Узняўся белы птах
Уладзімір Пецюкевіч
Памер: 567с.
Вільня 2004
Настрой вясёлы, галубіны Узняўся мройна над зямлёй, Нябесным птахам лёгкакрылым Махае любая руой:
О-ёй, о-ёй! як гэта міла, Якая ў небе прыгажосць!
Такія мне, здаецца б, крылы,А мо яны ў мяне і ёсць?
Чаго ж бы ты, мой любы, клікаў Мяне галубкаю сваёй, Ці тут няма якіх разлікаў?
Жартую я, о голуб мой!
студзень 1988 г.
ЗОРКА БОЖАН ТАЯМНІЦЫ
Ой, дзяўчына-чараўніца, Мая зорка Мілавіца, Асвяці мне пуцявіну да Нябёс!
На цябе не надзівіцца, На цябе мне век маліцца: Ты-маё каханне, тымой лёс.
Мілавіца, МілавіцаЗорка Божай таямніцы, Асвяці мне, асвяці мне Пуцявіну да Нябёс!
Дай ускрыліць, дай узняцца Малітоўна-шчырай песняй Да тваіх недасягальных берагоў, Адгукніся, дай паслухаць Мілы голас твой нябесны, Зачаруй пяшчотай спеўных слоў.
Мілавіца, МілавіцаЗорка Божай таямніцы, Асвяці мне, асвяці мне Пуцявіну да Нябёс!
У вясновым карагодзе Неспатольнага кахання Мы з табою прывітаем новы дзень. Навяшчуе ранкаў светлых Нам зязюльчына куванне, Да сузор’я Шчасця павядзе...
Мілавіца, МілавіцаЗорка Божай таямніцы, Асвяці мне, асвяці мне Пуцявіну да Нябёс!
студзень 1995 г.
ГРАЮЦЬ ГУЛКА СУРМЫ
He скідай, каліна, белацвет няспынна. He ўсцілай дарогу белаю журбой.
He тужы, дзяўчына, ёсць яшчэ хвіліна Шчасцем наталіцца ў лузе над ракой!
Ой, як голаў кружыць водар медуніцы! Нам не нахмяліцца, любая. да дня...
Ранкам асядлаю, напаю з крыніцы Я свайго гнядога вернага каня.
Родная, ты чуеш, як за цёмным борам Граюць гулка сурмы?-мне ў паход пара. Слёз не лі гаручых-я вярнуся скора, I над намі ўзыйдзе вольная зара!..
He скідай, каліна, белацвет няспынна. He ўсцілай дарогу белаю журбой.
He тужы, дзяўчына,-ёсць яшчэ хвіліна Шчасцем наталіцца ў лузе над ракой!
кастрычнік 1999 г.
НЕЗНАЁМКА-ЧАРАЎНІЦА
Незнаёмка-чараўніца, усміхніся, Таямніцаю са мною падзяліся. Незнаёмка-чараўніца, Падзяліся таямніцай, Падзяліся.
Ты чаго сумуеш, красачка мая? Можа, ты чакаеш з гаю салаўя? Можа, ты чакаеш з неба жаўрука? Вось табе мая сяброўская рука.
Хто ты ёсць, мая галубка, хто ты ёсць? Можа, ты мая давеку маладосць?
Можа, я табе давеку голуб твой?
Ой, скажы. скажы, мне сэрца супакой!..
Незнаёмка-чараўніца, усміхніся, Таямніцаю са мною падзяліся. Незнаёмка-чараўніца, Падзяліся таямніцай, Падзяліся.
ліпень 1993 г.
СВЯТЛАНА
с.к.
Непагаснае святло маё-Святлана, Ты і ў снах маіх праменішся чароўнаО як мройна мне з табою і світальна Веснім ранкам у тваім Бары Зялёным!
Непагаснае святло маё-Святлана, О як мройна мне з табою і світальна!
Прада мною твой світае позірк зорны, Незабыўная пралесачка лясная, Так світаюць толькі вокны хаты роднай, Калі з выраю дадому прылятаю.
Непагаснае святло маё-Святлана, О як мройна мне з табою і світальна!
He жаўрук, не салавейка і не голубГэта я пяю-буркую ў сне натхнёным, Забываюся на свой сталічны горад I вію гняздо ў тваім Бары Зялёным!
Непагаснае святло маё Святлана, О як мройна мне з табою і світальна!
красавік 1997 г.
КАЛЯДНЫ СНЕГ
А.І.
Мой юны снег даўно растаў, Ён ажывае толькі ў снах.
А твой-маім здзіўленнем стаў: Мяце на мой самотны шлях.
Мяце і будзіць неспакой-
Ой, дзе ж ён, дзе кружыў раней?! Нястомна лье ў душы маёй Святло святочнае надзей.
Мяце калядны чысты снег Твайго жыццёвага світання, Святая радасць ён і грэх Майго няўтольнага жадання.
Хачу з табою, маладой, Імчаць на конях вараных У белы свет, у снежны рой, У залатыя мроі-сны.
