Узняўся белы птах
Уладзімір Пецюкевіч
Памер: 567с.
Вільня 2004
I думка мільгнула: жыццё-навальніца,
I трэба быць добрым плыўцом,
Каб возерам дзён плыць і плыць, не спыніцца, Змагацца з маланкавым злом.
ліпень 1991 г.
БАБКА-РЫБАЧКА
Ціша гудзе камарыным пагудам
Над азярынай лясной.
Вудзіць бабуля арэхавай вудайЛовіць душы супакой.
Дзіўны занятак штораніцы бачу, Ён і здзіўляць перастаў: Бабка не стане, як іншы, рыбачыць Дзеля спартыўных забаў.
Пасмай сівою з-пад шэрай хусціны
Плечы прыкрыты яе.
Ведае тайны рыбацкай сябрыны:
Дзе ні закіне-клюе.
Добрая юшка і смажанка будзе 3 плотак, ляшчоў, печкуроў.
Дома ўнучка на сняданак разбудзіць Казкай бяздонных віроў.
ліпень 1987 г.
КАРАЛЕВА БРАСЛАЎСКІХ АЗЁР*
Славім мы Цябе ў малітвапеснях Ты стварыла нам сапраўдны рай: Пад Тваёй апекаю нябеснай Самы прыгажэйшы ў свеце край.
Прад Табою голаў мы схіляем
I Тваім дзівосным абразом, Наша Маці Божая, Святая, Каралева Браслаўскіх азёр!
ьогінскае, Снуды ці Дрывяты Скрозь вада асвечана Табой, Мы сюды прыходзім, як на свята, I знаходзім радасць і спакой.
Залаціцца, вышытая ў зоры, Блаславёная Табою, даль, Чайкі гут, як белыя анёлы, Сцерагуць святло блакітных хваль...
Прад Табою голаў мы схіляем
I Тваім дзівосным абразом, Наша Маці Божая, Святая, Каралева Браслаўскіх азёр!
верасень 200! г.
-музыка Дзмітрыя Даўгалёва
ВЯШЧУННЯ-ЗВАШЦА
Чую голас вяшчунні-званіцы:
-Бо-ом, бо-ом, бо-ом!-як збавенне,Беларус, ты павінен маліцца, Калі хочаш свайго ўваскрашэння.
Ты павінен са злом не мірыцца, Бараніцца ад д’ябальскай сілы, Быццам прадзеды нашы калісьці, Зорку Волі святой баранілі.
Дзеля шчасця наноў нарадзіццаАсвяціцца нябеснаю Воляй, Беларус, ты павінен маліцца, Прытуліцца да Зоркі Хрыстовай!
He сціхае вяшчуння-званіца:
-Бо-ом, бо-ом, бо-ом!-як бяссмерце,Беларус, ты павінен маліцца, Калі хочаш быць вечным на свеце.
Ты павінен душою схіліцца Перад Небам і Памяццю продкаў Дзеля чыстай духоўнай крыніцы, Дзеля моцы і вечнасці роду.
Дзеля шчасця наноў нарадзіццаАсвяціцца нябеснаю Воляй, Беларус, ты павінен маліцца, Прытуліцца да Зоркі Хрыстовай!
люты 2001 г.
ДЗВЕ МАЦІ СВЯТЫЯ
Як Божым Нябёсам, таемна-бясконцым, Малюся я роднай азёрнай старонцы, Малюся, малюся Святой Беларусі
I з гонарам свету ўсяму прызнаюся:
-За ўсё даражэй мне дзве Маці Святыя: Матуля-Радзіма і Панна Марыя!
Як Госпаду Богу і Духу Святому, Малюся нябеснай Матулі Хрыстовай, Малюся, малюся Прачыстай Мадонне I зноў паўтараю у сне і бяссонні:
-За ўсё даражэй мне дзве Маці Святыя: Матуля-Радзіма і Панна Марыя!
Малюся, як Зорам, я Зорцы салдацкай
I голаў схіляю прад Памяццю бацькі, Стаю на каленях з малітвай удзячнай Прад Маці Будслаўскай-заступніцай нашай...
-За ўсё даражэй мне дзве Маці Святыя: Матуля-Радзіма і Панна Марыя!
жнівень 2000 г.
ХРЫСТОС УВАСКРОС!
Празрыста, прасветла ў паветры наўкола, Бы крылы мільгаюць нябесных анёлаў...
Устань, беларус, глянь у вочы НябёсХрыстос уваскрос, Хрыстос уваскрос!
3 крыжа ты ўжо зняты святымі рукамі, Прачніся-ўваскрэсні, вярніся у Памяць...
Устань, беларус, глянь у вочы НябёсХрыстос уваскрос, Хрыстос уваскрос!
Ты волю прыняў, як дарунак ад Бога, Прачніся-ўваскрэсні, кроч вольнай дарогай... Устань, беларус, глянь у вочы НябёсХрыстос уваскрос, Хрыстос уваскрос!
