Узняўся белы птах
Уладзімір Пецюкевіч
Памер: 567с.
Вільня 2004
жнівень 1993 г.
ГРАЙ, БАГРЫМЕ
Свята ў Храме, свята ў полі, свята ў хацеГанаруем мы Паэта-Каваля.
-Грай, Багрыме, грай, мой сыне, просіць МаціБеларуская пакутная зямля.
Грай, Багрыме, грай, Паэце, Душы сонныя на свеце Чарадзейнаю жалейкай абуджай! Родным Словам, спеўным гукам I кавальскім звонам-стукам
Край курганны, край туманны падымай!
Грай, Багрыме, не журыся!-ты вярнуўся 3 палынова-кайдановай стараны, Прыгарнуўся да Матулі-Беларусі, Дачакаўся маладой сваёй вясны.
Грай, Багрыме, не журыся!-ў неба долі Узляцелі сны твае, як жаўрукі.
Узнялася залатая жырандоля, Засвяціла ясным знічам навякі.
Грай, Багрыме, грай, Паэце, Душы сонныя на свеце Чарадзейнаю жалейкай абуджай! Родным Словам, спеўным гукам I кавальскім звонам-стукам
Край курганны. край туманны падымай!
снежань 1992 г.
ПОЛЕ ГОРКІХ ПАЛЫНОЎ
Паплачце, кнігаўкі, паплачце Над полем горкіх палыноў.
На гэтым полі, полі Брацкім Ніхто не злічыць курганоў.
Над гэтым полем зорка ўпоўнач Гарыць удовінай слязой...
На гэткім полі, жалю поўным, Спіць недзе ў свеце бацька мой.
Дзе тое поле, мне скажыце, Найсамых горкіх палыноў?
Дзе той курган, які баліць мне Мацней ад іншых курганоў?
Нясіце, кнігаўкі, нясіце Маю жалобу над зямлёй.
Пры маці толькі не тужыцеТугі за век хапіла ёй.
Паплачце, кнігаўкі, паплачце Над полем горкіх палыноў.
Часцей жывым напамінайце Пра смутак Брацкіх курганоў.
стпудзень 1985 г.
ЧАРАДЗЕЙНАЯ ПТУШКА
Беларуская мова-слова роднага звон, Чарадзейная птушка дум адвечных і сноў, Сагравае нам сэрца твой купальскі агонь, Акрыляе надзеі, узвышае любоў.
Чарадзейная птушка, на вятры не зважай, He губляйся ў тумане, у глыбінцы лясной. Сцяг з Пагоняй прыпомні, залаты век згадайУзнімайся высока над усёй стараной.
Беларуская мова, не схіляйся ў журбе, Салаўінаю песняй цэлы свет абдымай, Абразамі Скарыны мы абносім цябеАдступаюцца хмары за сівы небакрай.
Звон мелодыі светлай над зямлёю плыве, 3 караваем кладзецца на матулін абрус...
Покуль песня лунае, покуль мова жывеДух жыве беларускі і жыве Беларусь!
ліспгапад 1990 г.
А ТЫ КАЖАШ: ВЯСНА
Што я сёння ў бары, у зялёнай раскошы, Дзе зязюля пяе ад відна да відна, Вінаваты твае светларусыя косы, А ты кажаш: вясна, вінавата вясна.
Што ізноў я іду салаўінаю сцежкай, Дзе Бярозы-ракі плынь святлей ад акна, Вінавата твая таямнічая ўсмешка, А ты кажаш: вясна, вінавата вясна.
Што пакінуць гатоў назаўсёды свой горад I пайсці за табой, дзе шуміць збажына, Вінаваты жывы, срэбразвонны твой голас, А ты кажаш: вясна, вінавата вясна.
Што з’ядналі навек нас маёвыя ночы, Даль нязнаных дарог перад намі адна, Вінаваты твае ясназорыя вочы, А ты кажаш: вясна, мо і праўда вясна?
сакавік 1989 г.
ЛЕТА
Лета нам, як казку, даравала Васількова-збожжавы прастор, Незямныя мары ўскалыхала Хвалямі ласкавымі азёр.
Лета, лета вогнішча на ўзлессі, Лета, лета-вёслы над вадой, Лета-гэта радасная песня.
Калі ты, каханая, са мной!
Я згубіў спакой невыпадковаЛетняй ночкай столькі дзіўных дзіў, Маладзік бліскучаю падковай Да цябе сцяжынку асвяціў!
Лета-кветка-папараць, КупаллеРассцілае ясных зор кілім, У чароўным возеры купае, Што завецца шчасцем маладым...
Лета, лета-вогнішча на ўзлессі, Лета, лета-вёслы над вадой, Лета-гэта радасная песня, Калі ты, каханая, са мной!
ліпень 1989 г.