Хачу з табою, незямной, Лавіць вясельных бомаў звон, Хачу кружыцца над зямлёй, Ляцець у небе шчасных дзён...
Мяце калядны чысты снег Твайго жыццёвага світання, Святая радасць ён і грэх Майго няўтольнага жадання.
ВЯСНА-КРАСНА
Што дзівосней ёсць на свеце За павольна-зыбкі човен?Мы вяслуем па азерцы, У вадзе заранкі ловім.
Зорны ранак і вясло, Чайкі белае крыло. Што яшчэ, вясна-красна, Прынясеш на шчасце нам?
Ах, як весела спяваюць
3 намі хвалі сініх плёсаў! Спеў імкне да небакраю I кладзецца ў травы-росы.
Шчырай песні мройны звон, Плёскат хваляў ёй у тон.
Што яшчэ, вясна-красна, Прынясеш на шчасце нам?
Як на беразе палае Наша вогнішча зіхотна
I зязюленька кувае Лічыць нам гады ахвотна!
Іскры вогнішча ўгары
I “ку-ку” ў глухім бары. Што яшчэ, вясна-красна, Прынясеш на шчасце нам?
Я БЛУКАЎ 3 ТАБОЮ
У лугах мядовых
Я блукаў з табою, 3 мілай, чарнабровай, 3 русаю касою.
Я блукаў з табою У палях жытнёвых, Пра вяселле мроіў Сцежкай васільковай.
Ды шчаслівым доўга Быць не давялося Павяладарога На чужыя росы.
Ты пайшла на Поўдзень, Я пайшоў на Захад.
Ды як сум падкоціцьПаляцеў бы птахам
На палі жытнёвы 3 васільковай сцежкай, На лугі мядовы 3 віраванкай-рэчкай,
Дзе я плыў з табою На чаўночку мройным 3 песняй веснавою Небакраем зорным...
I табе, я знаю, He салодка ў свеце: Сэрца памірае, На Радзіму рвецца.
верасень 2000 г.
АДЦВІЛА КАНВАЛІЯ
Пераспелі травы, адцвіла канвалія Белымі званочкамі надзеі, Затужыла сэрца-і дарога дальняя На мяне самотна паглядзела.
Пакідаю сцежкі, што заўсёды сніліся, У дзівосы-казкі нас вадзілі.
Можа, я змяніўся, можа, ты змянілася? Што, скажы, з табой не падзялілі?
Ці табе канвалій дараваў замала я, Ці дароў такіх ты не хацела?
У руках сумуе кветачка прывялая, 1 душа-ні слова, анямела...
Пераспелі травы, адцвіла канвалія Белымі званочкамі надзеі,
Затужыла сэрца-і дарога дальняя На мяне самотна паглядзела.
верасень 1991 г.
ЖНІВЕНЬ
Здаецца, толькі што квітнеў вясновы ранак, А ўжо смакуем белы яблык наліўны.
Здаецца, толькі што назваў цябе каханай, А ўжо аб нашай маладосці сняцца сны.
Стракочуць конікі ў жыце, Жніво спяшаецца да нас. Нам суцяшацца ці журыцца?Такі імклівы час!
Здаецца, толькі што мы ніву засявалі, А ўжо гукае перапёлка: “жаць пара!” Здаецца, толькі што мы птушак сустракалі, А ўжо збіраюцца яны ў далёкі край.
Здаецца, толькі што Купалле чаравала, А ўжо і Спас ідзе да нас у спелы сад.
Здаецца, толькі што нас доля павянчала, А ўжо праводзім мыдзяцей за далягляд...
Стракочуць конікі ў жыце, Жніво спяшаецца да нас. Нам суцяшацца ці журыцца?Такі імклівы час!
жнівень 1994 г.
ХТОСЬЦІ СУРОЧЫЎ
Хтосьці сурочыў нядобры душой Жыць, як раней, мы не можам, Сталі збівацца з дарогі прамой, Сталі блукаць бездарожжам.
Покуль, мой Божа, не позна яшчэ, Хочацца шчасце наладзіцьЗбіцца з дарогі намнога лягчэй, Як на дарогу патрапіць.
Чорная кошка нам шлях перайшла
Так нечакана-раптоўна:
Меней душэўнага стала цяпла, Болей развагі халоднай.
Рэўнасць і сваркі не знаюць мяжы, Нібы іржа, раз’ядаюць.
Хопіць ужо неспакою душы, Хопіць тугі і адчаю!..
Покуль, мой Божа, не позна яшчэ, Хочацца шчасце наладзіць Збіцца з дарогі намнога лягчэй, Як на дарогу патрапіць!
кастрычнік 2000 г.
СЦЮАРДЭСА
Ты-паклонніца нябёсаў, А я-твой паклоннік.
Дзякуй Богу, дзякуй лёсу, Што з табоюсёння.
Ты купаешся у зорах, Я ў тваім паглядзе, Сінім-сінім, як азёры, 3 цёплай хваляй шчасця.