Ты чуеш, як рэкі шумяць крыгаломна? Прачніся-ўваскрэсні ў краіне свабоднай...
Устань, беларус, глянь у вочы НябёсХрыстос уваскрос, Ен-Дух твой і лёс!
верасень 1991 г.
НЕДЗЕ TAM
Недзе там, у ясных зорах, запаветны край, Недзе там сады Эдэмскія цвітуць...
Божа, дай мне крылаў вольных,
Дай, ласкавы, дай-
Паляту я ўдаль святую, паляту!
Недзе там знайду я тое, што шукаю век, -
Да грудзей мяне прытуліць неба сінь...
На зямлі ў грахах смяротных,
Сіле злой на здзек,
He пакінь мяне, мой Божа, не пакінь!
Недзе там знайду я тое, што прысніў вясной, Недзе там ляжыць дарога ў вечны рай...
На адзінай тойдарозе,
Дзе душы спакой,
Утрымай мяне, мой Божа, утрымай!..
Недзе там, у ясных зорах, запаветны край, Недзе там сады Эдэмскія цвітуць...
Божа, дай мне крылаў вольных,
Дай, ласкавы, дай-
Паляту я ўдаль святую, паляту!
чэрвень 1998 г.
МАЛІТВА
Зло нішчыць карэнне спрадвечнае наша, Пагібельна-чорнаю хмараю страшыць-
I дух непакорны, трывожна-балесны
Шле просьбу-малітву ў прастор паднябесны:
О Божа прамілы, мы просім і молім: Дай сонечнай сілы, святой, неадольнай!
Дай сілы нязломнай, каб грознай рукою He вырвала зло найсвяцейшы той корань, Што спадчынай роднай спрадвеку завецца, Яднае з Сусветам наш розум і сэрца.
О Божа прамілы, мы просім і молім: Дай сонечнай сілы, святой, неадольнай!
Дай сілы на крылах арліных узняцца
I змесці з дарогі драпежныя раці, Каб несці высока сцяг Волі бясстрашны, Як некалі слаўныя прадзеды нашы!
О Божа прамілы, мы просім і молім: Дай сонечнай сілы, святой, неадольнай!
кастрычнік 1997 г.
КРЫЖ ЕФРАСІННІ
Мудрыя людзі Кажуць: мы будзем Жыць пад аховай анёльскай, Як толькі слынны Крыж Ефрасінні
Вернецца ў край бацькоўскі.
Крыж Ефрасінн' Цуда-Святыня, 3 Неба анёлам спусціся!
Крыж Ефрасінні, Дай не загінуць, Молім цябе: вярніся!
Столькі навокал
Злой павалокі:
Ірадаў, хрыстапрадаўцаў...
Крыж Ефрасінні, Дай Божай сілы Нечысці злой не паддацца!
Мудрыя людзі
Кажуць: мы будзем Вольным і вечным народам, Як толькі слынны
Крыж Ефрасінні
Вернецца ў храм свой родны...
Крыж Ефрасінні, Цуда-Святыня, 3 Неба анёлам спусціся!
Крыж Ефрасінні, Дай не загінуць, Молім цябе: вярніся!
люты 1997 г.
САНЕТ
Сніцца дзіўны мне сон: ззяе Волі зара
I трывожна мне ў вочы глядзіць і пытаецца: “Ці гартуеш свой дух, ці гатоў ты, мой брат, Вольны край бараніць, як напасце наваліцца?”
I ў той міг прада мной вырастае гара, Падымаюся ўвысь-далягляд расшыраецца, Ды яго засцілае драпежная раць
I ў прадонне мяне скінуць так намагаецца!
“Божа мой, дай мне сіл, каб я зло перамог, Знемагаю зусім, ледзь не падаю з ног!”Мкне малітва мая ў вышыню запаветную.
I тут стаў я скалой, прэч ганю груганоў, Пунсавее на снезе пралітая кроўЗасланяю сабою Свабоду прасветлую.
БУДСЛАЎСКАЯ БОЖАЯ МАЦІ*
Будслаўская Маці-заступніца наша, He раз памагала Ты нам устаяцьКалі ўсё наўкола гуло і стагнала, Малілася Ты-і знікала напасць!
3 надзеяй прасветлай, з малітвай удзячнай Глядзім мы на Твой цудатворны абраз.
Будслаўская Маці-заступніца наша, Маліся, маліся, маліся за нас!
Прасі ў Свайго Сына нам гэтакай сілы, Каб грозны Чарнобыль адолець змаглі, Свой дом беларускі ўсім сэрцам любілі I мову бацькоўскую ў ім бераглі.
Прасі ў Пана Бога, каб сонца і зоры Святлей асвяцілі нам шлях да Нябёс, Каб мы ўжо ніколі не зведалі гора: Hi жальбы сіроцкай, ні ўдовіных слёз!..
3 надзеяй прасветлай, з малітвай удзячнай Глядзім мы на Твой цудатворны абраз.
Будслаўская Маці-заступніца наша, Маліся, маліся, маліся за нас!
травень 2001 г.
