Узняўся белы птах
Уладзімір Пецюкевіч
Памер: 567с.
Вільня 2004
жнівень 1992 г.
БЕЛАЯ ЛІЛЕЯ
Спалынела сцежка там, дзе ты гуляла, Зарасло азерца там, дзе ты плыла, Там, дзе мроі-казкі вёсламі люляла, Там, дзе самай вабнай кветкаю цвіла.
-Белая лілея!-азярына кліча, -Белая лілея!-журыцца зямля, Белая лілея, дзе ты, чараўніца, Белая лілея, любая мая?
Кажуць, ты ўзнялася чайкаю адлётнай, Позіркам самотным далеч абняла...
А мне ўсё здаецца: ты ля хаты роднайАдцвісці так рана кветка не магла.
Ля крыніцы светлай свеціцца надзея Тут я адшукаю след жаданы твой. Дзе ты, адгукніся, белая лілея, Супакой мне сэрца-дай вады жывой.
-Белая лілея!-азярына кліча, -Белая лілея!-журыцца зямля, Белая лілея, дзе ты, чараўніца, Белая лілея, любая мая?
ліпень 1993 г.
ДЛЯ ЦЯБЕ АДНОЙ
Недзе за гарой, За гарой крутою, След згубіўся твой Юнаю парою.
Для цябе адной Сны мае і мроі, Сад саджу вясной Для цябе адной.
Расцвіце ён, расцвіце, Белым цветам замяце, Замяце ён свет чароўна. Адгукніся на красу I развей, развей мой сум, I развей мой сум, Алёна!
Па табе адной Я згараю сэрцам. Ой, калі ж яно Радасна заб’ецца? Сад саджу вясной, Даглядаю дрэўцы Для цябе адной, Для цябе адной.
Расцвіце ён, расцвіце, Белым цветам замяце, Замяце ён свет чароўна. Адгукніся на красу I развей, развей мой сум, I развей мой сум, Алёна!
снежань 1993 г.
БЕЛАСНЕЖКА
Што за дзіва засвяціла?Светла-светла навакол. Беласнежка? Божа мілы! Белакрылы мой анёл!
Беласнежная усмешка, Белізна шаўковых кос...
Беласнежка, Беласнежка, Ты адкуль, з якіх нябёс?
Пэўна, ты з дзівоснай казкі, 3 таямнічай стараны: Светлыні тваёй і ласкі Сэрца прагне, як вясны.
У вачах тваіх палае Сінь далёкіх берагоў, Калыхае, калыхае Човен мар маіх існоў...
Беласнежная усмешка, Белізна шаўковых кос...
Беласнежка, Беласнежка, Ты адкуль, з якіх нябёс?
сакавік 1992 г.
ТЫ ПАЧУЙ МЯНЕ
Я малю цябе, як Бога, і прашу, Ты пачуй мяне, каханая, пачуй: Ашчасліў маю самотную душуПадаруй ты мне сыночка, падаруй.
Ты пачуй мяне, каханая, пачуй: Падаруй ты мне сыночка, падаруй!
Калыханку я складу яму, спяю:
-Падрастай, мой слаўны хлопчык. падрастай. Будзем разам мы любіць мацней зямлю, Саграваць сардэчнай песняй родны край.
Ты пачуй мяне, каханая, пачуй: Падаруй ты мне сыночка, падаруй!
На руках яго ўзніму над галавой
I скажу яму: Бясконцы твой прастор, Набірайся моцы-сілы незямной, Паляцім, крылаты мой, да ясных зор.
Ты пачуй мяне, каханая, пачуй: Падаруй ты мне сыночка, падаруй!
сакавік 1995 г.
МЫ АДНЫ 3 ТАБОЙ НА СВЕЦЕ
Зорны лівень залацісты ціха-ціха льецца, У святле таемным тоне неба і зямля...
Мне чамусьці, мой каханы, ў гэты міг здаецца: Мы адны з табой на свеце-толькі ты і я.
Мне здаецца, мне здаецца:
Мы адны з табой на свецеТолькі ты і я, толькі ты і я.
Сцежка ўецца ў жыце росным,
Песня ўвысь імкнецца,
На развесненай жалейцы грае цішыня...
Мне чамусьці, мой каханы, ў гэты міг здаецца: Мы адны з табой на свеце толькі ты і я.
Мне здаецца, мне здаецца:
Мы адны з табой на свеце-
Толькі ты і я, толькі ты і я.
Hi трывогі, ні самоты, лёгка-лёгка сэрцу, Азярынаю бяздоннай ласкавасць твая...
Мне чамусьці, мой каханы, ў гэты міг здаецца: Мы адны з табой на свеце-толькі ты і я.
Мне здаецца, мне здаецца:
Мы адны з табой на свецеТолькі ты і я, толькі ты і я.
чэрвень 1992 г.
АЛЁНА-АЛЁНКА
Спаткаўся з табой я светлай паройТы вішанькай белай у садзе цвіла, Бы ў казачным сне, ўсміхнулася мне, У дзіўнае дзіва мяне павяла.
Азёрная сінь-як музыкі плынь, Над вёсламі ўзнёсла ліецца святло: Куды мы плывем, плывем і плывем?Так мройна-узнёсла яшчэ не было.
Так мройна-узнёсла ніколі яшчэ не было. Алёна-Алёнка, ты-мроя мая і святло!
У сэрцы ўзышлі, цяпло разлілі Пяшчотныя словы і песні тваеЗвініць небакрай, заслухаўся гай, Замоўк салавейка на міг, не пяе.
Нябесны прастор, мелодыя зор, Высока-высока лунае крыло: Куды мы ляцім, ляцім і ляцім?Так зорна-высока яшчэ не было.
Так зорна-высока ніколі яшчэ не было. Алёна-Алёнка, ты-неба маё і крыло!
травень 1993 г.
ТЫ ТОЛЬКІ ЎСЛУХАЙСЯ, АЛЕСЯ
Які святы вясны пагляд, Якая музыка святая! Квітнее сад, як зарапад, Зязюлька вешчая кувае.
Ты толькі ўслухайся, Алеся, Мой залаты праменьчык весні, У гэты Божы спеў жыцця!Здаецца, свет увесь кувае Пра наша светлае каханне, Пяе пра святасць пачуцця!
Нібы ляцім з табой да зор, Душа набожна замірае: Гучыць арганам шчыры бор, Зязюлька вешчая кувае.
Нібы зайшлі ў нябесны рай, У сэрцы радасць незямная: Звініць харалам ясны гай, Зязюлька вешчая кувае...
Ты толькі ўслухайся, Алеся, Мой залаты праменьчык весні, У гэты Божы спеў жыцця ! Здаецца, свет увесь кувае Пра наша светлае каханне, Пяе пра святасць пачуцця !
АЙ ДЫ ЖОНАЧКУ Я МАЮ
Жыў адзін-бяды не ведаў:
У дарозе я абедаў,
У дарозе на марозе начаваў, За гарамі, за марамі Весяліўся я з сябрамі, Гора-ліха лёгка абмінаў.
А як толькі ажаніўся, Нібы ў бездань праваліўся, Што я, Божа, што я нарабіў! Ай ды жоначку я маю!Пад замком мяне трымае, Каб да іншых, іншых не хадзіў.
Ды які з мяне хаджэнец! Жонка вытрасе кішэні I сяджу я без адзінага граша. Эх, бывайце, донны-панны, He хадзіць мне ў рэстараны, He пяе замкнёная душа!
Жыў адзін я без турботы, Ад суботы да суботы Весяліўся, забаўляўся, як хацеў: To зарою любаваўся, To з заранкай мілаваўся, To услед за мроямі ляцеў.
ОЙ, ЛЯЦІ, ЗЯЗЮЛЕНЬКА
Ой, ляці, зязюленька, у далёкі край, Закувай там жаласна, закувай!Недзе там каханы мой, нібы снег, растаў, Як паехаў з дому ён-і прапаў.
Закувай, зязюленька, ў тым чужым краі, Едзе там казачанька на кані,
Скача з вострай шабелькай па крутых гарахСніцца мне мой Ясенька па начах!
Закувай, зязюленька, ў тым чужым краі, Свет маімі слёзкамі затапі-
Хай пачуе Ясенька горкі мой адчай
I паверне коніка ў родны край!..
Ой. ляці, зязюленька. у далёкі край.
Закувай там жаласна, закувай!Недзе там каханы мой, нібы снег, растаў, Як паехаў з дому ён-і прапаў.
студзень 1997 г.
АКІЯН ЖЫЦЦЯ
Сэрца ўратавала я ў расстанні, Для цябе, мой любы, зберагла. Ты ратуй цяпер мяне каханнем, He шкадуй сардэчнага цяпла.
Добры мой, шчыры мой, Для мяне ты-сон світальны, Для мяне ты-ясны шлях, Веснавы прасцяг.
Ты-жаўрук з Божых рук, Спеўны гук выратавальны: Заціхае пры ім акіян жыцця.
Акіян жыццёвы неспакойныЁн шуміць і пеніцца штодня.
Мне не страшна, калі я з табою, He пужае бездань-глыбіня.
Нашых мараў ветразь белакрылы Мкне на хвалях веры і надзей.
Жаўручок, спявай, спявай. мой мілы, Да пляча тулі мяне мацней.
Добры мой, шчыры мой,
Для мяне ты-сон світальны, Для мяне ты-ясны шлях, Веснавы прасцяг.
Ты-жаўрук з Божых рук, Спеўны гук выратавальны: Заціхае пры ім акіян жыцця.
ДАРОГА ДА НЕБА
На гуслях надзеі я граю ды граю, Мелодыя льецца, як звонкае срэбра: Дарогу да сэрца твайго пракладаюДарогуда неба, да неба.
Дарогу да неба-да сэрца твайгоОй, як жа нялёгка пракласці, Дарогу да зорных, святых берагоў, Дарогу да шчасця, да шчасця!
Да неба вясновых тваіх летуценняў Высока-высока, вышэй як да сонца!
У неба вясёлых тваіх захапленняў Гукаю, гукаю-ні слоўца!
To светлаю марай, то шчыраю песняй Кружу і ляту я, сусвет абдымаю, I веру я, веру у шлях мой нябесныМяне прывядзе ён да раю.
Дарогу да неба-да сэрца твайгоОй, як жа нялёгка пракласці,Дарогу да зорных, святых берагоў, Дарогу да шчасця, да шчасця!
верасень 1993 г.
КАХАННЯ ЛІВЕНЬ
Вясёлы дождж, нібы прыбой, Шуміць тваім вяртаннем, Віруе песняй веснавой, Звініць каханнем.
Была зіма, віхурыў снег, Гучаў напеў трывожны, Ды, дзякуй Богу, зноў пяем Пра лівень зорны.
Мы зноў плывем у сон шчаслівы, Душой пяем, як і раней: Кахання лівень, кахання лівень, У сон шчаслівы гукай часцей!
Ты нас, былое, не трывож Разлукаю тужлівай-
У сэрцы дождж, у сэрцы дождж, У сэрцы лівень.
Была пара журлівых сноў, Самотнага блукання, Ды лёс нам даў вярнуцца зноў У дождж кахання.
Мы зноў плывем у сон шчаслівы, Душой пяем, як і раней: Кахання лівень, кахання лівень, У сон шчаслівы гукай часцей!
БЕРАЖАНКА-ЛАСТАЎКА
Нібы зоры ластаўчыны гнёзды На пясчанай кручы над вадой...
Помніш, як на беразе азёрным 3 ластавак дзівіліся з табой?
Так яны ляталі чарадзейна, Шчабяталі-цешылі да слёз!
I мы самі з песнямі ляцелі У чаўночку мройным да нябёс.
Ды, на жаль, пакінулі мы вёслы I марнуем дні ў чужых краях. Беражы дзівосы нашых вёснаў, Беражанка-ластаўка мая!
Як згадаю ластаўчыны гнёзды, Сэрца аж заходзіцца журбой! Ой, чаму, скажы, ў старонцы роднай He звілі гняздзечка мы з табой?
Помніш, як аднойчы ранкам сінім На таемны востраў мы плылі, I махалі ластавачкі крыллемНам жадалі казачных хвілін?..
Ды, на жаль, пакінулі мы вёслы I марнуем дні ў чужых краях.
Беражы дзівосы нашых вёснаў, Беражанка-ластаўка мая!
ЦЯЖКА САДУ БЕЗ ЗЯЗЮЛІ
Лье малодачка слёзы горкія
I зязюленьку просіць мройна: Ой, зязюленька лёгкакрылая, Паляці ў садок мой зялёны!
Закувай-заплач, птаха сумная, Пад акном маёй маці мілай, Хай матуленька чуе, родная, Як мне без яе сіратліва.
Цяжка саду без зязюлі, Як без ласкавага сонца, Цяжка доньцы без матулі У чужой старонцы.
Забяры мяне, мая мамачка, Да сябе скарэй ад свякроўкі, Па мяне прыйшлі майго браціка, Калі любіш ты сваю доньку.
Ой, матуленька, каб я ведала, Што так буду тут сумаваці, Што так будзе мне ў свеце цяжанька, Век сядзела б я ў роднай хаце!
Цяжка саду без зязюлі, Як без ласкавага сонца, Цяжка доньцы без матулі У чужой старонцы.
КЛЁН 3 ТАПОЛЯЮ
Клён з таполяю, клён з таполяю Полю роднаму век адданыя.
Толькі мы з табой, толькі мы з табой Ад зямлі святой адарваныя.
Клён з таполяю, клён з таполяю He нагледзяцца ў сінь азёрную.
Толькі мы з табой, толькі мы з табой Абнялі журбой даль бязродную.
Клён з таполяю, клён з таполяю Песні слухаюць салаўіныя.
Толькі мы з табой, толькі мы з табой
Чуем воклічы жураўліныя...
Клён з таполяю, клён з таполяю Полю роднаму век адданыя.
Толькі мы з табой, толькі мы з табой Ад зямлі святой адарваныя.
верасень 1994 г.
Літвіначка
Уладзімір Пецюкевіч каля помніка кампазітару Ст.Манюшку
г. Вільня. 2004 г.
ЛІТВШАЧКА
песенны альбом*
ПРЫДЗІ 3 ЧАРОЎНЫХ СНОЎ
Мне ў краі чужым душою не прыжыцца... Беларусь мая, прыдзі з чароўных сноўПрытуліся мне да сэрца Мілавіцай, Асвяці круты мой шлях дамоў!
Без цябе мне тут халодна і завейна, Забяры мяне, Радзіма, ў родны домПрытуліся мне да сэрца салавейкам У вясновым садзе пад акном.