• Газеты, часопісы і г.д.
  • Узняўся белы птах  Уладзімір Пецюкевіч

    Узняўся белы птах

    Уладзімір Пецюкевіч

    Памер: 567с.
    Вільня 2004
    62.93 МБ
    Стукне лёганька ў акенца, бразне клямкаю дзвярной I твой голас адгукнецца: Гэта ты, сыночак мой?
    У вачах ягоных блісне ціхай радасці сляза, I забудзе ўсё на міг ён, што наважыўся сказаць.
    На пытанне: як жывецца, свет аблётаў недарма?
    Ён нявесела ўсміхнецца: Добра там, дзе нас няма! He пытайся, маці, ў сына, што за ўсё яму мілей? Атулі святлом Айчыны-песняй роднаю сагрэй...
    He ўглядайся так, матуля, не стамляйся, Растрывожанае сэрца супакой-
    Аж да раніцы агеньчык не пагасне: Прылятае сёння сын дадому твой!
    чэрвень 1994 г.
    HE ТРЫВОЖ
    He трывож мне, мама, сэрца Успамінам дзён суровых, Як гуло-раўло, бы ў страшным сне Як магло не стаць нікога Ад адной чаргі свінцовай: Hi цябе, ні брата, ні мяне.
    He трывож мяне расказам, Як навала лютавала, Як звінелі кулі, бы чмялі, Як ляжала ў каляіне
    I сабою прыціскала Ты мяне малога да зямлі.
    Як малілася ты, мама, I жыцця прасіла ў Бога Для мяне і браціка майго, Што пад сэрцам ты насіла...
    I радзіла ля парогу Перамогі нашай дарагой...
    He трывож мне, мама, сэрца Успамінам дзён суровых, Як гуло-раўло, бы ў страшным сне, Як магло не стаць нікога Ад адной чаргі свінцовай: Hi цябе, ні брата, ні мяне.
    люты 2000 г.
    РАЗБУДЗІ МЯНЕ, МАТУЛЯ
    Добрай ночы, маці, сноў табе чароўных, I я заўтра ўстану раненька, з табойЗатужыў я, мама, па раздоллі родным, Адпачыць хачу я стомленай душой.
    Натаміўся я, блукаючы па свеце, Хоць і бачыў там нямала дзіўных дзіў, Разбудзі мяне, матуля, на дасвецці, Разбудзі мяне, галубка, разбудзі!
    He крыўдуй, матуля, без мяне паснедай, А я выйду ў поле, там, дзе рай спазнаў: Лётаў босы ў росах, гарцаваў на гнедым, А падрос пракосы ўслед за дзедам гнаў.
    Паплыву я, мама, сінь-вадой азёрнай, Дзе Зялёны востраў мне дарыў спакой, Там, дзе піў я шчасце з чайкаю залётнай... Дзе цяпер красуня, за якой гарой?..
    Натаміўся я, блукаючы па свеце, Хоць і бачыў там нямала дзіўных дзіў. Разбудзі мяне, матуля, на дасвецці, Разбудзі мяне, галубка, разбудзі!
    жнівень 2000 г.
    ДЗЯКУЙ, МАТУЛЯ
    Дзякуй, матуля, за веснія мары, Дзякуй за песні і казак святло, Дзякуй за сонца і дзякуй за хмары, Дзякуй за ўсё, што жыццё мне дало.
    Снішся ты мне на світанку, Падаюць зоры ў траву...
    Дзякуй, матуленька, дзякуй, Што я на свеце жыву!
    Дзякуй за радасць жытнёвых прастораў, Дзякуй за сум надмагільных бяроз, Дзякуй за шчасце і дзякуй за гора, Што дараваў мне сіроцкі мой лёс.
    Дзякуй за ласку бацькоўскае хаты, Дзякуй за позірк самотны ў акне... Мамачка-мама, даруй, што не часта Дома бываю на яве і ў сне...
    Снішся ты мне на світанку, Падаюць зоры ў траву...
    Дзякуй, матуленька, дзякуй, Што я на свеце жыву!
    сакавік 1995 г.
    Я ВЕРУ, СЫНОЧАК
    За хатай зязюля кувае, Пяе салавей ля парогу, А маці слязы не хавае, Праводзячы сына ў дарогу:
    Шчасліва ляці, мой саколе,
    Да скорай сустрэчы, мой родны, Жыві пад аховай анёла, Я веру у шлях твой зваротны.
    Я веру, сыночак, я знаю:
    Ты вернешся, рана ці позна, Сюды, дзе зязюля кувае, Пяе салавейка дзівосна!
    Дзіцятка маё, не кажы мне,
    Што ў свеце ты знойдзеш прыволле, Ты ж гэтак мілуеш вачыма
    Азерца і жытняе поле!
    Ты ж гэтак любуешся садам, Што з бацькам тваім я садзіла!.. Я веру ў вялікую радасць:
    Ты вернешся ў казку, мой мілы.
    Я веру, сыночак, я знаю: Ты вернешся, рана ці позна, Сюды, дзе зязюля кувае, Пяе салавейка дзівосна!
    БЫВАЙЦЕ!
    Бывайце, прасторы бацькоўскага краю: Палі і дубровы ў красе маладой, Дзе песні матуліны ў сэрца збіраў я, Узяў у дарогу з сабой!
    Спынілася ў смутку сцяжынка пад гаем, Застыла рачулка ў журбе, не цячэ, Самотна матуля мне ўслед пазірае, Слязу выцірае з вачэй:
    -Сыночак мой родны, шукаючы долю, He збіся з дарогі-свой памятай край, Дай Божанька шчасця табе, мой саколе, Дадому скарэй прылятай!
    Бывайце, азёрныя плёсы і тоні, Дзе радасць рыбацкую я напаткаў, Дзе з любай дзяўчынай катаўся на чоўне I гімны каханню складаў.
    Бывайце, бывайце, бацькоўскія далі, Дзе лёгка знаходзіў душэўны спакой. Бывай, мая мама, дзён ясных жадаю I скорай сустрэчы са мной!
    -Сыночак мой родны, шукаючы долю, He збіся з дарогі-свой памятай край, Дай Божанька шчасця табе, мой саколе, Дадому скарэй прылятай!
    ліпень 1991 г.
    rk "к Ж
    -He спяваем. Што нам песні 3 галубінаю пяшчотай, Дай нам музыкі нябеснай, Што гукае да палёту!
    -He чытаем. Што нам словы 3 перапёлчынаю смагай, Дай нам гукаў перуновых, Што гартуюць нас абвагай!..
    Дзе знайсці мне песням сілы, Каб спявалі іх ахвотна, На распраўленыя крылы Падымалі дух свабодны?
    Дзе знайсці мне словам моцы, Каб іх з тымі параўналі, Што ўзнімалі каліноўцаў, Меч у рукі падавалі?
    жнівень 1991 г.
    Бацькоўскі край
    БАЦЬКОУСКІ КРАН
    песенны альбом*
    HE СУМУЙ, МАТУЛЯ
    He сумуй, матуля, усміхніся долі,Да цябе ляту я, да цябе.
    Паблукаў па свеце, па гарах і долах, Натаміўся сэрцам у журбе.
    Над зямлёю кружыць белакрылы бусел, Абдымае зорны небакрай, Абдымае сонца роднай БеларусіЯ вярнуўся, мама, сустракай!
    Ой, як сэрца б’ецца, плача і смяецца! Светлыя азерцы, ясны гай.
    А за гаем хата і дымок віецца...
    На вячэру, мама, запрашай!
    Мы з табой, матуля, не заснем да ранку: Успаміны-згадкі чарадой.
    У вясну, у казку, ў песню-калыханку Паляту я, мама, за табой...
    Над зямлёю кружыць белакрылы бусел, Абдымае зорны небакрай, Абдымае сонца роднай БеларусіЯ вярнуўся, мама, сустракай!
    сакавік 1992 г.
    * -музыка Дзмітрыя Даўгалёва
    СПАТКАННЕ
    Ад азерца чыстага, Светлага, празрыстага Красна дзеўчына ішла. Два вядзерцы поўныя, 3 беражкамі роўныя, Несла, несла да сяла.
    А насустрач з вудачкай Па сцяжынцы вузенькайХлопец, хлопец малады. Як убачыў дзеўчыну 3 поўнымі вядзерцамі, Войкнуў, здзіўлены, застыў:
    -Ой, што робіш, кветачка, Ой, што робіш, белая! Пашкадуй сваю красу, Два вядзерцы поўныя, 3 беражкамі роўныя, Дай я, дай я паднясу.
    Дзеўчына спынілася, Вочы засвяціліся, Чорных броў вясёлы ўзмах: -Дзякуй, мой рыбачанька, Я вады у лазеньку Неяк нанашу сама.
    He скажу, не ведаю, Ці паднёс вядзерцы ён, Толькі, толькі дні праз два Хлопец той жа сцежачкай На руках нёс дзеўчыну, Нёс і песціў-мілаваў.
    БАЦЬКОЎСКІ КРАЙ
    Бацькоўскі край-ты мой напеў шчымлівы, Раздолле мар, памкненняў і надзей.
    Дзе б я ні быў, твае мне сняцца нівы I казка-ноч яснейшая за дзень.
    Гарыць прастор купальскімі агнямі,
    У небе зор,-бы ў жыце васількоў, Іду на спеў дзявочы над палямі, Нясу табе святло удзячных слоў.
    Бацькоўскі край-ты мой віток высокі: I слых, і зрок, няўтольная любоў.
    У час любы, у радасны ці горкі, Жыве ва мне твой векапомны боль.
    Няхай парой бывае горка-горка, Шчаслівы я, што ёсць ты, любы край. Шчаслівым быць цудоўна, хоць нялёгка, Трымаць, як сцяг, бясхмарным небакрай.
    Гарыць прастор агнямі Зорак вечных, Званы звіняць-няма канца жальбе, Іду на звон-да бацькі на сустрэчу, Нясу яму падзяку за цябе.
    студзень 1992 г.
    БАЛАДА
    На гнядым звінела срэбраная збруя, Біў ён капытамі ў прадчуванні сеч, Дзеўчына-красуня у дарогу злую Хлопцу маладому падавала меч.
    -Любы мой, харошы, сокал мой адважны, Ад варожай зграі барані наш край.
    Будзе мне трывожна, будзе мне і страшна, Будзеш ты мне сніцца, любы мой, бывай!
    Барані сцяжынкі, там, дзе мы хадзілі, Дзе спявала наша зорная вясна, Барані каханне, барані Радзіму, Барані, святую-ў нас яна адна...
    Стрэлы хмарай чорнай засланялі сонца, Чырванела рэчка ад крыві людской.
    Бітва на Нямізе на святую Тройцу Апякла нам сэрцы жудаснай бядой...
    На гнядым звінела срэбраная збруя, Біў ён капытамі ў прадчуванні сеч, Дзеўчына-красуня у дарогу злую Хлопцу маладому падавала меч.
    чэрвень 1999 г.
    ГАЮ МОЙ, HE КЛІЧ...
    Гаю мой, не кліч пад каліны цвет, Да крынічных вод, светлых, як вясна: Там Яе няма паляцела ў свет, Наша рэчанька высахла да дна.
    Паляцела ў свет русакосая -
    Стан рабінавы, вочы-сінь азёрНе спяе ўжо мне мілым голасам Пра дзівосны край у зіхценні зор.
    Гай мою, не кліч на шчаслівы смехКасавіцаю весела ў лугахТам Яе няма паляцела ў свет, Наш мядовы луг палыном прапах...
    Гаю мой, не кліч пад каліны цвет, Да крынічных вод, светлых, як вясна: Там Яе няма паляцела ў свет, Наша рэчанька высахла да дна.
    сакавік 1985 г.
    КАЛЫХАНКА
    Спі, мой хлопчык, спі, маленькі, Спі, мой любы салавейка.
    Спі, дзяўчынка-чараўнічка, Спі, мая сінічка...
    Добрай ночы вам, дзіцяткі. Лю-лі, лю-лі, баю-бай!
    Зайчык спіць і зайчаняткі, Дрэмле поле, дрэмле гай.
    Спіць і сонейка, прылегла За гарой, за гарой, Толькі лётаюць анёлы
    Над зямлёй.
    Хай прысняцца вам палеткі, Зазвіняць купальскай ночкай. Збераце матулі кветак, Сініх васілёчкаў...
    He трывожцеся, дзіцяткі, Лю-лі, лю-лі, баю-бай!
    Забіякі-ваўчаняткі
    Спаць пабеглі ў цёмны гай.
    Спіць і сонейка, прылегла За гарой, за гарой, Толькі лётаюць анёлы Над зямлёй.
    Хай прысняцца вам нябёсы, Свет бясконцы, таямнічыЗбераце паўнюткі кошык Ясных заранічак...
    Добрай ночы вам, дзіцяткі, Лю-лі, лю-лі, баю-бай!
    Зайчык спіць і зайчаняткі, Дрэмле поле, дрэмле гай.
    Спіць і сонейка, прылегла За гарой, за гарой, Толькі лётаюць анёлы Над зямлёй.
    БРАСЛАЎСКАЯ ЧАЙКА
    He ляціце, птахі, не ляціце Нада мной, над горадам маім, У чароўны край з сабой не клічце, He будзіце ў сэрцы успамін.
    He трывожце памяць пра старонку, Дзе ні разу сонца не зайшло, Дзе азёры коўшыкам глыбокім Раздаюць блакітнае святло.
    Там я рос-там лётаў я да зораў, Выпраўляла ў неба сенажаць.
    Чым тады мяне прывабіў горад, He магу вам сёння адказаць.
    Там кахаў я-там зямля для шчасця, Для спаткання з ласкавай душой: Закружыла сон мой белай чайкай, Асляпіла сонечнай красой.
    He магу вам сёння растлумачыць, Як расстаўся з любаю маёй Па браслаўскай чайцы сэрца плача I журыцца песняй над зямлёй.
    Перадайце, птахі, перадайце Любай чайцы сум мой і любоў, Прыляту я ў край майго юнацтва 3 веснавой чародкай журавоў.
    ЗАСТОЛЬНАЯ
    Бяжы, вінцо, само ў раток, Гарэліца каціся...
    Гуляй, сваток, гуляй, кумок, Сябрына, весяліся!
    Цячэ, “цячэ вада ў ярок”, Цвіце каліна ў полі...
    Спявай, сваток, спявай, кумок, Спявай усё застолле!
    Зайграў Змітрок і-госці ў скок: Эх, полечка-трасуха!..
    Спачні, сваток, спачні, кумок,На ўсё не хопіць духу!
    Яніну Ясь адвёў убок, Штось шэпча ёй любоўна... Глядзі, сваток, глядзі, кумок, Звядуць і вашых жонак!
    А ты, Пятрок, чаго замоўк?
    Мо, сумнае прыпомніў? Налі, сваток, налі, кумок, Налі яшчэ па поўнай!