• Газеты, часопісы і г.д.
  • Узняўся белы птах  Уладзімір Пецюкевіч

    Узняўся белы птах

    Уладзімір Пецюкевіч

    Памер: 567с.
    Вільня 2004
    62.93 МБ
    Можа, у мора сплылі, як вянкі, Плынню рачной, незваротнай?
    Можа, вы ззяеце ў любых вачах Водсветам кветкі купальскай?
    Можа, да зор пракладаеце шлях Самай дзівоснаю казкай?
    Можа, у сэрцах людскіх узышлі Песняй маёй спавядальнай, Вечнай любоўю да роднай зямлі, Самай святой і жаданай?..
    Ўдалеч нямую гляджу з-пад рукі, Сцежкі віюцца крутыя...
    Дзе ж вы, мае маладыя дзянькі, Дзе ж вы, мае залатыя?
    ліпень 1996 г.
    ДРУЖА, HE СУМУЙ
    Адцвіла вясна-не да песень птушкам. Ці не час і нам прыцішэць, мой дружа? Казка маладосць, ды, на жаль, мінае. Хай твая душа цяжка не ўздыхае.
    Ну іх, братка мой, Гэтыя залёты: Ані ўночы сну, Ані ўдзень работы!
    Годзе ўжо хмялець ад дзявоцкіх чараў, Годзе па начах брынкаць на гітары.
    Вокны да зары аганькамі ззяюць, Мацяркі не спяць, блуднікаў чакаюць.
    Ну іх, братка мой, Гэтыя залёты: Ані ўночы сну, Ані ўдзень работы!
    Ты сваю знайшоў, я сваю нагледзеў, Дружа, не сумуй, што ў сваты паедзем. Як бы не гуляў і сябе не цешыў, Ды ўступіць пара сцежку маладзейшым.
    Ну іх, братка мой, Гэтыя залёты: Ані ўночы сну, Ані ўдзень работы!
    БЫВАЙ, ДВАЦЦАТЫ BEK
    Сплыло дзве тысячы гадоў Ракой бурлівай Новай эры, У Лету кануў адыйшоў Дваццаты век туманам шэрым.
    Было нямала ясных дзён, А болей горка-палыновых: Па кім так звоніць медны звон? Каго яшчэ змяце Чарнобыль?
    Век дваццаць першы ўдаль заве, А расставанне сэрца паліць: -Бывай, бывай, дваццаты век, Вяртайся ў памяць!
    Мы азіраемся назад,
    Каб параўняцца з хуткім часам, I сеем поле, садзім сад Вялікай будучыні нашай.
    Скідаем з плеч нядолі груз, Вяртаем гонар свой і годнасцьВядзе нас Маці-Беларусь
    У новы век дарогай вольнай.
    Век дваццаць першы ўдаль заве, А расставанне сэрца паліць: Бывай, бывай, дваццаты век, Вяртайся ў памяць!
    Птушыны кірмаш
    ПТУШЫНЫ КІРМАШ
    дзіцячая музычная казка*
    ПЕСНЯ-УСТУП
    ( спяваюць усе ўдзельнікі кірмашу )
    Тук-тук-тук, ча-ча-ча, чык-чырык, курлы, Дзінь-дзінь, глю, чуф-чуф, кар, Добры дзень, сябры!
    Вас вітае, сонцам свеціць, Непаўторны наш, Самы лепшы ва ўсім свеце Песенны кірмаш.
    Тут заўважаць і ацэняць Талент спевака, Тут высокага натхнення Плешчацца рака.
    Тут рука руку не мые, Подкупу няма.
    Злосных, хітрых, ганарлівых Тут шукаць дарма.
    Тук-тук-тук, ча-ча-ча, чык-чырык, курлы, Хто ёсць хто, вы самі ўбачце, Юныя сябры!
    * -музыка Дзмітрыя Даўгалёва
    ПЕСНЯ ЖАЎРУКА
    Крылам-неба яснае.
    Песні-свет нязмераны. Я спяваю, кажуць мне, Як званочак срэбраны.
