Узняўся белы птах
Уладзімір Пецюкевіч
Памер: 567с.
Вільня 2004
Зачаруй мяне кароткай летняй ночкай, Хараством забаў, купалак і вянкоўПрытуліся мне да сэрца васілёчкам, Абнімі жытнёвым каласком...
Мне ў краі чужым душою не прыжыцца... Беларусь мая, прыдзі з чароўных сноўПрытуліся мне да сэрца Мілавіцай, Асвяці круты мой шлях дамоў!
кастрычнік 1999 г.
*-музыка Дзмітрыя Даўгалёва
ГУСІ-ЛЕБЕДЗІ
Ой, вы птахі мае, гусі-лебедзі, He спяшайцеся так, лёгкакрылыя, Вы вазьміце мяне на агледзіны Залатых астравоў мора сіняга!
Ой, вы птахі мае, гусі-лебедзі, Вы вазьміце мяне на агледзіны!
3 явай казачнай там я сустрэнуся -
I мне ў шчасце зямное паверыцца: Лебядзіным каханнем і вернасцю Мой асвеціцца шлях, развясенніцца.
Ой, вы птахі мае, гусі-лебедзі, Вы вазьміце мяне на агледзіны!
Рэхам песні марской дні адкоцяцца, Адплывуць, адшумяць белым ветраземI натхнёна-шчаслівай лябёдзіцай Я вярнуся дамоў з мілым лебедзем.
Ой, вы птахі мае, гусі-лебедзі, Вы вазьміце мяне на агледзіны!
снежань 1998 г.
НАВАСЕЛЬНАЯ
Гаспадару, гаспадару, За цябе ўзнімаем чару, Расчыняем нашы дзверы насцеж...
Каб не знаўся век з бядою, Мы падковай залатою Падкуем твой дом на шчасце!
Гаспадару, гаспадару, Светлых сноў табе і мараў
I нябесна-зорнага натхнення... Каб жылося ў весялосці, He вялося ў хаце злосці, Мы табе даруем пеўня!
Гаспадару, гаспадару,-
Каб у хаце валадарыў
Дух багацця-водар караваю, Мы табе не толькі песні, Дзежку хлебную прынеслі I на кут пачэсны ставім!
верасень 1999 г.
РУСАЛКА
Сняцца родныя сінія далі, Сняцца цёплыя рукі твае, Што калісьці мяне абдымалі
I гублялі ў траве-мураве.
Наўздагон за імклівай смуглянкай Бег я ветрам да светлай вадыТы нябесна-крылатай русалкай Снішся-мроішся мне праз гады.
Год за годам імкне-не стрымаць, Даганяю цябе-не дагнаць.
Сумна стукае сэрца штодня: He мая, не мая, не мая!
С крутабокага берага смела Мы кідаліся ў хвалі з табой, Ты плыла-нібы чайка ляцелаПад вясёлкай пары маладой.
Ты плыла, напявала:-Мой мілы, Больш не будзе ўжо гэткага дня!
Таямнічай усмешкай свяціла: -Дагані-і навек я твая!
Год за годам імкне-не стрымаць, Даганяю цябе-не дагнаць.
Сумна стукае сэрца штодня: He мая, не мая, не мая!
БРАСЛАЎЧАНКА
На страсе вясёлая буслянка, На стале-духмяны каравай... Добры дзень, красуня-браслаўчанка, Земляка з дарогі прывітай!
У тваіх вачах адбітак сонца
I азёрнай сіні глыбіня, Я гатоў купацца ў іх бясконцаМілавацца чарамі штодня.
Нагадала ты мне беражанку, Што кахаў калісьці юнаком, Зачаруй мне сэрца, браслаўчанка, Незабыўнай песняй рыбакоў!
Я пачуў цябе з далёкай далі, Прыляцеў на спеўны голас твой, Акрылі надзеі песняй даўняй, Сілы дай мне ўзвысіцца душой.
Закружы ў чароўным карагодзе, Абудзі мне юны неспакой,Маладыя хлопцы-рыбалоўцы Уздыхнуць зайздросна над вадой...
Нагадала ты мне беражанку, Што кахаў калісьці юнаком, Зачаруй мне сэрца, браслаўчанка, Незабыўнай песняй рыбакоў!
НАС ВЯНЧАЛІ АНЁЛЫ
Нас вянчалі анёлы
Ў святочна-нябесным касцеле,
Бласлаўлялі ў таемна-бязмежным разліве святла-
Нам калядныя свечкі
На ёлках, як зоркі, гарэлі
I анёльская музыка з Вечнасці ў сэрца плыла:
-Авэ Марыя!
Прамаўлялі анёлы
Над намі малітвы-літанні -
Нам у Бога прасілі дарогі натхнёна-святой...
Мы, здавалася, самі
Анёламі ў Небе ляталі
I крылом атулялі зямлю і ўвесь свет над зямлёй...
-Авэ Марыя!
Нам жадалі анёлы
Штодзённага з Небам спаткання,
Спавівалі нам рукі яны ручніком залатым...
