Узняўся белы птах
Уладзімір Пецюкевіч
Памер: 567с.
Вільня 2004
Ой, чаму, чаму, салоўка, нам з табою
Звіць гняздзечка ў родным садзе лёс не даў?
травень 2002 г.
МАЯ ПЛАНІДА
Лістоту восені халоднай Змятае вецер у лаўжы, Нясу я ў свет тугу-самоту, Няма, здаецца, ёй мяжы.
Такая ўжо мая планіда, Наканаванасць Іду крутою пуцявінай, Шукаю радасць.
Хачу даклікацца да шчасця Самотна-звонкаю струной, Хачу угнацца я за часам На крылах мроі веснавой.
He вей, не вей, вятрыска золкі, Маёй тугі не памнажай, Прыдзі, прыдзі, мой дзень высокі, Заззяй, заззяй, мой небакрай!
Такая ўжо мая планіда, Наканаванасць Іду крутою пуцявінай, Шукаю радасць.
чэрвень 1995 г.
зязюля
Т.З.
Праз лясы-гушчары, праз віхуры вятры Даляцеў да цябе покліч сэрца майго. Адгукнулася ты, як зязюля ў бары, Голас любы лаўлю з веснавых берагоў.
Абдымаю Сусвет родных сонечных слоў, Каб наслухацца іх не хапіла б жыцця. Ой, Зязюлька мая, накувай мне гадоў: Жыць хачу я ізноў, уваскрос з небыцця!
Прамяністых вачэй летуценны пагляд Уварваўся ў душу і навек паланіў.
Як ніколі, расцвіў мой няўходжаны сад. Ой, Зязюлька мая, мо цябе я прысніў?!
Светларусай касой ты мой лёс абвіла, На нябёсы ўзняла сны-лятункі мае, Каб я памятаў век у зіхценні святла Дзіўна-казачны бор, дзе Зязюля пяе.
травень 1986 г.
КАБ ТЫ ЗНАЛА, КАБ ТЫ ВЕДАЛА
Каб ты знала, каб ты ведала, Як хачу я зноў маліцца На цябе, Зязюлька ветлая, Шчырай ліры чараўніца.
Слоў тваіх чароўных музыка Пра віры дзявочай долі Над зямлёй прыціхлай кружыцца, He спыніцца ёй ніколі.
Каб ты знала, каб ты ведала, Як хачу я зноў прачнуццаПесняй самай запаветнаю У вясну тваю вярнуцца.
Мы з табой навек разлучаны Вечнай еднасцю душэўнай, Без журбы тваёй зязюльчынай Зажурыўся лёс мой спеўны...
Каб ты знала, каб ты ведала, Як хачу я зноў маліцца На цябе, Зязюлька ветлая, Шчырай ліры чараўніца.
чэрвень 1990 г.
СВІТАЛІНКА
Васільковым вянком увянчаная, 3 таямнічай усмашкай купалінкі, Міла свецішся ласкай і чараміНазываю цябе я світалінкай.
Вышываная зорамі яснымі, На табе беласнежная блузачка.
Я спаткаўся з табой, нібы з казкаю, Чараўніца мая, беларусачка!
Навучылася ты не развучышся Хлеб пячы для застолля сяброўскага, He забылася ты-не забудзешся Мовы матчынай, лёсу нялёгкага.
Дзе палі і дубровы Бярэзіна Павязала блакітнаю стужачкай, Там мой ранак, табою развеснены, Песня сэрца майго, беларусачка!
ліпень 1982 г.
РАЗЛІЛАСЯ ШЫРОКА БЯРЭЗІНА
Разлілася шырока Бярэзіна, Звоніць срэбранай хвалі струной. Ты смяешся вясёла, гарэзліва, Як тады, нашай першай вясной.
Так і хочацца вымавіць: родная, Прыгажэйшай ты стала яшчэ, Нібы гэта рака паўнаводная Адарваць немагчыма вачэй.
Як тады, чарада жураўліная He пазнала рачных берагоў.
Як і жыў бы, не ведаю, мілая, Без гарачага сэрца твайго.
Ты каханнем мяне уваскрэсіла, Дзеліш веснюю радасць са мной.
Разлілася шырока Бярэзіна, Як тады, нашай першай вясной.
красавік 1981 г.
ЖУРАЎЛІНЫ АДЧАЙ
Жураўліны адчай над зямлёй Плача восень.
Як хацеў я стаць песняй тваёй! He збылося.
Hi каханы ў цябе я, ні госць,
А святкую,
Бо шаную тваю маладосць Трапяткую.
Даль звініць жураўлінай трубой,
He сціхае:
Расстаюся навекі з табой, Бо кахаю.
Пакідаю вачэй светлыню-
Зараніцу,
Неспакойнай душы глыбінюТаямніцу.
Закувае зязюля вясной-
Адгукнецца
Цяжкім стогнам не бор нада мнойМаё сэрца...
Жураўліны адчай над зямлёйПлача восень.
Як хацеў я стаць песняй тваёй! He збылося.
верасень 1989 г.
