Узняўся белы птах
Уладзімір Пецюкевіч
Памер: 567с.
Вільня 2004
Азёрныя вятры на беразе драмалі, Імчала нас удаль вясёлае вясло, Спявалі салаўі, ах, як яны спявалі! Зязюльчына “ку-ку” бясконцае было...
Знямелі салаўі, знямела ціша ў гаі, Зязюльчына “ку-ку” не чуецца ў бары, На возеры сівым адны вятры гуляюць, I вёслы напалам, і човен-дагары.
студзень 1991 г.
ДАРУЙ, ЗЯМЛЯ МАЯ
Палі жытнёвыя, лясы птушыныя, Рачная плынь крыштальнай чысціні, Што з вамі сталася, мае гасціныя, Куды падзеліся уцехі-дні?
Чаму вы хмурыя, акамянелыя?Трава прагорклая, быльнёг шуміць, А ціша курчыцца, крычыць, знямелая, Вадой з Сажа каня не напаіць.
А мне так хочацца забыць, развеяцца, Махнуць рукой на ўсё: на боль, на млосць, Запрэгчы гнедага, прышпорыць лейцаміЛяцець, як некалі, у весялосць...
Зямля пакутная, душа балесная, Даруй, што я цябе не засцярог, Ды, можа, крышачку, сагрэю песняю, Хоць і яна з тугі тваіх дарог.
жнівень 1990 г.
МАЯ КНЯЗЁЎНА
У старажытнай старане
I маладой, як раніца, Ты заляцела ў сэрца мне Азёрнай чайкай-чаіцай.
3 высокай Замкавай гары Над водамі былііінымі Трывожны голас твой вятры Прыносяць мне ўспамінамі.
Плач Яраслаўны над зямлёй Калышуць хвалі слынныя. He зводзься горкаю тугой, Мая князёўна мілая!
Даўно ссівелі курганы, Сплылі вякі аблокамі, Няма і Замкавай сцяны, Адна гара высокая.
Грамы далёкіх навальніц У сэрцы адгукаюцца.
Баюся зноў спакой згубіцьАб голас твой параніцца.
кастрычнік 1990 г.
СПОВЕДЗЬ ЗБУДЖАНАГА
He будзе, не будзе мне вечнага раю, He пусцяць і ў пекла зацесна, Пакуль не пяю, а другім падпяваю, Забыўшыся матчынай песні.
He будзе, не будзе ніколі мне волі, He скіну з душы я знямогі, Пакуль не згадаю прапрадзедаў полеАдкуль я і роду якога?
He будзе, не будзе спакою начамі, Бы хтосьці сурочыў-Чарнобыль, Пакуль не пазбудуся гора-адчаю I д’ябальскіх чараў... чарговых.
He будзе, не будзе ад свету павагі, He будзе вясёлых ігрышчаў, Пакуль толькі словы, малітвы, развагі, А зло верхаводзіць і нішчыць.
Зямля не даруе, пакуль не павею Вятрамі збавення над ёю, Пакуль не развею крутую завею Бяспамяцтва, здрады, застою.
люты 1991 г.
БОЖА, МАЛІТВУ ПАСЛУХАЙ
Палынная Зорка праменіць атруту
У полі, у лесе, ў душы...
О Божа мой мілы, якая пакута! Распятыя мы на крыжы.
Распятыя дзеці хваробай нязлечнайЛякарні набіты бітком, Заплаканы вочы, прыгорблены плечы, Матуля над свежым грудком.
Распяты наш гонар, распята сумленне, 3 чым продкі спрадвеку жылі.
Прыбіты цвікамі знявагі страшэннай Святыні радзімай зямлі.
Распяты пачуцці да родных мясцінаў, Дзядоўскіх магіл, курганоў...
Як выстаяць, Божа, у здрадлівай ціне?
Вярні ў нашы сэрцы любоў!
Вярні пачуццё нам свабоднага духу, 3 нас выцісні, ўрэшце, раба!
Мой Божа магутны, малітву паслухай, Няволі і страху пазбаў!
ліпень 1990 г.
МАЛІТВА
Божы сын, спусціся з Неба, Абыйдзі зямлю наўкола...
Чуеш крык? Ён немы-немы, Гэта наш адзіны голас.
Як ваўкі, мы у загоне, За сцяжкамі-мова, Памяць... Кім былі калісь! А сёння... Што такое, Божа, з намі?
Бачыш хаты? Вокны-крыжам... У руках дрыготкіх-свечкі.
Падыйдзі да гора бліжай.
Ці не гэта ўжо наш вечар?
Ноч насоўваецца хмарай 3 чорным пылам, чарнабылам... Ты не браў такіх ахвяраў Шчэ ў нікога, Божа мілы!
Для адноўленых святыняў Святароў чужых наймаем.
Мо таму малітва стыне, Да цябе не далятае?
Божа мой, даруй нам, кволым, Сілы дай расправіць плечы I вярні, вярні нам голас Векавечны, чалавечы.
Амін...
жнівень 1990 г.
КУРГАНЫ
Курганы, курганы, курганы...
He хапіла б дарог нахадзіццаПатрывожыць іх вечныя сны, Перад кожным хоць раз пакланіцца.
Курганы, курганы, курганыАд Дзвіны да сівой Белавежы!
Накурганіў набег сатаны, Наслядзіў злютаваны драпежнік.
Дзе ні глянеш курган да курган, Дзе ні пойдзеш-святыні, святыні...
Па ўсім свеце нязводны туман Курапацкай тугі і Хатыні.
Курганы, курганы, курганы...
Насыпае іх сёння Чарнобыль Нам-ахвярам нябачнай вайны, Нам-заложнікам вечнага болю.
Перастала зязюля лічыць, Сціхла сіваваронка, не крача, Анямела матуля, маўчыцьСкамянелае сэрца не плача.
Курганы, курганы, курганы...
Крык душы вырываецца нема: Беларусь, бі ў званы, бі ў званы.
Адгукніся, высокае Неба!
чэрвень 1991 г.
Дарога-сцяжына матулі і сына
ДАРОГА-СЦЯЖЫНА МАТУЛІ I СЫНА
Кантата*
МАТЧЫНА БЛАСЛАВЕННЕ
Ты радзіўся, сынок, самай ранняй вясной, Калі вырай вяртаўся дахаты.
Мой сынок-жаўручок, чую твой галасокI святлее ў душы, як у свята.
Бласлаўляю цябе, бласлаўляю цябе На шчаслівую долю, сыночак, Ты расці, як вярба, будзь здароў, як вада, I прыгожы, як сінь-васілёчак!
Бацька твой паміраў і табе наказаў
У апошнім трохкутнічку з фронту:
Ўсім душэўным святлом берагчы родны Дом I здабытую ў бітвах Свабоду!
Ты-уцеха мая і журбота мая, Мілы клопат ад ранку да ранку, Я малюся штодня, каб дарога твая Асвяцілася Божай заранкай.
Бласлаўляю цябе, бласлаўляю цябе На шчаслівую долю, сыночак, Ты расці, як вярба, будзь здароў, як вада, I прыгожы, як сінь-васілёчак!
ліпень 1999 г.
* ■, зыка Дзмітрыя Даўгалёва
ПРАВОДЗІНЫ
У нялёгкую дарогу
Маці сына выпраўляла: Аднаму вядома Богу, Як малога ўзгадавала.
Частавала шчодрай ласкай, Захапляла марай смелай, Навучала песням-казкам Гадавала, як умела.
Вырас хлопец-заглядзецца!
Нібы волат, дужы, хвацкі, Да людзей-з адкрытым сэрцам... Вось бы радаваўся бацька!
Ды яму не давялося
Сына бачыць, гадаваціГруганнё ўгару ўзнялося. Цёмна стала ў роднай хаце.
Каб зямля ўздыхнула вольна, На сябе прыняў ён стрэлыСтала маці удавою, Як галубка, пасівела...
Наказала маці сыну:
Будзе ў свеце лёгка-цяжка He забудзь, мой сын, сцяжыны, Па якой хадзіў твой бацька!
верасень 1996 г.
ЯЗМІН ЦВІЦЕ
He надзівіцца хлопец-месяц Дзяўчынай-зорачкай ля весніц, А тут яшчэ-ах, чарадзей!Язмін цвіце, язмін цвіце.
He кліч, матуля, ў хату сына! Яму ў дарогу ранкам сінім, Хай ночку ў садзе правядзеЯзмін цвіце, язмін цвіце.
He кліч, не плач, галубка-маці! Сын пойдзе ў свет, каб век вяртацца Наяве-ў сне да родных сценЯзмін цвіце, язмін цвіце.
He надзівіцца хлопец-месяц Дзяўчынай-зорачкай ля весніц, А тут яшчэ-ах, чарадзей!Язмін цвіце, язмін цвіце.
чэрвень 2000 г.
ЕДЗЬ, СЫНОЧАК, 3 БОГАМ
Сына ў край далёкі маці выпраўляе, Уздыхае горка, хрысціць, бласлаўляе:
-Дай табе, мой сыне, Божанька, здароўя I за морам сінім, За гарой крутою.
Толькі добра знаю, Трэба, сынку, помніць: Старана чужая Шчасцем не натоліць!
He адновіць сілы звонам песні роднай, Клёкатам бусліным, плёскатам азёрным.
Любы мой сыночак, Я табе жадаю Тога, што ты хочаш, Так у снах шукаеш!
Толькі добра знаю, Трэба, сынку, помніць: Старана чужая Шчасцем не натоліць!
Па якіх дарогах ні вадзіла б доля, Роднага парога не забудзь ніколі!
Я табе не буду Болып казаць нічога, Калі ўжо надумаў, Едзь, сыночак, з Богам!