*-музыка Дзмітрыя Даўгалёва
ВАРШАВА
Варшава, о пані Варшава! Як песня, твая маладосць, Легендай пра Варса і Саву Зачараваны твой госць.
Яго ўсхвалявалі, кранулі Твой нораў вясёлы, жывы, I адначасова матулін Тужлівы нахіл галавы.
Схіліўшыся ля абеліскаў, Ты некалькі цяжкіх хвілін Пячэш сваю памяць у прыску I раніш аб брытвы руін.
Паўстанца Бачынскага вершам Яго палымяным радком, Маланку паўстання задзеўшы, Хвалюючы слухаеш гром.
Выходзіш на брук “Старэ Мяста” Паслухаць гаворку вякоў, Дзе самая дзіўная казкаПалацы былых каралёў.
Сярэбраным поясам Віслы Ўпрыгожана постаць твая, Чаруеш прасторы і высі, Гайдаючы зоры да дня.
верасень 1981 г.
TO HE MOPA ШУМІЦБ
Светлай памяці дзядзькі Мар’яна Пецюкевіча, вучонага-этнографа
To не мора шуміць, нібы ў пушчы пажар,
I якому няма ўтаймавання,
А гамоніць прастор нашых думаў і мар, Незабыўных сустрэч і расстання.
To не хваляў агні-ў выіяыню, з вышыні, Пырскі-іскры пад самыя ногіГэта нашы з табой неспакойныя дні, Дым няўдач і агонь перамогі.
To не чайкі лятуць за марскі небакрай Акрапіцца жывою вадою -
Нашы сэрцы спяшаюцца ў казачны край, Дзе зямлю называем святою.
Дзе зара залатыя свае невады
Апускае ў азёрныя тоні,
Дзе каменьчык любы даражэй за бурштын I за сон-веснавое бяссонне.
Дзе матулі ў бядзе клопат я памнажаў, Нарадзіўшыся ў злую гадзіну, Калі бацька-салдат два разы паміраў: За мяне і за Маці-Радзіму...
To не словы выводзім прыбою ускрай, Хваля змые-мы зноў паўтараем:
“Хай жыве Беларусь родны сонечны край!” To не словы-душу выліваем.
лістапад 1980 г.
ТРЫЯЛЕТ
Дарагой сястры Міраславе Быблюк
I ты мяне, сястрыца, блаславіла У спеўна-мройны шлях паэзіі, Дапамагла шырэй расправіць крылы.
I ты мяне, сястрыца, блаславіла.
У неба Боскай Музы ўзнесены, Цябе я дзячу трыялетам шчырым: I ты мяне, сястрыца, блаславіла
У спеўна-мройны шлях паэзіі.
снежань 2003 г.
ГУСЛЯРЫ
Дзеду, дзеду мой сівенькі, Чарадзей-музыка, Навучы мяне іграціГуслі я люблю, Хоча ўнук з табою Ў свет пайсці вялікі, Родным гукам чараваці Неба і зямлю!
Пойдзем, дзеду, там, дзе скачуць Пад чужую дудку, Нашы гуслі заспяваюць Годнаю струной: Гэй, браточкі-беларусы, Нас не будзе хутка, Калі хочам жыць, павернем Да ігры сваёй!
Пойдзем, дзеду, чарнабылам, Там, дзе плачуць маці, Нашы гуслі заспяваюць, Звонам зазвіняць: Гэй, браточкі-беларусы, Годзе паміраці, Знойдзем мужнасць уваскрэснуць, 3 курганоў паўстаць!..
Дзеду, дзеду мой сівенькі, Чарадзей-музыка, Навучы мяне іграціГуслі я люблю.
Хоча ўнук з табою Ў свет пайсці вялікі, Родным гукам чараваці Неба і зямлю!
красавік 1989 г.
ТРЫЯЛЕТ
Гуселькі-гуслі мае, не тужыце!Вочы Радзімы і так у слязахЗброд ваўкалакаў дратуе нам шлях. Гуселькі-гуслі мае, не тужыце! -
Звонам бадзёрым дух вольны будзіце3 люду здымайце скаванасць і страх. Гуселькі-гуслі мае, не тужыце!Вочы Радзімы і так у слязах.
люты 2004 г.
ГУСЕЛЬКІ ГУСЛІ
Журацца гуслі, трывожна звіняць, Клінам крычаць жураўлінымБлудных сыноў кліча Маці-зямля, Тужыць па іх несупынна.
Сумныя вокны ўсю ночку гараць-
Сон не прыходзіць да маці:
-Дзе ж вы, сыночкі, калі вас чакаць?Добрую вестачку дайце!
Гуселькі-гуслі, жураўкі мае, Ой, не тужыце так горка, Блудных сыноў павярніце вы мне 3 дальняй старонкі!
Гуслі рыдаюць, ірвецца струна, Коціцца рэха над КраемСэрца Матулі сумуе штодня, 3 выраю дзетак гукае.
Неба калыша зажураны клін,
Маці глядзіць малітоўна: