Узняўся белы птах
Уладзімір Пецюкевіч
Памер: 567с.
Вільня 2004
ЦІ ВАРТА!
Ці варта, мой сябра, на свет наракаць, Што столькі даводзіцца нам бедаваць! Карэнне ўсіх бедаў у нас у саміх, Паможа нам Неба пазбыцца ад іх.
Давай малітоўна ў Нябёсы глядзець
I бачыць у зорах свой заўтрашні дзеньНастроім пачуцці і думы свае На хвалю, якую сам Бог нам дае.
Давай узнімацца ў нябесны прастор На крылах мелодыі сонца і зор!
Услухайся, дружа, як Неба звініць, Анёльскую музыку лье ў цішыні, Разносіць па свеце святую любоў, Шукаючы новых адданых сяброў.
Зірні, як лунаюць буслы над зямлёй, Вось так бы зрадніцца і нам з вышынёй! Давай не стамляцца сябе акрыляцьШчаслівую зорку ў Нябёсах шукаць!
Давай узнімацца ў нябесны прастор На крылах мелодыі сонца і зор!
студзень 1999г.
ЧОРНАЯ ПТУШКА
Чорная птушка ляцела, Каркнула ў змрочнай цішы: “Болей атручана целаБолей здароўя ў душы!..
Матчына свечка трымцела: “Божа магутны, прашу, Выратуй нашае цела, Гора ўратуе душу”.
Мама, ты верыш у цуда, Бачыш праз памяцьвайны: Збавяцца людзі ад брудуЗдрады. распусты, маны9
Цяжкага часу хваробы Снегам растануць, згараць: Чорнае гора-Чарнобыль Лекарам можа нам стаць?..
Чорная птушка ляцела.
Каркнула ў змрочнай цішы: “Болей атручана целаБолей здароўя ў душы!.
ЖАЛЕЙКА ЗАЙГРАЛА
Зямля беларуская ў горы застыла, Ссівелай матуляй глядзіць на прасторы: Разбітыя сцены спрадвечных святыняў, Разліты Чарнобыль атрутлівым морам.
Пакутніца наша-зямелька святая, Ты згора заўсёды выхсдзіць умела...
Надзея ўзыходзіць зарою над краемНе ўсё, дзякуй Богу, аглухла-знямела.
Гукаю ў змярцвелым гаі салавейку-
I чуецца песня яго, ледзь жывая...
Тады я прыпомніў, што недзе ў куфэрку Жалейка старая-ад прадзеда маю.
Жалейка зайграла, малітваю стала: -Дай сілы нам, Божа, адолець пакуты, Вярні нам усё, што няшчасце забрала, Зрабі Беларусь несмяротна-магутнай!
травень 1987 г.
ЗЯМЛЯ БАЦЬКОЎ МАІХ
Зямля атручана, зямля знявечанаПалыннай Зоркаю прастор гарыць...
Старонка бедная, трывога вечная, Дзе мне знайсці табе жывых крыніц?
Дзе мне знайсці табе, мая гаротная, На раны цяжкія гаючых траў?
Глыбока ранена душа народная.
За што нас, Божа, гэтак пакараў?
Зямля бацькоў маіх, дзядоў і прадзедаў, Люблю я твой прастор, як весні дзень, Нясу твой сум і боль з суровай праўдаю, А думкі кружацца ўсвятле надзей:
Мы ў Памяць вернемся дарогай вечнасці, Збяромся ўсёй сям'ёй пад родны дах, 1 Ефрасінін Крыж дадому вернецца, Навек асвеціць нам у Заўтра шлях.
3 нябыту вернецца і Сцяг з ПагоняюМы дачакаемся сваёй Вясны:
Паветра вольнага і слова роднага. Жывых крыніц і шчодрай баразны...
Зямля бацькоў маіх, дзядоў і прадзедаў, Люблю я твой прастор, як весні дзень, Нясу твой сум і боль з суровай праўдаю, А думкі кружацца ў святле надзей.
ВЕРЫЦЦА Ў СВЕТЛАЕ
Летняя ночка на ўзлессе кладзецца Іскрамі вогнішча, кроплямі рос. Мы прыціскаем з табою да сэрца Лёгкія постаці белых бяроз.
Тут адчуваем мы еднасць з Прыродай, 3 духам язычніцкіх вольных часоў: Хто мы, адкуль і якой мы пароды? Прыпамінаем паганскіх Багоў.
Знічкі Сварога лятуць і згараюць. Наш карагод чарадзейна звініць.
А навакол ваўкалюдныя зграі Муцяць ваду нашых чыстых крыніц.
Верыцца ў светлае зграі разгонім, Вольна ўзлятуць нашы песні да зор. Кінем у вогнішча злое-старое, Пойдзем па кветку чароўную ў бор.
ліпень 1995 г.
ft ft ft
Bepy ў сілу-моц падковы.
Мне б скаваць яе на шчасце 3 песень добрых, светлых словаў, Што, як дар, прыняў ад маці.
Каб яна звінела небам, Вышынёю жаўруковай, Пахла кветкамі і хлебам,Прагну гэткае падковы.
Да вугла прыб’ю, каб хата
He спазнала духу злога: Вокны-з клопату пра Заўтра, Сцены-з памяці Былога.
А падмурак-з камянёў тых, Што завем душой, сумленнем, 3 несціханае турботы Пра адвечнае карэнне...
ліпень 1983 г.
РЫСАКІ MAE ГАДЫ
Ой, куды вы так, куды, Рысакі мае гады, Шляхам звіліста-разбітым? Аж заходзіцца душаТам, наперадзе, мяжа, За якою змрок нябыту.
Рысакі-мае гады, He ляціце ў нікуды, На зямлі няўжо зацесна? Хто ж тады, скажыце мне, Даспявае за мяне, Даснуе лятункі-песні?
Рысакі-мае гады, He ляціце ў нікуды, Мала вам зямной сцяжыны? Хто ж тады, скажыце мне, Хто далюбіць за мяне Вочы сумныя Айчыны?
Ой. куды вы так, куды, Рысакі мае гады, Шляхам звіліста-разбітым? Аж заходзіцца душаТам, наперадзе, мяжа, За якою змрок нябыту.
•k -k -k
Бору шчыры, бору светлы, Накувай зязюлькай шэрай: Колькі зімаў, колькі летаў Мне яшчэ жыццё адмерыць?
Колькі быць наканавана
Мне ў палоне згадак юных: Косы русыя каханайНад бярозкай промні-струны.
Мне яны шляхі прарочаць, Цешаць музыкай надзеі, Што з дарог прамых не збочу Hi ў спякоту, ні ў завею.
Узляту не раз высока
У душэўным узрушэнні Закаханым жаваронкам, Апяю тваё карэнне.
Засланю цябе ад ветру, Нагавораў, недаверу...
Бору шчыры, бору светлы, Закувай зязюлькай шэрай!
А калі раптоўна ў буру Упаду з крылом зламаным, Прытулі мяне, мой бору, Пад бярозкаю курганнай!
ft Ж ft
Гібеюць помнікі без рэстаўрацыі На сценах трэшчыны... і на душы. Няма гісторыі няма і нацыі, Камусьці хочацца, каб я не жыў.
Камусьці выгадна, каб я адмовіўся Ад мовы матчынай, ад казак-сноў, Каб сохнуў, згорблены душой бязмоўнаю, Жыўцом аддучаны ад каранёў.
Таго не ведаюць, што я не страчаны: Іду, абуджаны,-мой дух не знік, Праз пыл чарнобыльскі сябе убачыў я, Пачуў нявольніцкі свой немы крык.
Іду пакутліва, іду напружана
У зону чыстую, на востраў той, Дзе можна выстаяць. хоць і акружаны Бядою страшнаю і сілай злой.
Іду наперад я назад вяртаюся У нетры Памяці: адкуль мы, хто? Ускрылім некалі мы ў Неба яснае 3 гары гісторыі сваёй крутой.
верасень 1988 г.
Бог белы з чорным Ваюе ўпарта За наша Ўчора, За наша Заўтра...
Сышліся мужнасць I зло-навала.
Каму адужаць Наканавана?
Бог белы моцны Любоўю, праўдай... Бог чорны грозны Маною, здрадай...
Любоў і праўда Спрадвеку б’юцца 3 маной і здрадай I не хіснуцца.
Аднойчы змусяць Прызнаць свет цэлы: На Беларусі Адзін Бог белы.
люты 1987 г.
МАЛІТВА ЗА БЕЛАРУСЬ
Божа, молім Цябе: не пакінь у Бядзе, Загаі нам глыбокія раны-
Чарнабыл, чорны пыл, нібы град, нас пабіўМы самімі сабой пакараны.
Божа наш дарагі, адпусці нам грахі, Асвяці пуцявіну крутую-
Уратуй Беларусь, блаславі БеларусьНашу Маці святую!
Божа, што з намі, што?-самі нішчым свой Дом: Час каменне збіраць раскідаем,
Час душу ратаваць, сцежку ў Храм пракладаць Мы сцягі нашы з Неба зрываем.
Божа, не прызямлі, да Нябёс прытулі,
Дай нам зорнага ўзлёту натхнення, Дай праз Боль і Любоў полем слаўных дзядоў Нам дайсці да свайго Уваскрашэння...
Божа наш дарагі, адпусці нам грахі, Асвяці пуцявіну крутую-
Уратуй Беларусь, блаславі БеларусьНашу Маці святую!
верасень 1995 г.
ЗМЕСТ
Трыялет 8
Зямля мая 9
ЗОРКА ПАЛЫН, араторыя 10
Узняўся белы птах 12
Шляхам палыновым 13
Зорка Палын 13
Знямелі салаўі 14
Даруй, зямля мая 15
Мая князёўна 16
Споведзь збуджанага 17
Божа, малітву паслухай 18
Малітва 19
Курганы 20
ДАРОГА-СЦЯЖЫНА МАТУЛІ I СЫНА Кантата 21
Матчына блаславенне 22
Праводзіны 23
Язмін цвіце 24
Едзь, сыночак, з Богам 24
Зборы ў дарогу 26
Гэй, вандроўнік-месяц 27
Да цябе вяртаюся 28
Там 28
Матчына трывога 30
He ўглядайся так, матуля 31
He трывож 32
Разбудзі мяне, матуля 33
Дзякуй, матуля 34
Я веру, сыночак 35
Бывайце 36
“He спяваем, што нам песні...” 37
БАЦЬКОЎСКІ КРАЙ песенны альбом 38
He сумуй, матуля 39
Спатканне 40
Бацькоўскі край 41
Балада 42
Гаю мой, не кліч 43
Калыханка 43
Браслаўская чайка 45
Застольная 46
Грай, Багрыме 47
Поле горкіх палыноў 48
Чарадзейная птушка 49
А ты кажаш: вясна 50
Лета 51
Заспявай мне песню, крывічанка 52
Развітальны вальс 53
Гімн Бацькаўшчыне 54
МЕЛОДЫЯ СЭРЦА песенны альбом 55
He спяшайся, восень 56
Палачаначка-князёўна 57
Мелодыя сэрца . 58
Зараніцы 59
Светлячок 60
He кувай, зязюленька 61
Лецейка, бывай! 62
Рэха жураўлінае 63
Ой, зіма, зіма 64
Наша рэчанька 65
Твіст 66
Азярцо 67
He курлыкай 68
Летуценніца 69
Незабыўная мая 70
Божая кароўка 71
Песня пра Мінск 72
Адпраўляўся хлопец на чужыну 73
Агні залатыя 74
МІЛАЯ СПАДАРЫНЯ песенны альбом 75
Цішыя звінела 76
Рака кахання 77
Да сузор’я Лебедзь 78
Мілая спадарыня 79
Белая лілея 80
Для цябе адной 81
Беласнежка 82
Ты пачуй мяне 83
Мы адны з табой на свеце 84
Алёна-Алёнка 85
Ты толькі ўслухайся, Алеся 86
Ай ды жоначку я маю 87
Ой, ляці зязюленька 88
Акіян жыцця 89
Дарога да неба 90
Кахання лівень 91
Беражанка-ластаўка 92
Цяжка саду без зязюлі 93
Клён з таполяю 94
ЛІТВІНАЧКА песенны альбом 95
Прыдзі з чароўных сноў 97
Гусі-лебедзі 98
Навасельная 99
Русалка 100
Браслаўчанка 101
Нас вянчалі анёлы 102
Ой, ляці, казачанька 103
Пажадай мне, мама 104
Літвіначка 105
Нарач 106
Рыбка залатая 107
Рэчка-рэчанька 108
Эх, вазьму я дудку 109
Голуб галубку цалуе 110
Асяніны 111
Ад панядзелка да панядзелка 112
Дзе ж вы, маладыя дзянькі 113
Дружа, не сумуй 114
Бывай, дваццаты век 115
ПТУШЫНЫ КІРМАШ дзіцячая музычная казка 116
Песня-уступ 117
Песня Жаўрука 118
Песня Вераб’я 119
Песня Сарокі 120
Песня Вароны і варанят 121
Песня Індыка 122
Песня Глушца 123
Песня Жураўля 124
Песня Дзятла 125
Другая песня Жаўрука 126
Песня-фінал 127
НЯБЕСНЫ РАЯЛЬ песенны альбом 128
Флейта 129
Клавесін і габой 130
Скрыпачка-багіня 131
Нябесны раяль 132
Гавайская гітара 133
Арфа 134
Губны гармонік 135
Мандаліна 136
Акарына 137
Цымбалы 138
Віяланчэль 139
Жалейка 140
Гармонік 141
Анёльскі арган 142
Трамбон 143
Ліра 144
Валторна і фагот 145
Туба 146
КРУЖЫЦЦА МЕСЯЦ 3 ЗАРАНКАЙ абразкі з народнага жыцця 147
Каляда 148
Новы год 149
Гуканне вясны 150
Валачобнікі 151
Радаўніца 152
Вясна і каханне 153
Кветка купальная 154
О мой месяц 155
Крывічаначка-купаліначка 156
Сенакосная пара 157
Ты пастой, дзяўчынка 158
Ты прыедзь, не спазніся 159
Месячная ночка 160
Дажынкі 161
Кладачка 162
Красуня і дзівак 163
Дочачка мая, не журыся 164
Ой, мая ты ластаўка 165
Яблычны Спас 166
Сёння ў нас вяселле 167
Адвіхрылася вяселле 168
Бярозка 169
Добра будзе накрасуешся 170
Ой, дзяўчына-капрызуля 171
Плача кветка-дзеўчына 172
Кум і кума 173
Шукае цар царыцы 174