• Газеты, часопісы і г.д.
  • Узняўся белы птах  Уладзімір Пецюкевіч

    Узняўся белы птах

    Уладзімір Пецюкевіч

    Памер: 567с.
    Вільня 2004
    62.93 МБ
    Вып’ем, людцы, уздыхнемПродкаў нашых памянем!Радаўніца.
    Будзем душы весяліцьХай не рвецца з родам ніцьРадаўніца.
    красавік 1994 г.
    ВЯСНА I КАХАННЕ
    Хлопец любую туліць да сэрца I маўчыць, не знаходзячы слоў, А дзяўчына вясёла смяецца, Летуценным іскрыцца святлом.
    Прыглянулася Янку Настасся, 3 ёй гуляе ў лугах давіднаЗакахаўся ў зару месяц ясны, He нацешыцца імі вясна.
    Усміхаецца ім таямніча, Наталяе крынічнай вадой, Асвячае бліскучаю знічкай, Акрапляе духмянай расой.
    Калыхае на хвалі азёрнай Човен песень чароўных і сноў I вяшчуе зязюлькаю шчодрай Ім нямала шчаслівых гадоў...
    Прыглянулася Янку Настасся, 3 ёй гуляе ў лугах давіднаЗакахаўся ў зару месяц ясны, He нацешыцца імі вясна.
    сакавік 1999 г.
    КВЕТКА КУПАЛЬНАЯ
    Човен самотны, човен бяссонны,
    Хвалі нястомныя-
    Хлопец блукае ночкаю цёмнай
    3 яснай паходняю:
    -Дзе ты, мой востраў, з казак сатканы, Марай асвечаны?..
    Хлопец шукае, хлопец гукае
    Любую дзеўчыну:
    -Ой, купалінка, дзеўчына-мара,
    Сэрцу жаданая,
    Выйдзі на бераг з лесу-гушчару, Кветка купальная!
    Дзе ён, той востраў, дзе, таямнічы, 3 кветкай купальнаю?
    Кажуць, там нехта яркія знічы
    Ўпоўнач запальвае...
    Запалымнела цёмная ночка
    Яркімі знічамі,
    Чуецца песня, голас дзявочы
    Льецца крынічкаю.
    -Ой, купалінка, дзеўчына-мара, Сэрцу жаданая,
    Выйдзі на бераг з лесу-гушчару, Кветка купальная!
    чэрвень 1997 г.
    О МОН МЕСЯЦ’
    Калыхае зорку ў чоўне Летняй ночкай месяц ясны, Казкі бае.
    Мой каханы, нарачоны Звёз кудысьці маё шчасце, He вяртае.
    Як паехаў ён аднойчы-
    I прапаў, не дачакацца.
    Што з ім, Божа?
    Ані следу, ані слоўца.
    He кувай, зязюлька ў садзе Так трывожна!
    О мой месяц-чоўнік зорны, Палюляй маю дачушку, Мілавіцу,-
    Паляту я ў луг раздольны
    Да сябровак вольнай птушкай, Да крыніцы.
    Так хачу я з той крыніцы Зноў напіцца, што мне крылы Падарыла,
    Дзе знайшла пад зараніцай Кветку-папараць я з мілым... I згубіла.
    А мне ж толькі васемнаццаць. Так хачу я ў карагодзе У вяночку,
    Накружыцца, наспяваццаСум развеяць на свабодзе Летняй ночкай.
    жнівень 2003 г.
    КРЫВІЧАНАЧКА-КУПАЛІНАЧКА
    Карагод-вянком, сінім васільком, Жытнім каласком нашай песні роднайЛьецца голас твой з глыбіні вякоў, Крывічаначка, слаўная князёўна.
    Крывічаначкакупаліначка.
    Слаўная мая князёўна!
    Хто там загрымеў, хто там захадзіў, Хто там злы такі ў баравіне цёмнай? Ой, дзе ж ты, мая, хто цябе схапіў, Крывічаначка, слаўная князёўна?!
    Крывічаначка-купаліначка, Слаўная мая князёўна!
    Княжыч малады ў карагод прывёў Купаліначку з баравіны цёмнайВедзьмакам цябе не аддасць любоў, Крывічаначка, слаўная князёўна.
    Крывічаначка-купаліначка, Слаўная мая князёўна!
    СЕНАКОСНАЯ ПАРА
    Сенакосная пара, Сенакосная...
    Хлопца вывела з двара Сцежка росная.
    А насустрач матылькомРусакосая.
    Зазвінела ручайком-
    Срэбным голасам:
    -Што ты сёння, мілы мой, Гэтак позненька,
    3 кім жа, з кім жа пад вярбой Бавіў ночаньку?
    Косіць хлопец, як у сне, Косіць пожаньку: To на любую зірне, To на сонейка.
    Разумее сонца ўсё-
    Усміхаецца:
    Росы падаюць кассё Угінаецца.
    Прытупілася каса, Прытамілася-
    I дзяўчына да касца Прьпулілася.
    чэрвень 1992 г.
    ТЫ ПАСТОЙ, ДЗЯЎЧЫНКА
    Зорнай ночкай летняй Вуліца з вячорак, Як вулей, гудзе.
    За дзяўчынай следам Хлопец закаханы Подбегам ідзе:
    -Ты пастой, дзяўчынка, He ляці так хутка, Я цябе прашу.
    Хоць адну хвілінку Ты маю паслухай Сумную душу.
    -He хадзі за мною! Ты дарэмна, хлопча, На мяне глядзіш, He пайду з табоюТы на працы дрэмлеш, На гулянцы спіш!
    -Ластаўка, спыніся, Чуеш, як салоўка Над ракой пяе?
    Пад вярбою ніцай Вершы пачытаю Я табе свае.
    -Чым уздумаў цешыць! Ты дарэмна, хлопча, На мяне глядзіш:
    Што твае мне вершы! Ты на працы дрэмлеш, На гулянцы спіш.
    -Зорка Мілавіца, He крыўдуй, спусціся 3 неба на зямлюТут, ля сінь-крыніцы Песню падарую Я табе сваю.
    -Годзе байкі плесці!Ты дарэмна, хлопча, На мяне глядзіш,Што мне твае песні!Ты на працы дрэмлеш, На гулянцы спіш!
    ліпень 2002 г.
    ТЫ ПРЫЕДЗЬ, HE СПАЗНІСЯ
    На чужыне далёкай звоняць сумныя струны, Льецца голас хлапечы, рэчкай горнай цячэ: -Ты прыедзь, не спазніся да мяне, прыгажуня, 3 таямнічым паглядам васільковых вачэй.
    Ты прыедзь, не спазніся, кветка роднай старонкі,Не жыву, як не бачу сіні цвет васількоў.
    Снішся ты мне і снішся купалінкай чароўнай 3 даўняй песняю звонкай, з васільковым вянком.
    Ты прыедзь, не спазніся, о краса незямная,Не магу перанесці горкіх дзён і начэй.
    Асвяці мне дарогу да бацькоўскага краю Таямнічым паглядам васільковых вачэй.
    сакавік 2001 г.
    МЕСЯЧНАЯ НОЧКА
    Месячная ночка Лавачка пад вішняй, Цёплае дыханне, Дотык мілых рук.
    Звон струны нябеснайI начніца-песня Вылятае з сэрца Птушкаю ўгару.
    У святле таемным Ночка, нібы казка,Адліваюць срэбрам Вербы над ракой...
    Гэй, паслухай, месяц, На хвілінку з неба На зямлю спусціся 3 зоркай маладой!
    Раскажы нам, месяц, Раскажы нам, ясны, Падзяліся з намі
    Радасцю сваёй:
    Як знайшоў такую Кветку веснавуюЗорку-зараніцу 3 дзіўнаю красой?
    Раскажы нам, месяц, Раскажы нам, ясны, Падзяліся тайнай: Як сваю любоў
    Ты нясеш праз вернасць Па шляхах нязменных Летам і зімою Столькі ўжо вякоў?
    травень 2002 г.
    ДАЖЫНКІ
    Зжалі жнейкі поле, зжалі-зваявалі, Навілі вяночкаў, песні заспявалі-
    I снапок апошні хату асвячае, Гаспадар да жнеек слова прамаўляе:
    -Дзякуй, жнеечкі-жанкі дарагія,Вашы серпікі-сярпы залатыя, Падымаю чарку мёду ў добры час, Жнейкі мілыя, за вас!
    Што вы нарабілі ўмелымі рукамі?Свет заваражылі шчодрымі дарамі, Будзем мы з духмяным хлебам-караваем, Будуць песні нашы плыць да небакраю.
    Дзякуй, жнеечкі-жанкі дарагія, Вашы серпікі-сярпы залатыя, Падымаю чарку мёду ў добры час, Жнейкі мілыя, за вас!
    КЛАДАЧКА
    Хлопец цешыцца з дзяўчынай Жартаўлівай спрэчкай, I, як лебедзь той з лябёдкай, Кружыцца над рэчкай:
    -Што ты, мілая, баішся, Апусціла вейкі?-
    Людзі ходзяць, не баяцца Кладачкі вузенькай.
    -He пайду я, не ўгаворыш, Любы мой, міленькі, Над вірліваю вадою
    Кладачкай вузенькай.
    Плаваць я зусім не ўмею, Глыбіні баюся,
    А як раптам ды ў прадонне 3 кладачкі сарвуся.
    -Ой, не бойся, не журыся, Любая дзяўчына,
    Абнімі мяне пяшчотна Крыллем лебядзіным.
    На руках, мая лябёдка, Панясу цябе я
    На той бераг, дзе частуе Рута-мята хмелем.
    -Згодна, згодна, калі гэтак, Мой ты лебедзь ясны, Толькі я заплюшчу вочы, Бо занадта страшна!
    кастрычнік 1996 г.
    КРАСУНЯ I ДЗІВАК
    У суседнім двары дзіўны хлопец жыве.
    А ці ж гэта не дзіва! -
    Ўсё глядзіць ды глядзіць, воч не зводзіць з мяне, I маўчыць сарамліва.
    Ці я з дому іду, ці дадому ляту,
    Я шчасліва ўсміхаюся-
    Аб ласкава-жывы, закаханы пагляд
    Спатыкаюся!
    Так і хочацца мне ў дзівака запытаць,
    He хаваючы ласкі:
    -Ой, чаму ты, сусед, так глядзіш на мяне, Уздыхаючы цяжка?!
    Так і хочацца мне дзівака здзіваваць:
    -Кінь, сусед, заглядацца,
    На спатканне прыходзь вечарком на раку, Будзем там цалавацца!
    ДОЧАЧКА МАЯ, HE ЖУРЫСЯ
    Красна-дзеўчына просіць маці
    Рана замуж не аддаваць: -Мамачка мая, мне, як шчасця, Хочацца яшчэ пагуляць.
    Хочацца яшчэ сноў дзявочых, Карагод вадзіць над ракой, Ночачкай святой віць вяночкі I пускаць удаль сінь-вадой.
    -Дочачка мая, не журыся, 3 долечкай сваёй прымірыся: Рэдзька горкая, ды ядуць, Кепска замужам, ды ідуць!
    -Ой, матуленька, што ты кажаш, Нешта іншае мне парай, Бо як толькі я выйду замуж, Па вясне маёй-памінай!
    Позна, мілая,-заўтра госці, Мусіш ты сватоў прывітаць, A то будзеш век у самоце Ты зязюленькай кукаваць.
    Дочачка мая, не журыся, 3 долечкай сваёй прымірыся: Рэдзька горкая, ды ядуць, Кепска замужам, ды ідуць!
    ОЙ, МАЯ ТЫ ЛАСТАЎКА
    Лістапад не кружыцца, Снег ісці не думае, А чаго ж так журыцца, Песня льецца сумная?
    Лесам-баравінаю Сцежкі верасовыя.
    Полем-лугавінаю Травы палыновыя.
    Без цябе, харошая, Без цябе, жаданая, Луг мой не пакошаны, Поле не ўзаранае!
    3 рук плужок мой валіцца, А каса не вострыцца, Сваякі пытаюцца, Што са мною робіцца?
    Ой, калі ж пакосяцца Травы палыновыя, Песня ў свет папросіцца Светлая, вясновая?
    Без цябе, адзіная, Сны табою поўняццаСняцца вочы сінія, Спеўны голас мроіцца!
    Ой, мая ты ластаўка, Дзе ты сінявокая?
    Шчабятуняй ласкавай Прыляці, далёкая!
    снежань 1996 г.
    ЯБЛЫЧНЫ СПАС
    Падаюць яблыкі долу, як зоры, Мёдам налітыя, водар ліюць...
    Госці ў застоллі не ведаюць зморы, “Горка” крычаць нам, вясёла пяюць.
    Ой, не чаруй, не хвалюй гэтак нас, Яблычны, яблычны, яблычны Спас!
    Мы выбягаем у сад непрыкметна, Кружымся, кружымся ў вальсе з табой, Пахнуць малінаўкі, пахнуць ранеты, Радасцю хмеляць і светлай журбой.
    Ой, не чаруй, не хвалюй гэтак нас, Яблычны, яблычны, яблычны Спас!
    Госці ўстрывожана выйшлі на ганак, Клічуць-гукаюць за стол маладых... Яблычным Спасам праменіцца ранак, Свецяцца ў росах юнацтва сляды.
    Ой, не чаруй, не хвалюй гэтак нас, Яблычны, яблычны, яблычны Спас!
    СЁННЯ Ў НАС ВЯСЕЛЛЕ
    Маладыя Яня з Ясем сталі на ручнік, Каб ісці дарогай яснай праз турботы-дні.
    Маці з бацькам бласлаўляюць, зычуць шчасця ім, Абразамі асвячаюць на куце святым.
    Сёння ў нас, браткі, вяселле, Яню з Ясем жэнім, жэнім, Дзелім каравай.
    Грай, гармонік, грай, вясёлы, Разлівай святло наўкола, Скрыпачка, спявай!
    Маладыя нам “салодзяць” горкае віно, Аж п’янеюць, карагодзяць зоркі за акном.
    Сват са сваццяй маладзеюць, у заслонкі б’юць, А музыкі-чарадзеі граюць ды пяюць.
    Маладую пару дорым слоўца.м і дабром...
    Дай ім, Божа, плёну-спору, дзетак поўны дом. Зычым, зычым маладому, зычым маладой Самай светлай, шчаснай долі, верных сто гадоў...
    Сёння ў нас, браткі, вяселле, Яню з Ясем жэнім, жэнім, Дзелім каравай.
    Грай, гармонік, грай, вясёлы, Разлівай святло наўкола, Скрыпачка, спявай!
    АДВІХРЫЛАСЯ ВЯСЕЛЛЕ
    Адвіхрылася вяселле Карагодам шумна-звонкім I дачку багаслаўляе Маці ў дальнюю старонку:
    -Едзь, бывай, мая дачушка, I не плач ты гэтак горка, Буду я цябе чакаці, Як вясну-красну, здалёку.
    Прыязджай, не забывайся, I прывозь бабулі ўнукаўПрылятай часцей дадому, Прылятай, мая галубка!
    Слухай мужа, не сварыся, Паважай, глядзі, свякроўку, Будзь вясёлай, думкай сумнай He трывож сваю галоўку.
    За цябе маліцца буду Дзень і ноч, мая крывінка, Каб ішла з сямейкай дружнай Ты шчаслівай пуцявінкай...
    Прыязджай, не забывайся, I прывозь бабулі ўнукаўПрылятай часцей дадому, Прылятай, мая галубка!