• Газеты, часопісы і г.д.
  • Узняўся белы птах  Уладзімір Пецюкевіч

    Узняўся белы птах

    Уладзімір Пецюкевіч

    Памер: 567с.
    Вільня 2004
    62.93 МБ
    Рэха жураўлінае
    Над зямлёю коціцца, А краса-дзяўчыначка Над ракой самоціцца:
    Журавы-журавачкі, Птахі сумнакрылыя, Так журліва-жаласна He курлычце, мілыя!
    Можа, сустракалі дзе Вы майго каханага?
    Можа, вы што знаеце Пра майго жаданага?
    Ой, мая ты долечка,
    Ой, мая ты горкая!Не вярнуўся жораў мой 3 выраю далёкага...
    Журавы-журавачкі, Птахі сумнакрылыя, Так журліва-жаласна He курлычце, мілыя!
    люты 2000 г.
    ОЙ, ЗІМА, ЗІМА
    Ой, зіма, зіма беласнежная, Светлых сноў маіх ты не разганяй! Хай прысніцца мне сонца весняе, Хай асвеціць мой запаветны край.
    Запаветны край салаўіны гай
    I дарога ўдаль у вянку бяроз. Запаветны край белы-белы май I каханых воч сіні-сіні плёс.
    Ой, зіма, зіма беласнежная, Сцежачкі маёй ты не замятай! Хай бяжыць яна, летуценная, I вядзе мяне ў запаветны край.
    Ой, зіма, зіма беласнежная.
    Мне журбы-тугі ты не навявай!Дні халодныя не бязмежныя, Абдыму я зноў запаветны край.
    студзень 1991 г.
    НАША РЭЧАНЬКА
    Хай будзе рэчанька, хай будзе, родная, Заўсёды чыстая, заўсёды поўная, Заўсёды поўная, незамутнёная, Навекі вечныя багаславёная!
    Дзе я, казачанька, з табой спазналася, На зыбкім чоўніку плыла, каталася, Спявала песеньку, спявала даўнюю Пра нашу рэчаньку, пра нашу слаўную.
    Дзе мыла я тваю кашульку белую, I ты на рукі браў мяне нясмелую, На рукі браў і нёс, кружыў, мілуючы, Як тая весняя вада, віруючы.
    Дзе коніка твайго паіла гнедага, Як адпраўляўся ты за свет нязведаны, I слёзы праліла ліхой гадзінаю, Цябе чакаючы, майго адзінага.
    Хай будзе рэчанька, хай будзе родная Заўсёды чыстая, заўсёды поўная, Заўсёды поўная, незамутнёная, Навекі вечныя багаславёная!
    чэрвень 2001 г.
    ТВІСТ
    Сёння ночка здаецца мне казкай, Колькі чараў навокал і ласкі!Чуеш, мілы, як музыка льецца, I хінецца пяшчотна да сэрца.
    He бядуй, любы мой, не журыся, Нібы саду асенняга ліст,Ты прысні, прыгадай Белаквеценны май-
    Я цябе запрашаю на твіст!
    На дзівоснай мелодыі танца Павяслуем на бераг юнацтваI забудзем з табой на хвіліну Пра турботы і сум жураўліны.
    Усміхнецца ўвесь свет, загамоніць, Чарадзейныя гукі падхопіць, Будуць весела з намі кружыцца Месяц ясны і зоркі-начніцы...
    He бядуй, любы мой, не журыся, Нібы саду асенняга ліст, Ты прысні, прыгадай Белаквеценны май-
    Я цябе запрашаю на твіст!
    ліпень 1998 г.
    АЗЯРЦО
    Сінь азёрная разліваецца, Чайка белая лунае, А дзяўчыначка-чараціначка Слёзы горкія раняе:
    -Азярцо маё, і мяне вазьміТам, на дне тваім, мой мілы. Меўся ўчора ён на спатканні быць, Чаўначком прыплыць імклівым!
    Любага майго я чакала тут, Калі ўзняўся вецер стылы, Гнаў на бераг мой хваляў грозны вал I абломкі вёсел-крылаў!..
    Азярцо маё, ой, вазьмі, вазьмі
    I мяне ў той свет нязнаныСтану ў сінь-вадзе я русалачкай, Каб навекі быць з каханым!
    лістапад 1998 г.
    HE КУРЛЫКАЙ
    He курлыкай, не курлыкай, сумны вырай жураўліны, He гукай мяне, не клікай за таемны даляглядЯк жа я магу пакінуць дарагія мне мясціны: Нівы шчодрыя і хаты з вокнамі у сад!
    He курлыкай, не курлыкай, сумны вырай жураўліны, He гукай мяне, не клікай на чужыну, на чужыну!
    А матуля мне што скажа за бяздомнае блуканне, Колькі вылье слёз і думак палыновых наснуе, Як зірне, з якім дакорам слаўных прадзедаў курганне! I куды падзену, птахі, вочы я свае?
    He курлыкай, не курлыкай, сумны вырай жураўліны, He гукай мяне, не клікай на чужыну, на чужыну!
