• Газеты, часопісы і г.д.
  • Узняўся белы птах  Уладзімір Пецюкевіч

    Узняўся белы птах

    Уладзімір Пецюкевіч

    Памер: 567с.
    Вільня 2004
    62.93 МБ
    У кожнай хаце, ў кожным сэрцы Квітнее сёння мамін дзень.
    Віншуем, мамачка, віншуем Цябе з тваім дзівосным днём I песню шчырую даруем 3 душэўнай ласкай і цяплом!
    Жадаем радасці бясконцай, Каб не кідаў цябе спакой, Настрой святочны веснім сонцам Гарэў штодня ў душы тваёй.
    Ты не шкадуеш нам любові, Жывеш турботай пра дзяцей. Прымі ў падзяку нашы словы Што праслаўляюць мамін дзень...
    Віншуем, мамачка, віншуем Цябе з тваім дзівосным днём I песню шчырую даруем 3 душэўнай ласкай і цяплом!
    люты 2002 г.
    ВЫЙДЗІ НА СУСТРЭЧУ
    Апусціўся вечар на прастор азёрны, Свеціцца зарою, сцелецца туманам. А самотны хлопец на гітары мройнай Грае-напявае пад акном каханай:
    -Выйдзі на сустрэчу, любая дзяўчына, Сёння зорны вечар светлых успамінаў!
    Помніш, як нядаўна пад вясёлым клёнам Салавей спяваў нам да світальных росаў, Мы плылі з табою ў летуценным чоўне Ясназорым плёсам, нібы па нябёсах.
    Выйдзі на сустрэчу, любая дзяўчына, Сёння зорны вечар светлых успамінаў!
    Помніш, як з табою слухалі мы казкі Высі паднябеснай і бароў спрадвечных, Нібы на паляне веснавыя краскі, Для цябе збіраў я зоркі Шляхам Млечным.
    Выйдзі на сустрэчу, любая дзяўчына, Сёння зорны вечар светлых успамінаў!
    сакавік 1998 г.
    ТЫ ВЯСНОЮ МЯНЕ НАРАДЗІЛА
    Ты вясною мяне нарадзіла У краі цудадзейных азёр, Напаіла з крыніц, блаславіла, Правяла на бясконцы прастор.
    I плыву я жыццёвай ракою... Пабываў у заморскіх краях, Ды нідзе не знайшоў я спакоюДа цябе скіраваны мой шлях.
    Па табе я, матуля, зжурыўся Пэўна, доля такая мая, Што жыву я не там, дзе радзіўся, Дзе пачуў першы раз салаўя.
    У чароўную майскую ночку Я вучыўся ў салоўкі спяваць Пра дзяўчыну-красуню ў вяночку, Пра азерцы, дзе зоркі гараць.
    Ой, як мне не стае тых азерцаў, Ясназорых, як вочы твае, Да цябе маё сэрца імкнецца, Пра сустрэчу з радзімай пяе...
    Па табе я, матуля, зжурыўся Пэўна, доля такая мая, Што жыву я не там, дзе радзіўся, Дзе пачуў першы раз салаўя.
    травень 1996 г.
    КАЛЫХАНКА
    Ані зорачкі-у вокнах, Пазірае цемра ў вочы. Спіце, дзетачкі, спакойна, Добрай ночы!
    Спі, сыночак, спі, дачушка, Падаруе вам жар-птушку Татка любы-
    Скора ночка-чараўніца
    Зноў вясёла заіскрыцца: Лю-лі, лю-лі!
    Спі, не бойся вокнаў цёмных, Спі, дзяўчыначка-пястунка, Татка вернецца дадому 3 падарункам!
    Спі, мой хлопчык, не трывожся3 цуда-птушкай прыдзе таткаГлянуць зорачкі з нябёсаў, Спі, дзіцятка.
    Спі, сыночак, спі, дачушка, Падаруе вам жар-птушку Татка любы-
    Скора ночка-чараўніца
    Зноў вясёла заіскрыцца: Лю-лі, лю-лі!
    ДЗЯЎЧЫНКА-ЗНІЧКА
    Дзяўчынка светлая мая, Мне на цябе не надзівіцца! Здаецца, неба і зямля Тваёй красою залаціцца.
    Гукай мяне, гукай мяне За небакрай святла-пяшчоты Няхай міне, хутчэй міне Халодны змрок маёйсамоты.
    Ой, не знікай, Дзяўчынка-знічка, Кліч мяне за небакрай, Знічка-заранічка!
    Я разгадаю твой пагляд Такі нябесна-таямнічы!
    Тваіх жаданняў зарапад На зорны шлях мяне пакліча.
    Бялюткі лён тваёй касы
    Маіх пачуццяў не падманеЗліюцца нашы галасы У песню вечную кахання.
    Ой, не знікай, Дзяўчынка-знічка, Кліч мяне за небакрай, Знічка-заранічка!
    ОЙ, НЯСІ, МОЙ КОСЮ!
    Ой, нясі, мой косю, Косю вараненькі, Ты мяне да любай, Да маёй Надзейкі!
