• Газеты, часопісы і г.д.
  • Узняўся белы птах  Уладзімір Пецюкевіч

    Узняўся белы птах

    Уладзімір Пецюкевіч

    Памер: 567с.
    Вільня 2004
    62.93 МБ
    кастрычнік 2002 г.
    БЯРОЗКА
    Бярозка ці дзяўчынаНе распазнаць адразу, Пытаюся вачыма:
    -Што, можа, едзем разам?
    I тутяна раптоўна Пагляд на мне спыніла, Няголасна, жартоўна Са мной загаварыла:
    -Ты, хлопец, не ўглядайсяПрыйшла не на спатканне, А лепей сам прызнайся, Куды ў такое ранне?
    I слова так за словам
    Аб важным і няважнымУ ясную дуброву Звярнулі незаўважна.
    Ой, што мы нарабілі?Аўтобус празявалі!
    Пайшоў дарогай пьшьнайІпамінай, як звалі...
    Букет кляновых лісцяў Гарэў асеннім жарам. Было нялёгка выйсці Нам не з дубровы-з мараў.
    ДОБРА БУДЗЕ НАКРАСУЕШСЯ
    Выйшла дзеўчына на ганачак, Следам-маці, весняй раніцай.
    Ветрам дрэвы разгайданыяЦвет вішнёвы асыпаецца.
    Каля веснічак спыніліся, Маці кажа: Мая дочачка, Едзь, калі ўжо зажурылася, У далёкую староначку.
    Добра будзе-накрасуешся, Нібы ў садзе вішня белая. Кепска будзе-накукуешся, Як зязюлька тая шэрая!
    Прыляціш у сад зялёненькі, Станеш плакаць-кукаваці ты, Доўга ліці слёзы горкія, Спавядацца роднай мацеры.
    Пэўна, ростань доляй суджана, Будзь навек шчаслівай, дочачка, Едзь-ляці, мая ты птушачка У далёкую староначку.
    Добра будзе накрасуешся, Нібы ў садзе вішня белая. Кепска бужзе-накукуешся, Як зязюлька тая шэрая!
    ОЙ, ДЗЯЎЧЫНА-КАПРЫЗУЛЯ
    Што ты, любы, прычапіўся, Як лісточак лазневы?
    3 кім, скажы, блудзіў-любіўся, 3 кім учора лазіў ты?
    -Ой, дзяўчына-капрызуля, Ты ж не будзь няўдаліцайХлопец схопіць, пацалуе, He спяшайся жаліцца!
    -Што твае мне заляцанкі, Пацалункі грэшныя!
    Падміргну суседу ЯнкуБуду ім суцешана.
    Ой, дзяўчына-капрызуля, Ты няўжо забылася?
    Трэслі ўчора ў садзе дулі Мы з табою, мілая!
    He жартуй са мной, саколік, He кляніся ў вернасці, Покуль грэх свой не замоліш, Да мяне не вернешся.
    Ой, дзяўчына-капрызуля,
    Крапіва пякучая, Раскажу тваёй матулі, Як мяне ты змучыла!
    ПЛАЧА КВЕТКА-ДЗЯЎЧЫНА
    Плача кветка-дзяўчына, Слёзы горкія лье.
    А малойца-хлапчына Суцяшае яе:
    -Ой, не плач, мая кветка, He трывож мне душы, Хто пакрыўдзіў цябе так, Ты прызнайся, скажы?
    -He скажу-і не думай-
    I намёку не дам: Ад чаго мне так сумна, Здагадайся ты сам.
    -Як жа мне здагадацца, Чаго льецца слязаКветка-дзеўчына плача, Ільняная каса?
    I бярэ чараўніцу Ён на рукі, і з ёй П'е настой медунічны У траве лугавой.
    -Адпачні, мілы хлопча, Годзе сёння забаў, Ой, які ж ты пяшчотны I здагадлівы стаў!
    КУМ I КУМА
    Гаспадар паехаў з хаты, Атуліў яго туман, А да жонкі кум багаты:
    -Добры дзень, мая кума!