    Хай там недзе на аргане акіян бяскрайні грае, Хай шаманіць на тамтаме вышыня арліных гор, Толькі музыка другая мне душу перапаўняе, Як пачую гуслі-хвалі Браслаўскіх азёр.
    He курлыкай, не курлыкай, сумны вырай жураўліны, He гукай мяне, не клікай на чужыну, на чужыну!
    лістапад 1995 г.
    ЛЕТУЦЕННІЦА
    Сад красуецца, сад праменіцца Чарадзейным граннемХлопец дзеўчыну-летуценніцу Кліча на спатканне:
    -Выйдзі, выйдзі ў сад, выйдзі ў зарапад, Любая дзяўчына, Летуценніца, летуценніца 3 яснымі вачыма!
    Цуда-вёсламі над азёрамі
    Узмахнем з табою, Паплывем удаль светлазорую 3 песняй веснавою.
    Паплывем удаль неаглядную
    Зорным небакраем-
    Знойдзем мы сваю зорку шчасную, Знойдзем шлях да раю...
    Выйдзі, выйдзі ў сад, выйдзі ў зарапад, Любая дзяўчына, Летуценніца, летуценніца 3 яснымі вачыма!
    красавік 2000 г.
    НЕЗАБЫЎНАЯ МАЯ
    Без цябе, без цябе мне самотна і горка, Без цябе, без цябе ў сэрцы гасне агонь.
    Узыйдзі нада мной непагасная зорка, Пасвяці, пасвяці мне з юнацтва майго.
    Дзе я ні бываю, чую голас мілы, Поўніцца табою неба і зямля, Што ты нарабіла, што ты нарабіла, Незабыўная мая?
    Нараджаецца дзень і світае табою, Неабдымную даль залівае святло.
    Мкну-ляту я ў вясну, у былое-святое Што было, непрайшло і вадой не сплыло.
    Мкну-ляту я ў вясну, ні на міг не спыніцца, Сню і сню я цябе, сноў маіх не стрымаць. П’ю і п’ю-не магу з той крыніцы напіцца, Што каханнем назваў, буду век называць.
    Дзе я ні бываю, чую голас мілы, Поўніцца табою неба і зямля, Што ты нарабіла, што ты нарабіла, Незабыўная мая?
    травень 1996 г.
    БОЖАЯ КАРОЎКА
    Божая кароўка, Божая кароўка, Узніміся ў неба, слаўная мая, Запытайся ў Бога: дзе мая дарога Заўтрашняга дня?
    Божая кароўка, хочацца мне ведаць: Дзе знайду-спаткаю шчасце я сваё? Мо яно ў віхурным, нестрыманым ветры? Мо яно пад мачтай дальніх караблёў?
    Божая кароўка, запытайся ў Бога: Ці я ўжо вярнуся ў залатыя сны, Што мяне люлялі некалі малога На азёрных хвалях роднай стараны?
    Божая кароўка, Божая кароўка, Узніміся ў неба, слаўная мая, Запытайся ў Бога: дзе мая дарога Заўтрашняга дня?
    жнівень 1993 г.
    ПЕСНЯ ПРА МІНСК
    О, векавечны горад мой! Я заварожаны табой, Красой нябесна-маладой, 3 цябе вачэй не звесці:
    3 тваіх праспектаў і садоў,
    3 царкоўных вежаў-купалоў,
    3 арганнай Горкі Залатой,
    3 Траецкага прадмесця.
    Дзе б я ні быў на яве, ў сне, Тужу па роднай старане, Ляту, мой горад, да цябе, Ляту з любой дарогі.
    Тваім асвечаны святлом,
    3 табой будую вольны Дом, Схіляю голаў над Агнём На плошчы Перамогі.
    Вяслую Свіслаччу-ракой, Гляджу, як свеціцца зарой, Лунае чайкай веснавой Твой новы дзень, мой горад.
    Чаруй, дзівосны мой, чаруй,
    Імкні акрылена ўгару, Узнось Матулю-Беларусь Да самых ясных зораў!
    Прыгожы, мужны, малады-
    Табой не надзівіцца,
    Мой родны Мінск, мой слаўны Мінск, Краса-сталіца!
    верасень 1996 г.
    АДПРАЎЛЯЎСЯ ХЛОПЕЦ НА ЧУЖЫНУ
    Адпраўляўся хлопец на чужыну, Варанога коніка сядлаў, Да грудзей туліў красу-дзяўчыну, Як суцешыць, любую, не знаў:
    -He тужы, не плач, мая князёўна, Беражы-хавай пярсцёнак мой, Зберагу я твой ручнік цудоўны, На вяселле вытканы табой.
    Вышываны ў зоры-зараніцы, Дапаможа мне твой ручнічок Устаяць прад бурай-навальніцай, Перажыць халоднай ночы змрок.
    Глянь, мая галубка, ў паднябессеЖуравы з далёкай стараны!
    Так і я, дасць Бог, парою весняй Прыляту дамоў на вараным...
    Адпраўляўся хлопец на чужыну, Варанога коніка сядлаў, Да грудзей туліў красу-дзяўчыну, Як суцешыць, любую, не знаў.
    верасень 2000 г.
    АГНІ ЗАЛАТЫЯ
    Электрастанцыі сонцы зямныя, Электралініі промні святла.
    Будзь прамяністай навекі, Айчына, Болей не вернецца цемра-імгла!
    Хай нам нялёгка сягоння жывецца, Цешыць святло, што ў дамы падаём, Свецяцца вокны, як нашыя сэрцы, Мора агню, дзе ні глянеш, кругом!
    Болей не вернуцца страхі начныя 3 дымнай лучынай далёкіх вякоў.
    Людзі, прыміце агні залатыя:
    Ласку сардэчную нашу любоў!
    сакавік 2001 г.
    Мілая спадарыня
    МІЛАЯ СПАДАРЫНЯ
    песенны альбом*
    ЦІШЫНЯ ЗВІНЕЛА
    Цішыня звінела ў жытнім красаванні, Ты зіхцела ў сонцы сінім васільком, Залятала песняй у мае жаданні, Акрыляла марай, ласкай і цяплом.
    Акрылі мяне, Алеся, Як калісьці марай весняйПаляцім з табой за небакрай, Шлях абновім паднябесны, Цішыню разбудзім песняй, Вернемся у рай!
    Цішыня звінела ў квецені садовай, Ты калінай белай звабліва цвіла, Распускала косы хваляю шаўковайЯ купаўся ў плыні русага святла.
    Цішыня звінела на азёрных тонях, Мы плылі з табою ў срэбранай вадзе, Называў цябе я рыбкай залатою, Дзякаваў нябёсам за шчаслівы дзень.
    Акрылі мяне, Алеся, Як калісьці марай весняйПаляцім з табой за небакрай, Шлях абновім паднябесны, Цішыню разбудзім песняй, Вернемся у рай!
    лістапад 1993 г.
    * -музыка Дзмітрыя Даўгалёва
    РАКА КАХАННЯ
    Рака цячэ, рака віруе, Як думкі светлыя мае, Душа мая табой святкуе, Табой, каханы мой, пяе.
    Дзе б ні была я, у сэрцы Льецца кахання рака.
    Жыве душа тваім паглядам, Жыве пяшчотаю тваёй, Цвіце яна вясновым садам, Віруе зорнаю ракой.
    Дзе б ні была я, у сэрцы Льецца кахання рака.
    Плыві, плыві са мной, каханы мой, Шчаслівых дзён бясконцаю ракой! Плыві, плыві са мной, каханы мой, Плыві бясконцаю ракой!
    Рака імкне да акіяна, Да акіяна вешчых сноў, Давай мы спраўдзім, мой каханы, Усё, што сніцца нам вясной.
    Дзе б ні была я, у сэрцы Льецца кахання рака.
    Плыві, плыві са мной, каханы мой, Шчаслівых дзён бясконцаю ракой! Плыві, плыві са мной, каханы мой, Плыві бясконцаю ракой!
    ДА СУЗОР’Я ЛЕБЕДЗЬ
    Hi бяды, ні гора, ні бяды, ні гора, Толькі сіне мора, ціша ды спакойПа нябесным моры да высокіх зораў Мы плывем з табою казачнай парой.
    Да сузор’я Лебедзь, да сузор'я Лебедзь Мы плывем, як гусі-лебедзі, з табойТам, далёка недзе, ў лебядзіным свеце, Дом збудуем светлы над ракой.
    Дом збудуем светлы вокнамі да сонца, Цэлы свет запросім за гасцінны столБудуць цуда-песні чараваць бясконца, Будзе з намі вечна зорны наш анёл.
    Дом збудуем светлы, вогнішча распалім Жарам зор і сэрцаў юных над ЗямлёйХай яна палае полымем кахання, He губляе сцежкі ў цемені начной.
    Да сузор’я Лебедзь, да сузор'я Лебедзь Мы плывем, як гусі-лебедзі, з табойТам, далёка недзе, ў лебядзіным свеце, Дом збудуем светлы над ракой.
    лістапад 1995 г.
    МІЛАЯ СПАДАРЫНЯ
    To сумую лебедзем, у віры купаюсяДзе ты, чарнабровая?
    To журуся жоравам, угару ўзнімаюсяАдгукніся, родная!
    Дзе ты, чарнабровая, дзе ты, светларусая? Пра цябе я думаю, думаю штодня, Бела-беларусачка, бела-беларусачка, Мілая спадарыня!
    To ў зары, то ў месяца пра цябе пытаюся: Дзе мая зараначка!
    To спакойна веру я: з выраю ты вернешся, Веснавой журавачкай.
    Мы з табою вернемся да бацькоўскіх весніцаў, Нізенька паклонімся,
    Упрыгожым песнямі хату нашу веснююЗноў на свет народзімся.
    Дзе ты, чарнабровая, дзе ты, светларусая? Пра цябе я думаю, думаю штодня, Бела-беларусачка, бела-беларусачка, Мілая спадарыня!