• Газеты, часопісы і г.д.
  • Узняўся белы птах  Уладзімір Пецюкевіч

    Узняўся белы птах

    Уладзімір Пецюкевіч

    Памер: 567с.
    Вільня 2004
    62.93 МБ
    Паляцім з табой, нібы лебедзі,
    За раку, за гай зялёны, На краі зямлі знойдзем недзе мы Свой нябесны рай, Алёна!..
    У вачах тваіх восень яснаяТак зажурана-чароўна!
    Мройным позіркам, сумна-ласкавым, He спалі мяне, Алёна!
    верасень 1993 г.
    *-музыка Леаніда Захлеўнага
    РЭЧАНЬКА*
    He выходзь ты, рэчанька, 3 беражкоў крутых, He тапі мне сцежачак, Сцежак залатых.
    Тут збірала кветачкі
    I вянкі віла,
    I пускала рэчанькай, Беражком ішла...
    Закружыла голаў мне Быстрая вада, Падыйшоў каханы мой I руку падаў.
    He выходзь ты, рэчанька,
    3 беражкоў крутых, He тапі мне сцежачак, Сцежак залатых.
    Ой, жуда-бяда, ой, як шуміць вада!
    А дзе ж буду, дзе ж я карагод вадзіць, А дзе ж буду, дзе ж я, рэчанька мая, Любага чакаць, вяночкі віць?
    Тут гуляла з мілым я Да світальных зор, 3 ім у снах аблётала Увесь зямны прастор.
    Ды не доўга шчасцейка Зоркай ззяла мне, За гарой згубілася
    Ў горкім палыне-
    Паляцеў каханы мой
    У далёкі свет, Засталіся сцежачкі, Незабыўны след.
    He выходзь ты, рэчанька,
    3 беражкоў крутых, He тапі мне сцежачак, Сцежак залатых...
    Ой, жуда-бяда, ой, як шуміць вада!
    А дзе ж буду, дзе ж я карагод вадзіць, А дзе ж буду, дзе ж я, рэчанька мая, Любага чакаць, вяночкі віць?
    ліпень 1991 г.
    * -музыка Паўла Яроменкі
    HE СУМУЙ, ДЗЯЎЧЫНА*
    Гоніць восень вырай, гоніць на чужыну, Коцяцца далінай крыкі журавоў.
    He сумуй, дзяўчына, жура-журавіна, Вернецца твой жораў з дальніх берагоў!
    Толькі не згінайся тонкаю рабінай, Толькі не здавайся волі злых вятроў, He глядзі гаротна ў вочы далячыні, He трывож самотай даль крутых шляхоў.
    Толькі не спужайся завывання сцюжы, Толькі дачакайся ласкі веснавой.
    Веру я: не звянуць аніколі ружы, Што цвітуць каханнем у душы тваёй...
    Гоніць восень вырай, гоніць на чужыну, Коцяцца далінай крыкі журавоў.
    He сумуй, дзяўчына, жура-журавіна, Вернецца твой жораў з дальніх берагоў!
    кастрычнік 1996 г.
    -музыка Паўла Яроменкі
    ДЛЯ КАГО TAK ГАРАЦЬ ВАСІЛЬКІ ? *
    Для каго так гараць васількіПромні сонца блакітнага ў жыце, Для каго так пяюць жаўрукі I звіняць пад гарою крыніцы?
    Раскашуе вясновы мой сон
    У бурштынным святле завушніцаў,
    У льняной белізне валасоў, У паглядзе тваім таямнічым.
    Праз гады, як праз белы туман, Я гляджу-і душой ажываю: Каласы твой рабінавы стан Абдымаюць, у росах купаюць.
    I гараць для цябе васількіПромні сонца блакітнага ў жыцеI пяюць для цябе жаўрукі, I звіняць пад гарою крыніцы.
    травень 1989 г.
