• Газеты, часопісы і г.д.
  • Узняўся белы птах  Уладзімір Пецюкевіч

    Узняўся белы птах

    Уладзімір Пецюкевіч

    Памер: 567с.
    Вільня 2004
    62.93 МБ
    -Ой, Ягорка-Ягор, гора маё, гора, Дзе ты быў, дзе ты быў, Любы мой, учора?!
    He кажы, не кажы, што ў цябе адна я, Ад тваіх ясных воч іншых засланяю!
    He мані, не мані-знаю ўсё, мой любы, 3 кім стаяў, з кім стаяў Ты пад нашым дубам?!
    Ну і стой, ну і стой гараваць не стану, А махну я рукой на цябе, каханы!
    Ёсць сусед у мяне, хлопец зухаваты, Кружыць ён матыльком Каля маёй хаты!
    Дзень і ноч пад акном на гітары грае, Так звініць, як жаўрук,-сэрца замірае!..
    Ой, Ягорка-Ягор, гора маё, гора, Дзе ты быў, дзе ты быў Любы мой, учора?!
    чэрвень 1996 г.
    ОЙ, ЧАМУ ТЫ, ЯНКА...
    -Ой, чаму ты, Янка, гэтакі пануры, Нібы градам ніву патаптала бура?
    Касенька-галубка, весяліцца ранаНе мяне твой голас кліча на сняданак.
    -Ой, чаму ты, Янка, гэтакі маўклівы? Заспявай вяснянку падаруй мне дзіва!
    Касенька-галубка, не пяецца словаНе мяне ты слухаць дзень і ноч гатова!
    -Ой, чаму ты, Янка, луг ніяк не скосіш, Затупела коска ці апалі росы?
    Касенька-галубка, жах!-а не работаНе мяне галубіць рук тваіх пяшчота!
    -Ой, чаму ты, Янка, ля ракі блукаеш, У віры крутыя сумна пазіраеш?
    Касенька-галубка, а куды ж мне дзецца? He мяне купаюць воч тваіх азерцы!
    Яначка мой любы, пачакай тапіцца! Надта ж ледзяная ў сінь-рацэ вадзіца!
    чэрвень 1996 г.
    Я ДЗЯЎЧЫНА ХОЦЬ КУДЫ
    Я дзяўчына хоць куды:
    I ў гарох, і ў лес густы, У ягады-маліны!
    Ну, а ты, мой мілы, ты, Што хаваешся ў кусты Ад такой дзяўчыны!
    Ці ж не маю я красы?
    Паглядзі, такой касы, Свет прайдзі, не ўбачыш!
    Я яе як расчашу Ды па ветры як пушчу, Мілы мой, ты ахнеш!
    Даганяй-я пакажу:
    Закружу, заваражу
    Хваляй руса-белай!
    Толькі дзе ж табе дагнаць, Мілаваць ды цалаваць, Мой жа ты, нясмелы!..
    Я дзяўчына хоць куды:
    I ў гарох, і ў лес густы, У ягады-маліны!
    Ну, а ты, мой мілы, ты, Што хаваешся ў кусты Ад такой дзяўчыны!
    ліпень 1997 г.
    ЯГАДКА МАЯ
    -Ой, ты, ягадка мая, He пазнаў цябе здаляБудзеш ты багатая.
    У цёмным лесе-не ў гасцях, He баішся медзвядзя, Бурага, калматага?
    -Ну чаго баяцца мне У радзімай старане Бурага, калматага?
    Хай мне толькі падміргне, Біч паходзіць па спіне, Палка сукаватая.
    -Знаю, ягадка мая, На любога медзвядзя Пойдзеш, не разгубішся. Калі ж я цябе злаўлю, За касу і прытулю, Ты й на біч забудзешся!
    Ой, мядзведзік дарагі, Развязаў ты слоў мяхі I не можаш сцішыцца.
    У малінавым бары Гучна так не гаварыЯгадкі абсыпяцца.
    ліпень 1996г.
    ОЙ, СЯБРОВАЧКА
    -Ой, сябровачка, адшыла Ты такога сокала! Ён ужо расправіў крылы Пад маімі вокнамі.
    -Разлюбіла я СяргеяНе хачу з ім мучыцца: Зачасаць кала не ўмее, Мо з табой навучыцца?
    -Ой, сябровачка, і сонца Мо цябе не радуе?
    Вунь Рыгор, такі малойца, Хочаш, я пасватаю?
    -He хачу я і РыгораДома не стыкаецца: To ў Хвядоры, то ў Тадоры, Нібы кот, бадзяецца.
    -Ой, сябровачка, ні разу Ты не пахвалілася, Як прымаеш ад Тараса Васілёчкі сінія.
    -He магу цярпець ТарасаЁн як затарможаны:
    Упацее, покуль скажа: “Любая, харошая!”
    -Ой, сябровачка, ты свята, Бачу я, не зведала, Ты прыгледзься да ІгнатаЁн вясёлы, ветлівы.
    -Ды ідзі ты з тым ІгнатамХодзіць уразвалачку, Падпірае дрынам хату I хлявочак палачкай.
    -Ой, сябровачка, ты нешта Аж занадта гордая. Пакахала б ты Міхеда: He тутэйшы, з горада.
    -He кажы мне пра Міхеда, Штосьці з ім здараецца: Роўна ходзіць да абеда, А пасля хістаецца.
    Пакахала я Сцяпана, 3 ім і павянчаюся, “Мэрсэдэс” набыў ён файны, Ай ды пакатаюся!
    Мы прыпеўкі праспявалі. Дзякуй, што вы слухалі I даруйце, калі з намі Час дарэмна ўбухалі.
    сакавік 2001 г.
    HE ДЗІВІСЯ, МОЙ СУСЕД
    He дзівіся, мой сусед, на суседкуРасцвіла не для цябе ружа-кветка.
    Ці ж не ведаў для каго расцвіла я?Хлопца-сокала даўно я кахаю.
    Падару яму красу маладуюЁн і радасць, і мой сум сэрцам чуе, Я аддам яму сябе да драбніцы, 3 ім не страшны будуць мне навальніцы.
    He дзівіся, мой сусед, не гарніся да суседкіТолькі любы мой сарве садавую ружу-кветку!
    Асвячу яму я шлях белацветам-
    I ў нязведанных краях будзе светла. Да яго імкну душой-ён галубіць, За калючы нораў мой не разлюбіць.
    Пакахала б і цябе, мой суседзе, Калі ты запрог бы мне моцны вецер.
    Я магла б з табой імчаць на край свету, Толькі дзе ж табе стрымаць тога ветру!
    He дзівіся, мой сусед, не гарніся да суседкіТолькі любы мой сарве садавую ружу-кветку!
    красавік 2002 г.
    ТЫ HE КЛІЧ МЯНЕ
    Ты не кліч мяне, мой любы, He гукай у стольны горад!Ён каханне нам загубіць, Як віхура лодку ў моры.
    Столькі ў горадзе спакусы!
    Спакусіцца там недоўга.
    Вось вазьму я і ўлюблюся Ў бізнесоўца маладога.
    Буду з ім на самалёце Па ўсім свеце я катацца, Загараць пад шчодрым сонцам На Канарах і Ямайцы...
    А не лепей нам з табою Горад свой пабудаваці 3 вечнай ласкі і любові, Дзе духмяняць сенажаці?
    Ці ж нам сумна тут бывае?
    Ў нас канцэрты пад рукою: Нам пяе зязюлька ў гаі
    I салоўка над ракою...
    Ты не кліч мяне, мой любы, He гукай у стольны горад! Ён каханне нам загубіць, Як віхура лодку ў моры.
    ЦЕШЧА I ЗЯЦЬ
    Ой, ты кумачка мая, Што рабіць, не знаю? He знаходжу месца я, Так перажываю!
    Аддавала я дачку, Цешылася зяцем: Будзе ён надзейны муж, А мне сын удзячны.