    Так гаворыць сонейка, Зоркі, месяц, воблакі.
    I ў мяне бяссонніца: Хто ж я, хто я ўсё-такі?
    Як жа мне даведацца: Добрых слоў ці варты я? На кірмаш наведацца?
    Чым жа ён парадуе?
    Дзінь-дзінь-дзінь, я думаю.
    Свет зачараваці як Нашай песняй цуднаю, Што пачуў ад маці я.
    ПЕСНЯ ВЕРАБ’Я
    Я Верабей, за ўсіх мацней, Мне сіне мора па калена.
    Я не баюся злых завей, А запяю-трасуцца сцены.
    Чык-чык-чырык, чык-чык-чырык!
    А ці не праўда мілагучна? Спявае іншы-рык ці крык, Яшчэ другога, невук, вучыць.
    Чык-чык-чырык, чык-чык-чырык, Я-Верабей, за ўсіх мацней.
    Чык-чык-чырык, чык-чык-чырык, Я-Верабей, за ўсіх мацней!
    Калі вучыцца-ў Вераб’я!
    Хоць і жаўрук мой здольны вучань, Але ніяк не возьме “ля”, Чык-чык-чырык, зусім замучыў.
    Чык-чык-чырык, чык-чык-чырык! Услухайся, цягні за мною.
    Ізноў сфальшывіў? Правучыць Цябе, жаўрук, як след, лазою!
    Чык-чык-чырык, чык-чык-чырык, Я Верабей, за ўсіх мацней.
    Чык-чык-чырык, чык-чык-чырык, Я-Верабей, за ўсіх мацней!
    Хто адчайна там балбоча: Яне важная па чыне? Я ж не простая сарокаСіньярыта Сарачыні!
    Хто мяне вучыць сабраўся, Як спяваць-дарма імкнецца: Голас мой-жалейка часу, Што і плача, і смяецца.
    Ча-ча-ча-ча, ча-ча-ча-ча, Як увесь я свет частую Чарадзейнай песні чарай, Мо адзін глушэц не чуе!
    Хто не чуе і не славіць Сарачыных песень-чараў, Той у казку не адчаліць На чаўночку зорных мараў.
    Хто мяне вучыць сабраўся, Як спяваць-дарма імкнецца: Голас мой-жалейка часу, Што і плача, і смяецца.
    Ча-ча-ча-ча, ча-ча-ча-ча, Як увесь я свет частую Чарадзейнай песні чарай, Мо адзін глушэц не чуе!
    He лятуць вароны ў вырайГрэх і кара выракацца Лесу-бору, што даў крылы, Каб у небе красавацца.
    Каб накаркацца уволю, Час дарэмна не марнуем. Цуда-песняй край прывольныКар-кар-кар-кар, карануем!
    Кар-кар-кар, кар-кар-кар, Кар-кар-кар, кар-кар-кар!
    Крочым горда каралямі
    I па лузе, і па полі.
    Нас не клікаць песнярамі Мы нікому не дазволім.
    Безгалоссе ў родным лесе, Хоць сябе самога цеш ты: Кар-кар-кар-кар, краска-песня, Ды не б’юць у крылы нешта.
    Кар-кар-кар, кар-кар-кар, Кар-кар-кар, кар-кар-кар!
    Мяне ўсе ведаюць-глю-глю!
    Сіньёр я Індычыні.
    Аблётаў з песнямі зямлю, Прасторы-далячыні.
    Лясныя птахі, глю-глю-глю!
    Чаго маўчком пасталі?
    Спявайце мне, як каралю, Я ацаню ваш талент.
    Глю-глю-глю, глю-глю-глю, Спявайце мне, як каралю!
    Глю-глю-глю, глю-глю-глю, Спявайце мне, як каралю!
    А кепска будзеце спявацьАж пер’е з вас, шаноўных!
    Ды мне і так усё відацьНа што каторы здольны.
    Вось я, паслухайце, спяю-
    Замрэ зямля і неба:
    Глю-глю, глю-глю, глю-глю, глю-глю! Вось так, няўмекі, трэба!