    -музыка Паўла Яроменкі
    КОНЬ КАЛІНОЎСКАГА*
    Зямля пад ворагам гарыцьІдуць за Волю змагарыКасіянеры.
    А перад імі на кані
    Іх палкаводзец малады, Крылата-смелы.
    -Наперад, з Богам, ваяры!Кружляе голас угары Над полем сечы.
    Конь Каліноўскага ляціць-
    Цок-цок-цок-цок, дзінь-дзінь-дзінь-дзінь!
    -За Беларусь!-лунае кліч.
    Шугае мужных вояў раць, Грымяць іх стрэльбы і блішчаць Маланкі-косы.
    Стаіў дыханне край лясны Няроўны бой вядуць сыны 3 навалай грознай.
    О Божа, дай ім устаяць, Свой дух ваярскі захаваць Непераможны!
    Конь Каліноўскага ляціцьЦок-цок-цок-цок, дзінь-дзінь-дзінь-дзінь! -За Беларусь!-лунае кліч.
    Мне сніцца сон далёкіх дзён:
    Плыве над краем цокат-звон
    I гул суровы -
    Касіянеры ў бой ідуць,
    Аж навакол лясы гудуць, Бары-дубровы.
    Імчыцца конь праз дым-агонь, Нясе ён вершніка свайго У несмяротнасць.
    Конь Каліноўскага ляціць Цок-цок-цок-цок, дзінь-дзінь-дзінь-дзінь!
    -За Беларусь!-лунае кліч.
    студзень 2003 г.
    ^ музыка Пётры Русава
    ТРУБІ, ТУРЫНЫ РОГ’*
    Калі ж, беларусы, мы ўскрылім Да зораў сям’ёй сакалінай? Санліва брыдзем, як рабы...
    Трубі, рог турыны, трубі!
    Трубі, трубі, турыны рог, Будзі нам Памяць векавую: Пачуем мы-пачуе Бог 1 верне годнасць нам былую!
    Ніяк не ўзляцім пад Нябёсы На крылах атрутныя росы, Гарчыць у грудзях чарнабыл... Трубі, рог турыны, трубі!
    Трубі, трубі, турыны рог, Будзі нам Памяць векавую: Пачуем мы-пачуе Бог I верне веліч нам былую!
    Ніяк мы, ніяк не ўваскрэснім Hi матчыным словам, ні песняй, Hi клічам паходнай трубы...
    Трубі, рог турыны, трубі!
    Трубі, трубі, турыны рог, Будзі нам Памяць векавую: Пачуем мы-пачуе Бог I верне славу нам былую!
    кастрычнік 1997г.
    -музыка Пётры Русава
    ДУША МАКСІМАВА*
    Клубу “Спадчына” з нагоды 20-годдзя
    Душа Максімава з касмічных сфер няласкавых Вярнулася дадому, дзякуй Богу, Крылом Страцімавым абняўчгы сэрца бацькава, Знайшла прытулак у Старых Дарогах.
    Знайшла прытулак тут, дзе так шануюць роднае, Дарэшты аддаюць любоў і ласку!
    Маліцца будзе тут за Беларусь свабодную, За мову матчыну, за песні-казкі.
    Маліцца будзе тут, каб дні насталі райскія
    I не спазналі больш ярма чужога...
    Душа Максімава з касмічных сфер няласкавых Вярнулася дадому, дзякуй Богу.
    сакавік 2004 г.
    * -музыка Ігара Лучанка
    СОН ГАЛУБКІ*
    У дзяўчыны-чараўніцы Хлопец ласкава пытае: -Што табе, галубка, сніцца? Дзе твая душа лятае?
    -О мой голуб лёгкакрылы, Заляці ў мой сон чароўныТаямнічым небасхілам Паплывем у зорным чоўне!
    -А куды ж, куды з табою Паплывем. галубка міла, Над здзіўлёнаю зямлёю Таямнічым небасхілам?
    -О мой голуб лёгкакрылы, Свет аблётаў здагадайся:
    У якой святой краіне Вечна ззяе кветка шчасця?
    О галубка дарагая, Я, здаецца, здагадаўся: Там, дзе шчыра ўсе кахаюць, Вечна ззяе кветка шчасця!
    -Так, мой голуб, так, мой ясны, У краіне закаханых Вечна ззяе кветка шчасця, Чары лье, нібы на Яна!
    ліпень 1996 г.
    *-музыка Віктара Малых
    МІЛАВІЦА*
    Дзе ты, незямная, грэшная, святая, Светлая паглядам, шчырая душой?
    Я цябе шукаю, я табе гукаю: -Узыйдзі заранкай нада мной!
    Узыйдзі нада мной, абудзі неспакой, Зноў на свет я хачу нарадзіцца, Асвяці, асвяці мне дарогу ў жыцці, Мілавіца мая, Мілавіца!
    Да цябе, далёкай, даляту жаўронкам, Заспяваю звонка, як яшчэ нідзе, На азёрнай тоні скалыхнецца лодка, Зацвітуць лілеі на вадзе.
    Казачныя вёслы узлятуць узнёсла, Панясуць удалеч нашы мроі-сныПаплывем з табою на таемны востраў Першага кахання і вясны...
    Узыйдзі нада мной, абудзі неспакой, Зноў на свет я хачу нарадзіцца, Асвяці, асвяці мне дарогу ў жыцці, Мілавіца мая, Мілавіца!
    ліпень 1991 г.
    * -музыка Алега Елісеенкава
    ДЗІВАКРЛЙ*
    Ветразь белы чайкаю марскою Крылы развінае над вадой, Хвалі-віраванкі за кармою, Нібы скрыпкі, штосьці граюць нам з табой.
    П’ем з салёных вуснаў хмель і росы
    I глядзім на сіні небакрай.
    Недзе там мы знойдзем райскі востраў, Недзе там мы адшукаем дзіва-край!
    Дзе ён, той востраў жаданы, Любая, ты не гадайМы знайшлі дзіва-каханне, Знойдзем свой і дзіва-край!
    Нас вядуць гасцінныя дэльфіны, Мы плывем за імі ў казку-даль.
    Дзе ты, пакажыся, бераг слынны, Штосьці доўга скал арліных не відаць?!
    Сонца расчасала промні-косы Свеціцца таемны небакрай.
    Недзе там мы знойдзем райскі востраў, Недзе там мы адшукаем дзіва-край!
    Дзе ён, той востраў жаданы, Любая, ты не гадайМы знайшлі дзіва-каханне, Знойдзем свой і дзіва-край!
    красавік 1999 г.
    * -музыка Якава Навуменкі
    КАСАВІЦА*
    Хто там, на лузе, так слаўна спявае? Хто там заслухаўся змоўк, не звініць? Красачка Яня там славіць каханне, Яська заслухаўся кінуў касіць.
    Кінуў касіць ён, прысеў на пракосе, Залюбаваўся дзявочай красой: Русыя косы ў мядункавых росах, Срэбраны голас віруе ракой:
    -Ой, касавіца, мая касавіца, He пакасі медуніцаў маіх, Дай наспявацца мне, дай нахадзіцца Хмельнымі сцежкамі дзён маладых...
    Хто там, на лузе, так слаўна спявае? Хто там заслухаўся змоўк, не звініць? Красачка Яня там славіць каханне, Яська заслухаўся кінуў касіць.
    чэрвень 1991 г.
    * -музыка Сяргея Аляксеева
    За маладых!
    Мастак Мікола Кірэеў, Уладзімір Пецюкевіч, кампазітар Мікола Алешка і пляменніца Алена Бубнік з мужам Эдуардам. 2003 г.
    ЗА МАЛАДЫХ !