    Быў спачатку ён, ну хоць Прыкладай да раны, Як мой шэры коць-Маркоць, Ціхі, паслухмяны.
    Мала еў і мала піў, Уставаў на золку, I араў ён, і касіў Сена на кароўку.
    I палоў, і паліваў Агарод старанна, Дроў гару такую склаў!Люба-міла глянуць.
    Ды праз год зяцька майго, Нібы падмянілі, Hi з таго і ні з сяго Апусціў ён крылы.
    Агрызацца нават стаў: Што ты, кажа, цешча Ў крук мяне сагнула такНе распраміць плечы.
    Закіпела ў сэрцы злосць-
    I я не ўтрывала:
    -А не гнешся, ягамосць, Ты ад торбы з салам?!
    Праваліся гэткі зяць, Што не мае чэсці:
    Ўсё глядзіць, каб толькі ўзяць I дамоў панесці...
    Ой, ты кумачка мая, Што рабіць, не знаю?
    He знаходжу месца я, Так перажываю!
    ліпень 2002 г.
    ШТО ЗА ЗВЫЧАЙ ГЭТКІ?
    Ой, мая сястрыца, Дзеецца што ў свеце, Як у навальніцу, Ўся зямля трасецца!
    Паглядзі, якая
    Сёння наша моладзь: Богам пагарджае, Ў Храм святы не ходзіць.
    Весяліцца ў блудзе, У грахоўнай твані, За грахі што будзе, Ёй зусім не важна.
    Што за звычай гэткі Сёння ў нашых дзетак? Шлюб бяруць пад плотам, А вяселле потым!
    Ім паганскі звычай Найбліжэй, па густу, Плёскаюцца звычна У рацэ распусты.
    Я яшчэ не помню, Каб пілі дзяўчаты 3 хлопцамі па-роўну, Неслі хмельным матам.
    Ой, мая сястрыца, Пра нудыстаў чула?
    Як тут не нудзіцца, He ўзмаліцца сумна:
    Што за звычай гэткі Сёння ў нашых дзетак? Шлюб бяруць пад плотам, А вяселле потым!
    ліпень 2002 г.
    ЗАЦВІЛА КАЛІНА
    Зацвіла каліна, а віхурны вецер Белы цвет зрывае, сцеле над ракой. Ой, краса-дзяўчына, не трывож мне сэрца Сумнымі вачыма, горкаю слязой!
    Родная, не бойся буры-навальніцы, Акрапі куточкі свенчанай вадой, Дай і мне ў дарогу той святой вадзіцы, Каб дамоў вярнуцца з добрай навіной.
    Мне пара, сястрыца, трубіць рог турыны: У паход гукае матухна-зямля.
    3 ласкі Божай спынім віхру вал нястрымны, Вер у перамогу, слаўная мая!..
    Зацвіла каліна, а віхурны вецер Белы цвет зрывае, сцеле над ракой. Ой, краса-дзяўчына, не трывож мне сэрца Сумнымі вачыма, горкаю слязой!
    люты 2001 г.
    ГОДЗЕ, СЫНКУ мой
    Журыць сына бацька:
    -Годзе, сынку мой, Годзе ўжо бадзяцца Цемраю начной.
    Што табе не спіцца?Блудзіш, як мядзведзь, Час табе жаніцца
    I сям’ю займець!
    Годзе, сын, бадзяцца Годзе лынды біць, Час на хлеб старацца I па-людску жыць!
    Кожны твой равеснік Спазнае ўжо свет, Ажаніўся недзе
    I жыве, як след.
    Толькі ты, бадзяга,
    У гульбе пустой, Вось уклею дзягай, Будзеш знаць за што.
    Хутаранку Галю Ведаеш ці не?
    Я цябе адпраўлю Ў сваты да яе.
    Ажаню цябе я 3 дзеўчынай-красой Зашуміць вяселле Весняю ракой...
    Годзе, сын, бадзяцца Годзе лынды біць, Час на хлеб старацца I па-людску жыць!