    Глю-глю-глю, глю-глю-глю, Спявайце мне, як каралю! Глю-глю-глю, глю-глю-глю, Спявайце мне, як каралю!
    Чуф-чуфы, чуфа-чуфомТут няма сакрэту:
    Хто мяне заве глушцомСам глушэц адпеты.
    Хто мне каркае, што сеў Я ў чужыя сані-
    У таго самога спеў Шэры, бесталанны.
    Чуф-чуфы, чуфа-чуфом, Чуф-чуфы, чуфом!
    Хто глюкоча нада мной:
    Я пыхлівы, грубыСам надзьмуты-качаргой He дастаць да дзюбы.
    Ды ці варта крыўдаваць Доктару на хворых?
    Хто славутым хоча стаць, Да мяне, у хор мой!
    Чуф-чуфы, чуфа-чуфом, Чуф-чуфы, чуфом!
    Наўкол развеснена, У знёсл а-мройна.
    Кірмаш хоць песенны, А мне журботна.
    Курлы-курлы-курлы -
    На сэрцы раны: Лятаюць каршуны Над курганамі.
    Гаворыць сонейка: Спявай вясёла.
    А мне не можаццаСціскае горла.
    Курлы-курлы-курлы -
    На сэрцы раны: Лятаюць каршуны Над курганамі.
    Аж голаў кружыцца, Мне сніцца ўдачаЖуры зажурыцца, Журы заплача.
    Курлы-курлы-курлы -
    На сэрцы раны: Лятаюць каршуны Над курганамі.
    Праграма ў школе дзятлавай Для самых здольных і старанных. Той будзе век мне дзякаваць, Хто пройдзе гэтую праграму.
    Тук-тук, так-так вучыцеся, Пакуль я тут, пакуль я ў сіле. На талент мой маліцесяТады і ваш высока ўскрыліць!
    Тук-тук, так-так, тук-тук!
    Тук-тук, так-так, тук-тук!
    Без толку з пер’я лезці вонЧачэкаць, каркаць, дзінькаць горлам. А дзюбай даў-і рэхам звонТук-тук, так-так!..-ляціць над борам.
    Што тое горла, голас той!
    Патрэбна дзюбай прабівацца. Так-так-так-дзюбаю крутой Да славы вечнай узнімацца.
    Тук-тук, так-так, тук-тук! Тук-тук, так-так, тук-тук!
    ДРУГАЯ ПЕСНЯ ЖАЎРУКА
    Індык, сарока, верабейНадзьмутыя цяцеры.
    Дзінь-дзінь хто я для фанабэр?
    Клубочак з неба шэры.
    Палі жытнёвыя люблю, Лугі, азёры, рэкі.
    Вясновы гімн зямлі пяю, Душою з ёй навекі.
    Дзінь-дзінь-дзінь, дзінь-дзінь-дзінь, Дзінь-дзінь-дзінь, дзінь-дзінь-дзінь!
    Няхай мяне не прызнае Сям’я ляснога птаства, Спяваю я не для яе, Дару сваё мастацтва.
    За ўсё на свеце мне мілей Зямля і сонца, верце.
    Дзінь-дзінь-хоць я не салавей, Спяваю шчырым сэрцам.
    Дзінь-дзінь-дзінь, дзінь-дзінь-дзінь, Дзінь-дзінь-дзінь, дзінь-дзінь-дзінь!
    ( спяваюць усе ўдзельнікі кірмашу )
    Тук-тук-тук, ча-ча-ча, Чык-чырык, курлы...
    На расстанне многа шчасця Зычым вам, сябры!
    Прысылайце водгук, дзеці, Вам ці ў радасць наш, Справядлівы самы ў свеце Песенны кірмаш?
    Хто быў хто, як зразумеліРады мы за вас.
    Праспявалі, як умелі, Развітацца час.
    Ча-ча-ча, чык-чырык, Дзінь-дзінь-дзінь, курлы...
    Да спаткання, да сустрэчы, Верныя сябры!
    лета 1987 г..