Сцюардэса, сцюардэса, Ты-анёлак мой нябесны, Узнімі мяне, дзівосная, да зорПакажы мне шлях да раю, Што нястомна я шукаю, Падары мне, падары святы прастор!
На нястрымна-вольных крылах Паляцець хачу я
Да свайго сузор’я Рыбы, Мілая красуня.
А яшчэ хачу наведаць Я сузор’е Дзевы, Райскі міг з табою зведаць Пад Кахання Дрэвам...
Сцюардэса, сцюардэса, Ты-анёлак мой нябесны, Узнімі мяне, дзівосная, да зор-
Пакажы мне шлях да раю, Што нястомна я шукаю, Падары мне, падары святы прастор!
жнівень 2002 г.
МЯЦЕЛІЦА
Мяцеліца кудзеліцца дарогаю прасёлкавай, Віруе белы снег, як смех вясёлы твой, Мяцеліца віхурыцца, нястомная і лёгкая, Здаецца, мы ляцім з табою над зямлёй.
Мяцеліца вяселіцца, гуллівая, раздольная,
He ведае мяжы нястрымны санак бег,
He верыцца, не верыцца, што ты са мною, родная, Так доўга я блукаў па свеце без цябе.
Мяцеліца не ўцешыцца вясельнымі званочкамі, На бойкіх рысаках разносіць срэбны звон, Агеньчыкі, агеньчыкі, як зорачкі паўночныя... He верыцца ані, што гэта толькі сон.
He верыцца, не верыцца, што даль пакуль няясная: Куды імчымся мы, які прад намі шлях?
Каханая, жаданая, агеньчык ты мой ласкавы, Свяці мне і будзі мяцеліцу ў грудзях!
снежань 1989 г.
АДГУКНІСЯ
На жалейцы я іграю I заву цябе, гукаю, Адгукніся Боскай песняй, Голас мне падай нябесны.
Заспявай, як вольны вецер, Адгукніся мне здаля-
Недзе ж, недзе ёсць на свеце Ты, адзіная мая!
Абшукаў усе прасторыПаплавы, лясы і горы, Пабываў на сінім моры, Даляцеў да ясных зораў...
Шчасце мне начамі сніццаВетразь белы твой імчыцца, Ты на зорным даляглядзеЯк Багіня ў райскім садзе...
Заспявай, як вольны вецер, Адгукніся мне здаля-
Недзе ж, недзе ёсць на свеце Ты, адзіная мая!
кастрычнік 1993 г.
БЕЛЫ СНЕГ
На дарогу, дзе ўжо не сустрэцца Мне ніколі-ніколі з табой, Белы снег белым сумам кладзецца, Рассцілаецца белай журбой.
Белы снег, белы снег, заіскрыся, Нагадай мне вясёлыя дні!
Гэй, юнацтва маё, адгукніся, Шаргункамі здалёк празвіні!
Адасніўся мой сон васільковы, Адыскрыўся ў каханых вачах, Адзвінелі вясельныя бомы, Снег расстання-як белы адчай.
Б’ецца птушкай самотнае сэрца: He сустрэцца мне болей з табой, Белы снег белым сумам кладзецца, Рассцілаецца белай журбой.
Белы снег, белы снег, заіскрыся, Нагадай мне вясёлыя дні!
Гэй, юнацтва маё, адгукніся, Шаргункамі здалёк празвіні!
студзень 1992 г.
Я БЛУКАЮ НЕСУПЫННА
Я блукаю несупынна Ліставейнаю сцяжынай Над асенняю ракой.
Летуценні-успаміны, Нібы тыя аблачыны, Праплываюць нада мной.
А калісьці не адзін я Па-надрэчнаю сцяжынай Абхадзіў усе лугі.
-Ой, глядзі-глядзі, хлапчына, He пакрыўдзі нам дзяўчыну, Мне казалі берагі.
Ой, глядзі-глядзі, малойца, He ўпусці сваё ты сонцаПаплыве услед вянку: Падабаецца красуня
I хлапцу ў чаўночку сумным, Маладому рыбаку.
He паслухаў прадказанняПаплыло маё каханне Быстрай плыняй веснавой, I хаджу цяпер адзін я Ліставейнаю сцяжынай Над асенняю ракой.
кастрычнік 1992 г.
ДЗІЯНА-ДЗІЯНКА
Hi спевам узнёслым, ні граннем дзівосным Мой ранак не можа ўзляцець над зямлёй, Плыве ён туманам у чоўне трывожным, Сумуе са мною па любай маёй.
Дзіяна-Дзіянка, ты-дзіва, ты-казка, Мая незабыўная чаіца-чайка.
Вярні мне, Дзіянка, мой ранак крылатыВярніся, Дзіянка, дадому-дахаты!
Я веру, я веру ў тваё захапленне Нябеснай красою бацькоўскай зямлі, Дзе возерам сінім у зорным зіхценні Мы ў свет летуценны з табою плылі.