    Без яе, адзінай, Чайкі белакрылай, He знаходжу месца, Проста жыць няміла.
    Колькі год сумую, Колькі год чакаю! Ад яе. далёкай, Вестачкі не маю-
    Паляцела ў вырай На зямлю чужую, За лясы густыя, За гару крутую.
    Радасна-шчымліва
    Я вясной вітаю Жаўрукоў вясёлых, Бацяноў і чаек,
    А маёй Надзейкі, Чайкі незабыўнай, He відаць ні ў полі, Hi над хваляй сіняй...
    БЛАКІТНАЯ ГАЛІНКА
    Блакітнага бэзу галінка Табе пакланіцца я рад, Вярнула ты мне на хвілінку Юнацтва далёкага сад.
    Ля весніц матулінай хатыБлакітам азёрным кусты, Ламаю букецік бухматыI бегам на бераг круты.
    Блакітнага бэзу галінка, Пяшчота пары залатой, Вярнула ты мне на хвілінку Красу маладосці маёй.
    Пад звонкія гукі вяснянак Павольнаю хваляй плывём, Вясёлыя вочы каханай Іскрацца блакітным агнём.
    Блакітная сніцца дарога, 3 блакітнымі вокнамі дом... Пра час развітання трывогу Удаль адганяем вяслом.
    Блакітнага бэзу галінка, Пяшчота пары залатой, Вярнула ты мне на хвілінку Красу маладосці маёй.
    РАСЦВІЛО КАХАННЕ
    Узыйдзі-ўзыйдзі скарэй, Месячык малодзенькі.
    Прыйдзі, любы, да мяне У садок зялёненькі!
    Падарую ручнічок, Як сняжок, бялюсенькіПрала-ткала я лянок Для цябе, мой любенькі!
    Для цябе, о верны мой, Для вясельнай радасці... Хай мая саперніца He трымае зайздрасці.
    Пра сваё вяселейка Так мне светла марыцца! Хай мая матуленька На мяне не сварыцца.
    He трывожся, мамачка, Замуж мне не раненькаБеласнежнай вішанькай Расцвіло каханейка!..
    Узыйдзі-ўзыйдзі скарэй, Месячык малодзенькі. Прыйдзі, любы, да мяне У садок зялёненькі!
    травень 2001 г.
    БРАСЛАУШЧЫНА ПЕСНЯ ВЕСНАВАЯ
    Браслаўшчына-сінь ды сінь без краю, Срэбрапеннай хвалі звон-струна.
    Браслаўшчына песня веснавая, Вечна маладая старана.
    Весела, як чайкі, ясным раннем Узлятаюць вёслы над вадойКолькі шчасця, радаснага ззяння У вачах абранніцы маёй!
    Ой, што гэта чары ці мне сніцца?! Я ныраю з чоўна ў глыбіню
    I лаўлю там знічкі-зараніцы, Чараўніцы любай падаю.
    У дзівосных пацерках-заранках
    Любая пяе пра мілы край,Нібы гусі-лебедзі, вяснянкі Кружацца, плывуць за небакрай...
    Браслаўшчына сінь ды сінь без краю, Срэбрапеннай хвалі звон-струна.
    Браслаўшчына-песня веснавая, Вечна маладая старана.
    ліпень 1998 г.
    Пад сузор’ем Кахання
    Уладзімір Пецюкевіч з жонкай Аксанай. 2002 г.
    БЕЛАРУСАЧКА
    На заранку-зару, на світальніцу, Маладзік-весялун заглядаецца. Ты смяешся з мяне, перасмешніца, Што раўную цябе я да месяца.
    Ты-заранка-зара найяснейшая, Ты-анёлаў сястра наймілейшая, Ты з нябёсаў прыйшла боскай музыкай, Прыгажуня мая, беларусачка!
    У святочны убор ты прыбралася, Васільковым вянком увянчалася, Дзівіш белы ўвесь свет вабным голасамСпеў над вёскай плыве і над горадам.
    Ты і ў полі касьбой-з песняй сонечнай, I ў застоллі ты з ёй, як з сябровачкай... На заранку-зару, на світальніцу, Маладзік-весялун заглядаецца...
    Ты-заранка-зара найяснейшая, Ты-анёлаў сястра наймілейшая, Ты з нябёсаў прыйшла боскай музыкай, Прыгажуня мая, беларусачка!
    студзень 1999 г.
    БЕРАГІНЯ
    Ты-любоў мая святая, Берагіня, Зберагаеш верным сэрцам бераг той, Што купаў юнацтва наша ў хвалях сініх, Узнімаў, як чаек белых, над вадой.
    Да цябе я птахам радасным вярнуся, Спадзяюся, не забыла ты мяне, Пакланюся і душою павінюся, Раскажу, як сумаваў на чужыне.
    Берагіня, Берагіня, Берагіня, Прыгажуня з беларусаю касой, Беражы кахання бераг, беражы мне, Я вярнуся ясназораю вясной!
    3 тога берага святога мы з табою Будзем зноў у хвалі сінія ныраць, Завіруюць песні-мроі над зямлёю, Адгукнецца рэхам звонкім сенажаць.
