• Газеты, часопісы і г.д.
  • Узняўся белы птах  Уладзімір Пецюкевіч

    Узняўся белы птах

    Уладзімір Пецюкевіч

    Памер: 567с.
    Вільня 2004
    62.93 МБ
    ПРА ШТО Я МАРУ, ЛЮБЫ МОЙ
    Над рэчкай ціша і спакой, Будан над ёю з лапак хвойных. Пра што я мару, любы мой, Лятаю ў думках светла-мройных?
    Збудуй, мой родны, гэткі дом, Каб век надзейна ў ім жылося, I звіў бацян над ім гняздо, Што долю шчасную прыносіць.
    Хоць добра тут з табою мне, Паверыць сэрцайка не хоча, Што з любым рай і ў будане, А ці не праўда, мілы хлопча?
    Напэўна, час ужо такіКрутых, нібы чмялёў, наўкола, У іх-ого! -асабнякі, Што нам не сніліся ніколі.
    Вязуць красуняў маладых
    He ў цесны кут у інтэрнаце На іншамарках дарагіх, А ў найсвятлейшыя палацы...
    Хоць добра тут з табою мне, Паверыць сэрцайка не хоча, Што з любым рай і ў будане, А ці не праўда, мілы хлопча?
    красавік 2002 г.
    СКАРДЗІЦЦА СУСЕДКА
    Скардзіцца суседка: -Як у сумнай байцы, Адракліся дзеткі Ад старога бацькі.
    Ох, сыны-нявесткі!
    He душа ў іх-камень: Hi саміх, ні весткі, А бядак чакае.
    На кійку трасецца
    I губляе памяць...
    Дзе ў тых дзетак сэрца? Што ў жыцці іх вабіць?
    Як жыла шчэ маці, Быў стары не хворы,Вабіла багацце Ў бацькавай каморы.
    Прылятуць, бывала: Пётра, Янка, Іра...Гнецца стол ад сала, Каўбасы і сыру.
    Маці як памерла, Занядужыў бацька, Хата іх сустрэла Скрухаю бядняцкай.
    Больш не едуць. Дзіўна, Грэх каму прызнацца:
    Роднае хаціны Столькі год цурацца!
    Зноў злятуцца хіба, Як прымусіць гора,Бацькава магіла Будзе ім дакорам.
    лістапад 1986 г.
    ГОЛУБ
    -Голубе мой, голуб, голуб шызакрылы, He буркуй так горка, не буркуй.
    Ой, чаму ты, голуб, гэткі невясёлы?
    He тужы так цяжка, не сумуй!
    -Як жа не тужыці, як не сумаваці, Як жа мне вясёлым, бесклапотным быць?Столькі адляцела ў вырай зім і летаў! Любую галубку не магу забыць!
    -Голубе мой, голуб, голуб шызакрылы, He буркуй так горка, не буркуй!
    Паглядзі наўкола-колькі ёсць прыгожых, Знойдзеш ты другую, не сумуй!
    -Як жа не тужыці, як не сумаваці, Як жа мне вясёлым, бесклапотным быць?На зямлі і ў небе мне другой не трэбаЛюбая галубка ў сны мае ляціць!
    травень 1993 г.
    HE ЧАПАЙ, HE ЗАЛЯЦАЙСЯ
    Адбіваецца дзяўчына
    Ад залётаў хлопца:
    -Адчапіся ты, хлапчына, Скора ўзыйдзе сонца.
    Гэткіх ведаю я вёрткіх, Іх намеры злыя: Як дамогуцца наўцёкі, Бы зладзеі тыя.
    Ты шукай сабе такую, Як і сам, вяртуху, Што цябе ў пару любую Шчыра будзе слухаць.
    I з ахвотаю дазволіць Аддавацца жарсці, А пасля дзіця ў падоле Прынясе да маці.
    Будзе маці абліваці Слёзкамі малога, А дачка ёй гадаваці Прынясе другога...
    Нечапай, не заляцайся, Хлопец зухаваты, I мне хітра не ўсміхайся, He праводзь дахаты.
    Той няхай мяне чапае
    I дамоў праводзіць, Хто каханне ў сэрцы мае, Воч з мяне не зводзіць.
    ОЙ, HE СТУКАЙ
    Ой, не стукай у вокны, мяцеліца, He трывож маё сэрца:
    Мой каханы ніколі не вернецца, Мне ўжо з ім не сустрэцца.
    Ўсе дарожкі-сцяжынкі замецены, Анідзе ні слядочка, Адзінокай блукае мядзведзіцай Неспакойная ночка.
    He ляжыцца, не спіцца, не мроіцца На халодных падушках: Цёмнай ночкаю сэрца не гоіцца У параненай птушкі.
    Узніміся хутчэй, маё сонейка, Засвяціся над краем -
    Я на долю сваю, долю горкую, На людзях забываю...
    Ой, не стукай у вокны, мяцеліца, He трывож маё сэрца:
    Мой каханы ніколі не вернецца, Мне ўжо з ім не сустрэцца.
    чэрвень 1991 г.
    БЫВАЙ, КАХАНЫ!
    У садзе веснім, пад акном, Зязюля сумная кувае: Дзяўчына любага свайго Ў дарогу выпраўляе:
    -Бывай, каханы мой, бывай, Жадаю скорага вяртання, He забывай, не забывай На ўсё, чым сэрца раніў!
    He забывай на сінь азёр, Дзе мы з табою веславалі I нам здавалася: да зор На чоўне мы ўзляталі.
    He забывай на млын стары, Што нам крылом махаў з пагорка I баіў казкі, гаварыў Пра слаўны час далёкі.
    He забывай на ясны гай, Дзе салаўю мы падпявалі, I даганялі небакрайУ мройным сне блукалі...
    Бывай, каханы мой, бывай, Жадаю скорага вяртання, He забывай, не забывай На ўсё, чым сэрца раніў!
    ЗА ПАСАГАМ HE ГАНІСЯ
    Сёння Ясь да Касі ў хату Завітаў уранку, Ён рукі сваёй каханай Просіць маці й бацьку.
    А бацькі і кажуць хлопцу: -Мы аддаць гатовы
    Нашу радасць, наша сонца, Ды з адной умовай:
    Ажаніцца ажаніся, Даражэнькі наш хлапчына, За пасагам не ганіся, Твой пасаг краса-дзяўчына!
    Ты, відаць, з сям'і заможнайЯк той князь, прыбраны, Калі ж ты й душой прыгожы, Будзеш нам жаданы.
    Ну, а ў нас, як бачыш, сціпла, Лішняга не маем, Калі ў хату госць, гасцінна Мы яго прымаем...
    Ажаніцца ажаніся, Даражэнькі наш хлапчына, За пасагам не ганіся, Твой пасаг краса-дзяўчына!
    кастрычнік 2002 г.
    КАЛІ ЛЮБІШ АЖАНІСЯ
    Папракае маці сына:
    Што ты, сынку, верцішся? Знаю, маеш ты дзяўчыну, А чаму не жэнішся?
    Калі штосьці ўбок адводзіць, Трэба з сэрцам раіцца.
    Калі любіш і не возьмешБудзеш вечна каяцца.
    Калі любіш-ажаніся, He блудзі, мой сыне, А не любіш адкасніся, Дай спакой дзяўчыне!
    Помню, бацька твой не доўга Да мяне прыглядваўся: Дні праз два запрог гнядога I прымчаў-пасватаўся.
    Пражылі б мы век у згодзе Богу й людзям мілыя, Каб не ліха, не страхоцце, He туга ўдавіная...
    Зладжу, сын, табе вяселле, Як ва ўсіх, не горшае...
    Помню, вэлюм я надзелаСлёзы, як гарошыны.
    За сталом на нас глядзелі, Як на зорку з месяцам,
    Скрыпкі гралі, госці пелі, He маглі нацешыцца...