    ліпень 2002 г.
    ХЛОПЦЫ-МАЛОЙЦЫ
    Хлопцы-малойцы ў карчомку зайшлі, Хлопцам-малойцам віна падалі.
    Выпілі хлопцы-віно не п’яніць, Просяць гарэлкі па кварце наліць.
    Хлопцы-малойцы гарэлачку п’юць Да сумнаватыя песні пяюць.
    Кідаюць хлопцы самотны пагляд, Просяць паклікаць прыгожых дзяўчат.
    Хлопцы-малойцы, як сад, расцвіліКраскі-дзяўчаткі ў карчомку прыйшлі. Хлопцы-малойцы частуюць гасцей, Просяць музыкаў іграць весялей.
    Пара за парай ідзе ў карагод, Песні і танцы ўсю ноч напралёт. Хлопцы не маюць спачынку і снуЗаўтра казакам ісці на вайну.
    студзень 1998 г.
    НЕПАГОДА
    Ой, мой Божанька, што ўжо робіцца!
    Глянь, мая сястрыца:
    Бура носіцца, ў хату ломіцца-
    Грукат-навальніца.
    Ці ж не так парой непагодзіцца
    У раўнівым сэрцы:
    Як узвіхрыцца, не ўгамоніцца Звада-калатнеча.
    Хлопец з дзеўчынай сустракаюцца -
    Цешацца, смяюцца,
    А пажэняцца-забіваюцца, За чубы бяруцца.
    Свежы прыклад ёсць-Ян з Марысяю, Вабныя сабою,
    Так любіліся-ўсе дзівіліся-
    Не разліць вадою.
    А пасля вянца, месяцы праз два,
    Іх як падмянілі:
    To расходзяцца, то сыходзяцца, Свет ім стаў не мілы...
    Хлопец з дзеўчынай сустракаюцца -
    Цешацца, смяюцца, А пажэняцца-забіваюцца, За чубы бяруцца.
    ОЙ, ШТО ДЗЕЕЦЦА!
    Ой, што дзеецца, ой, што робіцца! I куды ж, куды свет наш коціцца? Як пчаліны рой-дзеўкі з хлопцамі: Рок-скок і поп-гоп!-скачуць-гоцаюць.
    “Ціскатэка”, пляж-як ні цешыцца: Ёсць дзе ціскацца ды вылежвацца, Байструкоў пасля плодзяць блудніцы. Вось так, свацейка, свет і губіцца.
    Пра такіх распусніц пляжных Нездарма ў народзе кажуць: “Лю-лі, лю-лі, дзіця, спацьАдна маці, бацькоў пяць!”
    Знаеш навіну, мая свацейка?
    Бэнся прывяла дачка Каціна.
    Прывязе дамоў, маці згодзіцца: Гадаваць адной цяжка ў горадзе.
    Гандляваць сабой дык ёй лёганька.
    Ой, што робіш ты, грош зялёненькі?“Матылькоў” начных столькі лётае! Нашто ж замуж ім-меней клопату...
    Пра такіх распусніц пляжных Нездарма ў народзе кажуць: “Лю-лі, лю-лі, дзіця, спацьАдна маці, бацькоў пяць!”
    ліпень 2002 г.
    СУСЕДКІ
    Размаўляюць суседкі, Бы віхурыцца вецер, За ўсіх больш ад кабетак Мужыкам дастаецца:
    Вунь Лявон сталяруе, А што з гэтага мае?Яго жонка гаруе
    I свой лёс праклінае.
    Ну нашто гэткі майстра
    3 залатымі рукамі, Што забыць дзеля п’янства Жонку можа з дзіцямі.
    Ці вазьмі вунь Віталя, Ён каваль адмысловы: 3-пад рукі вылятаюць Залатыя падковы.
    Хоць куе адмыслова, Дорыць іншым на шчасце, А сабе той падковы Ён не можа скаваці...
    Так жыццё ўжо і пройдзе Адзінока-самотна, I, магчыма, ён знойдзе Міг апошні пад плотам...