Узняўся белы птах
Уладзімір Пецюкевіч
Памер: 567с.
Вільня 2004
Буду я маліць, каб дайшлі твае Слоўцы Богу ў вушы.
ліпень 2002 г.
ОЙ, HE ЧАРУЙ!..
Ой, не чаруй, ой, не чаруй, краса-дзяўчына, Бяздонна-чорнымі, агністымі вачыма!
He спакушай, не спакушай мяне ты гэтакГатоў ад позірку твайго не край Сусвету!
Ой, не чаруй, ой, не чаруй, краса-дзяўчына, Бяздонна-чорнымі, агністымі вачыма!
Любой парой: у дождж, у снег, у спёку-сцюжу, Гатоў табе з сузор’я Льва прынесці ружаў, Але бяздоннасці вачэй тваіх баюся, А як сарвуся ў вір круты і захлынуся!
Ой, не чаруй, ой, не чаруй, краса-дзяўчына, Бяздонна-чорнымі, агністымі вачыма!
Калі не хочаш на зямлі, то я душою
Гатоў на Марсе рай стварыць для нас з табою, Але агністасці вачэй тваіх баюся, А як згару я ў іх, бы знічка, адыскруся!
Ой, не чаруй, ой, не чаруй, краса-дзяўчына, Бяздонна-чорнымі, агністымі вачыма!
жнівень 2000 г.
ХТО КАХАЕ, ТОЙ ЗНОЙДЗЕ
Над ракою вірыстай Вербы ціха шумяць.
Закахана-іскрыста Вочы ў хлопца гараць:
He хавайся, дзяўчына, Пад вярбой у журбеАніводзін хлапчына Тут не знойдзе цябе.
-Хто кахае, той знойдзе
I з сабой павядзе,
А хто не-міма пройдзе, I Бог з ім-хай ідзе.
-Я знайшоў, бо кахаю
I стаю прад табой, О краса незямная, Будзь навекі маёй!
-У мяне ёсць умова: Будзе мой толькі той, Хто запросіць у човен, Павяслуе са мной.
А куды, я не знаю, Можа, ў казачны край, Што заранкай міргае, I падорыць мне рай.
-Згодзен я, прыгажуня, I з умовай такой-
Загадай-паплыву я I да зораў з табой.
чэрвень 2002 г.
БЕРАЖЫ, КАЛІНА...
-Беражы, каліна, тонкія галіны-
3 ветрам не гуляй.
He кахай, Яніна, малада дзяўчына, Янку-бабыля.
-А чаму, скажы мне, Янку не кахаці Ды не мілаваць?
Ён жа так умее хораша спяваці Ды на скрыпцы граць!
-А ці ты не чуеш, ці вачэй не маеш, Што ты ў ім знайшла?
Ён жа п’е, гуляе, ні пра што не дбае, Як бы ты жыла?
-He хачу нічога я ні чуць, ні бачыць, Дай ты мне спакой.
Сэрца-мой дарадца, што пяе і плача, Калі Ян са мной...
-Беражы, каліна, тонкія галіны-
3 ветрам не гуляй.
He кахай, Яніна, малада дзяўчына, Янку-бабыля.
НЯХАЙ САБЕ МУЖЫК, ЯК ЛАПАЦЬ
Мая суседачка, ты чула?
Пайшла гамонка па дварах, Аж сэрца мне кальнула.
Паслухай-проста жах!
Гавораць: мой мужык няўдалыНіжэй травы, цішэй вады.
А мне ён-лепшы самы, А мне ён-залаты.
За ім спакойна і надзейна, Як за каменнаю сцяной, Душою маладзею
I ведаю адно:
Няхай сабе мужык, як лапаць,
I ходзіць-робіць, нібы спіць, Абы за ім не плакаць, Гаручых слёз не ліць.
Мая суседачка, жыву я
I зла нікому не раблю, Чаму тады я чую Такую балбатню?
Гавораць: мой мужык бяздарны, He мае смелых крылаў-мар.
А мне ён-самы здатны, А мне ён-гаспадар.
He знала б я другога ліха,
А плёткі злыя, як віно,
Перашумяць і схіснуць, Я ж ведаю адно:
Няхай сабе мужык, як лапаць, 1 ходзіць-робіць, нібы спіць, Абы за ім не плакаць, Гаручых слёз не ліць.
ліпень 2002 г.
СПЕЛАЯ СУНІЧКА
Прыгажуня Яня ягады збірала, Спелаю сунічкай рдзелася яна.
Ягады збірала, з Янкам жартавала:
- Ты ляці, мой голуб, набяру адна!
- Ой, мая галубка, зборы тут малыя: Дзе-нідзе чырвона, болей-пустацвет.
Завяду цябе я ў ягады такія, Буйна-сакаўныя, што не бачыў свет!
- Дзякуй, мой спагадны, я і тут спяваю, He пайду, баюся, ў бор далёкі твой: Там мядзведзі ходзяць, там ваўкі блукаюць, На маёй палянцы ціша і спакой...
I раптоўна сціхла ўсё наўкол пад сонцам, Змоўклі на хвіліну дрэвы і трава, Затаіў дыханне ўвесь Сусвет бясконцыПрыгажуню Яню Янка цалаваў.
ДЗЕ ТЫ, МОЙ ХАРОШЫ ?
Птушкі ў вырай адлятаюць, Халады перачакаюць
I вяртаюцца ізноў.
Толькі ты, мой ясны сокал, 3 той староначкі далёкай He вяртаешся дамоў.
Дзе ты, мой харошы, дзе ты? Вочы ўсе я праглядзела, Пазіраючы на шлях, Сны усе я перасніла, Што ўзнімалі нас на крылах У мядункавых лугах.
Ўсе дарожкі абхадзіла Па якіх з табою мілы Я гуляла да відна, Песні ўсе перапяяла, Што калісьці даравала Нам чароўная вясна...
Птушкі ў вырай адлятаюць, Халады перачакаюць
I вяртаюцца ізноў.
Толькі ты, мой ясны сокал, 3 той староначкі далёкай He вяртаешся дамоў.
ліпень 1995 г.
НАШТО ЗАМУЖ ПЫТАЕШ ?
Прыляцеў на радзіму Шумны вырай шчаслівы I шчабеча-звініць.
3 ім вярнуўся і хлопец, Кажа любай: Ну хопіць Нежанатым мне быць.
О мая ты дзяўчынка, Без цябе, чарацінка, Ў маім сэрцы зімаГэткай кветачкі весняй, Гэткай сонечнай песні Ва ўсім свеце няма!
Ты чакай мяне ў сваты, Я хачу, каб была ты Назаўсёды маёй.
Да цябе я прыедуПрыімчуся на гнедым Пад дугой распісной.
-Хлопча мой, ты здзіўляеш, Нашто замуж пытаеш, Маёй просіш рукі, Калі хаты не маеш
I па свеце блукаеш, Як бадзяга які?
Калі ў сваты ўжо ехаць, To на новенькім “Мэрсе”, Толькі ж ты не круты: I машыны не маеш,
Ўсё на коніку скачаш, Пра што мовіць тады!
О, мая ты дзяўчынка, Залатая іскрынка, He пужай круцізной, Я яе не баюся, Хоць ушчэнт разаб’юся, А ты будзеш маёй!
жнівень 20002 г.
ЧАРАЎНІЦА
Па чарніцы, па чарніцы, як па былі-небыліцы, Завітаў аднойчы я ў зялёны бор, Там, ля хаты-леснічоўкі, спатыкаю чараўніцуI не ведаю, як зладзіць мне з сабой.
He магу знайсці я месца-так пячэ і коле сэрца Позірк сонечна-гарэзлівых вачэй:
Пераспеюць, перабродзяць мае ягады ў вядзерцы Пацалуй мяне, ласкавы мой, хутчэй!
Разгубіўся я спачатку-адхінуўся, адвярнуўся
Ад дзявочага спякотнага пляча:
-Ой, што будзе, ой, што будзе! -утаплюся, захлынуся У бяздоннасці вачэй тваіх і чар!
Абняла мяне пяшчотна прыгажуня-чараўніца, Белым крыллем лебядзіным абвіла-
Паплылі кудысьці дрэвы, з імі-ягады-чарніцы, I душа мая кудысьці паплыла.
травень 1995 г.
ДЗЕД МЯНЕ ВУЧЫЎ
Дзед мяне вучыў, дзед мой мудры быў, Добра помню я, ён мне гаварыў: -Сенажаць агледзь, як раса спадзе, А дзяўчыначку на градзе.
He паслухаўся я яго тады, Надта юны быў, не чакаў бяды.
А бяда прыйшла нечаканая, Як прывёў у дом я каханую.
А яна-ні мыць, а яна-ні шыць, Hi гарод палоць, ні абед зварыць, Толькі сварыцца, прыдзіраецца, Ды малюецца, прыбіраецца.
I прыпомніў зноў дзеда я свайго, Калі рэчка ўжо выйшла з берагоў: -Сенажаць агледзь, як раса спадзе, А дзяўчыначку на градзе.
Як далей мне быць, доўга думаў я
I сказаў: Бывай, жоначка мая!
He умела жыць, пажыві з другім, Я ж пайду касіць новыя лугі...
Калі ж выбіраў жонку ў другі раз, Дзеда зноў згадаў і яго наказ: -Сенажаць агледзь, як раса спадзе, А дзяўчыначку на градзе.
HE СВАТАЙ MHE, MAMA
Спрачаецца з маці Красуня-дзяўчына:
-Мяне ты не змусіш Сцяпана пакінуць.
За ўсіх, што я знаю, Ён лепшы найсамы, Другога не трэба, He сватай мне, мама.
Лясок невялічкі, А столькі малін!
Мой Сцёпка маленькі,
А ў сэрцы адзін.
Хоць ён і нізенькі,
Хоць з шапкай аршын, Але зухаваты,
I добрай душы.
Нашто мне, матуля, Пархом даўганогі: Ён ведае толькі Ў піўніцу дарогу.
He трэба мне, мама,
I Грышкі-асілка: Знясіліць работай, He дасць адпачынку.
Лясок невялічкі, А столькі малін!
Мой Сцёпка маленькі, А ў сэрцы адзін.
Хоць ён і нізенькі, А з ім у мяне Высокія мроі Наяве і ў сне!
чэрвень 2003 г.
ЧАМУ ТЫ, ХМЕЛЮ?..
-Чаму ты, хмелю, не развіўся, Да часу вянеш малады?
Чаму ты, хлопец, зажурыўся, Ад ранку ходзіш ля вады?
-Ой, як жа мне ды не журыцца I не хадзіць каля вады! Маю дзяўчыну-чараўніцу Рака забрала ў вір круты.
-Ой, бедны хлопча, кінь жалейкуI так нявесела ў жыцці, Няма для сэрца лепшых лекаў, Як радасць новую знайсці!
-Ой, як жа мне ды не іграці, Іграй жалеечка мая, Каб на ўвесь свет было чуваці, Па кім сумую я штодня!..
-Чаму ты, хмелю, не развіўся, Да часу вянеш малады?
Чаму ты, хлопец, зажурыўся, Ад ранку ходзіш ля вады?
HE ЎТРЫМАЕШ СЭРЦА НА АБРОЦІ
Неспакойна б’ецца ў маці сэрца:
-Што, дачка, ты думаеш сабе?Янку ты не любіш, мне здаецца, Хоць вачэй не зводзіць ён з цябе.
-Мамачка, няхай сабе не зводзіць, He аб ім я думаю штодзень.
He ўтрымаеш сэрца на аброці, Да другога сцежачка вядзе.
-Дочачка, ну што ты нарабіла?Кінула такога малайца.
Ты ж яго спачатку так любіла, 3 ім была гатова да вянца!
-Што са мной зрабілася такое, Мамачка, не ведаю сама: Гляне на мяне сусед МіколаI нідзе спакою мне няма.
-Чуеш, мама, як гармонік грае?
Гэта Коля кліча ў сад мяне.
Што са мной, матуленька, не знаюТак я рада сёлетней вясне!
-Я цябе не буду павучаці, Хоць мая і лёгкая рука, Толькі ад дабра дабра шукаці Я табе не раіла б, дачка.
КУМАЧКІ
Сядзяць на прызбе кумачкі
I кумкаюць па-трошку: -Прыехаў сын да Клумавых, Прывёз са свету жонку.
Узяў бы ён тутэйшую, A то, падумай, Ганка, Прывёз фуфыру нейкую, Чарнейшу за цыганку.
Сказала і спынілася, Другая ёй пярэчыць:
-Што ж ты хацела, мілая?Яшчэ не гэтак грэшаць.
Маліся Богу, Фанечка, Бацькі і гэткай рады.
А каб ён негрыцяначку Прывёз сабе дахаты?
Ды не бяда, што чорная, Нібы варона тая, Абы была праворная, Як ластаўка, лятала.
Ты кажаш пра тутэйшую...
I пра тутэйшых слава: Апрануцца, як вешалкі, I ходзяць, быццам павы.
Шыкуюцца, малююцца, Бацькам адзець іх-гора.
Палоць гарод лянуюцца, Давай хутчэй ім горад...
Сядзяць на прызбе кумачкі I кумкаюць па-трошку...
жнівень 2002 г.
ДУБОЧАК, HE ХІЛІСЯ
Да пары, дубочак, не хіліся, He скідай лісточкаў на зямлю. He спяшайся, хлопец, не жаніся, Покуль не спаткаеш ты сваю!
He кажы, што ты амаль шчаслівы, Да сваёй абранніцы прывык.
Прывыкае й вогнішча да ліўня, Толькі ў ім агонь як не жывы.
А сваю каханую ты знойдзеш, Толькі пашукай яе сляды У гародзе, а не ў карагодзе, Як нам раяць мудрыя дзяды...
Да пары, дубочак, не хіліся, He скідай лісточкаў на зямлю. He спяшайся, хлопец, не жаніся, Покуль не спаткаеш ты сваю!
НАВША
-Навіну табе раскажу я, маці: Пазнаёміўся я з такой дзяўчынай!Ад красы яе воч не адарваці, Ажанюся з ёй-буду я шчаслівы.
-Любы мой сынок, трэба ажаніцца, Толькі ты глядзі, каб не памыліцца: He хвалі каня запрагаючы, А дзяўчыначкувыбіраючы.
-Што ж тады рабіць мне, скажы, матуля? He магу заснуць я вясновай ночкайСняцца косы мне белыя, бы кужаль, Вочы сінія, нібы васілёчкі.
-Любы мой сынок, пагадзіся з маці: Жонку-не касу ў краме выбіраці, He хвалі каня запрагаючы, А дзяўчыначку-выбіраючы.
-He згаджаюся я з табой, матуля,Да мяне яна-з добрым, шчырым сэрцам, А як запяе, хоць каго расчуліць, Цэлы век яе слухаў бы, здаецца.
-Любы мой сынок, ты рабі, як знаеш, Толькі ўдумайся, што табе я раю: He хвалі каня, запрагаючы, А дзяўчыначку-выбіраючы.