Толькі добра знаю, Трэба, сынку, помніць: Старана чужая Шчасцем не натоліць!
снежань 2000 г.
ЗБОРЫ Ў ДАРОГУ
Матуля сына бласлаўляла,
У свет збіраючы, казала: -Вазьмі, мой сынку, хлеба-солі, Каб не стамляўся ты ніколі.
Вазьмі ручнік-набожнік бабчын I абразок Прачыстай Маці, Каб даў табе Гасподзь удачы, Жыў у здароўі ты і шчасці.
Што людзям дорага і Богу, Вазьмі, сыночак, у дарогу!
Вазьмі зямлі з магілы дзеда
I святаянскай руты-мяты, Вазьмі вады з крыніцы светлай, Каб не забыў бацькоўскай хаты.
Вазьмі ўсяго, што адгукнецца Чароўным звонам песні роднай I да краёў напоўніць сэрца Любоўю, радасцю, пяшчотай.
Што людзям дорага і Богу, Вазьмі, сыночак, у дарогу!
жнівень 2000 г.
ГЭЙ, ВАНДРОЎНІК-МЕСЯЦ
Гэй, вандроўнік-месяц, і табе самотна, He старонься, дружа, вогнішча майго!Не стае мне сябра з позіркам пяшчотным, He хапае звестак з родных берагоў.
Месяц мой спагадны, месяц мой лагодны, Як табе я рады ў старане бязроднай!
Пра маю старонку раскажы мне, дружа: Што там робіць маці ў гэты позні час? Мо сурвэтку вяжа і па сыне тужыць Ды глядзіць з малітвай на святы абраз?
Месяц мой спагадны, месяц мой лагодны, Як табе я рады ў старане бязроднай!
Я табе, мой дружа, праспяваю славу, Падарую боскі, незямны ўспамін-
У акно матулі пасвяці ласкава, Перадай, што хутка будзе дома сын.
Месяц мой спагадны, месяц мой лагодны, Як табе я рады ў старане бязроднай!
лістапад 1997 г.
ДА ЦЯБЕ ВЯРТАЮСЯ
Да цябе вяртаюся я марай, У лагодны твой, матуля, спеў, Што калісьці ў водбліску пажараў Да мяне ў калыску заляцеў.
Да цябе вяртаюся я песняй, Чарадзейнай музыкаю сноўЖаўруком пяю парою весняй Пра святло радзімых берагоў.
Да цябе вяртаюся журбою, У няспынны боль удовін твойЖураўлём сумую над зямлёю, Над святою бацькавай гарой.
Да цябе вяртаюся лістамі...
He тужы, матуленька, па мне, Прыйдзе дзень, а ён не за гарамі, Абдыму цябе не толькі ў сне...
верасень 2000 г.
ТАМ
Ой, мае вы чайкі, птахі залатыя. Паляту я з вамі ў незабыўны крайТам мае квітнелі вёсны маладыя.
Там зямля святая, там нябесны рай!
Там я маці роднай Нізка пакланюся 1 яна даруе Мне за вырай мой,
Стол засцеле белым
Ільняным абрусам, Разліе мне ў сэрцы Ласку і спакой.
Там я луг мурожны пакладу ў пракосы, Голаў мне закружыць хмельная трава, Скіну з плеч прытому на азёрным плёсе, Там, дзе белай чайкай любую назваў.
Там на чоўне мройным
3 мілаю красуняй Паплыву я ў казку 3 песняй даўніх дзён.
Будзе гэта песня Радаснай і сумнай, Як мая дарога, Як само жыццё.
Ой, мае вы чайкі, птахі залатыя, Паляту я з вамі ў незабыўны крайТам мае квітнелі вёсны маладыя, Там зямля святая, там нябесны рай.
верасень 2000 г.
МАТЧЫНА ТРЫВОГА
Вецер грукне аканіцай, Пройдзецца па ганку I матулі ўжо не спіцца, Мроіцца да ранку.
Хто там ходзіць?
Хто там лазіць?
У якой турбоце?
Халадзее сэрца маці Мо, крый Божа, злодзей?
Хто там ходзіць?
Можа, сына
Прывяла дарога
3 непрытульнае чужыны Да свайго парога?
Можа бацька?
Хоць нямала
Ад вайны прайшло ўжо, Адгуло, адгрукатала 3 той часіны грознай.
Грукне-бразне і ні слоўца У адказ на “хто там?” He трывож, вятрыска, моцна Матчынай самоты!
люты 1993 г.
HE ЎГЛЯДАЙСЯ TAK, МАТУЛЯ!
He стамляй, матуля, вочы, не ўглядайся ўдалячыньДа цябе на крылах ночы прылятае сёння сын. Растрывожыць, расхвалюе, як салоўка, цішыню I сцяжынку палявую, і бяссонніцу тваю.
He ўглядайся так, матуля, не стамляйся, Растрывожанае сэрца супакой-
Аж да раніцы агеньчык не пагасне: Прылятае сёння сын дадому твой!