ЗАСПЯВАЙ МНЕ ПЕСНЮ, КРЫВГЧАНКА
Заспявай мне песню, крывічанка,
Пра вякі далёкія згадай,
Хай яна лунае гордай чайкай, Абуджае сонны небакрай.
Разгайдай мяне на мройным чоўне, Трапяткой душою раскажы Пра каханне князя да князёўны, Пра паходы князевых дружын.
Я не сплю, я думаю начамі
Пра цябе і наш курганны край. Заспявай мне песню, крывічанка, Пра вякі далёкія згадай!
Загудзе ад цокату пагоні, Перазвону дзідаў і мячоўI чарот азёрны і сасоннік Адгукнецца болем крывічоў.
Панясецца крыкам гордай чайкі, Паляціць за бор, за дальні гай: Біце ў сэрца, біце іх мячамі, Хто прадаў і зганьбіў родны край!..
Я не сплю, я думаю начамі
Пра цябе і наш курганны край. Заспявай мне песню, крывічанка, Пра вякі далёкія згадай!
люты 1991 г.
РАЗВІТАЛЬНЫ ВАЛЬС
Жыць бы мне ды жыць, сэрцам не тужыць, Кветкі і вясну век табе дарыць.
Толькі вось бяда-восень замяла Сцежку, сцежку, па якой Ты са мной ішла.
Ой, губляе клён свой апошні ліст, А ў канцы сяла грае гарманіст! Пэўна, знае ён, што прыйшло да нас: Льецца, льецца сумны звонРазвітальны вальс.
На цябе зірну я ў апошні раз.
Як на Боскі лік, на святы абраз. I скажу:-Даруй, строга не судзі, Вінаваты толькі я, Толькі я адзін.
У апошні раз кіну я пагляд На самотны дом, на журботны сад, У апошні раз танец кружыць насГрае, грае гарманіст Развітальны вальс.
верасень 1992 г.
ГІМН БАЦЬКАЎШЧЫНЕ
Беларусь, Беларусь наша маці святая, Славім, славім цябе, славім веліч тваю.
Мы ідзем грамадой, Сцяг з Пагоняй лунае, Песня вольнай зямлі імкне ў вышыню.
Неабсяжная Даль у красе ганаровай.
Сцяг Свабоды гарыць векапомнай Зарой: -Век ідзі, Беларусь, незалежнай дарогай, Песняй вольнай ляці да Заранкі сваёй!
Беларусь, Беларусь, ты цярпела нямала, Славім мужнасць тваю, што змагала прымус. Гонар нам зберагла і жыццё ўратавала, Горда коціцца кліч:-Жыве Беларусь!
Неабсяжная Даль у красе ганаровай.
Сцяг Свабоды гарыць векапомнай Зарой: -Век ідзі, Беларусь, незалежнай дарогай, Песняй вольнай ляці да Заранкі сваёй!
Век жыві, Беларусь!
снежань 1991 г.
Мелодыя сэрца
МЕЛОДЫЯ СЭРЦА
песенны альбом*
HE СПЯШАЙСЯ, ВОСЕНЬ
Надыходзіць восень з дробнымі дажджамі, Блізіцца дыханне ранніх халадоў...
Ой, як мне самотна цёмнымі начамі, Хоць бы на хвілінку каляровых сноў!
He спяшайся, восень, трохі пачакай, Песняй жураўлінай сэрца не кранай: Нашаму каханню рана сумавацьМы на неба думаем злятаць.
Хутка прычакаем Пакравы святыя, Над палямі вырай, крылаў сумны ўзмах...
Адляцелі вёсны нашы маладыя, Адлятаюць леты ў незваротны шлях.
Заблудзіся, восень, у далёкім лесе, Затрымайся, восень, у гарах крутых: Мы не даспявалі столькі летніх песень, Столькі не схадзілі сцежак веснавых!
He спяшайся, восень, трохі пачакай, Песняй жураўлінай сэрца не кранай: Нашаму каханню рана сумавацьМы на неба думаем злятаць.
верасень 1993 г.
* -музыка Дзмітрыя Даўгалёва
ПАЛАЧАНАЧКА-КНЯЗЁЎНА
Ля Сафіі, белакаменнай святыні, Па Дзвіне плывуць купальскія вянкі, Штосыді мройнае пяе краса-дзяўчына, Узіраецца ў раку, нібы ў вякі.
Палачаначка-князёўна,
Палачаначка-князёўна,
Да цябе я птушкай прыляцеў, Кліч мяне у сон чароўны, Кліч мяне у сон чароўны, Кліч мяне ў нябесны зорны спеў!
Я купаюся ў тваім паглядзе сінім, Разыходзіцца таемнасці туман: Прыгажосць твая ад мудрай Ефрасіні, Слаўным родам ганарышся нездарма.
Ты занятая дзявочай варажбою, Што ты ўбачыла у плыні люстраной? Можа, пойдзем мы дарогаю адною, Палачаначка-спадарыня, з табой?
Палачаначка-князёўна, Палачаначка-князёўна, Да цябе я птушкай прыляцеў, Кліч мяне у сон чароўны, Кліч мяне у сон чароўны, Кліч мяне ў нябесны зорны спеў!
МЕЛОДЫЯ СЭРЦА
Мкнецца ў нябёсы, віецца Наша з табою дарога, Льецца мелодыя сэрца, Нам дараваная Богам.
Льецца мелодыя сэрца Чыстай крыніцай кахання, Плача душа і смяецца У маладым парыванні.
Мелодыя сэрца, мелодыя сэрца Ліецца крыніцай святой, Мне мроіцца светла і шчыра пяецца 3 табою і толькі з табой!
Недзе ў таемнай прасторы Хочацца з Богам сустрэцца, Хочацца вечна між зораў Слухаць мелодыю сэрца.
Hi навальніца, ні вецер He перашкодзіць, здаецца, Несці нам радасць па свеце, Несці мелодыю сэрца.
Мелодыя сэрца, мелодыя сэрца Ліецца крыніцай святой, Мне мроіцца светла і шчыра пяецца 3 табою і толькі з табой!
ЗАРАНІЦЫ
Пазнаёміў нас з табою месяц ясны, Павянчала цудадзейная зара:
Рассыпае ў сэрцы промні долі шчаснай... He канчайся, наша юная пара!
Павянчаныя зарою,
Асвячоныя расою,
Блаславення ў зораў просім мы з табой:
- Зараніцы-зараніцы,
Нам дарогу блаславіце
Да высокай таямніцы незямной! Мы ляцім-ляцім дарогаю нябеснай, Зараніцы палымнеюць пад рукой, Высцілаем мы яе сардэчнай песняй, Называем ясназораю вясной.
Зараніцы палымнеюць,
Асвятляюць нам надзею:
Будзем вечна маладыя мы з табой...
- Зараніцы-зараніцы,
Нам дарогу блаславіце
Да высокай таямніцы незямной! Ззяе вечнасць перад намі Млечным Шляхам, А навокал анікога-ты і я.
Нехта здзівіцца здалёку:-Што за птахі! He пужае іх крутая вышыня.
А навокал анікога,
Размаўляем толькі з Богам
Ды з найсамай дзіўнай Боскаю красой:
- Зараніцы-зараніцы, Нам дарогу блаславіце Да высокай таямніцы незямной!
СВЕТЛЯЧОК
Што са мной ты зрабіў, Любы мой сынок! У душы запаліў Мне маладзічок.
Пэўна, знеба ты Да мяне прыплыў На чаўночку залатым I святло разліў.
Светла мне, спеўна мне Уначы і ўдзень...
Мой сынок, светлячок Ты маіх надзей.
Сынку мой, бачу ў сне: He агорне змрокБудзе век палымнець Твой маладзічок.
Пэўна, знеба ты Да мяне прыплыў На чаўночку залатым I святло разліў.
верасень 1993 г.
HE КУВАН, ЗЯЗЮЛЕНЬКА
Па шырокім полі рэчанька цякла, Ды яе не стала палыном зрасла, Недзе ў сінім моры знікла навякіЖурацца са мною хлопцы-рыбакі.
He кувай, зязюленька, не кувай, харошая, He лічы так жаласна мне гады трывожныя!
У суседняй хаце дзеўчына жыла,
I яе не стала рэчанькай сплыла, Недзе ў свеце белым, за гарой крутой, Можа, ў сне гаворыць любая са мной.
He кувай, зязюленька, не кувай, харошая, He лічы так жаласна мне гады трывожныя!
Рэчанькі не будзе ўжо ніколі той, Што паіла сэрца мне вадой жывой.
Любая не гляне ў вочы болей мне, He заззяе сонцам у маім акне.
He кувай, зязюленька, не кувай, харошая, He лічы так жаласна мне гады трывожныя!
чэрвень 1994 г.
ЛЕЦЕЙКА, БЫВАЙ’
Адлятае лета з родных берагоў, За нязнаным светам будзе сніць сяброў. Лецейка-вясёлка, жураўліны клін, Залатое пёрка нам на шчасце скінь!
Сумны вырай у далёкі край Гоніць восень, лецейка, бывай!
Будзеш сэрцу сніцца сцежачкай лясной, Спелаю сунічкай, спеўнай цішынёй.
He забудзем ласкі зорнага святла, Красачкі купальскай, што ў бары цвіла.
Сумны вырай у далёкі край Гоніць восень, лецейка, бывай!
Радасці-пацехі столькі ўнас было, Як на конях верхам мчалі за сяло.
Вараных купалі у вадзе рачной, Плёскаліся самі ў плыні люстраной.
Сумны вырай у далёкі край Гоніць восень, лецейка, бывай!
чэрвень 2002 г.
РЭХА ЖУРАЎЛШАЕ