    Калі любіш ажаніся, He блудзі, мой сыне, А не любіш-адкасніся, Дай спакой дзяўчыне!
    снежань 2002 г.
    МРОІ БАБЫЛЯ
    Пагадаў бы я табе на рунах, Ды такой прамудрасці не знаю.
    Паіграў бы я табе на струнах, Ды чароўнай скрыпачкі не маю.
    Пагадаў бы я табе на картах, Ды не навучыўся я ад маці.
    Запрасіў бы я цябе на свята, Ды не маю чым пачаставаці.
    Пагадаў бы я табе на зорах, Ды забыў, які твой знак нябесны, Пакатаў бы я цябе па моры, Ды разбіў я човен свой на трэскі.
    Пагадаў бы я табе на каве, Ды яшчэ Каляды за гарою...
    Лепей я пайду спачну на лаве I цябе, харошая, прымрою.
    верасень 2000 г.
    I HE СЦЕРПІЦЦА, I HE ЗЛЮБІЦЦА
    Дзеўчына на дзверы пазірае, А яе матуля не пускае:
    -Годзе, доня, бавіць давідна Ночкі цёмныя на гуляначкахАдцвітае ўжо твая вясна.
    -	Што хаджу дарма я па ночаньках, Мая мамачка, не кажы.
    Я хачу знайсці хлопца слаўнага, Хлопца любага, па душы.
    -	Выйшла б ты, дачушка, за Лявона, Ён такі багаты і вучоны!
    Што яму паўвеку, не зважай.
    3	часам сцерпіцца, з часам злюбіцца, Будзе з ім спакойна, не ўздыхай.
    -I не сцерпіцца, і не злюбіцца, Мая мамачка, не кажы.
    Трэба стройнага, трэба дужага, Трэба хлопца мне па душы.
    Ну, тады пайшла б ты за Аксёна, Стройны ён і дужы, і вясёлы.
    Што развёўся з жонкай, не зважай.
    3 часам сцерпіцца, з часам злюбіцца, Будзе з ім не сумна, не ўздыхай.
    -I не сцерпіцца, і не злюбіцца, Мая мамачка. не кажы.
    Трэба добрага, трэба шчырага.
    Трэба хлопца мне па душы.
    ОЙ, ГАДЫ MAE, ГАДОЧКІ!
    -Ой, гады мае, гадочкі, Хто вас просіць так імчаць?! Па дарожках, па масточках Даганяю, не дагнаць!
    -Усіх коней перагоніш,
    I гнядых, і вараных, А гадочкаў не дагоніш Ты, Марыська, маладых.
    He дагоніш, не павернеш Маладой сваёй вясны, He адчыніш вокны-дзверы Ў залатыя мроі-сны.
    -Ой, не можа быць, сястрыца, Што вясны мне не дагнацьТак за мною шлях пыліцца, Гэтак конікі імчаць!
    -He сумуй па тым, Марыська, Што пайшло за небакрай, А гады, што засталіся, Юнай песняй напаўняй.
    He дагоніш тога чоўна, Што па возеры катаў, Дзе каханы-нарачоны Вёслы ў хвалі апускаў...
    -Гэй, гнядыя, вараныя, Гэй, імклівыя мае,
    Мне гадочкі маладыя Даганіце, хоць у сне!
    ліпень 2002 г.
    Б’ЮЦЦА ХЛОПЦЫ
    Б’юцца хлопцы не на смех, Нібы пеўні тыя, За Галіну, за яе
    Чары незямныя.
    Ходзіць ходырам зямля, Пыл-аж да аблокаў, Што, здаецца мне здаля, Гаснуць нават зоркі.
    I Галінка-любата!-
    Кінулася ў бойку:
    -Ой, бяда мая, бядаБ’юць майго Сымонку!
    Адпіхнула буяноў
    Ад свайго мілога: -Знайце, хлопцы, дзе любоў, Там і перамога!
    Стогнуць хлопцы: ох ды ах!
    I красуню славяцьАж пад неба на руках Галю падкідаюць.
    сакавік 1995 г.
    HE СВАРЫСЯ, МАТУЛЯ
    Слёзнай просьбай красуня
    Сэрца маці кранае:
    He сварыся, матуля, Што сватам адмаўляю.
    Азірніся навокал, За каго тут ісці мне? Мо за п’яніцу Хомку, Ці за старца Яўхіма?
    Чым жаніх абыякі
    На маю галаву, To ўжо лепей ніякі, I адна пражыву!
    Ты дарэмна мне раіш, Каб я выйшла за Філю, Хоць машыну і мае, Што бацькі падарылі.
    А які з яго будзе
    Гаспадар, мне скажы ты: Нібы кот, ноччу блудзіць, А днём спіць, як забіты.
    He пайду і за Фрола, Кажуць, мае ён дзетак Ад трох жонак ці болей, Плаціць ім аліменты.
    I не трэба мне, маці, Багацея Гаўрылы, Што з яго мне багацця, Калі сэрцу не мілы...
    Чым жаніх абыякі
    На маю галаву, To ўжо лепей ніякі, I адна пражыву!
    травень 2003 г.
    СЛЁЗКА-РАЗБІТАЕ СЭРЦА
    Журыцца слёзка-разбітае сэрца 3 вочак ружовых расою сляза.
    Ціха навокал заслухаўся вецер3 кветкай гаворыць дзяўчына-краса:
    -Кветачка слёзка-разбітае сэрца, Дзе нам з табою ад болю падзецца? Доля такая ўжо: век сумаваць, Шчасце былое сваё ўспамінаць.
    Шлях пачынала я з мілым шчасліва: Нас пазнаёміла цуда-вясна, Ў танцы кружыліся лёгка-імкліва, I летуцелі ўсю ноч, давідна.
    Рэчаньку быструю чоўнам люлялі, Вёсламі-крыламі светлых надзей...
    Чайкі над намі трывожна крычалі, Як прадчувалі расстайны наш дзень...
    Кветачка слёзка-разбітае сэрца, Дзе нам з табою ад болю падзецца?
    Доля такая ўжо: век сумаваць, Шчасце былое сваё ўспамінаць.
    НОЧКА ЗОРЫЦЦА
    Так дзіўна ночка зорыцца! Гаворыць хлопец з любаю, Ніяк не нагаворыцца, Як салавей з зязюлькаю:
    -Мая дзяўчынка светлая, Краса нябесна-мройная, Каб знала ты, каб ведала, Як ты мне міла-дорага!
    3 табой, мая ласкавая, Я адчуваю сокаламЗдаецца, узнімаюся Высока-правысока я.
    I там, дзе далеч райская, Нібы у лесе ягады, Збіраю зоркі ясныя, Нясу цябе парадаваць.
    Кінь, мілая, трывожыцца, Што заўтра адлятаю я, Праз год які, дасць Божанька, Вярнуся з краю дальняга.
    Я не забуду, родная,
    Цябе ні ў якім выраі: Hi за лясамі цёмнымі, Hi за марамі сінімі...
    Так дзіўна ночка зорыцца!Гаворыць хлопец з любаю, Ніяк не нагаворыцца, Як салавей з зязюлькаю.
    снежань 2000 г.
    КЛІЧА ХЛОПЕЦ
    Кліча хлопец на спатканне любую дзяўчыну: -Хочаш, мілая, ў арэхі сходзім мы з табой? У бары, на баравіне, ядрыцца ляшчыннік, Як ён вабіць, каб ты знала, спелаю красой!
    -He пайду я, мой харошы, не пайду, мой родны, Хоць няхай растуць бананы там, у тым бары.
    А што скажа мне матуля пра мае паходы? Ды й сама зблудзіць баюся ў цёмным гушчары.
    -Сходзім, мілая, не бойся, маці знаць не будзе, Назбіраем кош арэхаў-і дамоў хутчэй, А калі ж раптоўна зблудзім, выведуць нас людзі, He хаваць жа нам кахання ад людскіх вачэй!..