• Газеты, часопісы і г.д.
  • Узняўся белы птах  Уладзімір Пецюкевіч

    Узняўся белы птах

    Уладзімір Пецюкевіч

    Памер: 567с.
    Вільня 2004
    62.93 МБ
    Гавайская гітара, Ты-мой пявучы вецер, Нясі дзівосы-чары Па белым свеце!
    Мы гавайскую гасціннасць
    Зведаем з табою: Ананасы, апельсіны I віно-ракою.
    Нам гаваечка-красуня Ласкава ўсміхнеццаI расчуленыя струны Зазвіняць у сэрцы.
    Гавайская гітара, Ты-мой пявучы вецер, Нясі дзівосы-чары Па белым свеце!
    кастрычнік 1994 г.
    АРФА
    Напэўна, арфу сам Арфей Стварыў душою Боскай, Што нават слаўны салавей Так не спявае ўзнёсла.
    Звініць на струнах арфы свет Прывабна-неспазнаны Ракою музыкі плыве, Вяслуе неба з намі.
    Вяслуе з намі зорны птах 3 заранкай маладою, Вяслуе ўвесь Гусіны шлях, На гонар нам з табою.
    Вяслуе з намі маладзік, Чаўночкам залаціцца I на красу тваю глядзіць, Ніяк не наглядзіцца...
    Звініць на струнах арфы свет Прывабна-неспазнаны Ракою музыкі плыве, Вяслуе неба з намі.
    кастрычнік 1994 г.
    ГУБНЫ ГАРМОНІК
    На гармоніку я граю,
    На губным,
    Як трафей, яго я маю 3 той вайны.
    3 той вайны, што майго бацьку Узяла,
    3 той вайны, якую маці Пракляла.
    Мой гармонік грае хвацка,
    Мой губны, Мне яго прынёс мой дзядзька 3 той вайны.
    3 той вайны іду, задумны, Па жыцці,
    3 той вайны іду, іду я He прыйсці.
    Мой гармонік людцаў будзіць, Мой губны:
    He дапусцім, не дапусцім Той вайны.
    Той вайны, што хочуць злыдні Развязаць,
    Той вайны, што ўсім Хатыняй Можа стаць!
    верасень 1994 г.
    МАНДАЛША
    Раскажы, матуля, сыну, Хвалі боскія прымрой, Як іграў на мандаліне Бацька мой.
    Бацька граў, а ты спявала, Шчасцем неба абдымала, Дзякавала Богу.
    Мандаліначка звінела, Чаравала, сэрца грэла, Ды, на жаль, нядоўга.
    Сёння ўдовінай сцяжынай, Мама, ў згадках не блукай, Самым цёплым успамінам Волю дай.
    He чытай мне сёння, мама, 3 фронту бацькавых лістоў, Атулі зарой світальнай Юных сноў...
    Бацька граў, а ты спявала, Шчасцем неба абдымала, Дзякавала Богу.
    Мандаліначка звінела, Чаравала, сэрца грэла, Ды, на жаль, нядоўга.
    АКАРЫНА
    Эх, акарына, акарына, акарына, Хвіліны светлыя няспынна абуджай, Будзі, будзі мае найдзіўныя ўспаміны, Пра незваротную вясну маю спявай!
    Іграў Кірыла, мой сусед, на акарыне, I я штовечар на “канцэрты” прыбягаў, Расла дачка ў яго, чароўная Карына, Па ёй нямала я начамі уздыхаў.
    Мая абранніца музыку падпявалаПлыла мелодыя, бы звала ў вечны рай... На жаль, не доўга маё сэрца святкавалаУ горад з’ехала каханне-і бывай!..
    Эх, акарына, акарына, акарына, Хвіліны светлыя няспынна абуджай, Будзі, будзі мае найдзіўныя ўспаміны, Пра незваротную вясну маю спявай!
    сакавік 1994 г.
    ЦЫМБАЛЫ
    Цудадзейны звон цымбалаў, як прадвесне, Ажыўляе мне душу на чужыне, Узнімае летуценні ў паднябессе, I нясе ў старонку родную мяне.
    Хваляй музыкі плыву я ў край дзівосны, Дзе пачуў я ўпершыню цымбалаў звон, Дзе мае адпалымнелі зоры-вёсны, Адмахалі крылы-вёслы юных дзён.
    Хваляй музыкі плыву я ў казку-мрою Да адзінай незамутненай ракі, Дзе Алёна-прыгажуня пад вярбою Мыла белыя льняныя ручнікі...
    ІДудадзейны звон цымбалаў, як прадвесне, Ажыўляе мне душу на чужыне, Узнімае летуценні ў паднябессе, 1 нясе ў старонку родную мяне.
    верасень 1994 г.
    ВІЯЛАНЧЭЛЬ
    Цябе назваў я незямной, Ад Бога ты, няйначай, Струна твая, як мой настрой, To цешыцца, то плача.
    Як ціша летняя начэй, Звіні пявуча-светла, Віяланчэль, віяланчэль, Чароўная басэтля!
    Гукай каханую маю, Гукай з вышынь нябесных, А я душою падпяю, Яна пачуе песню.
    Анёлам спусціцца з нябёс Узнёслая такая,
    Што мой самотна-сумны лёс На радасны змяняе...
    Як ціша летняя начэй, Звіні пявуча-светла, Віяланчэль, віяланчэль, Чароўная басэтля!
    люты 1994 г.
    ЖАЛЕЙКА
    He сумуй, мая жалейка, не сумуй, Зачаруй зямлю-матулю, зачаруй, Дай ёй радасць, дай ёй свята хоць на міг, Каб заслухаўся вятрыска і заціх!
    He сумуй, мая жалейка, не сумуй, Зачаруй зямлю-матулю, зачаруй!
    Прытулі яе пяшчотна, абагрэй, Растапі халодны іней у душыЗаіграй, хоць на хвілінку, весялей, Зварушы душу нямую, зварушы!
    He сумуй, мая жалейка, не сумуй, Зачаруй зямлю-матулю, зачаруй!
    Дай ёй трохі адпачыць ад горкіх слёз, Запалі надзеі зорку, запалі:
    Узнясі маю малітву да НябёсЗамалі грахі людскія, замалі!
    He сумуй, мая жалейка, не сумуй, Зачаруй зямлю-матулю, зачаруй!
    кастрычнік 1995 г.
    Развяселься, разыдзіся, Вечар звонкі, весні, Над прасторамі ўзніміся Лёгкакрылай песняй.
    Сумнавата штосьці сёння Стала ў нашых вёснах. Грай, іскрыся, мой гармонік, Раскажы пра лёс мой.
    Раскажы, як захапляўся Родным спеўным словам, Васільком як любаваўся, Каласком жытнёвым.
    Як спазнаў я вір бяздонны Першага кахання...
    Грай, іскрыся, мой гармонік, Радуйся да рання.
    Прыгадай званочкі-бомы
    I сватоў вясёлых.., Каб варочаўся ў бяссонні Горад мой вясковы,
    Сумаваў па сініх тонях, Хл опцах-рыбал оўцах...
    Грай, іскрыся, мой гармонік На ўвесь свет бясконцы.
    АНЁЛЬСКІ АРГАН
    Калі мы паспелі з табой награшыць, Патрапіць у шэры спадманны туман? Даўно не хадзілі мы ў Храм, дзе гучыць Анёльскі арган, анёльскі арган.
    Мы сёння з табою прыйшлі да імшы Пазбыцца душэўных пакутлівых ран. Прачыста-прасветла гучыць у душы Анёльскі арган, анёльскі арган.
    Каханне сваё пранясем па жыцці, Яго не загубіць спадманны туман,Нябеснаю музыкай нас асвяціў Анёльскі арган, анёльскі арган.
    студзень 1994 г.
    ТРАМБОН
    Нібы сню я сон прарочы, Нібы хто мяне сурочыў, Так заваражыў, Што я ў музыцы таплюся, Ратаваць ніхто не хоча, Што са мной, скажы?
    Што са мною?-На трамбоне Граю дзень і ноч: Слаўлю вір тваіх бяздонных Цёмнасініх воч!
    Слаўлю, слаўлю, апяваю Я твае даўтія косыБелы-белы лён, Аж няма калі з табою Бегчы лугам, там, дзе росы I вяснянак звон.
    Слаўлю, слаўлю, апяваю Я твае чарнявы бровыЖураўліны клін, Аж няма калі з табою Скалыхнуць вяслом натхнёным Веснавую плынь.
    Што са мною?-На трамбоне Граю дзень і ноч: Слаўлю вір тваіх бяздонных Цёмнасініх воч!
    ЛІРА
    Адляцелі птушкі ў вырай, А душа тужыць не сталаСёння мне ў сузор’і Ліры Зорка Вега запалала.
    Вера, Вера, Вегай мройнай Мілы позірк твой іскрыцца.
    Грай жа, грай на ліры Боскай, Грай мне, чараўніца!
    Грай жа, грай, лятункі гушкай, Закружы кахання вірамПаляцім і мы, як птушкі, У далёкі зорны вырай.
    Грай жа, грай, спявай пра вырай, У які я шчыра веруСёння мне ў сузор’і Ліры Запалала зорка Вега.
    Вера, Вера, Вегай мройнай Мілы позірк твой іскрыцца.
    Грай жа, грай на ліры Боскай, Грай мне, чараўніца!
    чэрвень 1994 г.
    ВАЛТОРНА I ФАГОТ
    Звініць вясёлы карагод У навагоднім красаванні, Пяе валторна і фагот, Плыве мелодыя кахання.
    Пяе валторна і фагот, Жадае долі нам прыгожай. Што нам падорыць Новы год, Давай з табою паварожым.
    Давай падлогу і куты Апсыплем зернем чарадзейным, Як нашы некалі дзяды, Каб жыць заможна і надзейна.
    Давай запалім свечку мы, Што асвяцілі на Грамніцы, Каб не пужалі нас грамы, Міналі буры-навальніцы.
    Пяе валторна і фагот, Жадае долі нам прыгожай. Што нам падорыць Новы год, Давай з табою паварожым.
    сакавік 1995 г.