    Як табе, кума, жывецца, Мо хацела б ты чаго?
    Ці на месцы тваё сэрца, Мо ірвецца да каго?
    -He пытайся, сумна нешта, Мой кумочак, хоць памры: I няўежна, і няўлежна, Пуста ў хаце і ў двары.
    Рвецца сэрца, ды што толкуКаля боку мужычок, Паляцела б я высока, Толькі дзе ты, мой кумок?
    -А ў мяне дык сёння зранку Ўсё круцілася на ўме, Як настольнік-самабранку Падарыць маёй куме.
    Вось табе дарунак, кумка, Накрывай гасцінна стол, Будзе нам з табой не сумнаШугане віно пад столь.
    -Чуеш, кум?-званок у дзверы, Ой, вярнуўся, пэўна, мой!
    Кум не чуў, куме паверыўI ў акно ляціць стралой.
    А кума услед рагоча:
    -Ой, умора, мой кумок, Гэта ж чайніка свісточак, Я ж падумала-званок!
    ліпень 2002 г.
    ШУКАЕ ЦАР ЦАРЫЦЫ
    Каб сум развеяць, Саўка Зайшоў да сябра Вені, I той, кульнуўшы чарку, Бяднягу Саўку цвеліць:
    Ну як там горад стольны? Хадзіў ты на панэлі
    Да міс-мадэляў модных?
    I дзе ж твая мадэля?
    Шукае цар царыцы, Пастух жа пастушыцы, Мой дружа, пагадзіся
    I дужа не журыся!
    Бяры даўгую пугу, Гані на пашу статак, Кружыся полем-лугам, Як бусел той цыбаты.
    I помні, што бывае
    На свеце і такое: Вяскоўцу гарадскаяНібы сядпо карове.
    Ты чуеш спеў дзявочы, Што з поля далятае?Сумуе днём і ноччу Твая любоў былая.
    Вярніся да Настассі, A то завяне кветка: Адна каровак пасвіць Такім гарачым летам!..
    Шукае цар царыцы, Пастух жа пастушыцы, Мой дружа, пагадзіся I дужа не журыся !
    кастрычнік 2002 г.
    HE BEP КАНЮ Ў ДАРОЗЕ
    Сустрэў Ахрэм суседа
    I стаў з яго ён кпіць:
    -Я чуў: у Крым адправіў Ты жонку адпачыць.
    Ну як такое глупства Зрабіць ты, Юрка, мог?
    Табе там жонка рогі Наставіць, далібог.
    He вер каню ў дарозе, Хоць добры ты яздок, А жонцы на курорце He вер, не вер, браток!
    Раз ты злавіў варону, He трэба крыўдаваць, Калі дзіця цужога Ты будзеш гадаваць.
    Ты думаеш: чаму я Жанаты пяты раз?Даваў свабоду жонкам У летні пляжны час.
    He вер каню ў дарозе, Хоць добры ты яздок, А жонцы на курорце He вер, не вер, браток!
    Курорт-куточак райскі, Ну як там не зграшыць! Любога Змей спакусы Там можа спакусіць.
    Заводзіць шуры-муры Там юны і стары, Хоць збан ваду і носіць, Як кажуць, да пары.
    He вер каню ў дарозе, Хоць добры ты яздок, А жонцы на курорце He вер, не вер, браток!
    ліпень 2002 г.
    ПЛАЧА ДУДАЧКА
    Ходзіць хлопец малады,
    I туды ён і сюды, He знаходзіць месца, Ды ўсё грае, сам не свой, На жалеечцы сваёйЗамірае сэрца.
    Плача дудачка:-Ду-ду-ду-ду-ду!~ Журыцца-ўздыхае, -
    Ду-ду-ду-ду-ду-ду!-на сваю бяду Пакахаў я!
    Выйшла дзеўчына з двара I красою, як зара, Асляпіла хлопца.
    Ад красы яе такой Засланяецца рукой Ён, нібы ад сонца.
    Плача дудачка:-Ду-ду-ду-ду-ду!Журыцца-ўздыхае, -
    Ду-ду-ду-ду-ду-ду! на сваю бяду Пакахаў я!
    Прыгажуня, як ішла Міма хлопца і пайшла, Кроку не спыніла.
    Пазірае бедны ўслед, Дзівіць граннем белы свет Жаласна-шчымліва.
    Плача дудачка:-Ду-ду-ду-ду-ду!Журыцца-ўздыхае, -
    Ду-ду-ду-ду-ду-ду!-на сваю бяду Пакахаў я!
    люты 1998 г.
    ОЙ ВЫ, КРЫЛЫ-ВЁСЛЫ
    Там, дзе сінь без краю, дзе віруюць хвалі, Пара маладая човен разгайдала
    I плыве-імкнецца ўслед за марай зорнай, Дзівіцца раздоллем, напявае мройна:
    -Ой вы, крылы-вёслы, занясіце ў казкуНа нябесны востраў з лебядзінай ласкай!
    Разгарыся, далеч, зорачкай світальнай, Азары дарогу ў незямныя тайныПад ігранне хваляў, пад напевы чаек Блаславіць нас неба, месяц павянчае.
    -Ой вы, крылы-вёслы, занясіце ў казкуНа нябесны востраў з лебядзінай ласкай!
    Пакажыся, бераг цішыні і волі,
    Там, дзе не бывае буры злой ніколі, Там, дзе мы збудуем дом-палац надзейны 3 цеплыні кахання, з песень чарадзейных.
    -Ой вы, крылы-вёслы, занясіце ў казкуНа нябесны востраў з лебядзінай ласкай!
    кастрычнік 1999 г.
    СУСТРЭЧА
    Вось іду я неяк раз ад сяброў дахаты, Зорны вечар быў якраз і настрой прыўзняты. Напяваю: цёх ды цёх, нібы той салоўка, Hi турботаў, ні трывог, ні сварлівай жонкі.
    Цёх ды цёх!-ні трывог, ні сварлівай жонкі!
    Чуюць жытнія палі мой напеў шчаслівы, А насустрач ой-люлі! казачнае дзіва.
    Руса косанька на дол сцелецца дарожкай, Ну, а ножка!-як у той маладой бярозкі!
    Ой-ё-ёй!-як у той маладой бярозкі!
    Hi наперад, ні назад-стаў, як укапаны. -Глянь, -сказаў яе пагляд,-ты зачараваны! Глянуў я-і ай-я-я!-дзівата якая!Гэта ж жоначка мая мяне сустракае.
    Ай-я-я! Ай-я-я!-дзівата якая!
    Я душою да яе: Жоначка, здарова!
    А яна гняце мяне, б’е апошнім словам:
    I такі я і сякі, гультай, апівоха,
    Хоць куляйся ў глыб ракі з берага крутога!
    Жах які! — ў глыб ракі з берага крутога!
    люты 1998 г.
    Я ЗАЙЗДРОШЧУ ВАСІЛЮ
    Я зайздрошчу Васілю бабылю, як жураўлю,-
    Ён не ходзіць па зямлі, а лятае:
    To за мора ён імкне, то на дудачцы гудзеХаласцяцкае жыццё праслаўляе.
    Я зайздрошчу Васілю бабылю, як жураўлю, Хоць і жоначку-раўнівіцу люблю!
    Я зайздрошчу Васілю бабылю, як матылю,-
    Можа ён штодня блукаць полем-лугам:
    Сёння-з кветачкай адной, заўтра-з вабнаю другойI ніхто не абзаве валацугам.
    Я зайздрошчу Васілю-бабылю, як матылю, Хоць і жоначку-раўнівіцу люблю!
    Я зайздрошчу Васілю-бабылю, як каралю, -
    Ад “кароны” ён сваёй не стаміўсяПрагуляе ноч і дзень-і ніхто не лае: дзе, Дзе ты, п’яніца, блудзіў, валачыўся?
    Я зайздрошчу Васілю бабылю, як каралю, Хоць і жоначку-раўнівіцу люблю!
