• Газеты, часопісы і г.д.
  • Узняўся белы птах  Уладзімір Пецюкевіч

    Узняўся белы птах

    Уладзімір Пецюкевіч

    Памер: 567с.
    Вільня 2004
    62.93 МБ
    чэрвень 1999 г.
    ПОЛЬКА 3 ПРЫПЕЎКАМІ
    -Грай жа, грай ты, гарманісцік, Грай, мой любы Колечка,Не хапае мне іскрыстай
    Т упатухі-пол ечкі!
    Граў бы зранку я да ранку
    Для цябе, каханачка, Ды не бачу чаркі-скваркі, Западаюць планачкі!
    На вяселле цётка Дуня Так ужо спяшалася, Што згубіла чаравікі, Босая прымчалася!
    Задрыжаў у свацці голас, Ледзь не заікаецца:
    -Ты цішэй, сваток вясёлы,Столь на голаў валіцца!
    Пажадай і мне, сваточак,
    I сынка, і дочачку, Бо кахалася з мілёнкам
    3 раніцы да ночачкі!
    Маладому з маладою Дорым мы прыпевачкі, Каб ім скора заспявалі Салавейкі-дзетачкі!
    ЭХ, ВЯСЕЛЛЕ !
    Эх, вяселле дык вяселлеНе прыдумаць, не прысніць! Госці ўсе за стол паселі, Толькі сват адзін стаіць.
    Толькі сват адзін гаворыць, Запрашае чаркі ўзняць.
    Праз хвіліну ўсё, як мора, Забурліла-не суняць!
    Эх, вяселле дык вяселлеНезямныя каруселі, Ходзіць ходырам зямля, Чутна зблізку і здаля: Г оп-ля-тра-ля-ля!
    Маладзіца свяцця Зося Падміргнула Васілю, Засвяціўся той, як сонца, Вось шанцуе бабылю!
    I пайшоў, на ўсё забыўся, Ён са сваццяй танцаваць. Спатыкнуўся, паваліўся, Стаў красуню цалаваць.
    Б’е ў заслонку дзед Ярмола, Апрануты ў медзвядзя.
    Цягне ў круг і бабка Домна Свайго дзеда Міхася.
    Стукам-грукам, смехам-жартам Перапоўнены ўвесь дом, Скача полечку заўзята I нявеста з жаніхом...
    Эх, вяселле дык вяселлеНезямныя каруселі, Ходзіць ходырам зямля, Чутна зблізку і здаля: Г оп-ля-тра-ля-ля!
    красавік 2002 г.
    АГЛАБЛЁВАЯ
    Адыскрылася вяселле Сціхлі песні, змоўклі жарты. Пагулялі, як умелі,-
    I пара ўжо нам дахаты!
    Да спаткання, да сустрэчы, Будзе новы дзень і вечар, Будуць новыя застоллі, Сэрца ўцехай не натолім!
    -Дарагія нашы госці, Каб жылося ў весялосці, Радасць біла цераз край, Аглаблёвую ўзнімай!
    Узнімай, брат, выпівай
    I суседу налівай!
    Коні вас у родны двор, Хай нясуць, нібы віхор!
    -Шчыры дзякуй, гаспадару, Шчыры дзякуй, гаспадыня, Каб збыліся вашы мары, Рады ўзняць мы па адзінай!
    Хто па поўнай, хто патрошку, Вып’ем з вамі на дарожку I пакінем не надоўга Маладую й маладога!
    -Дзякуй, сват, і дзякуй, свацця, He забудзем вас ніколі.
    Па адзінай-і бывайце, Зачакаліся нас коні.
    Маладым жадаем дзетак, Як у веснім садзе кветак, Каб шчасліваю гадзінай Нас пазвалі на радзіны!..
    -Дарагія нашы госці, Каб жылося ў весялосці. Радасць біла цераз край, Аглаблёвую ўзнімай!
    Узнімай, брат, выпівай
    I суседу налівай!
    Коні вас у родны двор, Хай нясуць, нібы віхор!
    красавік 2002 г.
    ВЯСЕЛЬНЫ звон
    Дзінь-дзінь-дзінь!-пад дугой распісною Залатыя званочкі звіняць.
    Дзінь-дзінь-дзінь! малады з маладою На развіхраных конях імчаць.
    Дзінь-дзінь-дзінь! Дзінь-дзінь-дзінь! -і над полем, Дзінь-дзінь-дзінь!-і над борам звініць, Як наказ маладым жыць няўтольна I каханнем праз век даражыць.
    Э-гэй! Імчыце, вараныя, Хай пракладаюць маладыя На шляху жыццёвым Добры след!
    Дзінь-дзінь! Званочкі залатыя, Як ручаёчкі веснавыя, Сыпце звон дзівосны На ўвесь свет!
    Дзінь-дзінь-дзінь! Дзінь-дзінь-дзінь! -звон раздольны Акрыляе напеў маладых.
    Дай ім, Божа, ніколі-ніколі He забыць родных песень сваіх!
    Дзінь-дзінь-дзінь! Дзінь-дзінь-дзінь! звон іскрыцца, Праз туман маладых не відаць.
    Дай ім, Божа, з дарогі не збіцца I ад сонечных мар не адстаць!
    ліпень 1998 г.
    На крылах мелодыі
    НА КРЫЛАХ МЕЛОДЫІ
    песенны альбом*
    РУЖОВЫ ВЕРАС
    Іду я ў верасні ружовым верасам, Ды мне не радасна, ды мне не весесла: I клён з рабінкаю, і дуб-з бярозкаю, А толькі ў нас з табой дарожкі розныя.
    Дзе ты, далёкая, дзе ты, жаданая, 3 кім ты цяпер, мая, зашлюбаваная?
    Ці з сумным роздумам, ці з яснай мараю, ЦІ з белым воблачкам, ці з цёмнай хмараю?
    Мая ты ластаўка, сумуеш, ведаю,
    Па нашым верасні, ружовым верасе, Ружовым верасе, дзе мы спаткаліся, Дзе так узнёсла нам з табой спявалася...
    Ды разлучылі нас вятры дарожныя, Іду задумліва ў святле бярозавым I сніцца-внрыцца: мы зноў сустрэнемся-, Спяем аб вернасці, ружовым верасе.
    студзень 1997г.
    *-музыка Міколы Алешкі
    ТАНГА СУСТРЭЧЫ
    Колькі лет, колькі зім, любы мой! Зноў ласкавы пагляд бачу твой, Ты ж такі, мне здаецца, як быў, Толькі з ценем самоты-журбы.
    He журыся, мой любы, цябе Запрашаю на танша сустрэчы: Расквітнее ў душы белы бэз I не будзе там месца журбе.
    Любы мой, слаўны мой, Мы зноў танцуем з табой, Бы вяслуем ракой юных дзён, О танга-танга-плынь, о танга-танга-вір, Хмель душы мройнай, Боскай мелодыі звон!
    Сніцца мне праз гады дзіва-сон Закахана-развесненых дзён: Кружыць нас ля бацькоўскіх акон Танга-плынь, танга-вір, хмель-віно.
    He сумуй, не тужы, любы мой, He разлучыць нас болей дарога, Танга нашай сустрэчы з табой Будзе век віраваць над зямлёй.
    красавік 1998 г.
    ГІМН МУЗЕЯ “МЕНКА”
    Калі ласка, ў наш куточак райскі Над славутай Менкаю-ракой Тут і быль адвечная і казка Падаруе ўзнёслы вам настрой!
    Ветракі на ўзгорках і Бажніцы, Бы асілкі-волаты, стаяць...
    Карагод святочны як зайскрыцца, Аж у стольным горадзе чуваць!