    ТУБА
    Зазвінела труба, заспявала, Льецца музыка ў зорны прастор: Ёй зямных даляглядаў замала, Ёй замала блакіту азёр.
    Туба, туба, туба, Туба, туба, ту... На спатканне з любай Я да зор ляту!
    Туба, туба, дай радасці ўзняцца Да анёльска-святых берагоў.
    Ой, як хочацца зноў мілавацца 3 Мілавіцаю сэрца майго!
    Туба, туба, туба, Туба, туба, ту... На спатканне з любай Я да зор ляту!
    Туба, туба, дай шчасцю вярнуцца Да цвіцення вясны маладой.
    Ой, як хочацца зноў прыгарнуцца Данябеснай Багіні маёй!
    Туба, туба, туба, Туба, туба, ту... На спатканне з любай Я да зор ляту!
    Кружыцца месяц з заранкай
    КРУЖЫЦЦА МЕСЯЦ 3 ЗАРАНКАЙ
    абразкі з народнага жыцця
    КАЛЯДА
    Накрывай сталы святочна і багата, Грамада!-
    Ходзіць з песнямі нябеснымі па хатах Каляда.
    Бліны-ладачкі і скваркі з каўбасоюСмаката.
    Поўны мех у механошы за спіноюКаляда.
    Каляда, эх, Каляда!
    Што за дзіва Каляда! Карагодзіцца, віхрыцца, Зоркай Божаю іскрыцца, Каляда
    Свеціць Зорачка святая, прамяніцца-
    Ззяе даль,
    Скача Козачка з Мядзведзем, весяліццаКаляда.
    Го-го-го каза! разносіцца наўкола
    Тут і там,
    Рассыпае смех і жарты развясёла Каляда.
    Каляда, эх, Каляда!
    Што за дзіва Каляда! Карагодзіцца, віхрыцца, Зоркай Божаю іскрыцца, Каляда!
    новы год
    Б’е дванаццаць, келіхі узняты...
    Журыцца Ялінка на куце-
    Дзед Мароз мінае нашу хату: Да дзяцей з дарункамі ідзе.
    Над зямлёй святочная завея, Навакол сняжынак белы дым... Новы год,-а я былым хварэю, Новы год,-і ты яшчэ ў былым.
    Любая, хто ў гэтым вінаваты?
    Ці не наша гордая любоў?
    Хто такі, душэўны, нас пасватаў?
    Хто такі, бязлітасны, развёў?
    Шчырасці-любові-дзверы насцеж!
    Міру-згодзе-вечны добры час!
    Новы год,-мы п’ем з табой за шчасце. Новы год,-а шчасцеміма нас.
    студзень 1997г.
    ГУКАННЕ ВЯСНЫ
    Я вясну гукаю-я цябе чакаю, Без твайго дыхання мой халодны дом. Любы салавейка, прынясі вясеньку, Атулі цяплом.
    Пад гарой крыніца светла забруіцца, Дам табе напіцца я вады жывойПадужэюць крылы, мой салоўка мілы На зямлі святой.
    -Гу-у, гу-у, гу-у!-я вясну гукаю
    I вясёлы вырай з песняй веснавой.
    -Гу-у, гу-у, гу-у!-я цябе чакаю, Салавейка мой!
    Паляцім з табою росным лугам-полем, Навіем вяночкаў, пусцім па вадзе, На прасторы вольным наша краска-доля Гожа расцвіце.
    Будзем песняй мройнай славіць край наш родны: Сінь азёрных плёсаў, белы цвет садоў.
    Толькі не забаўся, а скарэй вяртайся, Весні птах, дамоў...
    -Гу-у, гу-у, гу-у!-я вясну гукаю
    I вясёлы вырай з песняй веснавой.
    -Гу-у, гу-у, гу-у!-я цябе чакаю, Салавейка мой!
    кастрычнік 1998 г.
    ВАЛАЧОБНІКІ
    Мілыя мае, слаўныя мае Велікоднічкі-валачобнічкі, Нізкі вам паклон наспявалі мне, Нажадалі мне светлай долечкі!
    Наспявалі мне, нажадалі мне
    Самых ясных дзён, шчасця поўны воз, Чарку я ўзніму, з вамі паўтару:
    -Хрыстос уваскрос, Хрыстос уваскрос!
    Пакладу я ў мех трохі яек вам, Сыру, каўбасы і збажовачкі...
    Весяліся, люд, услаўляй ХрыстаПа дварах ідуць валачобнічкі!
    Валачобнічкі, госцікі мае,
    Цешыцца душа на ўвесь белы свет: Дзіва ўсіх дзівос, дзіва ўсіх дзівосХрыстос уваскрос, Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
    сакавік 1993 г.
    РАДАЎНІЦА
    Да крыжоў народ ідзе-
    I знікае змрочны ценьРадаўніца.
    На магілках чысціняПастаралася радняРадаўніца.
    Свечкі зоркамі гараць, Кветак-вокам не абняцьРадаўніца.
    Дух Дзядоў лунае скрозьНе стрымаць усцешных слёзРадаўніца.
    Велікоднае яйко Прыкацілася з вякоўРадаўніца.