    Нябесны раяль
    НЯБЕСНЫ РАЯЛЬ
    песенны альбом*
    ФЛЕЙТА
    Флейта іграе, флейта спявае, Чары-дзівосы лье ў цішыні.
    Флейта спявае, казку вяртаеНайпрыгажэйшыя юныя дні.
    Грай, мая флейта, грай, мая флейта, Грай, незямная, спявай!
    Грай, мая флейта, светла-прасветла, Вёсны мае ўспамінай!
    Помню, калісьці, ночкаю весняй, Ясную зорку ў полі сустрэў, 3 ёю кружыўся ў танцы нябесным Пад летуценны флейты напеў.
    Ой, як чаруе зорная ночка!
    Звон карагодны ў сэрца плывеФлейта спявае, верыць не хоча, Што адзвінелі вёсны мае...
    Грай, мая флейта, грай, мая флейта, Грай, незямная, спявай!
    Грай, мая флейта, светла-прасветла, Вёсны мае ўспамінай!
    ліпень 1994 г.
    * -музыка Дзмітрыя Даўгалёва
    КЛАВЕСШ I ГАБОЙ
    Па белым свеце, як вольны вецер, Ляцім з табой-душа спявае.
    Так летуценна, што нам здаецца: Увесь Сусвет мы абдымаем.
    За морам сінім, за морам сінім Мы пабылі ў гасцях зтабою.
    На клавесіне, на клавесіне Іграла ты, я-на габоі.
    Заліта сцэна святлом крыштальным, Натхнення ўзлёт-і міг крылаты: Апладысменты як сон світальны, Век не забыць-такое свята!
    Мы адляталі, як з дзіўнай казкі, Пілі з табой пах райскіх кветак, Плылі ракою ўсмешак ясных... Бывай, бывай, край запаветны!..
    За морам сінім, за морам сінім Мы пабылі ў гасцях зтабою.
    На клавесіне, на клавесіне Іграла ты, я-на габоі.
    красавік 1995 г.
    СКРЫПАЧКА-БАПНЯ
    Я-не геній Паганіні, Я-не геній Паганіні, Проста ў дзіўных снах лятаю,3 мілай скрыпачкай-багіняй, 3 мілай скрыпачкай-багіняй Дзе я толькі не бываю.
    Грай жа, скрыпачка-багіня, Век не знай тугі-адчаю!.. Я-не геній Паганіні, Проста ў дзіўных снах лятаю.
    Проста ў дзіўных снах лятаю, Дзе я толькі не бываю! To ў Японіі, то ў Штатах.
    To імчуся на Канары Па гарах, па крутаярах, На мелодыі крылатай...
    Проста ў дзіўных снах лятаю! Дзе я толькі не бываю! У нябёсах, на Парнасе.
    У Багоў жыву, гуляю, Ды на скрыпачцы іграю, 3 ёй усюды маю шчасце...
    Грай жа, скрыпачка-багіня, Век не знай тугі-адчаю!.. Я-не геній Паганіні, Проста ў дзіўных снах лятаю.
    НЯБЕСНЫ РАЯЛЬ
    Як светла на душы! Наўкол цвітуць сады, Спеў птушак у цішы I за раялем ты.
    Рух лебядзіных рук Па клавішах святыхЗаслухаўся жаўрук I салавей прыціх.
    Мелодыя віруе
    Нябачных зорных хвальУвесь Сусвет чаруе Нябесны твой раяль!
    I я плыву, плывуМне сніцца дзіўны сон, Што быццам я жыву Ў сузор’і Арыён.
    Заслонена смугой Далёкая ЗямляI толькі ты са мной, I музыка твая.
    Мелодыя віруе
    Нябачных зорных хвальУвесь Сусвет чаруе Нябесны твой раяль!
    ГАВАЙСКАЯ ПТАРА
    Паблукаем, паблукаем Па зямлі з табою, Пабываем, пабываем За гарой крутою.
    Пабываем на Гаваях, Што за морам сінім, Наспяваем, наспяваем Песень самых дзіўных.