• Газеты, часопісы і г.д.
  • Узняўся белы птах  Уладзімір Пецюкевіч

    Узняўся белы птах

    Уладзімір Пецюкевіч

    Памер: 567с.
    Вільня 2004
    62.93 МБ
    Размаўляюць суседкі, Бы віхурыцца вецер, За ўсіх больш ад кабетак Мужыкам дастаецца.
    ліпень 2002 г.
    ПРЫМАКІ
    Я прымак і ты прымак, Нас, вясёлых, двое.
    Пойдзем, швагра, адпачнем На раку з табою.
    Там такая прыгажосць: Хваля ў бераг плешча, Кружыць-меле шумны вір, Бы язык у цешчы.
    Я прымак і ты прымак, Нас, вясёлых, двое.
    Пойдзем, швагра, адпачнем На раку з табою.
    Цешчы мы паведамім Пра сябе ў запісцы: “Даражэнькая, бывай, Мы пайшлі тапіцца!”
    А тым часам мы з табой Там па кроплі возьмем I гаворку пра жыццё Песняй упрыгожым.
    Там мы з плотак-печкуроў Юшкі нагатуем...
    Дома цешчаньку сваю Рыбкай пачастуем.
    Падаруем ёй букет Беленькіх лілеяў.
    Ад здзіўлення цешча: “Ах!” I на міг самлее.
    Я прымак і ты прымак, Нас, вясёлых, двое.
    Пойдзем, швагра, адпачнем На раку з табою.
    ліпень 2002 г.
    ГАРА СВЯТАЯ I БЯРОЗКА
    Няма спакою ў свеце: Гудзе варожы вецер, Наўкол наводзіць жахI хлопец, юны воін, Здабыць у бітвах волю Адправіўся у шлях.
    Праводзіла дзяўчына У грозную чужыну Каханага свайго.
    He ведала, не знала, Што вылье слёз нямала, He ўбачыць больш яго.
    Жыла надзеяй светлайПрыходзілі са свету Ад любага лісты.
    У іх ні ноткі сумуБадзёрыў ён красуню, Адводзіў страх бяды.
    Бяда ж прыйшла раптоўна, Ударыла, як громам, Смяртэльнай навіной: У вечнасць ратным полем Пайшоў адважны воінГарою стаў святой.
    Дзяўчына абамлела, Бярозкай зашумела Над сумнаю ракой.
    А з той гары далёкай Вяртаецца салоўка Ёй песні пець вясной.
    студзень 2003 г.
    ЧАЙКА БЕЛАКРЫЛАЯ
    На вадзе ўстрывожанай Човен калыхаеццаКружыць хлопец возерам, Тужыць па абранніцы:
    -Там, дзе хвалі зорныя, Там, дзе светла мроіцца, Па табе, чароўная, Сэрца маё зводзіцца.
    О мая ты, мілая,
    Чайка белакрылая, Веру і надзеюсяМы з табой сустрэнемся!
    Павяслуем, верная, Павяслуем, шчырая, Да святога берага, Ў лета незабыўнае.
    Пойдзем, летуценная, Хмельна-кветнай пожанькай, Дзе сушылі сена мы, Снілі сны прыгожыя...
    О мая ты, мілая,
    Чайка белакрылая, Веру і надзеюся-
    Мы з табой сустрэнемся!
    СПЕЎ КАРАГОДНЫ
    Спеў карагодны чаруе зямлю, Кружыцца явар з калінайМройна спяваюць у тон салаўю Хлопец з дзяўчынай:
    -Ояк таемна ў світальным гаі, Сцежка бяжыць над ракою!..
    Што перад намі? Якія шляхі Пройдзем з табою?
    Сіняя далеч нязнаных краёў Казкай якою спаткае?
    Колькі зязюля шчаслівых гадоў Нам накувае?
    Толькі ці трэба нам казкі чужой, Хоць і нябесна-чароўнай?
    Дом пабудуем над роднай ракой, Шчасцем напоўнім...
    Спеў карагодны чаруе зямлю, Кружыцца явар з калінайМройна спяваюць у тон салаўю Хлопец з дзяўчынай.
    верасень 2001 г.
    HE ТРЫВОЖСЯ, МАРЫСЬКА!
    Вецер ярасна вые, Гоніць птахаў у вырай I дзяўчына ў адчаі, Горкіх слёз не хавае:
    -Ой, куды ж, мой каханы, Ты сабраўся так рана
    I сядлаеш гнядога У такую дарогу?!
    -He трывожся, Марыська,
    He тужы, не журыся, He згінайся, дзяўчынка, Як ад ветру былінка!
    Я вярнуся дадому,
    Як асілім дракона, Што зямлю нам святую Гэтак люта дратуе.
    Вер, мая залатая, -
    Злая хмара сканае, I пярсцёнкам вянчальным Сонца ўзыйдзе над намі...
    He трывожся, Марыська,
    He тужы, не журыся, He згінайся, дзяўчынка, Як ад ветру былінка!
    снежань 1997 г.
    ГОРАЧКА ЧУБАТАЕ
    Маё горачка чубатае, Плача дзеўчына, ўздыхае, Аніхто мяне не сватае, Што рабіць ужо, не знаю.
    Столькі хлопцаў добрых мела я, He было ад іх адбою, I куды яны падзелісяПаплылі якой вадою?
    Маё горачка чубатае, Аніхто мяне не сватае. Дзе ж ты, сокал мой крылаты? Прылятай скарэй у сваты!
    Ой, у чым я вінаватая, Што нікога ўжо не маю? Я ж не злая, не кудлатая, He распусніца якая.
    Можа трохі ганарлівая, Ну дык ёсць чым ганарыцца, Самі хлопцы гаварылі мне: Я дзяўчына-чараўніца...
    Ой, як сумна, мама родная, Што рабінцы ў чыстым полі, Ты скажы, скажы мне, полейка, Ці знайду я шчасце-долю?
    Ты скажы, маё шырокае, Свята ўбачу я ці скора?
    Запражэ мой любы коніка
    I прымчыць на мой падворак?..
    Маё горачка чубатае, Аніхто мяне не сватае. Дзе ж ты, сокал мой крылаты? Прылятай скарэй у сваты!
    жнівень 2002 г.
    ОЙ, СЫНКУ’
    Ой, сынку, сынку, што гэта з табою?! Маўчыш, не гаворыш, дзе ты бываеш.
    Відаць па вочках, што ходзіш па ночках, Дзяўчыну маеш і забаўляеш.
    Мой мілы хлопча, зусім ты забыўся, Што ў войска збірацца табе ўжо скора. Глядзі, да службы, каб не ажаніўся, Няўжо ты хочаш набрацца гора?
    -He бойся, маці, не бойся дарэмна, Чаго не бывае на белым свеце!
    Майго не будзеш дзіця гадаваці, Паможа цешча яго прыгледзіць.
    — О не, мой сынку, калі ўжо так выйшла, To вас, галубочкаў, мы павянчаем.
    Дзіцятка будзе ў мяне падрастаці, Чакаці татку з чужога краю.
    АД’ЯСНЕЛА ЗАРАНКА-ЗАРА
    Ад’яснела заранка-зара, Развіталася з раніцай яснай. Мне таксама расстацца пара 3 незабыўнай часінай юнацтва.
    Адзвіняць залатыя дзянькі Карагодам над быстраю рэчкай, Дзе пускаў я з каханай вянкі, А на іх мігатлівыя свечкі.
    Хоць і весела быць бабылём, Ды скарыцца каханню я мушу: He аб’едзеш таго і канём, Што прызначана лёсам, мой дружа!
    Я адчуў на вяселлі тваім:
    I мая будзе гэткая доляАдспяваюць мае салаўі, Адквітнеюць лугі на прыволлі.
    Давядзецца, мой сябра і мне Развітацца з жыццём халасцяцкім, Маладой бесклапотнай вясне Несуцешна рукой памахаці...
    Хоць і весела быць бабылём, Ды скарыцца каханню я мушу: He аб’едзеш таго і канём, Што прызначана лёсам, мой дружа!
    верасень 2002 г.
    3 ДОБРЫМ МУЖАМ НАЖЫВЕШСЯ
    Вецер гойдае каліну, Ледзь галінкі не ламае, А дачку, красу-дзяўчыну, Маці вучыць-навучае:
    -Райся, дочачка, ты з сэрцам, Калі мужа выбіраеш,
    Каб пасля не выць, як вецер, I душу слязой не раніць.
    3 добрым мужам нажывешся, Будзеш радасцю іскрыцца, 3 кепскім-гора набярэшся, Учарнееш, як зямліца.
    Калі я была такая, Навучала мяне маці: Без глыбокага кахання Ў вір замужжа не кідацца.
    I жыву я, дзякуй Богу, Сама бачыш, з бацькам добра, I хачу ў жыцці дарогі
    Я табе такой жа роўнай...
    He вадзіся ты з Яўхімам, Ён пад“мухай” ходзіць часта, I бацькі ў яго такія, Ты за ім не мела б шчасця.
    Пакахала б ты Сцяпана, Хлопец, ён, разумны, дужы
    I з сямейкі паважанай, Ты жыла б за ім, дачушка...
    3 добрым мужам-нажывешся, Будзеш радасцю іскрыцца, 3 кепскім-гора набярэшся, Учарнееш, як зямліца.
    жнівень 2002 г.
    ВЯСКОВАЯ ЎДАВА
    Пра ўсё рознае на свеце Разважае непаспешна, А найбольш, бадай, аб дзецяхТо журліва, то усцешна:
    -Балыпуну свайму казала:
    He жаніся з гарадскоюПазяхае-сну ёй мала, А гарод зарос травою.
    Меншы мой са мной быў згодны, Ўзяў руплівіцу-вяскоўку:
    Хлеб у хаце невыводны, I адзетыя з іголкі...
    Задрыжаў кабецін голас, Апаліў мой слых знянацку:
    -Hi аднога, ні другога Гадаваць не даў Бог бацьку.
    сакавік 1983 г.
    АДЧАШСЯ, БАРАДАТЫ
    На рачным прычале ў лодцы Дзеўчына сумуе, А прад ёю гожы хлопец Галубком буркуе:
    -Ты чаго, мая галубка, Сумная такая,
    Мо цябе пакінуў любы
    I з другой гуляе?
    -Адчапіся, барадаты, Кроч сваёй дарогай, У цябе на сэрцы свята, У мяне трывога:
    Мой каханы-нарачоны
    У далёкім краі, Дзён мінула незлічона, Што з ім, я не знаю.
    -Я хацеў пачуць такое, Любая галубка, Хто стаіць перад табою, Ты пазнаеш хутка.
    -Ой, не верыцца, што голуб Мой дамоў вярнуўся, Мо паверу, як паголіць Бараду і вусы!
    верасень 2000 г.
    ШТО МНЕ ТЫЯ ГРОШЫ!
    He прыносіць ні рубля Любы мой, харошы, Ды жыву шчасліва яШто мне тыя грошы!
    Мужычок мой, я не лгу, Як дубок, прыгожы, Наглядзецца не магуШто мне тыя грошы!
    Хоць без хлеба я сяджу, На адной вадзіцы, Ды на мілага гляджу, Як не пахваліцца!
    Помню, з лесу прынясла Я грыбочкаў кошык, Тыдзень ела ўся сям’я,Што мне тыя грошы!
    Мо таму я стройная, Што няма раскошы? Я каханнем поўнаяШто мне тыя грошы!
    Хоць без хлеба я сяджу, На адной вадзіцы, Ды на мілага гляджу, Як не ганарыцца!
    лістапад 2000 г.
    КАЛІНА
    Расцвіла каліна ў полі, Свет чаруе белым цветам.
    -Ой, не баўся, мая доня, 3 хлопцам гэтым!
    Што ты ходзіш з абібокам, He глядзі, што ён прыгожы, Языком мянціць без толку Толькі й можа.
    -He кажы, матуля, гэтак, He судзі яго дарэмна.
    Помніш, нам памог ён летась Касіць сена?
    Ён касіў, а я сушыла, Песня радасна лілася, Ой, чаму ты не ўзлюбіла Майго Яся?!
    -Я старэйшая і знаю:
    Хто ёсць хто, таму і раю, Бо сама была такая, Як сляпая.
    Быў і бацька твой няленны, Гаваркі, жывы, як вецер, Сёння ён сабакам сена Косіць недзе...
    Расцвіла каліна ў полі, Свет чаруе белым цветам.
    -Ой, не баўся, мая доня, 3 хлопцам гэтым.8
    КАЛЯ МЛЫНА
    Над ракою, каля млына, Пара юная гуляе.
    Прытуляючы дзяўчыну, Хлопец уздыхае.
    Уздыхае, не пускае Светлакосую дадому: -Зацалую, залюляю На чаўночку мройным.
    А ўцячэш імклівай чайкайБыстрым сокалам зраблюся, Даганю я сваё шчасце, Сэрцам прытулюся.
    Прытулюся, прыгарнуся, Ахіну крылом пяшчотнымЛюбай чаечкаю будзеш Ты маёй заўсёды.
    А яму красуня кажа: -Хлопча мілы мой, не трэба, Калі сокал ты адважны, Узніміся ў неба.
    I дастань мне МілавіцуКветку зорнай сенажаці, Я ж яе ў сваю касіцу Запляту на шчасце.
    I пакуль ты не дастанеш Той мне зорачкі, саколе,Любай чаечкай не стану Я тваёй ніколі...
    Над ракою, каля млына, Пара юная гуляе.
    Прытуляючы дзяўчыну, Хлопец уздыхае.
    студзень 2002 г.
    ШУРЫ-МУРЫ
    Я кахаю толькі ЯсяХлопца зухаватага, Сню яго, як тога князя, Шчырага, спагаднага.
    Шуры-муры у мяне: Адзін-любы, адзін-не!
    Ой, мяне нялюбы Ромка Замуж браць наважыўся, Ў лесе гоніць самагонку Для вяселля нашага!
    Шуры-муры у мяне: Адзін-любы, адзін-не!
    Яся любага мілуюАж душа праменіцца, А Раман хай не бядуеСамагонкай цешыцца.
    Шуры-муры у мяне: Адзін-любы, адзін-не!
    лістапад 2000 г.
    ЯК АЖЭНІЦЦА ПЕРАМЕНІЦЦА
    Гулкай раніцай рэха коціцца
    Прамяніста-звонка -
    Дзве суседачкі ля калодзежа
    Завялі гамонку:
    -Што рабіці мне, мая Зосечка, Неспакойна ў хаце?-
    Як за горачку зойдзе сонейка, Сына не ўтрымаці.
    Ходзіць-блудзіць ён невядома дзе,
    Па якіх гулянках,
    А я плачу ноч, не магу заснуць
    Да самага ранку.
    -Ой, Мальвіначка, не журыся так,
    He ўздыхай тужліва:
    Як ажэніцца пераменіцца
    Твой сынок блудлівы!
    -Ды баюся я, мая Зосечка, -
    Грымне навальніца-
    Сын мой выбера для свайго жыцця, Як і сам, блудніцу.
    -Ой, Мальвіначка, надта не бядуй, Ты ўратуеш сына:
    У мяне ў гасцях братава дачка, Файная дзяўчына!
    Я тваю бяду скора развяду,
    Як кажуць, рукамі:
    Сваццяй буду я на вяселлі іх, Параднюся з вамі.
    -Дзякуй, Зосечка, толькі ў гэта мне Верыцца не дужа.