HE ПЛАЧ, КАХАНАЯ
He плач, каханая, не плач,
He пазірай так сумна ў вокны, Мінуцца дні трывог-няўдач
I зноў мы пойдзем шляхам зорным.
He плач, каханая, не плач, Мінуцца дні трывог-няўдач, 1 наша зорка Мілавіца Над намі радасна зайскрыцца!
Усё мінаецца ў жыцці, Міне і гэта восень злая, Пусці вясну ў душу, пусці, Няхай душа не замярзае.
Усё мінаецца, плыве,
Міне і горкая трывога, У сэрцы ўцеха ажыве, Пакліча ў светлую дарогу...
He плач, каханая, не плач, Мінуцца дні трывог-няўдач, I наша зорка Мілавіца Над намі радасна зайскрыцца!
чэрвень 1995 г.
ТЫ КАХАЛА МЯНЕ
Ты кахала мяне, пачуцця не хавалаВылівала душу ў галасісты напеў, Песня мройна плыла, над зямлёй віравала, У нябесную высь я за ёю ляцеў.
Цуда-песняй мяне ты здалёк чаравала, Васільком пазірала з густой збажыны, I купальскі вянок рэчкай быстрай пускала, Давярала вадзе запаветныя сны...
Я па-сёння ляту ў найдзіўнейшае дзіваСтала доляй маёй тая песня твая:
3 ёю ў сэрцы нашу вобраз мілы Радзімы, 3 ёю светла тужу ў неспазнаных краях...
Ты кахала мяне, пачуцця не хавалаВылівала душу ў галасісты напеў, Песня мройна плыла, над зямлёй віравала, У нябесную высь я за ёю ляцеў.
ліпень 1993 г.
ІМЧЫЦЬ ВЯСЕЛЛЕ
Імчыць вяселле, ляціць нястомна, А я махаю рукою ўслед, Пад распісною дугою бомы Чаруюць звонам увесь Сусвет.
Э-гэй, вы, коні вараныя, Званіце ў бомы весялей, э-гэй! Разносьце гукі незямныя, Будзіце радасць у людзей, э-гэй!
Імчыць вяселле, ляціць узнёслаШырэй раздайся, зямны прастор! Сваты і дружкі пяюць дзівосна, Нясуць іх коні ў зіхценні зор.
Імчыць вяселле, ляціць адчайна
Крутой дарогай у зарападЗдаецца, сам я імкну з каханай На дзіва-конях у райскі сад...
Э-гэй, вы, коні вараныя, Званіце ў бомы весялей, э-гэй!
Разносьце гукі незямныя, Будзіце радасць у людзей, э-гэй!
лістапад 1994 г.
ЗОРЫ ЮНАЦТВА
На небакраі зорным світанкам Хто нам міргае?
А ці не наша гэта заранка, Што мы шукаем?
He наглядзецца ў сінія далі,
He наспявацца:
Човен люляе весняю хваляй
Зоры юнацтва.
Зоры юнацтва, зоры юнацтва, Любыя вочы Радзімы, 3 вамі ніколі нам не расстацца, Дзе б ні былі мы!
He накружыца, не нажурыцца Ў небе кахання,
Нам блаславенне шлюць зараніцы На развітанне.
Бліскаюць знічкі, як бліскавічкі,Не наздзіўляцца!
Будуць нам сніцца, ў сэрцы іскрыцца Зоры юнацтва...
Зоры юнацтва, зоры юнацтва, Любыя вочы Радзімы, 3 вамі ніколі нам не расстацца, Дзе б ні былі мы!
ЯЗМІНАВЫ САД
Алесі Таранцовай
Дзівоснае лета гарыць белацветам I пахне язмінам пад нашым акном. 3 дарогі мяне ты сустрэла прыветна, I свецішся родным, ласкавым святлом.
Алеся, Алеся, анёл мой нябесны, Ты мне захавала язмінавы сад.
Алеся, Алеся, ты-летняя песня, Найсамая дзіўная ў свеце краса!
Дні юныя ўспомні, як весела-звонка Было нам у садзе над быстрай ракой: Купаліся ў хвалях купальскія зоркі, У чоўне крылатым плылі мы з табой.
Я буду з табою ўсе будні і святы, Надзейныя зоркі вартуюць наш сад, Звініць, як званочак, сыночак віхрасты, Мяне ўжо не звабіць чужы далягляд...
Алеся, Алеся, анёл мой нябесны, Ты мне захавала язмінавы сад.
Алеся, Алеся, ты-летняя песня, Найсамая дзіўная ў свеце краса!
жнівень 1995 г.
помню
Помню, помню, помню-сіні плёс Лёгкіх вёсел ласкавыя ўсплёскі.
Промні, промні, промні-да нябёс!Белых кос і воч тваіх анёльскіх.
Помню, помню, помню-звон цішы, Хмельна пахнуць кветкі палявыя.
Поле, поле, поле-без мяжы!
Мы бяжым у мроі залатыя.
