Узняўся белы птах
Уладзімір Пецюкевіч
Памер: 567с.
Вільня 2004
чэрвень 1980 г.
ЯСНЫ ГАЙ
Апошні дзень, апошняя хвілінаI пойдзе лета ўдаль за небакрай, Махне чырвонай хустачкай рабіны, Пакіне ў светлым суме гай.
Той ясны гай, дзе мы з табой спявалі, Збіраючы суніцы між бяроз, Дзе мы з табой каханне напаткалі, Смяяліся, шчаслівыя, да слёз.
Няхай павее восень сцюжным ветрамЗасцеле шэрай хмарай небакрайНам будзе сніцца, сніцца наша лета, Успамінацца ясны гай.
Цяплом вясновых песень-успамінаў Напоўнім нашы сэрцы цераз край, I будзе з намі лета штохвілінна, I будзе з намі ясны гай.
Дзе б ні былі, якой бы нас красою Hi дзіваваў чужы, далёкі край3 любых дарог мы вернемся з табою У свой чароўны ясны гай.
жнівень 1979 г.
О БЕЛАРУСЬ, ЦЯБЕ ЯК HE ЛЮБІЦЬ
Люблю зялёную, зіхотнаросную
У зорным полымі азёр-крыніц, Люблю завейную, люблю марозную.
О Беларусь, цябе як не любіць!
Як не здзіўляцца мне табою, дзіўная,Як маці, ты ў мяне адна-адзіная, Адна-адзіная!
Люблю вясёлую, узнёсла-мройную 3 купальскім водбліскам агнёў-зарніц, Люблю журботную, люблю трывожную.
О Беларусь, цябе як не любіць!
Як не здзіўляцца мне табою, дзіўная,Як маці, ты ў мяне адна-адзіная, Адна-адзіная!
Люблю нястрымную, імклівакрылую, Калі душа звініць, услед ляціць, Люблю вясельную, люблю радзінную.
О Беларусь, цябе як не любіць!
Як не здзіўляцца мне табою, дзіўная, Як маці, ты ў мяне адна-адзіная, Адна-адзіная!
сакавік 1978 г.
ВЕСНАВЫЯ ВЕТРЫ
Веснавыя залётныя ветры Паразвейвалі зборышчы хмар, I мільгаюць, плывуь кіламетры Песень спетых і здейсненых мар.
I ляцім мы з каханымі поруч 3 новай песняй да новых вышынь, Да святла неразведанных зораў, Да глыбінь непазнаных душы.
Ой вы ветры, залётныя ветрыМаладыя прарочыя сны, Да вышынь і глыбінь запаветных Нас нясіце на крылах вясны!
Ад раздолля бацькоўскага поля, Бестурботных маленства дарог Адлятаем у вырай міжволі Да раздолля турбот і трывог.
Дзе патрэбны нястомныя рукі
I юначага сэрца агонь, Мы імчымся туды без прынукі, Неспакойным вятрам наўздагон.
люты 1978 г.
МЕДЫЦЫНСКІЯ СЁСТРЫ
Танга-танец каханняАд вячэрняй зары Аж да самага рання Юным радасць дарыў. Гралі звонкія струны Пра усмешку вясны... Ды раптоўна віхурны Загрымеў гром вайны.
Хвалі болю і суму, Ззянне помсты ў вачах. Санітарныя сумкі На плячы у дзяўчат. Іх бясстрашныя сэрцы Пад смяротным агнёмЯк ратунак ад смерці, Як спатканне з жыццём.
Надышоў дзень чаканы, Далягляд развіднеў, Танга-танец каханняПерамогай звінеў.
Медыцынскія сёстры Навальнічнай пары Ваявалі за вёсны, За бяссмерце зары...
ліпень 1977 г.
МАЦІ-КРАІНА
Ты не здавалася, Мужна змагалася, Зносіла стойка нядолі груз, Ты набалелася, Ты нацярпелася-
Стала навек святой, Беларусь!
Маці Краіна,
Наша Святыня,
Колькі ў Тваім паглядзе святла!-
Зорка Пагоня
Яснай паходняю
Над зямлёй узышла.
Дзень нараджаецца,
Край абуджаецца,
Бел-чырвон-белы палае сцяг-
3 марай нябеснаю,
3 роднаю песняю
Выйшла Ты ў свет на вольны прасцяг.
Маці-Краіна.
Наша Святыня,
Гонар Табе і слава Табе-
Цемра спадае, Золак займаецца, Дзень Свабоды ўстае!
жнівень 1992 г.
ЗОРКА ПЕРШАЯ
Хто аблётаў свет, 3 намі згодны ўсеЧайкі, ластаўкі, жураўлі: Край наш Браслаўскі Па сваёй красеЗорка першая на зямлі.
Хто гасціў у нас, Зноў сюды вясной Птушкай з выраю прыляціць Да святла кастроў, Сонца над вяслом, Прыгажэйшых сноў у жыцці.
Калі ты рыбак Ды яшчэ паэт, Сэрцу хочацца бачыць рай3 россыпу азёр Падары букет, Падары яму сіні край.
Калі ж ты ляцець Здумаў над зямлёйДапаможа наш край дзівос: Крылы вырастуць За тваёй спіной
На прыволлі хвой і бяроз.
лістапад 1979 г.
ПЕСНЯ ПРА ГОМЕЛЬ
Над роднаю зямлёй, Над палескім прасторам Ты свецішся зарой, Старажытны наш горад. У засені садоў I квяцістых каштанаў He лічыш ты гадоў, Малады, закаханы.
Убранне на табе 3 шоўку чыстых нябёсаў, У вокнах і травеСонца, зоры і росы. Аддаў навечна ты Улюбёнаму сэрцу Палацы і масты, Залатыя азерцы.
Над Сожам хвойны пах, Салаўіныя песні, Над імі зорны шлях Нашых мараў нябесных. Чаруй, прыходзь у сны Звонам новых вяснянак, Наш Гомель-сын вясны, Малады, закаханы.
верасень 1977 г.
мшск
Прыйшоў з вякоў ты, горад мой, Спавіты былямі, легендамі сівымі, Замала цешыўся гадамі маладымі Ды даўняю парой.
Нямігі пеннаю вадой
Пажары ты гасіў, гулі бары, дубровы;
Упершыню апеў твой подзвіг аўтар “Слова”, Як ты ішоў на бой.
Твае далёкія гады-
Званы жывыя памяці народнай.
Які ты, Мінск мой, векапомны
I на здзіўленне малады!
Расці шчасліваю парой,
Пад мірным небам велічна красуйся, Сталіца Маці-Беларусі, Славуты горад мой-герой!
Як белы лебедзь, нада мной
Плыве твой сёння дзень, у сонцы прамяніцца. 3 руін узнятая, здзіўляй, мая сталіца, Набранай вышынёй.
Над беларускаю зямлёй, Над цэлым светам твой ліецца голас. Спакойны, важкі, як жытнёвы колас, Магутны голас твой.
красавік 1979 г.
ДЫМ РАССТАННЯ
Васількі ў збажыне Несарваныя павянуць. Нашай першай вясне He спяваць нам, мой каханы, Нашай першай вясне He спяваць табе і мне, Васількі не рваць у збажыне.
Хай не знаюць бяды Краскі сінія кахання. Ах, навошта нам дым, Горкі-горкі дым расстання! Ах, навошта нам дым, Гэты горкі-горкі дым, Дым расстання ў сэрцы маладым!
Нада мной і табой Льецца звон расстайнай песні. Ах, навошта жальбой Узрушаць нам ранак весні! Хай звіняць над зямлёй, Над старонкай дарагой Толькі песні шчасця, родны мой!
Пранясем праз гады Радасць першага спаткання, Бераг рэчкі круты, Краскі сінія кахання.
Ах, навошта нам дым, Гэты горкі-горкі дым, Дым расстання ў сэрцы маладым!
КАНВАЛІЯ
Пара дзівосная, пара жаданая
Маімі марамі раскалыханая:
Цвіце канвалія, цвіце канвалія, Званочкі белыя чароўна-вабныя.
Расой сцюдзёнаю ты умываешся, Зарой пяшчотнаю ты уціраешся, Дубок зялёненькі табе ўсміхаецца, Зязюлькай шчодраю кувае раніца.
3 табой спаткаюся-з журбой не знаюся, У ясным позірку тваім купаюся, Плыву бясконцымі тваімі ласкаміЛяснымі былямі, ляснымі казкамі.
Пара дзівосная, на жаль, не вернецца, А мне ўсё помніцца, а мне ўсё верыцца: Цвіце канвалія, цвіце канвалія, Званочкі белыя чароўна-вабныя.
1991 г.
КАЛІНАВЫ МАСТОЧАК
3 асеннім халадком Рачулка за сялом, Калінавы масточак. Каліны беражкомЧырвоным паяском,Чароўны наш куточак.
Палі і паплавы Кранулі журавы Курлыканнем расстайным. -Каханая мая, Якую ты штодня У сэрцы носіш тайну?
-Спытай, мая любоў, У вольных журавоў, Пра што заўсёды мрою. Хачу я крылы мець, Жураўкай паляцець У дальні край з табою.
-Журавачка мая, Быў я ў чужых краях, Журыўся дні і ночы. Мне сніўся родны дом, Рачулка за сялом, Калінавы масточак.
травень 1982 г.
Кветка надзеі
КВЕТКА НАДЗЕІ
песенны альбом
HE СВЯЦІ, БЛІСКАВІЦА*
He свяці, бліскавіца, не бліскай, He высвечвай боль-смутак зямны, Над Агнём курганоў-абеліскаў He грыміце, грамы-перуны!