    песенны альбом беларускага вяселля*
    ЖАЎРУЧОК, СКАЖЫ
    Ранак зорыцца, ранак ясніцца,
    I жаўрук звініць, заліваецца.
    Толькі любы мой штосьці позніцца, Круцізной дарог не натоміцца.
    Жаўручок, скажы: можа, бачыў ты Майго Ясеньку на шляху крутым, Светларусага, сінявокага?
    Дзе ён лётае ясным сокалам?
    Дзе ён, родны мой, хоць бы словачка? Можа, з ім бяда, не дай Божачка?Даль чужынская небяспечная:
    Мора бурнае, горы снежныя...
    Жаўручок, скажы: можа, бачыў ты Майго Ясеньку на шляху крутым, Светларусага, сінявокага?
    Дзе ён лётае ясным сокалам?
    Спеў лаўлю я твой, як шумёлаў звон,
    I рыхтуюся да шчаслівых дзён:
    Ручнікі я тку на вяселейка, Нарачонаму-самы беленькі.
    Ой, скажы, скажы, мілы жаўручок, Добру вестачку скінь мне з-пад аблок, Што я шчасцейка дачакаюся 3 любым Ясенькам павянчаюся!
    студзень 2002 г.
    *-музыка Міколы Алешкі
    ОЙ, ХАДЗІЛА Я, ГУЛЯЛА!..
    Затужыў, заплакаў горка Салавейка-чарадзей Дабаўляе мне самоты На лугах маіх надзей.
    Ой, хадзіла я, гуляла
    I спявала не аднаКарагод вадзіла з мілым Ночкай зорнай давідна!
    He магу я дачакацца Яся любага свайгоНі самога, маладога, Hi лісточкаў ад яго.
    Пазіраю на дарогу,
    Вочы выглядзела ўсе, А з пагорачка крутога Толькі пыл віхор нясе.
    Чуеш, Ясю, чуеш, любы, Лугавога салаўя?!
    Плача ён, што вяне ў скрусе Кветка белая твая...
    Затужыў, заплакаў горка Салавейка-чарадзей Дабаўляе мне самоты На лугах маіх надзей.
    КЛІЧА СЭРЦА
    Да цябе вярнуцца кліча сэрца, Да кужэльных кос і чорных броў. Як далёкі вырай мой мінецца, Прыляту з чародкай жаўрукоў.
    На дасвецці песняй жаўруковай Растрывожу сон дзявочы твой Да маёй русалачкі азёрнай Я вярнуся весняю парой!
    Зноў пяшчотны голас твой пачую, Нібы летуценны плёскат хваль, Паплыву з табою, павяслую Сінь-вадою ў казачную даль.
    Ты чакай квітнеючай вясною
    I сватоў вясёлых ад мянеЗвон вясельных бомаў пад дугою Аж да слёз душу нам закране...
    Да цябе вярнуцца кліча сэрца, Да кужэльных кос і чорных броў. Як далёкі вырай мой мінецца, Прыляту з чародкай жаўрукоў.
    На дасвецці песняй жаўруковай Растрывожу сон дзявочы твойДа маёй русалачкі азёрнай Я вярнуся весняю парой!
    студзень 2002 г.
    ЗБІРАЙСЯ ДА ШЛЮБУ, ДЗЯЎЧЫНА
    Збірайся да шлюбу, красуня-дзяўчына: Вярнуўся твой любы з далёкай чужыны, Вярнуўся твой голуб, вярнуўся, крылаты, Рыхтуйся, галубка, рыхтуйся да свята!
    Прымерай, нявеста, вясельнае плацце, У вэлюме белым кружыся па хацеХай сонейка ў вокнах шчасліва смяецца, У садзе салоўка вясёла зальецца.
    Рыхтуй на вянчанне ручнік вышываны, А шлюбны пярсцёнак падорыць каханы, Расчэшуць сяброўкі твае русы косы, Надзенуць на голаў вяночак прыгожы...