Помню, помню, помню-не забыць!Льецца ў сэрца зорная залева:
Поўна, поўна, поўна зараніц
I тваіх рамансавых напеваў!
Годзе, годзе зводзіцца журбой,
Годзе сумаваць па маладосці, Пойдзем, пойдзем, любая, з табой, Пойдзем да свайго юнацтва ў госці!
красавік 1994 г.
ВЕШЧЫЯ СНЫ
Сняцца і сняцца мне зорныя ночы, Сняцца каханыя сінія вочы, Толькі не хочуць збывацца чагосьці Сны веснавыя маёй маладосці.
Вешчыя, вешчыя, вешчыя сны, Дзе, залатыя, начуеце?-
Нешта вы, нешта вы вечнай вясны Сэрцу майму не вяшчуеце!
Можа, вы там, за лясамі густымі, Можа, вы там, за гарамі крутымі, Можа, вы там, дзе бяскрайняе мора, Можа, вы там, дзе нязгасныя зоры?
Можа, вы там, дзе даў Бог нарадзіцца, Там, дзе чаруюць азёры-крыніцы, Там, дзе гайдаўся мой човен рыбацкі, Там, дзе так лёгка было закахацца?..
Вешчыя, вешчыя, вешчыя сны, Дзе, залатыя, начуеце?-
Нешта вы, нешта вы вечнай вясны Сэрцу майму не вяшчуеце!
красавік 1994 г.
ЛЕБЕДЗЬ БЕЛЫ
А.Ц.
Як на цуда, як на дзіва, Я гляджу-не наглядзецца: Кружыць танец лебядзіны Лебедзь белы ўвысь імкнецца.
Ой, дзяўчына, лсбедзь белы, Твой палёт чароўна-смелы, Ты вазьмі мяне ў нябёсыПадары мне свет дзівосны!
За палётам чарадзейным Пільна сочыць маё сэрца: Кружыць танец летуценна Лебедзь белы ўвысь імкнецца.
Незвычайнаю вясёлкай
Над зямлёй святло ліецца: Кружыць танец вольна, лёгкаЛебедзь белы ўвысь імкнецца.
Ой, дзяўчына, лебедзь белы, Твой палёт чароўна-смелы, Ты вазьмі мяне ў нябёсыПадары мне свет дзівосны!
жнівень 1985 г.
СВЕТЛЫЯ ЗГАДКІ
He забыць мне ніколі Маладога прыволля Бераг той карагодны, Дзе гулялі з табой, Дзе спявалі вяснянкі Да світальнай заранкі I кружылі, як чайкі, Над азёрнай вадой.
Буду помніць заўсёды Час вясёлых прыгодаў, Як на востраў дзівосны Мы з табою плылі, Як ляцелі на вёслах, Бы на крылах узнёслых, Нам дарылі Нябёсы Райскі міг на зямлі.
Будзе вечна мне сніцца Твой пагляд таямнічы, Дзень і ноч прамяніцца Васільковай зарой.
У святле непагасным Цуда-кветкі купальскай He забудзецца казка Той пары залатой.
лістапад І996г.
ЭДЭЛЬВЕЙС
Колькі я не спазнаў кветак светла-прасветлых, Толькі ты мне адна дорыш казку вясны.
Толькі ты, Эдэльвейс, белазорая кветка, Цуда-пах веснавы мне прыносіш у сны.
Эдэльвейс, эдэльвейс кветка Боскага раю, Эдэльвейс, эдэльвейс зорка велічных гор, Эдэльвейс, эдэльвейс, я цябе адшукаю Недзе там, недзе там, між палаючых зор!
Нада мною гара шлях да нашай сустрэчы, Недзе там, недзе там палымнеетвой дзень, Недзе там, недзе там Дух бясконцы і вечны Нараджае і мой дзень высокіх надзей.
Падымаюся ўвысь-лёд і скалы без краю, Слепяць вочы снягі, з ноч збіваюць вятры, Толькі вера адна, што цябе я спаткаю, Сілы-моцы дае не сарвацца з гары...
Эдэльвейс, эдэльвейс-кветка Боскага раю, Эдэльвейс, эдэльвейс зорка велічных гор, Эдэльвейс, эдэльвейс, я цябе адшукаю Недзе там, недзе там, між палаючых зор!
студзень 1998 г.
HE ТРЫВОЖСЯ, МІЛАЯ
He трывожся, мілая, Што табе прыснілася Бура-навальніца:
Ліўся дождж, як з возера, Бліскалі пагрозліва Стрэлы-бліскавіцы.
He трывожся, слаўная, Навальніцы радуйся: Сніцца дождж-на шчасце. Заліе нядобрае, Злое ўсё, разбойнае, Нам не дасць прапасці.
Адгрыміць, адгрозіцца, Сонца зноў ускоціцца, Выйдзем мы на росы.
Пойдзем, закаханыя, На лугі світальныя, На рачныя плёсы.
Будзем плысці. вольныя, Рэчкай паўнаводнаю.
Піць з жывой крыніцы... He трывожся, мілая, Што табе прыснілася Бура-навальніца.