He грыміце, грамы, не нясіце Над зямлёй адгалоскі баёў, He бяліце бялей, не бяліце Скроні белыя маці маёй!
He параньце душу-не паліце Несціханай трывогай вайны!
He будзіце салдат, памаўчыце, He трывожце іх вечныя сны!..
Загрыміце, грамы, загрыміце Пераможным салютам Вясны, Разбудзіце салдат, разбудзіце, Хай паслухаюць песні яны!
Праспявайце вы ім, раскажыце, Як паўсталі з руін гарады, Забруілі жывыя крыніцы, Расквітнелі палі і сады!
красавік 1983 г.
Я РАД, МАЯ РАДЗІМА*
Я рад, мая Радзіма, Любіць твой шчодры сад, Дзеля цябе, адзінай, He знаць парою свят.
Я рад, што ў садзе гэтым I мой расточак ёсць, Што ў ім зімой і летам Садоўнік я-не госць.
Інакш ці ж меў бы права, К зямлі прыпаўшы ніц, Згубіцца ў хмельных травах I піць з тваіх крыніц,
Тваім паветрам дыхаць, У мройным сне лятаць, Блукаць ля рэчак ціхіх, Смяяцца і кахаць...
Я рад, мая Радзіма, Любіць твой шчодры сад, Дзеля цябе, адзінай, He знаць парою свят.
сакавік 1979 г.
*-музыка Сяргея Новіка-Пеюна
КВЕТКА НАДЗЕІ*
Мак на гародзе маім пунсавее, Макам пунсовым усходзіць зара, Дзень нараджаецца з яснай надзеяй: Вернецца, вернецца дзіва-пара.
He проста так, не проста так Палае мак зарой-
Пунсовы цвет-як добры знак, Што будзеш ты са мной!
Мак высеваю я кожнай вясною, Як толькі шчасце пакінула дом, Лета зажурана светлай журбою, Кветкай надзеі цвіце пад акном.
Вернуцца песні, забавы і жарты, Вернуцца зоры і звон цішыні, Шчодрае лета запросім у хату, Макам асвецім шчаслівыя дні.
He проста так, не проста так Палае мак зарой-
Пунсовы цвет-як добры знак, Што будзеш ты са мной!
чэрвень 1992 г.
* -музыка Мікалая Даўгалёва
МАЯ ЖУРАЎКА*
3 нябёс высокіх ты спусціся
I асвяці мой родны домЦябе гукаць я так стаміўся I жыць у снах тваім святлом!
Нясі хутчэй вясну з вяснянкайСпыні крутых завей крыло...
Ты, толькі ты, мая жураўка,Адна надзея на цяпло!
У свет красы тваёй і ласкі Пусці мяне і супакой, Заваражы паглядам яснымДай мне ажыць навек душой!..
Нясі хутчэй вясну з вяснянкай Спыні крутых завей крыло... Ты, толькі ты, мая жураўка,Адна надзея на цяпло!
люты 1999 г.
*-.музыка Мікалая Даўгалёва
СВЯЦІ МНЕ, ЗАРА*
Зара палымнее ўспамінам, Іскрыцца слязой на вачах.
Свяці мне зара, не свяці мнеТуман засцілае мне шлях.
Свяці мне, зара, не свяці мне, зара, Туман засцілае мне шлях.
Мой шлях, дзе ішоў я з адзінай, Што кветкай купальскай цвіла.
Свяці мне, зара, не свяці мнеТаго ўжо не будзе святла.
Свяці мне, зара, не свяці мне, зара, Таго ўжо не будзе святла.
Святла, што нядаўна дзівіла, Губляў я ісон, і спакой.
Свяці мне, зара, не свяці мнеПары не вярнуць маладой.
Свяці мне, зара, не свяці мне, зара, Пары не вярнуць маладой.
студзень 1999 г.
*-музыка Мікалая Даўгалёва
КУПАЛЬСКАЯ*
Купалінкі-зоры
Ў вышыні нябеснай Разліліся морам У чаканні песень.
I дзяўчына-кветка Летуценна-светла Просіцца у маці Пакупалаваці:
-Маці, мая маці, He трымай у хаце Мяне, маладую, Ў ночаньку святую!
Пайду пашукаю Папараць чароўну, Мне яна заззяе У дуброве цёмнай.
Пайду на ўсю ночку, Песень наспяваю, Навію вяночкаў, Любага спаткаю...
Маці, мая маці, He трымай у хаце Мяне, маладую, Ў ночаньку святую!
чэрвень 1990 г.
АЛЁНА*
У вачах тваіх восень яснаяТак зажурана-чароўна!
Мройным позіркам, сумна-ласкавым, He спалі мяне, Алёна!
Што было святым, не забудзецца, Абаўе душу любоўна, Сны прасветлыя нашы збудуццаНе журыся так, Алёна!
Прыгадай-прысні шлях развеснены, Узмахні крылом натхнёнаНебам казачным, небам песенным Паляцім з табой, Алёна!