Узняўся белы птах
Уладзімір Пецюкевіч
Памер: 567с.
Вільня 2004
ВЕРАНІКА
Калі я пачую дзівосную песню, Як “Зорка Венера ўзышла над зямлёю...”, Пагляд пасылаю ў прастор паднябесны, I трызню табою.
3 табой, Вераніка, як з зоркай Венерай, I ў думках самотных мне светла-узнёсла. Я веру ў цябе, Вераніка, я веру, Як веру ў Нябёсы.
Я веру ў цябе, Вераніка, я веруТы вернешся, вернешся весняй парою, Узыйдзеш, як некалі, зоркай Венерай Над верай маёю...
Калі я пачую дзівосную песню,
Як “Зорка Венера ўзышла над зямлёю...”, Пагляд пасылаю ў прастор паднябесны, I трызню табою.
сакавік 1996 г.
БЕЛЫ ВЕТРАЗЬ
Куды, ў якія далячыні
Мяне занесла, Божа светлы! На даляглядзе сінім-сінім Лунае белы-белы ветразь.
Стаю на беразе скалістым, Вада віруе нада мною, Душа імкне ў прастор імглісты, I я махаю ўдаль рукою:
-За марскі круты прыбой,
У нязведанае дзіва, Ты вазьмі мяне з сабой, Белы ветразь мой імклівы!
Хачу на свой прыснёны востраў, У княжы сад вечназялёныТам я знайду былыя вёсны, Там я спаткаюся з князёўнай.
Яе ты ведаеш, напэўна, Яе не ведаць немагчыма3 дзівосным голасам напеўным, Вясёла-шчырымі вачыма...
За марскі круты прыбой, У нязведанае дзіва, Ты вазьмі мяне з сабой, Белы ветразь мой імклівы!
ШТО БУДЗЕ ПОТЫМ?
Бяжым з табою, ляцім, як птушкі, Сцяжынкай вузкай на луг зіхотны, Спаўе нас рэчка блакітнай стужкай... Што будзе потым? Што будзе потым?
Сыйдуцца вочы ў паглядзе светлым, Сплятуцца рукі ў цяпле пяшчотным, Мурожны водар закружыць хмелем... Што будзе потым? Што будзе потым?
Гарачай хваляй зліюцца вусныПіць, не напіцца нам асалоды, Узыйдзе месяц пярсцёнкам шлюбным... Што будзе потым? Што будзе потым?
Акропіць ранак расой халоднай, Сляды пакінем за паваротам, Агорне ростань журбой-самотай...
Што будзе потым? Што будзе потым?
травень 1993 г.
МАЯ КРАСУНЯ ГАРАДСКАЯ
Мая красуня гарадская, Цябе я ў казку запрашаюУ мілы край маіх бацькоў. Здалёк агеньчык нам пасвеціць, Хаціна родная прывеціць, Прытуліць матчына любоў.
Мая красуня гарадская, Цябе я ў казку запрашаю!
Там завяду цябе ў дзівосы: У зіхаценне белых росаў, У хмельны пах купальскіх траўВяселле зладзім на прыродзе, Каля агнішча ў карагодзе, У звоне песень і забаў.
Мая красуня гарадская, Цябе я ў казку запрашаю!
Там знойдзем тое мы з табою, Што сніцца летам і зімою, I горад нам не можа даць: Па ціхіх рэчках і азёрах У свет кахання ясназоры Мы будзем вечна веславаць.
Мая красуня гарадская. Цябе я ў казку запрашаю!
БУДУЕМ ДОМ
Валянціне і Мікалаю Даўгалёвым
Будуем дом, вянок з вянком злучаем, I садзім сад-наўкола спеў і звон.
У дзень святы нас доля павянчала
I блаславіла ў шлях руплівых дзён.
Будуем дом, будуем дом, Вянок з вянком злучаем, Віем гняздо, віем гняздо I песняй асвячаем!
Будуем дом, і ўжо гарыць вясёлкай, Як шчасця знак, падкова на сцяне, А на куце ікона Маці Боскай Глядзіць на нас, бы сонейка ў акне.
Будуем дом утульны і бяспечныЗвіюць над ім буслянку бацяны, А дамавік паселіцца ў запеччы, Аберажэ нам залатыя сны.
Будуем дом. будуем дом, Вянок з вянком злучаем, Віем гняздо, віем гняздо I песняй асвячаем!
кастрычнік 1993 г.
СЛЁЗЫ РАССТАННЯ
Кліча ўдаль дарога-пуцявіна, Кліча ўдаль нязнаная зямля. Да сустрэчы, любая дзяўчына, Шчырая, харошая мая!
He заслоніць мне чужое неба Сонца мілых родных берагоў. He хавай, саромецца не трэба Горкіх слёз-у іх гарыць любоў.
He хавай-у іх святло надзеі, He хавай-у іх святло зары, Нас яно з табою абагрэе У палоне сумнае пары...
Кліча ўдаль дарога-пуцявіна, Кліча ўдаль нязнаная зямля. Да сустрэчы, любая дзяўчына, Шчырая, харошая мая!
верасень 2000 г.
ЛІСТАПАД
Над ракою ў халоднае ранне Растрывожаны восеньскі сад: Лісце падае з Дрэва Кахання Лістапад. лістапад. лістапад.
Ты пайшоў, азірнуўся ў тумане, Ды няма ўжо дарогі назад.
He змаглі абыйсці мы расстанняНе абыйдзем густы лістапад.
Журавы пракрычалі над намі I лятуць за сівы далягляд, А я цёмнымі буду начамі Сніць і мроіць твой сумны пагляд.
Хто сагрэе душу, хто аблашчыць?3-за гары пазірае зіма.
He хачу я цябе вінаваціць, Вінавата я ў гэтым сама...
Над ракою ў халоднае ранне Растрывожаны восеньскі сад: Лісце падае з Дрэва КаханняЛістапад, лістапад, лістапад.
кастрычнік 1992 г.
ЗОРКА ШЧАСЛІВАЯ
Даль невядомая казкі прадзе, Вабіць таемным паглядам.
Што прынясе нам развеснены дзень За даляглядам?
Свецяць паходні ў начной цішыні, Некаму шлях асвятляюць.
Недзе і нашы з табою агні Ясна заззяюць.
Што там іскрыцца, галубка мая, Што гэта, што гэта, мілая?
А ці не наша нам свеціць здаля Зорка шчаслівая?
Хтосьці вясну сустракае у снах.
Хтосьці ў блуканнях па свеце. Недзе і нам усміхнецца вясна, Шлях нам расквеціць.
Думкі за думкамі вольна лятуць, Мроі ў няспынным кружэнні: Недзе і нашы сады зацвітуць Шчодрым цвіценнем.
Што там іскрыцца, галубка мая, Што гэта, што гэта, мілая?
А ці не наша нам свеціць здаля Зорка шчаслівая?
MAPA
Там недзе ўзнёслы вольны дух Штурмуе мора бурнае, А я іду, іду, іду
Дарогай непрытульнаю.
За паваротам-паварот, За марай-мара смелая: Мяне ў бясстрашны свой палёт Вазьміце, чайкі белыя!
Там недзе даль шуміць-звініць, Кіпіць прыбоем, пеніцца, Пад яркім водбліескам зарніц Душа свабодай цешыцца.
Там недзе журыцца па мне Мая князёўна мілая.
На зорным ветразе імкне У сны мае няспынныя...
За паваротам-паварот,
За марай-мара смелая:
Мяне ў бясстрашны свой палёт Вазьміце, чайкі белыя!
студзень 1996 г.
ЯДВІСЕНЬКА
Ядвісі Квяткоўскай
Ядвісенька, Ядвісенька, абранніца мая,
Дзе б я ні быў, куды б мяне дарога не занесла, Жыву табой-маёй журбой
I радасцю нябеснай-
Твая краса-як весні сад, як песня салаўя.
Ядвісенька, Ядвісенька, абранніца мая, Твая краса-як весні сад, як песня салаўя!
Я не кажу, я не кажу: ты ранняя зара, Я не кажу, я не кажу: ты мой світанак росныТы проста сон, ты проста сон Мой самы найдзівосны,
Што даравала мне вясна юнацкая пара.
Ядвісенька, Ядвісенька, абранніца мая, Твая краса-як весні сад. як песня салаўя!
Я не кажу, я не кажу: ты сонейка ў акне, Я не кажу, я не кажу: ты белая лілея Ты проста плынь, ты проста плынь, Рака маёй надзеі, Што будзем верныя мы век сваёй красе-вясне.
Ядвісенька, Ядвісенька, абранніца мая, Твая краса-як весні сад, як песня салаўя!
верасень 1995 г.
САКАВІК
Сакавік, сакавік мройных песень выток, Забруіся ты хмельнымі сокамі.
Эх, вазьму я, вазьму чарадзейны смычокУзнімуся пад неба высокае.
Зазвініць-запяе залатая струна-
I заціхнуць вятры несупынныя... Я гукаю цябе, прыгажуня Вясна, Прыляці, прыляці, незабыўная!
Залатою струной, закаханай душой Супакоім завеі-мяцеліцы.
Ад пяшчоты тваёй, ад любові маёй Акрыяе зямля і расквеціцца.
Сакавік, сакавік-ты мой сон веснавы, Пад заранкай тваёй нарадзіўся я.
Дакрануся смычком да чароўнай струны I пальецца мелодыя дзіўная.
Зазвініць-запяе залатая струна-
I заціхнуць вятры несупынныя... Я гукаю цябе, прыгажуня Вясна, Прыляці, прыляці, незабыўная!
люты 1992 г.
АНЁЛ МОЙ
Куды ні пайду я, куды ні паедуУсюды крутыя шляхі-
Самота знаходзіць мяне і за светам
I кідае ў мора тугі.
Пад ветразем белым надзеі і веры Шукаю тваіх берагоў, Гукаю цябе я з высокага Неба, Анёла майго!
Анёл мой жаданы-маё ратаванне, Апошняй надзеяй жыву-
Ад ночы да ночы, ад рання да рання Плыву да цябе я. плыву.
Анёл мой жаданы-маё ратаванне, Малюся табе, як Хрысту, Спусціся з Нябёсаў на крылах кахання, Ратуй ад самоты, ратуй!
Пад ветразем белым надзеі і веры Шукаю тваіх берагоў, Гукаю цябе я з высокага Неба, Анёла майго!
травень 1996 г.
HE ІГРАЙ TAK СУМНА
He іграй, мой любы, на самотных струнах, He іграй так сумна, не іграй, прашу.
У купальску ночку на сынка-сыночка Я паваражу.
Упрашу я бусла-мець сыночка будзем, Вырасце ён дужы, з добраю душой, Пойдзе кветку шчасця з любаю шукаці, Як і мы з табой.
Любы мой, каханы, не бядуй зарання, He іграй так сумна, не іграй! Спраўдзім мы з табою сны і казкі-мроі, He перажывай!
Зоркі мне вяшчуюць і я сэрцам чую: Мы ў жыцці пакінем свой адметны след. Толькі грай, мой мілы, каб мацнелі крылы, Быў дзіўнейшы свет.
Грай, як весні ранак, светла-закахана, Каб не ўпала горкай ні адной слязы, Што не даіграеш, мой музыка слаўны, Даіграе сын...
Любы мой, каханы, не бядуй зарання, He іграй так сумна, не іграй! Спраўдзім мы з табою сны і казкі-мроі, He перажывай!
КУПАЛЯЛЁ
Галіне Бальчэўскай
Добры вечар, мілая суседка, Ясных воч таемнае святло, Азары мой дом купальскай кветкайЗаспявай ты мне “Купалялё”
Першы вечар нашага спаткання Прыгадай мне голасам душы Пракаціся водгуллем Купалля, Памяць юных дзёч узварушы:
Над вадой русалкі-купалінкі, 3 рук вянкі бясконцай чарадой, 3 іх адна-як тонкая вярбінка, Да цябе падобная красой...
Добры вечар, мілая суседка,
Ясных воч таемнае святло, Азары мой дом купальскай кветкайЗаспявай ты мне “Купалялё”.
жнівень 1987 г.
ТЫ БЫЛА КАЛІСЬЦІ...
Ты была калісьці мне далёкім светамВабіла таемнай, гордаю красой.
Ты была калісьці мне высокім небамАкрыляла мары зорнай вышынёй.
Ой, чаму, чаму так позна Зразумеў цябе я сэрцам: Для мяне ты красавала, Ружа-кветкаю цвіла,
Для мяне звінела песняй Самай вабнаю на свеце, Ты Нябёсамі святымі Даравана мне была!
Ты была калісьці мне крыніцай чыстайАсвяжала сілы ў неспакойны дзень, Ты была калісьці мне ракой вірыстай, Калыхала човен маладых надзей.
Ты была калісьці мне зарой світальнайРассыпала промні ласкі незямной.
Ты была калісьці мне нябеснай тайнайРазгадаць імкнуўся я цябе душой.
Ой, чаму, чаму так позна Зразумеў цябе я сэрцам: Для мяне ты красавала, Ружа-кветкаю цвіла,
Для мяне звінела песняй Самай вабнаю на свеце, Ты Нябёсамі святымі Даравана мне была!
сакавік 1993 г.
ІМКЛІВАЯ ЛЫЖНЯ
Іскрысты снег, лясная цішыня, Бяроз бялюткія ствалы...
Як два крылы-імклівая лыжня, I я, і ты-як два крылы.
Ну як жа мне не ахнуць ад красы, Што прада мной імчыць з гары: 3-пад шапачкі пуховай дзве касы, Як дзве світальныя зары.
Ляцім з табой з вяршыні ледзяной, Ты падаеш, а я-услед:
У мяккі снег, у смех вясёлы твой, У непаўторна-дзіўны свет.
люты 1992 г.
САДЗІЛІ САД
Была са мной-быў дом з нялёгкім шчасцем, А ты пайшла-і ўсё пайшло з табой: I светлы дом, і саду зелень-засень.
I малады раскрылены настрой.
Садзілі сад мы для дачкі і сына,
Садзілі сад, каб дзень свяціў ярчэй, Чакалі: сын народзіцца-асілак, Дачка-краса ад вішні прыгажэй.