Мы з табой прысягалі
На вернасць і вечнасць кахання
Перад Богам Айцом, Сынам Божым
і Духам Святым...
-Авэ Марыя!
студзень 1996г.
ОЙ, ЛЯЦІ, КАЗАЧАНЬКА
Да цябе, казачанька, шлях даўгі-даўгі, Да цябе і ластаўкай мне не даляцець, Снішся мне ўсе ночанькі, любы, дарагі, Я зачараваная, ты-мой чарадзей.
Дзе твая дарожанька, у якіх краях? Пра цябе пытаюся ў птушак і вятроў, За цябе малюся я, за твайго каня, За імклівасць лёгкую срэбраных падкоў.
Песня спавядаецца ў немай цішыні, Голас мой зрываецца, змучаны тугой... Ой, ляці, казачанька, мчыся на кані Ў родную староначку, на падворак мой!..
Да цябе, казачанька, шлях даўгі-даўгі, Да цябе і ластаўкай мне не даляцець, Снішся мне ўсе ночанькі, любы, дарагі, Я зачараваная, ты-мой чарадзей.
ліпень 1993 г.
ПАЖАДАЙ МНЕ, MAMA
Пажадай мне, мама, пажадай мне Ясных дзён і самых светлых сноў! Я іду ў нязведанныя далі Вечным полем горкіх палыноў.
Я іду на кліч світальнай чайкіНедзе там світае ранак мой, Недзе там спаткаю вечнасць бацькі, Што ўзышла курганнаю гарой.
Недзе там, за той гарой святою Наталю душу з жывых крыніц I знайду я, мама, краску-долю У святле купальскіх зараніц.
Недзе там, за той гарой святою, Я не раз згадаю твой наказ: -Помні, сын: і ты, як бацька, волю Заслані сабой у грозны час!..
Пажадай мне, мама, пажадай мне Ясных дзён і самых светлых сноў! Я іду ў нязведанныя далі Вечным полем горкіх палыноў.
чэрвень 1998 г.
ЛІТВШАЧКА
Перахрысціла доля нас у беларусаў.
Мы называліся літвінамі здаўна.
Цябе літвіначкай назваць мне так спакусна, Святое слова хай звініць, нібы струна.
Літвіначка, літвіначка,
Майго жыцця святліначка, Чырвоная касыначка, Бялюткая каса.
Літвіначка, літвіначка, Купальскіх зор іскрыначка, Пявуння-весяліначка, Славянская краса!
Мы ганарымся, будзем вечна ганарыцца: Вялікакняская дзяржава ў нас была, He наталіцца нам з яе жывой крыніцы, Крыніцы боскага натхнення і святла.
Плывем з табою мы глыбокаю ракою, Ракою велічы і славы даўніх дзён, Ляцім з табою мы на крылах песні-мроі За ветрам вольніцы літвінскай наўздагон.
Літвіначка, літвіначка, Майго жыцця святліначка, Чырвоная касыначка, Бялюткая каса.
Літвіначка, літвіначка, Купальскіх зор іскрыначка, Пявуння-весяліначка, Славянская краса!
НАРАЧ
-Нарач, Нарач-Нара, Ач!Над вадою чаек плач.
Ой, чаму яны рыдаюць, Гэтак сэрца нам кранаюць?
Мо не могуць расказаці нам іначай Пра няшчаснае каханне Нары з Ачам, Што пакінулі паданне на зямлі, Як яны пачуцці бераглі.
Мо прыпомнілі, як вырвалася Нара
3 хіжых панскіх рук і пацерак не стала: Падарунак Ача след пакінуў скрозь Сінія азёры, поўны слёз.
Нарач, Нарач Нара, Ач! Над вадою чаек плач.
Ой, чаму яны рыдаюць, Гэтак сэрца нам кранаюць?
Мо яны згадалі, як ад пана злога Нара кінулася з берага крутога, Як забралі Ача гайдукі ў палон, Калі ратаваў дзяўчыну ён.
Мо таму, што забываем пакланіцца На Купалле прыгажуням-беражніцам, Што выходзяць апаўночы з цёмных вод, Разам з Нарай водзяць карагод.
РЫБКА ЗАЛАТАЯ
Як на сінім на Дунаі Ды Ігнат купаўся, Да дзяўчыны-прыгажуні Шчыра заляцаўся:
-Ганна, Ганначка, Ганулька, Рыбка залатая,
He плыві ты гэтак хуткаСіл дагнаць не маю!
Па Дунаі разгайдайным Хваля ў бераг б’ецца, А гарэзлівая Ганна Весела смяецца:
-Ой, Ігнатка, не ўтапіся, Калі сіл не маеш, А яшчэ казаў-бажыўся, Што мяне кахаеш!
-Ганна, Ганначка, клянуся: Далібог, кахаю-
Як з табою расстаюся, He магу, ўміраю!
-Ах, мой бедненькі Ігнатка, He ўмірай, прашу я, Ты злаві, злаві спачатку Рыбку залатую.
РЭЧКА-РЭЧАНЬКА
Рэчка ўдаль бяжыць, праменіцца Па лясах, палях, па аселіцах, Мору сіняму паклоніцца, I зліецца з ім, супакоіцца.
Толькі я адна-самотніца, Песня сумная з сэрца коціццаЛюбага свайго, адзінага Клічу з выраю лебядзінага.
Рэчка-рэчанька глыбокая, Дзе, скажы, падзець долю горкую?Як вярбінку тую тонкую, Гнуць вятры мяне, адзінокую.
Ой, вазьмі мяне ты, рэчанька, Паплыву за свет я лябёдачкай: Там каханы мой на сінь-вадзе Недзе плавае белым лебедзем...
Рэчка ўдаль бяжыць, праменіцца Па лясах, палях, па аселіцах, Мору сіняму паклоніцца, I зліецца з ім, супакоіцца.
лістапад 1983 г.
ЭХ, ВАЗЬМУ Я ДУДКУ
Эх, вазьму я дудку, дудку-самаграйку Зашуміць азерца-хвалі цераз край: -Дзе ж ты, адгукніся, прыгажуня-чайка, Прыляці, вярніся ў наш блакітны край!
Эх, вазьму я дудку, дудку-самаграйку Запяю-зайграю, пагукаю чайку!
Запяю пра тую, вечна маладую, 3 позіркам ласкавым, сэрцам залатым:
-Ой, вярніся, чайка, на зямлю святуюПрыгадай азерца з беражком крутым.
Эх, вазьму я дудку, дудку-самаграйку Запяю-зайграю, пагукаю чайку!
Запяю пра тое шчасце незямное, Што са мною побач некалі ішло:
-Ой, вярніся, чайка, да нябесных мрояўНас чакае ў небе зорнае вясло!
Эх, вазьму я дудку, дудку-самаграйку Запяю-зайграю, пагукаю чайку!
сакавік 1994 г.
ГОЛУБ ГАЛУБКУ ЦАЛУЕ
Голуб галубку цалуе-мілуе, Штосьці пяшчотнае бае...
Maul трывожыцца, маці сумуе, Донечку-доню чакае.
Ой, не трывожся, матуля, дарэмна! Донечку неба вартуе:
Пад зарападам анёльска-таемным Голуб галубку цалуе.
Чуеш, матуля, як весела ў садзе?
Чуеш, як доня спявае?
Хай жа галубка натоліцца шчасцем, Покуль яшчэ маладая.
Маці-матуля, не плач, не журыся!
Помніш дзівосную казку?Помніш, як ты буркавала калісьці 3 голубам ясным да ранку?..
Голуб галубку цалуе-мілуе, Штосьці пяшчотнае бае...
Маці трывожыцца, маці сумуе, Донечку-доню чакае.
снежань 1995 г.
АСЯНІНЫ
Ранак ззяе так прасветла і шчымліва, Нібы грае на жалейцы жураўлінай, Сёння кожны двор прыбраны і гасцінныАсяніны, асяніны, асяніны!
Хто там дзынкнуў у акенца зухавата?
Мо Дзяды ўжо на двары? Гукнем у хату, Паднясем мы ім свае дары-даніны Асяніны, асяніны, асяніны!
Спелых яблыкаў і хлеба свежы водар, Верашчака і бліны ды чарка мёду-
I пальюцца задушэўныя ўспаміныАсяніны, асяніны, асяніны!
Людзі добрыя, у госці завітайце, Будзем разам мы з Дзядамі частавацца! Сёння свята нашай Памяці глыбіннайАсяніны, асяніны, асяніны!..
Ранак ззяе так прасветла і шчымліва, Нібы грае на жалейцы жураўлінай, Сёння кожны двор прыбраны і гасцінныАсяніны, асяніны, асяніны!
травень 1996 г.
АД ПАНЯДЗЕЛКА ДА ПАНЯДЗЕЛКА
Ў панядзелак што са мной?!Росна мне і млосна, Галава гудзе, як рой, Проста невыносна.
У аўторак-не спыніць!Г ужам планы-мроі,
У руках усё гарыць, Хоць тушы вадою.
Ў сераду душа пяе, Сам з сябе дзіўлюся: Выганяю нормы дзве, Выгнаць тры-баюся.
У чацвер, што ў сераду, He шкадую сілы, Пераводжу ледзьве духУх ты, Божа мілы!
У пятніцу, што ў чацвер...
Ды ўсё роўна жонка Мне аддзячыць абзаве Лежнем-абібокам.
У суботу раніцой Я ляту да цешчы, Там касьба тупой касой Гне ў дугу мне плечы.
У нядзелю-ў дзень святыЦешча ў луг не гоніць, На стале сыры-мяды, Чарка кругам ходзіць.
студзень 1998 г.
ДЗЕ Ж ВЫ, MAE МАЛАДЫЯ ДЗЯНЬКІ ?
Дзе ж вы, мае маладыя дзянькі, Вырай вясны карагоднай?