Узняўся белы птах
Уладзімір Пецюкевіч
Памер: 567с.
Вільня 2004
Кліча хлопец на спатканне любую дзяўчыну: -Хочаш, мілая, ў арэхі сходзім мы з табой?
У бары, на баравіне, ядрыцца ляшчыннік, Як ён вабіць, каб тызнала, спелаю красой!
лістапад 1995 г.
HE Б’Е ЖОНКІ МУЖЫК
Што за крык, што за енк
Над зямлёю плыве?Мужык жоначку б’е Прыгаворвае:
-He б’е жонкі мужык,
He лупцуе вяроўкай, А б’е жончын язык, Што трашчыць, як сарока.
Што за крык, што за енк Над зямлёю плыве?Мужык жоначку б’е
Прыгаворвае:
-He б’е жонкі мужык, А яе б’е няўменне Бурачкоў наварыць
I аўсяных крупеняў.
Што за крык, што за енк Над зямлёю плыве?Мужык жоначку б’е
Прыгаворвае:
-He б’е жонкі мужык,
А яе б’е ўсміханне, Як сусед малады Ёй з-за тыну міргае.
ліпень 2002 г.
АХ, СЫМОНЕ!
-Быў учора я ў Рыгора, Ён прыйшоў нядаўна з мора, Пра цябе казаў ён:-Ой, Hi за чары, ні за мары, Hi за якія даляры He вадзіўся б я з такой!
-Ах, Сымоне мой, Сымоне, Ты, напэўна, сонны сёння?! Прабудзіўся, мілы мой. Хай гаворыць, хай гамоніць, Абгавор мы ў кут загонім Абгаворшчыка рукой!
Запрасі Рыгора ў госці, Хай табе ён пазайздросціць За абедзеным сталомБудуць віны з рэстарана, Кока-кола і бананы, Сервілат... і рок-эн-рол.
-Што ты мне, Ядвіська, раіш, Мо з гасцямі пачакаеш Да вяселля, а тады...
Бо Рыгор не проста цвеліць, На цябе ён вока цэліцьНе далёка да бяды.
ліпень 1996 г.
ЗМЯНІЎ ГАЛУБКУ НА САВУ
О, Божа, свет пайшоў які, Як рэчка, выйшаў з берагоў: Зусім здурнелі мужыкі, На сына, кумка, глянь майго.
А хай яго, кума, няхай, Згубіў Амелька галаву: 3 другой жаніўся мой бугай, Змяніў галубку на саву!
Яе савіны мне пагляд Пакуль даводзіцца цярпець, Ды выспявае ўжо разлад, Сябе я стрымліваю ледзь.
Няхай, няхай распуснік мой, Пакуль нацешыцца, пяе
I скача з лялькай гарадской, Пасля ён кіне і яе.
Пачне ён трэцюю шукаць, Па цёмных ночачках блудзіць, А я трывожыцца, не спаць, Ратунку ў Божанькі прасіць...
А хай яго, кума, няхай, Згубіў Амелька галаву: 3 другой жаніўся мой бугай, Змяніў галубку на саву!
жнівень 2002 г.
КНЯЗЬ ВЯЛІКІ
-Ты чаго, Іван, прыйшоў? Па каханне, па любоў?
Я ж цябе не клікала. Мой шаноўны кавалер, Пакахала, вер, не вер, Князя я вялікага.
-Хто ён, Юленька мая, I знайшоў цябе ён як, Гэты князь вялікі твой?
Ён з чароўных сноў маіх, Скача, скача на кані 3 вострай дзідай залатой.
-На кагож так, на каго Ён вядзе дружыну ў бой, Гэты Князь вялікі твой?
-На крыўдзіцеляў ліхіх, На зямных і незямных, Што трывожаць нам спакой.
-Чым жа, Юленька мая, Чым, князёўначка мая, Я не Князь вялікі твой! Ці на радасць, ці бяду, Заўтра ў войска я іду Сцерагчы і твой спакой.
-Мой Іванка, я цябе Сёння бачыла у сне На параду клікала.
Ты скажы, скажы, як быць,
Дачакацца, не забыць Князя мне вялікага?
ліпень 1995 г.
ВАСІЛЁК
-Васілёчак ты мой, Васілёк, Па табе, галубок, я сумую. Ты чаму не глядзіш у мой бок, Ці ж я сэрца тваё не хвалюю?
-Ой, няпраўда, Марылька мая, Я табой заварожаны простаЯ і зблізку гляджу, і здаля На тваю лёгкакрылую постаць!
-Васілёчак ты мой, Васілёк, Што хаваешся ў жыце высокім! He падходзь, не падходзь, галубок, Бедаваць я не стану ніколькі!
-Ах, Марылька мая, і усне Да цябе падыйсці я баюсяМне здаецца: ты спаліш мяне Палыханнем малінавых вуснаў!
-Васілёчак ты мой, Васілёк, Падміргну я Іванку спакусна, Ён ахвотна згарыць, як лісток, Ад маіх палыхаючых вуснаў!
жнівень 1996 г.
РАСКАЖУ ТАБЕ Я, МАЦІ
-Раскажу табе я, маці, Пра бяду хлапечую: Таямнічай кветкай шчасця Шлях мой не асвечаны.
Па зямлі іду-блукаю, Быццам непрыкаяны,Можа, недзе напаткаю Я сваю каханую.
-He нудзіся, не журыся, Кінь, сынок, трывожыцца: Шчэ дзяўчаты не звяліся Добрыя, прыгожыя.
Да суседчынай Яніны
Я цябе пасватаю: Працавітая дзяўчына, Вабная, спагадная.
-Hi Яніны, ні Галіны He хачу я, матанька,Маё шчасце на чужыну Паляцела ластаўкай...
Па зямлі іду-блукаю, Быццам непрыкаяныМожа, недзе напаткаю Я сваю каханую.
кастрычнік 2000 г.
HE ВЕРЫЦЦА
He верыцца нават, няўжо
За сорак я маю
I стала бабуляй ужо, Ўнучка калыхаю.
Так хутка гадочкі прайшлі, Сплылі, як вадою, I вёсны мае адцвілі, I юныя мроі.
Пяю калыханкі ўнучку
I казачкі баю, А зяця свайго і дачку Усё навучаю:
-Калі вы любілі гуляць Ўсю ночку, да ранку, Любіце дзіцятка люляць, Спяваць калыханку!
Я ведаю, хочацца ім Схадзіць пагуляці
I вольна ў садку веснавым Надыхацца шчасцем.
Ім хочацца зноў паляцець
У марах высокіх
I недзе жар-птушку сустрэць У далях шырокіх...
Пяю калыханкі ўнучку 1 казачкі баю,
А зяця свайго і дачку Усё навучаю:
-Калі вы любілі гуляць Ўсю ночку, да ранку, Любіце дзіцятка люляць, Спяваць калыханку!
ліпень 2002 г.
ЗАТУЖЫЎ ХЛАПЧЫНА
Затужыў хлапчына-
Ён такое чуў! -
I красе-дзяўчыне
Ў вочы зазірнуў:
-Кажуць, не кахаеш, Зоська, ты мяне, Бо другога маеш, 3 ім наяве-сне.
-Хай сабе гавораць, He маўчаць ні дня, Захлынецца скора Гэтая брахня.
На чужыя вусны, На чужы раток He накінеш хусты, Мой ты Васілёк!
Нібы кошка з мышкай, Кажуць, ты са мной, Пагуляеш крышку I махнеш рукой.
Паляціш у горад-
1 навек забудзь: Гарадскія доўга У вёсцы не жывуць.
-Хай сабе пабрэша Злосны язычок, А ты нос не вешай, Любы Васілёк.
Сціхнуць абгаворы, Вечна ім не быць, Бо вяселле скора Наша зазвініць!
ліпень 2002 г.
НАСІЛЬНА ЛЮБ HE БУДЗЕШ
Пад вокнамі каханай
Пяе на ўсе лады Рамансы-серэнады Хлапчына малады.
Усклікнула дзяўчына:
-Ой, бедны хлопча мой, Пад вокнамі ўсю ночку 3 гітараю не стой!
Насільна люб не будзеш, He думай і не мар, Ты сёння ў маім сэрцыНі госць, ні гаспадар!
He для цябе квітнеюць Лугі маёй вясны, Прыедзе скора любы 3 далёкай стараны.
Для мілага ў садочку
Я вішанькай цвіту, Да мілага у мроях Я ластаўкай ляту.
He для цябе спявае
Мой салаўіны гай, Ідзі сваёй дарогай I крыўды не трымай.
Як лебедзь, ты прыгожы, Лябёдку знойдзеш ты.
Пакінь мяне ў спакоі, Забудзь мае сляды...
Насільна люб не будзеш, He думай і не мар, Ты сёння ў маім сэрцыНі госць, ні гаспадар!
верасень 2002 г.
Пад зоркай Мілавіцай
Брат Мар’ян Пецюкевіч, дзядзька Мар’ян Пецюкевіч і Уладзімір Пецюкевіч. 1979 г.
ПАД ЗОРКАН МІЛАВІЦАН
песенны альбом*
ЗОРНАЯ НОЧ
Ноч, як маці над калыскай, Ціха, ласкава спявае, Сон-дрымоту навявае Летнім стомленым палям.
У прасторы неабсяжнай Зоркі водзяць карагоды, I ляціць пад сон прыроды, Як пыліначка, Зямля.
Там і нашы зоркі-знічкі-
Дзве начніцы-чараўніцы Неспазнанай таямніцай Крэсляць свой бліскучы след.
Што на свеце ёсць чароўней Ад начэй такіх бяссонных, Ад вачэй тваіх бяздонных, Ад кахання-як Сусвет!
студзень 1981 г.
-музыка Мар’яна Пецюкевіча
ПАД ЗОРКАЙ МІЛАВІЦАЙ
У роднай старане, пад зоркай Мілавіцай, Для шчырай песні рай прыволле і спакой. Адчуй яе душой, няхай табе прысніцца Спатканне першае над соннаю ракой.