    3 тога берага святога нашы дзеці Палятуць у вырай некалі ад нас... Столькі ўецца светлых сцежачак на свеце, А дадому, найсвятлейшая,-адна!..
    Берагіня, Берагіня, Берагіня, Прыгажуня з беларусаю касой, Беражы кахання бераг, беражы мне, Я вярнуся ясназораю вясной!
    ВІШАНЬКА-ЧАРЭШАНЬКА
    Прыляцеў дадому і застыў раптоўна: Колькі дзіўнага святла! -
    Над вадой азёрнай у цішы садовай Вішня расцвіла.
    О краса нябесная, Як мяне ты ўсцешыла, Нібы песня салаўя, Вішанька-чарэшанька, Вішанька-чарэшанька, Любая мая!
    Анімала вёснаў адзвінела ў росах, Покуль я цябе шукаў, Абхадзіў паўсвету, а такой дзівоснай Я не сустракаў.
    Стану на калені ў дзіўным захапленні Перад Боскаю красой:
    Ты-маё здзіўленне, ты-маё натхненне I ратунак мой.
    О краса нябесная, Як мяне ты ўсцешыла, Нібы песня салаўя, Вішанька-чарэшанька, Вішанька-чарэшанька, Любая мая!
    МЫ ЛЯЦІМ 3 ТАБОЮ
    Узняліся, абняліся Нашы крылы над зямлёю, He нацешымся мы воляй I нябеснаю красою: Мы ляцім-ляцім з табою Да нязнанага парогуБлаславіла нас матуля У шчаслівую дарогу.
    Запыталіся мы ў зораў:
    -А ці доўга будзе шчасце? Адказалі ясны зоры: -Трэба ў сонца запытацца. Запыталіся мы ў сонца:
    -А ці доўгім будзе шчасце? Адказала ясна сонца: -Трэба ў ветру запытацца.
    Запыталіся мы ў ветру: -А ці доўгім будзе шчасце? Адказаў нам мудры вецер: -А чаго ў мяне пытацца! Запытайцеся вы ў сэрца, Вам яно ўсю скажа праўду, Да яго часцей прыходзьце На малітву, на параду.
    Запыталіся мы ў сэрца I пачулі:-Будзе шчасце, Покуль будзеце, як птушкі, У бацькоўскі дом вяртацца!
    ГУСІНЫМ ШЛЯХАМ
    Гусіным Шляхам пад Божым дахам Імкнуцца птахі, як думкі-мроі.
    Гусіным Шляхам з такой адвагай Ляцім у вырай і мы з табою!
    Гусіным Шляхам пад Божым дахам Нам немагчыма з дарогі збіццаГусіным Шляхам, як кажуць магі, Усё, што сніцца, павінна збыцца.
    Гусіным Шляхам пад Божым дахам Нас бласлаўляюць сястрыцы-зоркі.
    Гусіным Шляхам, святым прасцягам, Вяртацца век нам у край бацькоўскі...
    Гусіным Шляхам пад Божым дахам Імкнуцца птахі, як думкі-мроі.
    Гусіным Шляхам з такой адвагай Ляцім у вырай і мы з табою!
    ліпень 1995 г.
    БЕЛАЯ ЧАІЦА
    Ой, ты дзяўчыначка, сэрца абранніца, Краю азёрнага белая чаіца, Ты мне даруй за блуканне маё I не раўнуй да нязнаных краёў!
    Скора вярнуся я з дальняга выраю, Радасць і жальба мая белакрылая. Тое, што свет мне далёкі не даў, Дома падорыць нам сіняя даль.
    Белая чаіца, белая чаіца, Мары і сны веснавыя збываюцца: Славячы песнямі родны прастор, Мы павяслуем з табою да зор!
    Недзе на беразе зорнага вострава Сэрцам распалім купальскае вогнішча. Мроі акрыліць нам вір-карагод1 мы адправімся ў новы палёт.
    Недзе ў сузор’і Вялікай Мядзведзіцы Казачны бор перад намі засвеціцца, Там, дзе чароўная кветка цвіце, Там, дзе сцяжынка да раю вядзе...
    Белая чаіца, белая чаіца, Мары і сны веснавыя збываюцца: Славячы песнямі родны прастор, Мы павяслуем з табою да зор!
    АКСШНІЦА
    Аксане П.
    Калі са мною ты, я-птах у небе веснім, Калі цябе няма, злятаю я з нябёс.
    Калі са мною ты, звіняць пра шчасце песні, Калі цябе няма, пяю пра сумны лёс.
    Аксінніца, Аксіння, сініца любая мая, Чакай світанкам сінім здалёку жураўля!
    Як абразок святы, як талісман надзейны,
    У сэрцы я нясу крылаты вобраз твой, У сцюжы-халады, дарогаю завейнай Ён беражэ мяне душэўнай цеплынёй.
    Аксінніца, Аксіння, сініца любая мая, Чакай світанкам сінім здалёку жураўля!
    Вяртаюся дамоў, у край замілавання,
    Дзе кожны каласок-цяпло душы людской, Блакітны васілёк гарыць маім жаданнем Хутчэй цябе спаткаць на сцежцы палявой.