    красавік 1996 г.
    РУСАЛАЧКА
    Неяк раз, не помню ўжо, У чацвер ці ў пятніцу Цераз рэчку я ішоў Па зыбучай кладачцы.
    Тут як блісне прада мной, Што тая маланачка, Прыгажосцю незямной Юная русалачка!
    3 неспадзеву аж прысеўОй, мая ты мамачка! Пахіснуўся, паляцеў У прадонне з кладачкі...
    Апрытомнеў на пяску, Бераг пахне кветкамі, Чую голас:-Тыадкуль, Смелы ўзяўся гэтакі?
    Хоць успомніў ты цяпер, Гора маё, горайка, Як цягнула я цябе 3 вір-вады на сонейка?!
    3 той пары не маю дня, Каб не зыбаў кладачкі, Бо вучуся плаваць я У маёй русалачкі.
    ТРЭБА ЖОНАЧЦЫ ДАГАДЖАЦЬ
    Трэба жоначцы дагаджаць Днём і ночкай цёмнайЯснай зорачкай называць, Кветачкай чароўнай.
    Трэба жоначку не гнявіць Хатай не прыбранай, Каб па струначцы не хадзіць У сарочцы рванай.
    Трэба жоначку не журыць За яе няўдачы-
    Хоць талерачку ды разбіць, Калі суп нясмачны.
    Трэба жоначцы дагаджаць, Як той каралеве, Трэба жоначку мілаваць, Як лябёдку лебедзь.
    Трэба жоначку не злавацьНе глядзець на іншых, Ціха ў госцікі забягаць Да суседкі-вішні.
    Трэба жоначцы дараваць
    За настрой бяскрылыШчырай плётачкай частаваць, Каб мацней любіла...
    Трэба жоначцы дагаджаць Днём і ночкай цёмнайЯснай зорачкай называць, Кветачкай чароўнай.
    снежань 2000 г.
    ГАМАНІЛА СЯЛО
    Гаманіла сяло, гаманіла, Наваколлем гамонка плыла:
    -Хоць бы Ясь ажаніўся з Янінай, Вось бы слаўная пара была!
    Кавлеру, напэўна, ўжо соракГодзе хлопцу хадзіць бабылём, Хай дзяўчына асвеціць красою I напоўніць цяплом яго дом!
    Далятала гамонка такая
    Да Яніны і Яся здалёк, Хвалявала, як плынь веснавая, I сасватала іх незнарок...
    Гаманіла сяло, гаманіла
    I прыціхла шчасліва на міг: Ясь бярэ прыгажуню Яніну, Дай ім, Божанька, дзён залатых!
    сакавік 1997 г.
    РАМОНКІ
    Галя-красуня на лузе ад ранкуКветкі збірае, вяночкі віе,
    Мроіць свайго чарнабровага Яську
    I на рамонках варожыць, пяе:
    -Чароўны красачкі мае, чароўны красачкі мае, Наваражыце:
    А ці кахае Ясь мяне, а ці кахае Ясь мяне?Вы мне скажыце!
    Любіць, не любіць, да сэрца прыгорне, Любіць, не любіць, да д’ябла пашле, Любіць, не любіць... I дзеўчыне горка, Зноў паўтарае, пялёстачкі рве:
    -Чароўны красачкі мае, чароўны красачкі мае, Наваражыце:
    А ці кахае Ясь мяне, а ці кахае Ясь мяне?Вы мне скажыце!
    Любіць, не любіць, да сэрца прыгорне, Любіць, не любіць, да д’ябла пашле, Любіць, не любіць, пярсцёнак падорыць, Любіць... I Галя ад шчасця пяе:
    -Чароўны красачкі мае, чароўны красачкі мае, Наваражылі:
    Кахае Ясенька мяне, кахае Ясенька мяне, Кахае мілы!
    ДЗЕ ТЫ БЫЎ ?
    Залаціцца раса, як сляза, на сонцы, А дзяўчына-краса спавядае хлопца: