Узняўся белы птах
Уладзімір Пецюкевіч
Памер: 567с.
Вільня 2004
Божа, дай крылы сыночкам маім Скора вярнуцца дадому!
Гуселькі-гуслі, жураўкі мае,
Ой, не тужыце так горка, Блудных сыноў павярніце вы мне 3 дальняй старонкі!
МАКСІМАВА КРЫНІЦА
“У родным краю ёсць крыніца жывой вады...”
Максім Багдаіювіч
Ад крыніцы Максімавай, Ад гаючай вады, Я іду ўдалеч сінюю Праз нямыя асіннікі, Праз сухія брады.
Шлях “Пагоняй” асвечаны, Звонам вострых падкоў, Громам збруі сярэбранай: Хай кране вас, няверныя, Боль на краі бацькоў!
Звоняць струны надрыўныя, Стогнуць гуслі мае:
-Гэй, бязродна-блудлівыя, Што вы дом свой пакінулі! Маці вас пракляне.
Сэрца “Зоркай Венераю” Летуценна гарыцьСпадзяваннем і вераю: Дзеці блудныя вернуцца Да бацькоўскіх крыніц...
А ўпаду я, знясілены, Ад людской глухаты, Беларусь, занясі мяне Да крыніцы Максімавай, Да гаючай вады!
БЛУКАЮ ПА СВЕЦЕ
Блукаю па свеце, насустрач мне вецер:
-Куды ты, самотны мой браце?!
Ці дождж, ці завея, адчай ці надзеяІду, не магу ўтаймавацца.
Дарогі-сцяжыны, як мроі-ўспаміны, Канца ім не будзе, здаецца...
Душа, нібы скрыпка ў руках Паганіні, To плача яна, то смяецца.
Нідзе мне не спіцца, нідзе не сядзіцца: Hi дома, ні ў свеце далёкімХачу нахадзіцца, хачу заблудзіцца У нечым святым і высокім...
Хвалістае мора, скалістыя горыПрасторы арлінага краю.
Спяшаюся ўгору, хаваючы змору...
О, дзе ж ты, сцяжынка да раю?!
снежань 1992 г.
ПМН КЛУБА “СПАДЧЫНА”
Паклікала Радзіма-Беларусь
Пад родны Сцяг з Пагоняю святоюI мы, як Волі раннюю зару, Вітаем слаўнае Былое.
У нашай “Спадчыне”, Што ў садзе казачным, Цвіце сыноўняя любоў Да веры матчынай, Да песні матчынай, Да першародных каранёў!
Лунае тут натхнёны вольны дух Скарыны, Багдановіча, Купалы, Што ўзнеслі Беларусь на крылах дум Да зораў вечнасці і славы.
У велічным вянку былых падзейI Чарадзей, і Вітаўт, і Астрожскі...Прыходзьце, людзі, ў спадчынны музей, Вас так чакае Памяць продкаў!..
У нашай “Спадчыне”, Што ў садзе казачным, Цвіце сыноўняя любоў Да веры матчынай, Да песні матчынай, Да першародных каранёў!
СПАТКАННЕ ГЕНІЮШ 3 АРСЕНЕВАЙ У МУЗЕІ “СПАДЧЫНА”
Дзве славутыя Паэткі, Як дзве родныя сястрыцы, Ціха гутараць-буркуюць, Бы галубкі-галубіцы.
А пра што яны, не знаю, Тую гутарку вядуць.
Можа, згадваюць юнацтва, Казку першага кахання, Як ля вогнішча кружылі I вілі вянкі дарання 3 васількоў і з даўніх песень, 3 паэтычных мрояў-дум?
Можа, згадваюць, як выйсце 3 той бяды яны шукалі, Што прыносілі чужынцы На святыя нашы далі I чынілі год за годам Над народам здзек-прымус?..
Але я ўсім сэрцам чую Пра што Бога просяць-моляць Дзве славутыя Паэткі:
-Божа, дай, каб шляхам вольным Век ішла пад зоркай шчаснай Наша Маці-Беларусь!
сакавік 2004 г.
I ТЫ ПАЭТ
Мастаку Алесю Цыркунову
Там, дзе струменіцца крыніца, Пад вязавым пахілым голлем, Купалка, песня-чараўніца, Прыйшла на свет апець нам долю.
Прыйшоў Пясняр нязломнай волі За Беларушчыну, за мову, Пявучую, як сад і поле, Спрадвечную, як бор сасновы...
I ты Паэт зямлі бацькоўскай Яе ўслаўляеш песняй вабнай, Што саграеш душой узнёслай I паэтычным жарам фарбаў.
Ляціш акрыленай дарогай:
У вобразах тваіх бясстрашша, Магутны дух і перамога Над крыжакамі Песні нашай.
сакавік 1993г.
БЕЛАРУС Я, КРЫВІЧ
Беларус-я, крывіч, непакорнай крыві, Дзед і прадзед былі крывічамі, Свет спазнаў нораў мой: не чапай, не гнявіНе ўзмахну я ніколі мячамі.
Мірна-згодна жыві, з добрым сэрцам прыедзьХлебам-соллю заўсёды прывечу, Дам паслухаць Курган і Хатынскую медзьЖураўлінае вечнае веча.
Каб адчуў ты, з якой я радзіўся душой, Дам узвысіцца духам вялікіхПакланюся з табой Ефрасінні святой, Асвячуся Скарынавым лікам.
Дам з крыніцы папіць, што здаўна крывічоў Наталяе адвагай Свабоды...
А зачэпіш ~ ну што ж! не малі ты Багоў, He пытайся, якога я роду!
У званы зазваню-шар зямны ўскалыхну, Хістанецца Сафійская вежа,
I паўстане гара, груганы-аб скалу: Свет пазбавіцца крылаў драпежных!
студзень 1985 г.
РАШЕДА
Ты крывічаначка-князёўна, I я-крывіч, хоць і не князь, З’яднаны мы зямлёю роднайВятрам віхурным не разняць!
Твой меч, занесены над князем, Уратаваў і гонар мойТы не скарылася абразе I вераломнай сіле злой.
Рагнеда, слаўная Рагнеда, Князёўна сноў маіх і мрой, Я верыў, любая, я ведаў, Што мы спаткаемся з табой!
Тваёй адвагаю ахвярнай
Душа акрылена маяМне адкрываецца, як тайна, Вякоў славутых глыбіня.
Іду з табою полем вечным Падзей былінных і надзей, А перад намі Шляхам Млечным Палае будучыні дзень.
Рагнеда, слаўная Рагнеда, Князёўна сноў маіх і мрой, Я верыў, любая, я ведаў, Што мы спаткаемся з табой!
КАРОНА КНЯЗЯ МІНДОЎГА
Такая была воля БоскаяНа трон узышоў Князь Міндоўг, Вялікае Княства Літоўскае Каронай абняў залатой.
А княжыя воі бясстрашныя Пад Сцягам з Пагоняй святой Ахоўвалі межы дзяржаўныя, Стаялі за волю сцяной.
О Княжа Вялікі Міндоўг, Кароль векапомных гадоў, Мы ў думках высокіх з табой, Карона твая залатая
I сёння нам сэрца кранае Вялікадзяржаўнай красой!
Сталічны твой горад Наваградак Быў ведамы ў розных краях, Гарою ўзвышалася Замкавай Літвінская слава твая.
Народзіны Княства Літоўскага Мы сёння святкуем з табой I песні спяваем узнёслыя Пра час найславуцейшы твой.
люты 2003 г.
ЭМІЛІЯ ПЛЯТЭР
Літвінка-красуня, паэтка, Крыніца натхнення і мар, Цябе, векапомная кветка, Мы славім, як Жанну д’Арк.
Чаруеш ты сэрца народа Сваёй несмяротнай красой: Твой конь баявы за Свабоду Ірвецца акрылена ў бой.
Эмілія Плятэр, Эмілія Плятэр, Хай множыцца слава твая!
Эмілія Плятэр, Эмілія Плятэр, Ты-воін і нашага дня!
Вядзі нас, адважны палкоўнік, На бітву з навалаю зла, Што Волю нам топча і мову 1 знішчыць імкнецца да тла.
Цябе, векапомная кветка, Мы славім, як Жанну д’Арк, I марым пра дзень запаветны Без лютага ветру і хмар...
Эмілія Плятэр, Эмілія Плятэр, Хай множыцца слава твая!
Эмілія Плятэр, Эмілія Плятэр, Ты-воін і нашага дня!
На замчышчы зданіЯк дрэвы ў тумане. Пра штосыді гамоняць, Трывожаць бяссонне.
Абрыўкі-паўтоны
Пра нейкія крыўды: Паўстанне... Пагоня...
На вілы... на дзіды!
Узнімецца Знічам...
Ім вечны спачынак... Сыноў сваіх кліча: -Васілька! Вашчылка!
ліпень 1991 г.
У ВЯНОК ПЕСНЯРАМ
Пачулі ў свеце нас, хоць мала Яшчэ прайшлі дарогай той, Якую нам праклаў Купала Сваёю песеннай душой.
Мы памудрэлі, хоць і школы Яшчэ не скончылі, куды Завёў калісьці дзядзька Колас. Яна для нас~на ўсе гады.
Пабагацелі мы, хоць словы Надзіва простыя, з якіх Склаў песню-долю Багдановіч, Каб нас загюмнілі вякі.
кастрычнік 1981 г.
САЛАВЕЙКА ЗАМОРСКІ
Багдану Данчыку
Ты прыляцеў да нас у госці, Вясну з-за мора нам прынёсШчымлівы голас твой узнёслы Душу кранае нам да слёз.
Палаюць “Зорачкі” трывожна: “Дні прыходзяць, дні адходзяць, дні лятуць...”-
Туга па дому, боль астрожны На струнах Памяці гудуць.
Табе мы дружна падпяваем, Натхнёныя святым радком: “Беларусь, Беларусь залатая, За Цябе, за Цябе мы ідзём!..”
Звініць гітара мілагучна,
Пяе, здаецца, ўся зямля: “Беларусачка, беларусачка, Дарагая сяброўка мая!...”
О салавейка наш заморскі, Часцей у госці прылятай, Вясну прынось у край бацькоўскіНас роднай песняй сагравай!
СУАЙЧЫННІКАМ ЗАМЕЖЖА
Беларусам свету І-га З’езда
Здаецца, ўсю вечнасць чакалі мы Вас. Здаецца, ўсю вечнасць да нас Вы плылі.
I вось надыйшоў гэты радасны час: Мы Вас абдымаем на роднай зямлі.
Прычаліў да берага Ваш карабель, Лунае над ім бел-чырвон-белы сцяг, Яго не застрашыў ні шторм, ані мель-
Прад Вамі шырокі Радзімы абсяг,
Вялікі Вам дзякуй. браты-спадары, Збываюцца нашы прарочыя сны: Купальскую кветку ў бацькоўскім Бары Цяпер мы ўжо будзем шукаць не адны.
He выпусцім з сэрца мы Ваш карабель, На хвалях любові хай вечна плыве...
Жыве Беларусь! Сёння мы не ў журбеУвесь белы свет адгукнуўся: Жыве!
ліпень 1993 г.
СЛАЎСЯ, НАШ МУЗЕЙ НАД МЕНКАЙ’
Пра цябе хай вечна ходзіць Слава добрая ў народзе!
Ва ўсе часы, ва ўсе векі Слаўся, наш музей над Менкай!
Узвышай душу і сэрца Аднадумцам, аднаверцам, Узвышай і тым, хто збочыў I не той дарогай крочыць. Паварочвай, як да сонца, Іх да прасніц і красёнцаўХай адчуюць мудрасць продкаў: Сэнс і лад жыцця высокі.
Пра цябе хай вечна ходзіць Слава добрая ў народзе!
Ва ўсе часы. ва ўсе векі Слаўся, наш музей над Менкай
Прамяніся песняй даўняй, Што на сэрцы гоіць раны, Што спрадвек спявала Маці На жніве і сенажаці.
Слова матчына жывое
Сей, як зерне веснавое, Песня родная і словаНашай вечнасці аснова'
снежань 2001 г.
ГАСПАДАР
Дырэктару Белдзяржмузея народнай архітэктуры і побыту Ткацэвічу Г.А.
Вось ідзе Гаспадар запаведнікам-садам, Прыпыняе хаду ля вясновага тыну, Задуменна-жывым, клапатлівым паглядам Азірае сядзібы і храмы-святыні.
Там патрэбна падладзіць страху, Там-вароты, Там падмурак царквы ўмацаваць, Як належыць...
-Адпачні, Гаспадар!
He пускаюць турботы, Расквітнее наш СадАдпачну непазбежна.
Вось ідзе Гаспадар і няўрымслівым крокам Ажыўляе надрэчныя ўзгоркі крутыяПамяць продкаў нясе, след жыцця іх глыбокі: Вы прыходзьце, нашчадкі, на сцежкі святыя!
сакавік 1992 г.
МУЗЕЙНАЯ ЦІША
Былое-святое, як дальнія зоры, Вядзе ў таямніцы і ўдзень, і ўначы... Музейная ціша, пра што ты гаворыш, Музейная ціша, аб чым ты маўчыш?
Гаворыш званамі святыняў царкоўных, Калі спавядаемся словам імшы, Гаворыш пяшчотаю песень народных, Калі разгуляецца свята ў душы.
Маўчыш ветракамі на ўзгорках пакатых, Як перад адлётам у вырай буслы, Маўчыш абразамі на покуце хаты, Дзе белым абрусам засланы сталы.
Маўчыш ручнікамі з бабуліных куфраў, Што сцелем з мінулага ў заўтрашні дзень, Маўчыш і гаворыш па-просту і мудра Слядамі глыбокімі даўніх падзей...
Якім ты было, наша слаўнае Учора?Скажы, пакажы, мудрым быць навучы... Музейная ціша, пра што ты гаворыш, Музейная ціша, аб чым ты маўчыш?
жнівень 1991 г.
НА РАДЗІМЕ КАСМАНАЎТА
Уладзіміру Кавалёнку
Кут як кут, такіх прывабных шмат:
Лес і нівы, дзе красуе лета, Хат пафарбаваных стройны рад, Толькі, можа, крыху болей кветак.
Гэткая зычлівасць, як наўкол, Кожны госць увагаю сагрэты, He абдзеліць хлебам-соллю стол, Толькі, можа, крыху больш гасцей тут.
Гэткі працавіты, рупны дзень У дварах і ў полі дружны гоман, Дабрыня і шчырасць у людзей, Толькі, можа, крыху болыпы гонар.
Радасць і журба, агонь і лёд, Як і ўсюды пры палёце ўгору, Мары зорнай гэткі смелы ўзлёт, Толькі, можа, крыху бліжай зоры.