• Газеты, часопісы і г.д.
  • Узняўся белы птах  Уладзімір Пецюкевіч

    Узняўся белы птах

    Уладзімір Пецюкевіч

    Памер: 567с.
    Вільня 2004
    62.93 МБ
    ВЕРАБ’ІНАЯ НОЧ
    Бура насілася, Маці хрысцілася, Шыбы-на друзачкі: Град вінаваты.
    Дзеці не спалі, Дзеці крычалі: “Мамачка, мама, Хістаецца хата!”
    Навалач жагала, Ляскала, бахала, Выла, шалела Раз’юшаным воўкам.
    Дзеці не чулі, Дзеці матулі Кідалі з ложкаў Падушкі для вокнаў.
    Раніцай сціхла ўсё, Сонца журылася: Жыта-упокат, Hi яблычка ў садзе.
    Дзеці дурэлі-
    Дзеці не ўмелі Плакаць яшчэ Ад няшчасця, як маці.
    СЕНАКОС
    Дзевяціручкаю-касою
    Мой дзед, бывала, касане-
    I ўкруг яго мурог-трубою, Наўздзіў не толькі для мяне.
    Ён смеючыся гнаў пракосы, А следам я ішоў, ледзь жыў, Хаваў за кволым жартам слёзы: -Дзядуля, пяты беражы!..
    Вучыўся ў дзеда я старанна: Кляпаў, мянташыў-не да сну. Прыйшла пара-пачуў:-Пахвальна, Ідзі наперадзе, унук!..
    Жыцяя нялёгкія пракосы
    Кладу на ўдзячную зямлю
    3 паважным выклікам да лёсу: -Хутчэй!-на пяты наступлю!
    ліпень 1984 г.
    ХЛЕБ
    У халаце белым Пекар, нібы лекар, Пахне жытнім хлебам, Найсмачнейшым з веку.
    Зашчымела сэрла Памяццю м : ісгва:
    У дубовай дзежцы Падыходзіць цеста.
    Рукі маці-пчолкі Аж па локці ў цесце.
    Радасці высокай
    Мне ў грудзях не змесціць:
    На жарыстым подзе, На лісці кляновым Хлеб усходзіць поўняйЗнакам долі поўнай,
    Дзівіць вечным дзівам, Прымаўкай праўдзівай: “Хто з сабой хлеб носіць, Есці той не просіць”.
    сакавік 1983 г.
    КАВАЛІ
    Сусед быў кавалём, Мой дзед-малатабойцам.
    3 жалезам і агнём З’яднаныя сяброўствам.
    Пачнуць рабіць яныАсілкі! Глянуць люба!
    Размах плячэй, спіны Радніў іх з Вярнідубам.
    Соп, цяжка дыхаў мех, Грымеў пудовы молат Навостраны лямеш Злятаў з кавадла ўмомант.
    Жалезны гром не ціх Ад ранку да змяркання. Кароткі перадых-
    I зноў з агнём спатканне.
    -Паддай жарку, унук!Казаў мне дзед Ігналя. За ім-сусед Касцюк: -Смялей, малы кавалік!
    Мацнеў рукі узмах, Мацнеў і жар у горне.
    Хадзіць у кавалях Вялікі меў я гонар.
    красавік 1988 г.
    ЯБЛЫНЬКА МАЯ
    Над зямлёй плыве яблыневы цветПалымнее сад ружова-бела... Яблынька мая, абхадзіў я светНе было нідзе мне гэтак светла!
    Абхадзіў я свет, скрозь пакінуў след, За цябе мілейшай не сустрэў я...
    Яблынька мая, гэта не сакрэт: Ты-мая адзіная надзея!
    Веснім жаўруком прыляцеў здалёк
    I тваёй красе я пакланіўся...
    Яблынька мая, гэта не знарок: Па табе я, любая, зжурыўся!
    Прада мною рай-белазоры май, Сад майго юнацтва і кахання...
    Яблынька мая, прыгарнуцца дай Да твайго святога красавання!
    снежань 1996 г.
    КАСЯ, КАСЕНЬКА
    Кася, Касенька, мая ластаўка, Прыляці ў красу майго Браслаўя! Тут анёльскі сад, тут нябесны рай, Нібы твой пагляд, сіні небакрай.
    Тут на Замкавай на гары крутой Узмахнем крылом, паляцім з табой. Як сама вясна, светлыня азёр Зачаруе нас карагодам зор.
    Зорная вада ласкай ахіне, Мройнае вясло песню скалыхне, Казак наснуе ціхі астравокТравастою хмель, залаты пясок...
    Кася, Касенька, мая ластаўка, Прыляці ў красу майго Браслаўя!
    Тут анёльскі сад, тут нябесны рай, Нібы твой пагляд, сіні небакрай.
    ліпень 1988 г.
    НІКОЛІ
    Ніколі павольна
    не біўся мой пульс Пад небам замглённым.
    Ніколі спакойны
    не быў беларусНяволя ды войны.
    Акоп затравелы.
    Капнуў я нагойІржавая каска.
    На першай Сусветнай
    быў дзед, на другой Загінуў мой бацька...
    жнівень 1987 г.
    КАЛЯ ВЕЧНАГА АГНЮ
    Брату Мар’яну
    Каля Агню ўсе родныя, Як мы вось, брат, з табой, Каля Агню мы робімся Дабрэйшыя душой.
    Каля Агню мы ранімся Аб успамін Бяды, Кладзем вянкі, схіляемся Над Полымем святым.
    Каля Агню нам бачыцца Далей, шырэй, глыбей.
    Да Вечнай Зоркі бацькавай Прыходзь, мой брат, часцей.
    чэрвень 1981 г.
    БАЛАДА ПРА САЛАЎІНУЮ ТУГУ
    Ляжыць пад калінаю воін забіты, Прастрэленым сэрцам зямельку абняў, Над ім каласамі схілілася жыта, Пяе салавейка, звініць цішыня.
    He плач, салавейка, не плач, мой самотны, Хай поўніцца гонарам песня твая, Нясі аж да сонца прасторам свабодным Байца-абаронцы святое імя.
    He плач, салавейка, вясёлае ўспомні: Дасціпны юнак не любіў сумаваць, О як ён дзівосна спяваў пад гармонік I мроіў з каханай да зораў злятаць...
    Ляжыць пад калінаю воін забіты, Спавіты навек салаўінай тугой...
    А недзе матуля шле ў Неба малітвы, Чакае дадому сыночка свайго.
    ліпень 1982 г.
    БАЛАДА ПРА САЛДАТА
    У сэрцы жалоба Айчыннай, Бы крык жураўліны над горкай, Дзе лётчык знайшоў свой спачынак, Пры ім самалёта абломкі.
    У капсуле пуста, ні слоўца, Як зваць і адкуль невядома, У горадзе жыў ён, ці ў вёсцы, Ці блізка да роднага дому.
    Ці блізка дадому, да маці, Якая, калі шчэ жывая, Сівою бабулькай у хаце На свет праз акно пазірае.
    На свет пазірае чакае Сыночка-салдата з далёку, He верыць, што далеч глухая, He чуе малітвы глыбокай...
    Застылі салдаты ў шарэнзе. Над ім, несмяротна-былінным, Салют калыхнуў паднябессе
    I зжураны клін жураўліны.
    красавік 1987 г.
    БАЛАДА ПРА ХЛОПЧЫКА
    Хутчэй у схоў, хутчэй у жыта, Ён будзе жыць там, будзе жыць, Гаючай цішаю спавіты, Жыцця і смерці на мяжы.
    Над галавой свісталі кулі, Жахліва ціўкалі ўгары.
    А хлопчык бег, каціўся кулем Цераз канавы і бугры.
    He мелі літасці забойцы:
    Гарэлі хаты-плач і крык.
    А хлопчык бег, адзін з вяскоўцаў, Хто з-пад аблавы цудам знік.
    He чуў ён болю, што раптоўна Апёк спіну, нібы агнём, Упаў у жыце непрытомна, Упаў падцятым каласком.
    He чуў малітвы прадсмяротнай: -Сыночак мой, хоць ты ўцалей!
    He чуў разгневаных грымотаў: -Агонь за матак і дзяцей!
    сакавік 1987 г.
    ПАД КРОНАМІ БЯССМЕРЦЯ
    Стаяць самотна сосны, Маўчаць у думе строгай: Пад імі ў яркім сонцы Магіла ля дарогі.
    Тут спіць адважны воінЗямлі маёй асілак, У аксаміце хвойным, У цвеце бела-сінім.
    Куды іду, ці еду,-
    У памяці, у сэрцы Жыве Салдат з легенды Пад кронамі бяссмерця.
    He вернецца ніколі
    Да роднага парогу, He наталіцца Воляй Асілак Перамогі,
    Аплаканы матуляй, Сястрыцамі, братамі, Зязюляю-вяшчунняй, Дарожнымі вятрамі.
    Аплаканы, апеты Тужліва-ўдзячным сэрцам, Жыве Салдат з легенды Пад кронамі бяссмерця.
    чэрвень 1987 г.
    ДЗЕД I ЯГО КАЗКА
    Ідзе ён шляхам успамінаў.
    Той шлях пакутлівы, даўгі. Як дуб параненай галінай, Скрыпіць пратэзам-без нагі.
    Малога ўнука песціць казкай, Калёсы ладзячы ў двары.
    Над імі сонца шчодрай ласкай, Святла прыгоршчамі бяры!
    У казцы той Іван Царэвіч Суровы бой са злом вядзе:
    3 шасцігаловым б’ецца Змеем, Што адабраў святло ў людзей.
    Здзівіцца ўнук, як зразумее: Іван Царэвіч родны дзед, Які адсек галовы ЗмеюАбараніў ад цемры свет.
    студзень 1988 г.
    •к & &
    Светлай памяці дзядзькі Касцюка
    Пагас мой дзядзька, знічка быццам. Над ім бацькоўская зямля Схіліла голаў: не забыць ёй Свайго ратая, каваля...
    Прыйшоў з вайны, узяў сякеру-
    Рубіў ён хаты па дварах:
    Выходзь, народ, з зямлянак шэрых На белы свет пад цёплы дах.
    Як весні гром, на ўсё ваколле
    Грымеў кавальскі малаток: Скаваць на шчасце мог падкову I нават месяца сярпок.
    Бы церамкі, вуллі-калоды.
    Над імі пахкай ліпы цвет.
    Быў стол гасцінны ў дзядзькі з мёдам, Каб не прагорк вакольны свет...
    Іду я ліпеньскім прыволлем
    Пад шэпат важкіх каласоў:
    -Твой дзядзька сеяў гэта поле, Табе-сабраць, засеяць зноў.
    красавік 1989 г.
    НАВАЛЬНІЦА
    У спякоту-сухмень навальніцаЯк другое дыханне зямлі, Толькі сэрца маё не іскрыццаУспаміны здалёк наплылі.
    Хмараў чорных грымотныя орды Навісаюць над краем лясным, Барсукі пахаваліся ў норы, У свае палахлівыя сны.
    А зайцы пазашыліся ў травы, У глухія хмызы-гушчары...
    Толькі ў велічнай, гордай паставе Перад бурай асілкі-зубры.
    Ловяць з неба стралу за стралоюВыклікаюць агонь на сябе, Засланяючы пушчу сабою, Адбіваючы чорны набег.
    ліпень 1992 г.
    СЛЯПАЯ
    У вагоне сляпая з кіёчкам
    I напеву тужлівага ўзлёт: “Выпраўляла матуля сыночка, На Заходні праводзіла фронт...”
    Прыўзнялася старэнькая бабка, Што сядзела паблізу дзвярэй, Падала ёй манету “дваццатку”, А сама за хусцінку хутчэй,
    Каб на твары ў маршчынках-барознах
    He заўважылі слёз у яе: Іх хапіла часінаю грознай, Пра якую сляпая пяе...
    “Выпраўляла матуля сыночка...”Б'ецца жылкай балючай у скронь.
    Доўга-доўга ўздыхаецца моўчкі, He сцішаецца ў сэрцы агонь.
    люты 1983 г.
    МЯДЗВЕДЗІЦА
    Такое можатолькі ў сне Прымроіцца-прысніцца: Імчыць Мядзведзіца мянеГрукоча калясніца.
    Мядзведзіца, Мядзведзіца, Сем зорачак-начніцаў, Імчы мяне ў нябесным сне На Боскай калясніцы!
    Імчы мяне ў праўдзівы свет,
    У ветлівы і чулы, Дзе добры мой анёл жыве I шчасце мне вяшчуе.
    Хачу спазнаць, што ёсць Любоў, Якая лёсам вершыць: Ці гэта Бог, ці гэта Боль, Каб сэрцам быць дабрэйшым?..
    Мядзведзіца, Мядзведзіца, Сем зорачак-начніцаў, Імчы мяне ў нябесным сне На Боскай калясніцы!
    верасень 1997г.
    СІНЯЯ ПТУШКА
    Масптаку Міколу Кірэеву
    Мелодыя колеру, музыка ліній Чаруе-хвалюе нябеснай красой: Узносіць угору за птушкаю сіняй, А сіняя птушка звініць вышынёй.
    Мелодыя колеру, музыка ліній Узносіць угору за птушкаю сіняй.
    А сіняя птушка мільгае ў прасторы, Кувае зязюляй, пяе салаўём, Імкнецца да сонца, імкнецца да зораў, Здалёку махае прывабна крылом.
    Мелодыя колеру, музыка ліній Узносіць угору за птушкаю сіняй.
    А сіняя птушка іскрыцца вясёлкайДарога пад казачнай брамай святла, Да райскага саду, здаецца, два крокі, Дзе сіняя птушка гняздзечка звіла.
    Мелодыя колеру, музыка ліній Узносіць угору за птушкаю сіняй.
    лістпад 2001 г.
    ЧАС
    Нестрыманей часу бегЧым бліжэй да восені. He заўважыш, як табе Час заснуць пад соснамі,
    У апошні міг зірнуць На бярозку тонкуюНа сваю красу-вясну Маладую, звонкую...
    Супыніцца не прасіХто яго дапросіцца?!
    Моўчкі поплаў свой касі Да глыбокай восені.
    верасень 1984 г.
    ЗІМОВЫ СОН СЯЛА
    Міхасю Стрыгалёву
    Прыціхла сяло ў абдымках сну, У мяккіх падушках снегу I сніць маладую красу-вясну, У крылах птушыных неба.
    Сніць камячок узаранай зямлі, Расцёрты ў руках мазольных, У цёмна-зялёных растках палі, У думках маіх трывожных:
    Якую наступную нам вясну Рыхтуюць вятры на поўдні?
    Якая яна не была б, а сну He будзе сялу ўсё роўна.
    снежань 1984 г.
    ЗДАРЭННЕ НА ВОЗЕРЫ
    Шуміць навальніца, грыміць навальніца, Маланкі-страла за стралой,
    Нідзе не схавацца, нічым не прыкрыцца, Мо хваляй страшэннай адной.
    А хваля бушуе, а хваля віруе,
    Устае высачэзнай сцяной:
    To кідае ўгору, пад хмару сівую, To цягне ізноў за сабой.
    Цягала і кідала, рвала і секла, Здавалася: вось і канец!
    Як выбраўся толькі я з гэткага пекла, Дасюль не магу зразумець...