Прыпомні, як з табой глядзелі мы з любоўю На зорны небакрай, і песня ўдаль плыла Пра зорку, што ўзышла Паэту над зямлёю I згадкі светлыя з сабою прывяла.
Мелодыя плыла пад зоркай Мілавіцай, Кружыліся наўкол і дрэвы, і трава.
I я цябе назваў пявунняй-чараўніцай, Сваёй каханаю на ўсё жыццё назваў.
He думаў, не гадаў, што некалі ў растанні 3 нябёсамі злію пагляд самотны свой
I песню запяю, крылом тугі дастану Да зоркі, што ўзышла Паэту над зямлёй.
травень 1978 г.
БРАСЛАЎ
Чоўнам маёй вясны, Хваляй празрыстых вод Ты да мяне плывеш у сны, Мой дзіўны родны Браслаў. Сонцам свяціў ты мне, Яркай начной зарой, Свеціш і сёння мне ў акне, Мой горад, сонцам ясным.
Браслаў-азёр сталіца, Браслаў блакітны рай...
Нельга надзівіцца На мілы мой край!
Казка, паданне, быль Замкавы вал круты Клічуць сюды, дзе б я ні быў, У край мой ясназоры.
Люстры азёрнай шыр, Чайкі світальнай крык...
Ласкавы спеў нясу ў душыЯ зноў з табой, мой горад!
Браслаў-азёр сталіца, Браслаў блакітны рай...
Нельга надзівіцца На мілы мой край!
снежань 1976 г.
РАДЗІМА СНІЦЦА
На варце няспыннай Пад крык жураўліны Каля абеліска Смуткуюць кляны: “Спакойна ляжыце, Сны вечныя сніце, Пакутнай Радзімы Героі сыны.”
А вецер на ўзвышшы Галіны калыша-
I рэха Айчыннай Трывожыць салдат: Ідуць у атакі, Кладуцца пад танкі Ахвярна-бясстрашна, Са звязкай гранат.
Над родным прасторам, Над болем, над горам Іх мужныя сэрцы Паходняй гараць.
За вольную волю, За светлую долю Імчыць на чужынцаў Нястрымная раць!
Ішла Перамога Нялёгкай дарогай Пад плач мацярынскі, Жалобу удоў.
Салдатам не спіцца, Радзіма ім сніцца У зорах світальных, У белі садоў...
сакавік 1978 г.
МАЯ БЕЛАРУСЬ
О, мая Беларусь неба сонечных мар, Ты для сэрца майго кожны дзень адкрыццё, Найдарожшы мой скарб, найбясцэннейшы дар, Што у спадчыну мне даравала жыццё.
Я з’явіўся на свет сынам звацца тваімСадам веснім квітнець на тваіх берагах, Думай-песняй звінець, чыстай, светлай, як гімн. Сынам звацца тваім-несці гонару сцяг.
О, Радзіма мая-Маці гордых сыноўСлаўлю мужнасць тваю, п’ю тваю цішыню, Нізка голаў хілю каля вечных Агнёў, На ўвесь свет-чуйце ўсе-я Хатыняй званю!
студзень 1981 г.
КУ ПАЛА КУП АЛЛЕ
Песня над вогнішчам крылы расправілаЦёмная даль занялася зарой.
Словы Купалы,
Чары Купалля
Папараць-кветкай гараць над зямлёй.
Хто іх убачыць.
Сэрцам пачуе, Міма непройдзе трывогі людской.
Рады прасторы старонкі Купалавай Зорным агням, як жаданым гасцям. Мара Купалы, Радасць Купалля
Льецца крыніцай у родны прасцяг.
3 гэтай крыніцы
Піць, не напіцца, Каб наталіцца, не хопіць жыцця.
Зорка Паэта, як ночка купальная, Грэе душу жыватворным цяплом. Янка Купала, Свята Купалля-
Быццам звязалі іх жытнім вязьмом.
Жыць ім заўсёды
Разам з народам, Век палымнець першародным святлом!
НАШ КРАЙ
Бацькі Нёмана берагі, Кожнай рачулачкі, азярца 3 песняю радасці і тугіУ сэрцы беларуса.
Земляка пазнаем здалёк-
Як не пазнаць каваля, касца! Волата постаць, шырокі крок, Віхор бялява-русы.
Гэта наш край-просты, адкрыты народ, Гэта наш край-светлых надзеяў узлёт: Будзем сяброў песняй вітаць весялейшай, Жыць шчаслівей з году ў год!
Курганы ў збажыне густойПоле хавае маланак бліск.
Вечны агонь-у цішы святой, У смутку-болю вечным.
Наш паяснеў родны прасторЗоркаю свеціцца слаўны Мінск, Памаладзеў партызанскі бор, Шырэй расправіў плечы.
Гэта наш край-просты, адкрыты народ, Гэта наш край-светлых надзеяў узлёт: Будзем сяброў песняй вітаць весялейшай, Жыць шчаслівей з году ў год!