерыруе новыя, часта, незвычайныя ідэі. Мне вельмі пашанцавала. Я знайшоў не проста сааўтара, сустрэў творчага сябра, чалавека, патрыёта, грамадзяніна, Паэта Уладзіміра Пецюкевіча.
    Першыя песні-“Поле горкіх палыноў” і ‘Таю мой, не кліч...”сталі візітоўкай нашага творчага дуэта. Яны створаныў сярэдзіне 80-х. 3 таго часу мы напісалі шмат іншых песень, a таксама араторыю “Зорка палын”, кантату “Дарога-сцяжына матулі і сына”, дзіцячую казку “Птушыны кірмаш”. I чым болей музычных твораў я пішу на вершы У.Пецюкевіча, тым часцей стаўлю пытанне: чым так прываблівае ягоная паэзія і чаму яна сама просіцца на нотную паперу? Можа таму, што яна родная па духу, а можа таму, што вершы паэта самі па сабе меладычныя? He ведаю, не магу адказаць дакладна, але ўпэўнены-вершы паэта аб’ядноўвае незямная Любоў даБога, любоў да Маці, да жанчыны, любоў да Радзімы.
    Вершы Уладзіміра Пецюкевіча высокародныя па сваёй сутнасці. У думках і словах паэт часта звяртаецца да Бога,да Боскай Маці, да святых, да анёлаў. Ягоная чыстая хрысціянская душа імкнецца ўскрыліць, паляцець высока да зораў і запрасіць з сабой у чароўнае падарожжа блізкія, родныя душы. Гэтыя думкі праходзяць лейтматывам праз усю кнігу:
    "...Да сузор’я Лебедзь, да сузор’я Лебедзь Мы ляцім як гусі-лебедзі, з табой.
    Там далёка недзе, ў лебядзіным свеце, Дом збудуе.м светлы над ракой...”
    “...А навокал-ашкога, размаўляем толькі з Богам, Ды з найсамай дзіўнай Боскаю красой...”
    “...хачу нахадзіцца, хачу заблудзіцца у нечым святым і высокім... ”
    Любоў да Жанчыны ў вершах Уладзіміра Пецюкевіча набывае надзвычай узнёслы змест, чаруе сваёй чысцінёй, пяшчотай і нейкай незямной прыгажосцю. Думаю, што кожная жанчына, калі не мае, дык марыць пра тое высокае каханне, якое маляўнічымі фарбамі ўсхваляе паэт.
    Любоў да Маці ў Пецюкевіча пачуццё святое і высакароднае. Дарагому і самаму блізкаму чалавеку паэт прысвяціў шмат вершаў і кожны з іх прасякнуты бясконцай удзячнасцю сына за падоранае жыццё, за матчына блаславенне. Асабліва ўраджваюць вершаваныя радкі, напісаныя ад імя матулі, у іхаўтар паказвае сваё тонкае адчуванне псіхалогіі жанчыны, маці. Тэме ўзаемаадносін маці і сына прысвечана наша кантата “Дарога-сцяжына матулі і сына”, вершы якой чытач знойдзе ў гэтым зборніку.
    Любоў да Радзімы-вельмі ёмістае пачуццё У.Пецюкевіча, ёю прасякнута ўся ягоная творчасць. Радзіма для паэта гэта не толькі геаграфічная прастора Беларусі, не толькі дубровы, лясы, азёры, рэкі, Радзіма-гэта наша слаўная гісторыя, наша сучаснае і будучае, наш герб і сцяг, пакутная родная мова.
    “...Песня родная і мованашай вечнасці аснова!”
    Радзіма-наша сыноўняя любоў да яе, Радзіма-гэта Маці, бацькоўская хата, Радзіма-гэта чыстая крыніца, наталіцца з якой так прагне стомленая паэтычная душа.
    “...а ўпаду я, знясілены, ад людской глухаты, Беларусь, занясі мяне Да крыніцы Максімавай, Да гаючай вады... ”
    Уладзімір Пецюкевіч-не толькі лірык, ён яшчэ і паэтграмадзянін, тонкая мастацкая натура якога супраціўляецца “...бяспамяцтву, здрадзе, застою..." і несупынна б’е ў званы.
    “...жах манкуртамі быць; жах не ўстаць з небыцця, даканае духоўны Чарнобыль...” “...Беларусь, бі ў званы, бі ў званы, Адгукніся, высокае Неба!”
    Уладзімір Пецюкевіч, як паэт-гісторык, згадвае нам забытыя, слаўныя старонкі гісторыі, якіх было нямала. Перад чытачом з’яўляюцца постаці такіх гістарычных фігур, як Ефрасіння Полацкая, Князь Міндоўг, палкаводзец Канстанцін Астрожскі, Кастусь Каліноўскі, Эмілія Плятэр, Паўлюк Багрым, Ларыса Геніюш. Над гістарычна-патрыятычнай тэматыкай у творчасці У.Пецюкевіча быццам “...лунае натхнёны, вольны духСкарыны, Багдановіча, Купалы...”
    Сапраўдныя Мастакі-дзеці Космасу, Боскія пасланнікі, праваднікі. Толькі яны сваімі светлымі думкамі, пачуццямі, вобразамі, творамі здольны захапіць аблудныя душы людзей і дапамагчы ім пабудаваць свой новы свет. I чым больш людзей у думках, у марах, у душы збудуюць сабе гэты новы свет, тым болей шанцаў віртуальнаму свету пераўтварыцца ў рэальны. У гэтым вышэйшая місія Мастака на планеце. Уладзімір Пецюкевіч, несумненна, адзін з такіх Мастакоў.
    Упэўнены, яшчэ не адно пакаленне чытачоў, кампазітараў знойдзе у паэтычным набытку У. Пецюкевіча сваё натхненне, сваю гаючую, невычарпальную, крыштальна-чыстую крыніцу. Яшчэ я жадаю, каб калісьці спраўдзіліся ўсе аптымістычныя думкі-мары выдатнага беларускага Паэта канца дваццатагапачатку дваццаць першага стагоддзя Уладзіміра Пецюкевіча, асабліва тыя, што адрасаваны беларускаму народу:Ь
    “-На якія агні хочуць выйсці яны, Каб зажыць у святле несмяротным? Уваскрэслай душой адрадзіць карані I быць Вечным, як Неба, Народам!”
    Дзмітрый Даўгалёў, кампазітар
    ТРЫЯЛЕТ
    Дарагой сястры Марылі Пецюкевіч, пры матэрыяльнай падтрымцы якой выйшла гэтая кніга.
    Маці-Беларусі верная дачка, Апякуешся ты спадчынай бацькоўскай, Сэрцам саграеш, нібы крылом анёльскім. Маці-Беларусі верная дачка, Дзякуй, ты і мой радок, як галубка, Выпусціла ў свет душою шчодра-ўзнёслай. Маці-Беларусі верная дачка, Апякуешся ты спадчынай бацькоўскай.
    лістапад 2003 г.
    Сястра Марыля Пецюкевіч. 2003 г.
    ЗЯМЛЯ МАЯ
    Зямля мая, табой народжаны 3 цяпла карэнняў векавечных, Хоць невялічкі і няўходжаны, Але я твой жывы карэньчык.
    I прарасці імкнуся дрэвам я, Узняцца кронаю разгалай, Каб ты ў сухмень і ў дні залеўныя Пад ім утульна адчувала.
    Зачараваны і аблашчаны Тваіх легендаў-казак словам, Цябе я чую ў мове матчынай, Як гул вякоў і шум дубровы.
    Узгадаваны, неабдзелены Тваёй трывогай і надзеяй, Цябе не помню я прыземленай, 3 табой мы Небам летуценнім.
    О Беларусь, святлом ахрышчаны Тваіх бяроз і зорнай высі, Хай сто разоў я буду зніійчаны, Ніхто мяне не перахрысціць!
    ліпень 1991 г.
    Зорка Палын
    Уладзімір Пецюкевіч з кампазітарам Дзмітрыем Даўгалёвым. 2003 г.
    ЗОРКА ПАЛЫН
    араторыя*
    УЗНЯЎСЯ БЕЛЫ ПТАХ
    Узняўся белы птах з палыну горкага, Святло запальвае святым крылом.
    Няўжо ды збудзецпа мой сон вясёлкавыСпаўзе халодны змрок у буралом?
    Над Белай Руссю дух асілкаў-волатаў, На споведзь мы ідзем да курганоў.
    Край абуджаецца, працяты цокатам,Імчыць Пагоня ўдаль з сівых вякоў
    Ідзе Скарына ў дом, Купала з Коласам, Нясуць нам іскры дум-душа, палай!
    Гукай па-роднаму, натхнёна, голасна, У свет дабра дзяцей багаслаўляй!
    Палай, душа, гадуй асілкаў-волатаў
    На змену тым, хто спіць курганным сном... Спявай, зямля мая, узнёсла-молада, Дзень новы сагравай жывым цяплом...
    Узняўся белы птах з палыну горкага, Святло запальвае святым крылом.
    Няўжо ды збудзецца мой сон вясёлкавыСпаўзе халодны змрок у буралом?
    жнівень 1990 г.
    * музыка Дзмітрыя Даўгалёва
    ШЛЯХАМ ПАЛЫНОВЫМ
    Крыж пакуты нясем і нясем на плячах, Аніяк іх не можам расправіць
    3 той пякельнай пары, як разбойнічаў страх, Чорным воранам гойсаў па краі.
    Па траве палыновай, па белых касцях, Па сірочым, па ўдовіным гілачы
    Крыж цяжкі мы нясем, аж цямнее ў вачах.
    Скалануўся ўвесь свет, як убачыў:
    -Хто такі там ідзе ў немалой грамадзе Курапацка-Чарнобыльскім шляхам?
    -Беларусы. Іх Памяць наперад вядзе
    Пад Крывіцкім пакутніцкім сцягам.
    -А хто Памяць ім тую вярнуў да жыцця, Разбудзіў непакорлівы нораў?
    -Жах манкуртамі быць, жах не ўстаць з небыццяДаканае духоўны Чарнобыль.
    -На якія агні хочуць выйсці яны, Каб зажыць у святле несмяротным?
    -Уваскрэслай душой адрадзіць карані I быць вечным, як неба, Народам!
    лістапад 1990 г.
    ЗОРКА ПАЛЫН
    Чорныя палі, чорныя сады, Чорныя буслы, учарнелы люд...
    Тут маіх дзядоў-прадзедаў сляды, Тут і я іду па шляхах пакут.
    Тут шуміць, гудзе Курапацкі бор, Карканне варон, смутак і жуда, Аняменне душ, пацямненне зор...Зоркаю Палын узышла Бяда.
    Чарнабылу пыл, спарахнення дым...I каго ж за здзек павядуць на суд Чорныя палі, чорныя сады, Чорныя буслы, учарнелы люд?
    У руках Суддзі спадзявання сцяг: 3 паласой зары белы небакрай... Божа мой святы, вырві з небыцця Бедную зямлю, злыдняў пакарай!
    сакавік 1991 г.
    ЗНЯМЕЛІ САЛАЎІ
    Знямелі салаўі, знямела ціша ў гаі, Зязюльчына “ку-ку” не чуецца ў бары, На возеры сівым адны вятры гуляюць, I вёслы-напалам, і човен-дагары...
    А некалі вясна была вясной кахання, Наўкол зямля ў садах звінела і цвіла, Здавалася, плылі мы ў белым акіяне, Лябёдкай маладой са мною ты плыла.