    Дзеля гонару і славы Беларусі, Дзеля вечнасці і Памяці святой Садам велічным на цэлы свет красуйся, Наш музей над Менкаю-ракой!
    Малады і сталы, прыпыніся, Нізка пакланіся хаце той, Дзе твой слаўны прадзед нарадзіўся I пакінуў след глыбокі свой!
    Двор пад саламянаю страхою
    У вякі сівыя завядзеАдпачнеш прасветленай душою I міжволі вырвецца з грудзей:
    -Дзеля гонару і славы Беларусі, Дзеля вечнасці і Памяці святой Садам велічным на цэлы свет красуйся, Наш музей над Менкаю-ракой!
    ЖУРАЎКІ
    Вырайны клін жураўліны Сумна курлыкае ў ранні... Журыцца кветка-дзяўчына, Чуецца плач-уздыханне:
    -Ой, памаўчыце, жураўкі,Плача і так маё сэрца, Пэўна, давеку без ласкі Жыць мне адной давядзецца!
    Мой незабыўны, каханы Томіцца недзе за светам, Быццам лісток адарваны, Змецены ярасным ветрам!
    Можа, ёсць добрыя весці?Мілыя птахі, скажыце.
    Светлай надзеяй сагрэйце, А як няма-памаўчыце!
    Ой, памаўчыце, жураўкі, Плача і так маё сэрца, Пэўна, давеку без ласкі Жыць мне адной давядзецца!
    люты 1999 г.
    ЯБЛЫЧАК РУМЯНЫ
    Наліўныя яблычкі
    У маім садочку,
    У сябровак мужыкі, А мой недзе ў прочках.
    Ой, каціся з рук маіх Яблычак румяны, Па сцяжынцы, дзе ішоў Любы мой, каханы!
    Сакавіты, наліўны, Зачаруй сцяжынку, Каб вярнула мне хутчэй Маю палавінку.
    Цэлы свет заваражы Водарам мядовым, Каб мой любы не забыў Шлях да майго дому...
    Ой, каціся з рук маіх Яблычак румяны, Па сцяжынцы. дзе ішоў Любы мой, каханы!
    сакавік 1998 г.
    ЛЮБАНШЧЫНА КРАЙ ЛЮБОВІ ВЕЧНАЙ
    Дзе б ні быў я, мроіцца і сніцца Прыгажосць нябесная твая: Васількі блакітныя у жыце I бярозкі белыя ў гаях.
    Цішыню любіў тваю Купала, Над ракой Арэсаю блукаў, Дзе душа паэтава спявала
    I цябе праславіла ў вяках.
    Любаншчына-край любові вечнай, Ты-мой дом і салаўіны сад, Ты-мой шлях да мары запаветнай, Сонечна-узнёслая краса!
    Песняю сардэчнай я вітаю
    I тваіх нястомных рук цяпло, Што частуюць шчодрым караваем За святочна-песенным сталом.
    На палыннай сцежцы пад калінай Я стаю ў трывозе дзён былых I схіляю голаў над магілай Абаронцаў-воінаў тваіх...
    Любаншчына-край любові вечнай, Ты-мой дом і салаўіны сад, Ты-мой шлях да мары запаветнай, Сонечна-узнёслая краса!
    ВІШАНЬКА-ДЗЯЎЧЫНКА
    Дзеўчына, як вішня, Белы-белы цветУ садочак выйшла, Хлопец ёй услед.
    Хлопца закружыла Дзеўчына красой: Сінімі вачыма, Белаю касой.
    Лёгкія пушынкі, Ветрык, развявай!
    Вішанька-дзяўчынка, Хлопца пачакай!
    Сонечнай іскрынкай Ласкавых вачэй, Вішанька-дзяўчынка, Ты яго сагрэй!
    Ён цябе, красуню, Цэлы век шукаў, Прападаў ад суму, Сэрцам паміраў.
    Як жаўронку неба,
    Як траве раса, Ты яму патрэбна, Юная краса!
    снежань 1997 г.
    БЛАСЛАВЕННЕ
    Загулі халодныя вятрыПтушкі мкнуць да цёплых берагоў, I бацькі самоцяцца ў двары, Сына ў свет праводзячы свайго:
    -Ты вазьмі ў дарогу абразокБудзь, сынок, пад покрывам святым, Божа дай табе, мой галубок, Шчасных дзён у ззянні залатым.
    Столькі скрозь абрывістых дарог! Мужным будзь, як дзед і прадзед твой, Зберагчы каб гонар свой ты мог, Устаяць прад бураю любой.
    У якіх ні быў бы ты краях, Помні, сын, дзе ты радзіўся, рос, Прылятай часцей пад родны дах, На святло азёраў і бяроз.
    Толькі тут, на дзедавай мяжы, Толькі тут, пад крыламі буслоў, Супакой ты знойдзеш для душы I сваю сапраўдную любоў!
    ліпень 2001 г.
    ДЗЕНЬ ДОБРЫ, СЛУЧЧЫНА МАЯ!
    Віруе Случ у берагах, У салаўіных вербалозах. Вярнуўся я пад родны дах I на вачах, як росы, слёзы:
    Парыў душэўны землякоў Так міла сэрца мне кранае Чароўнай песняю дзядоў I новым шчодрым караваем.
    Дзень добры,
    Случчына славутая мая, Прыгожая, што кветка веснавая, Няхай тваё быліннае імя
    Гучыць у вечным гонары і славе!
    Гартуе волю нам і дух Тваіх сыноў высокі подзвіг, Што адвадзілі злыбяду
    Ад родных хат часінай грознай.
    Анастасіі Слуцкай след, Тваёй заступніцы-княгіні, I праз вякі не страціў свет I ганарыцца слаўным імем.
    Сцяжынкай роснай за сялом Іду на жытняе прыволле У васільковае святло-
    I вырываецца міжволі:
    О край майстроў-чараўнікоў, На паясах тваіх шаўковых Узоры з сініх васількоў Увекавечыў Багдановіч!..
    жнівень 2003 г.
    ВЯРТАННЕ
    Усё, што было без цябе, мой каханы, Усё, чым жыла я ў расстанні з табой, Знікае самотай у шэрым тумане, Сплывае імклівай ракой.
    Толькі тое, што вярнулася з табою, Толькі тое, што да сэрца прырасло, Песняй радаснай лунае над зямлёю, Разлівае непагаснае святло!
    Усё, што было без цябе, мой каханы, Усё, чым жыла я ў расстанні з табой, Цябе не адпусціць дарогай блукання I мой не паўторыцца боль.
    Усё, што было без цябе, мой каханы, Усё, чым жыла я ў расстанні з табой, Успыхне мо некалі згадкай нязванай, Застыне на вейках слязой.
    ПЕСНЮ БЯРЫЦЕ 3 САБОЮ
    3 вамі, сябры, мы душою, Рады сустрэцца ізноў, Песню бярыце з сабоюШчырую нашу любоў.
    Песню бярыце з сабою, Песня анёльскім крылом Вас ахіне, абароніць, Сэрца напоўніць цяплом.
    Песню бярыце, бярыце, He забывайце, сябры,-
    3 песняй-мы сонца ў зеніце, 3 песняй-мы зоркі ўгары!
    Песню бярыце з сабою-
    3 ёю-шырэй небакрай,
    3 песняй-вышэй крылы-мроі, I даражэй родны край.
    Песню бярыце з сабою-
    3 ёю-і слёзы святлей: Раны сардэчныя гоіць, Нібы ў гаі салавей.
    Песню бярыце, бярыце, He забывайце, сябры,-
    3 песняй-мы сонца ў зеніце, 3 песняй-мы зоркі ўгары!
    студзень 1998 г.
    МАМІН ДЗЕНЬ
    Вясна-красна ідзе па свеце
    3 букетам кветак і надзей: