• Газеты, часопісы і г.д.
  • Узняўся белы птах  Уладзімір Пецюкевіч

    Узняўся белы птах

    Уладзімір Пецюкевіч

    Памер: 567с.
    Вільня 2004
    62.93 МБ
    ліпень 1989 г.
    КОЖНЫ MAE СЦЕЖКУ
    Кожны мае сцежку, і святы і грэшны, Свой адзін-адзіны Млечны Шлях, Па якой нясе ён крыж цяжкі, спрадвечны: Мы на гэтым свеце-у гасцях.
    У гасцях хоць добра, кажуць лепей дома, Ды ніхто не сніць пра вечны дом.
    Прыйдзе сейбіт з поля валіцца ад стомы, Заўтра зноў, ледзь свет, ён за сялом.
    Густаруннай нівай, росамі абмытай, Радуецца шчыра, як дзіця...
    Паміраць збярэцца будзе сеяць жыта. Ці не ў гэтым моц і сэнс жыцця?
    чэрвень 1983 г.
    * w *
    Выйшлі з гадоў адзічэлых, Нібы з пракураных хатаў.
    Дыхаць крыху палягчэла: Подых Вясны вінаваты.
    Весні прыход мы прыспешым Па запавеце Купалы.
    Стала ў Бары нашых песень Меней прасекаў-прагалаў.
    Часу шалёнага беды, Трэскі шальмоўства, абману Змыем у чорную бездань Бурным патокам вясняным.
    сакавік 1991 г.
    УЗЫХОДЗІЦЬ ЗАРА
    Узыходзіць Зара абуджаюцца далі, Песня новага дня льецца вольна ўгару: Беларусы ідуць пад Крывіцкім штандарам, Крыгаломна грыміцы-Жыве Беларусь!
    Крыгаломна грыміпь на Дзвіне і на Нёмне, Прысягальна ляціць мад палынным Дняпром: -Мы адродзім Цябе пад святою Пагоняй, Твой народ, Беларусь, адбудуе свой Дом!
    Краю наш векавы, Край былінны, курганны, Прычакаў ты Вясны ажыўленне, узрух: Рэкі, нівы. лясы загулі раскавана, Зазванілі званы:-Жыве Беларусь!
    Зазванілі званы скалыхнуліся долы, Нібы ў час, як ішлі нашы прадзеды ў бой: -Нас вядзі, Беларусь, па шчаслівую долюГодзе Зорцы Палын навісаць над зямлёй!..
    Узыходзіць Зара-абуджаюцца далі, Песня новага дня льецца вольна ўгару: Беларусы ідуць пад Крывіцкім штандарам, Крыгаломна грыміцы-Жыве Беларусь!
    верасень 1991 г.
    БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫ
    Бел-чырвона-белы наш адвечны сцяг 3 небыцця, як птушка з выраю, вярнуўся Дабрыні на радасць, сіле злой на страх, На дзяржаўны гонар Маці-Беларусі.
    На руках адданых, мужных змагароў Вырваўся ён з пекла здзеку і прымусу, Запаліў у сэрцы Памяць і Любоў, Асвяціў дарогу Волі беларусам.
    Пазіраю ў небаясніцца яно:
    Гэта сцяг наш родны палымнее горда, Пасвятлела ў хаце змрочнае акноАдступае йемра ад майго народа.
    кастрычнік 1991 г.
    * & *
    Бяжыць агонь не азірнецца Па полі з леташняй травою. Гарыць трава, а мне здаецца, Што нехта рупнаю рукою
    Запалку чыркнуў смелай праўды, Каб абярнуўся ў дым паганскі Быльнёг адступніцтва і здрады, Палын прыніжанасці рабскай.
    Бяжыць агонь даўгачаканы, Каб тут, на гэтай ніве горкай Закрасаваў аднойчы ранак Пасевам годнасці высокай.
    люты 1982 г.
    У ЧАКАННІ МУЗЫКІ
    У чаканні музыкі жаданай
    I вятры прыціхлі-не гудуць, Бел-чырвона-белыя штандары Узняліся-неба сцерагуць.
    Уздыхнуць узрушана цымбалы
    I жалейкі з гуслямі ў цішы, Адгукнуцца думамі Купалы, Роднымі напевамі ў душы.
    Музыка, нам дадзеная Богам, У прыстылых венах забруіць, Зашуміць спрадвечным шчырым борам, Галасамі продкаў зазвініць.
    Здзівім свет мелодыяй чароўнай, На сябе ў здзіўленні паглядзім, Што умеем плакаць мы па-свойму I смяяцца голасам сваім.
    Выйдзем з нематы, нібы з цямніцы, Разагнемся, пойдзем ва ўвесь рост, Запалае сэрца-разгарыцца Вечным гордым Знічам: мы-Народ!
    ыверасень 1991 г.
    * ☆ *
    Мо дзіўны сон мой вінаваты? Чым так узрушана душа?
    Мне сонца снілася з-за кратаў,Як Боскі лік, праменны шар.
    У сны не веру-ппаўдзяць рэдка, Але усё ж, усё ж, усё ж...
    3-за кратаў сонца~ці не вестка, Што распачнецца гнеўны дождж.
    Запаласуюць бліскавіцы,
    I загрукочуць перуны, 1 стануць грэшнікі маліцца, Прасіць ратунку груганы.
    Ды будзе позна-ўтоне злое, I паплыве ў патопе тым Каўчэгам Ноевым святое, А сонца-німбам па-над ім.
    ліпень 1993 г.
    •к к -к
    Мы сонныя сталі, счарнелыя Ад гора-то войны, то стронцый... Прачнуцца ці здолеем белымі, Ці ўбачым вясёлае сонца?
    Праб’ем разняволеным розумам Шкарлубку няпамяці крайняй?
    Мы-людзі, мы ў Бога-не розныя, Хто выдумаў класы ды кланы?
    Хто вызначыў, “мудры, настойлівы”, Пасаду старэйшага брата?
    На белыя плямы гісторыі Спускаецца цень Курапатаў.
    Нам хочацца чыстага, светлага,
    I цягнемся крыламі ўгору, Працятыя думкай паэтавай: Ляцім мы ўсе разам да зораў.
    кастрычнік 1994 г.
    •к Ж
    У цёплыя норы забіліся Паўзучыя гады і лісыДаволі за век наглуміліся 3 крывёю нявінных на пысах.
    He каркаюць хітрыя вораны, Паўзвыюць ваўкі ды-у логавы... Што гэта? Спакой нам падораны, Ці бітвы пачатак бяскроўны?
    Што здарыцца з намі, не ведаю, Ды страшнае ёсць прадчуванне, Што страцім мы штось запаветнае I сэрцы глыбока паранім.
    Ці лёгка нам будзе іх вылечыць?
    А можа зусім немагчыма?
    Што хочуць сказаць нам і выплакаць Самотныя вочы Айчыны?
    красавік 1994 г.
    •k It X
    Без соку дрэва чахне Над парасткам нясмелым. Пяюць чужыя птахі У голлі адранцвелым.
    Свае ж бяздумна скачуць Пад дудку-спакусніцу, Калі ім ёсць паплакаць, Калі ім пажурыцца?
    Калі паіць карэнне, Засмяглае гадамі?Як д’ябал, ачмурэнне Душою заўладала.
    А вольны дух прарочыць, He ведаючы страху: У вырай незваротны Злятуць чужыя птахі,
    Напоўняцца крыніцы, Угору пойдуць сокіI сад разгалініцца Шырока і высока.
    снежань 1990 г.
    КУРАПАЦКІЯ СОСНЫ ШУМЯЦЬ
    Многатысячных рук калыханне, Вусача ўдратаваны партрэт...
    “Злыдням-катам няма даравання, Праўда судзіць чуваць на ўвесь свет, -
    Годзе страху гарбаціць нам плечы, Вырываць і сушыць карані,
    Мы ачысцім наш край векавечны
    Ад гайні бездухоўя, хлусні!..”
    Помста сыкае злосна ў засадзе
    I рыхтуе рысіны скачок: “Курапаты вам новыя зладзім, Пакладзем на магільны пясок...”
    Сыкай-сыкай ты, чорная помста,
    I за ўласныя локці кусай, Вар’яцей, можа, лопнеш ад злосці-
    Атрымаеш заслужаны рай.
    кастрычнік 1989 г.
    НЕСЦІХАНАЯ ТРЫВОГА
    Ці лятаю ў светлых марах, Ці іду ў мальбе да Бога, У душы маёй пажарамНесціханая трывога.
    Што з зямлёю роднай стала? Колькі душ падшыта чортам! Людзі-цені пад забралам, Незлічона масак чорных.
    He хавайце жорсткіх твараў, Воч бязлітасна-суровых Я вас бачу, янычары, Вы ўчынілі глум над мовай.
    Аднялі святло святое, Што свяціла нам спрадвеку. Як жа вытрымаць такое! He даруем вам за здзекі.
    Праклянуць вас нашы дзеці За змялелыя крыніцы, Ад суда знямелых сэрцаў Вам нічым не адкупіцца!
    лістапад 1995 г.
    КРУМКАЧЫ
    Ёсць такіх нямала, знаю, 3 крумкачынаю павадкай: Хітрым крумканнем даймаюць: -Мы гарой-за праўду-матку!
    Больш за ўсіх крычаць:-Панішчым Бездухоўе і бяздушша!
    Галасуюць, пішуць-свішчуць, Словы праўды мужнай глушаць.
    Падаюць наверх даклады:
    Беспраблемна ў нашым краі, 3 роднай школаю-парадак I двухмоўе расцвітае.
    Падтрыманы талент рэдкі, Бесталанны з трэскам з крэсла, П’янства знішчана, банкетыДзён былых дрыгва і плесня...
    Свет наіўна-дабрачынны Крумкачамі ашуканы, А яны за свой учынак Медалямі абчапаны.
    кастрычнік 1991 г.
    АДРАЧЭНЦУ
    Ад мовы матчынай адроксяЦі ты ўжо сын сваёй зямлі? Твае жыццёвыя палосы Травой курганнай параслі.
    Сябе самога ты забойца: Забіў душу сваю о жах! Hi ясных зораў, ані сонца, Hi поля ў важкіх каласах.
    Hi песень жніўных, ні купальскіх, Hi казак-быляў, ані-ніТаго, што з матчынае ласкі Ўзрасціла нашы карані.
    Усё прапала: вера, вернасць, Дзядоў магілы, родны кут...
    Няма на макавае зерне Hi ўцехі шчырай, ні пакут.
    Адна турбота: як кішэні Набіцьтужэй, сабраць вяршкі... Няўжо не чуеш, адрачэнец, Твой прад Айчынай грэх які?
    верасень 1991 г.
    ДАВОЛІ!
    Фізічна-духоўны Чарнобыль Павесіў на плечы нам торбыЖабруем і хлеба, і волі На шчодрым матуліным полі. Ой, злітуйся, Божа, над намі, Няўжо і памром жабракамі!
    Аж неба чарнее ад гора, Як злыдні дратуюць прасторыРвуць з коранем колас жытнёвы Гісторыі нашай і мовыI хочацца крыкнуць пачварам: -Прэч з нівы святой, янычары!
    У наступе грозным манкурты, Нібы ў кайданы мы закуты, Трываем знявагу-глумленне Няпомнячых роду і племяI крык вырываецца болем: -Даволі трываць нам, даволі!
    верасень 1995 г.
    БЕЛАРУСКІЯ ЗВАНЫ
    Дзе ты, ахоўнік-анёл, Наш белакрылы?Страшныя цені наўкол Нас аблажылі.
    Сняцца жахлівыя сны, Як перад сконам...
    Звонка званіце, званы, Клічце анёла!
    Скрозь курганы, скрозь палыны, Горкія рэкі, крыніцы...
    Біце, званы, біце, званы, Край наш будзіце!
    Ганьбіць разгул сатаны Нашы святыні...
    Моцна званіце, званы, Біце няспынна!
    Топчуць, ірвуць груганы Наша карэнне...
    Гучна званіце, званы, Клічце збавенне!..
    Скрозь курганы, скрозь палыны, Горкія рэкі, крыніцы...
    Біце, званы, біце, званы, Край наш будзіце!
    ВОГНІШЧЫ ПРАЎДЫ
    Цяжка, ды няможна Жыць нам не трывожна, He ўзнімаць дарожны Пыл і дым ад вогнішч.
    Вогнішчамі праўды Мы з табой павінны, Хай праз боль і страты, Растапіць ільдзіны:
    Люду распавесці, Што з ім можа стацца, Калі Слова звесці, Страціць Песні Маці.
    Каб людзьмі застацца, Што рабіць нам варта?.. Сёння згуртавацца, Позна будзе заўтра:
    Цемра-ноч атуліцьАшалелым гуртам Белы край здратуюць Здрайцы і манкурты...
    Цяжка, ды няможна Жыць нам не трывожна, He ўзнімаць дарожны Пыл і дым ад вогнішч.
    РАТУЙЦЕ РОДНЫ ДОМ, СЫНЫ!
    Па краі гойсае гайня
    Навалы злой: сваёй і чужазброднай Аж стогне матухна-зямля,
    Заве сыноў пад Сцяг святы з Пагоняй:
    -Ратуйце родны дом, сыны, Ад сатанінскай грознай хмарыУдарце ў звонкія званы, Узвейце вольныя штандары!
    Я нарадзіла вас, каб жыць,
    Быць вольнымі, як птахі ў паднябессі, Ад злыдняў Волю бараніць, Як гонар свой і Бацькаўшчыны песні.
    Я нарадзіла вас, каб жыць
    I лёс тварыць па запаведзях Божых, Прад сатаной не падаць ніцПерамагаць і славу продкаў множыць...
    Ратуйце родны дом, сыны, Ад сатанінскай грознай хмарыУдарце ў звонкія званы, Узвейце вольныя штандары!
    верасень 1999 г.
    ДАЙ МНЕ, БОЖА, ВОЛЮ!
    Хто маўчыць-ні слова, Хто крычыць так нема, Хто нахмурыў бровы,На каго ён гнеўны?
    Я маўчу-ні слова,
    Я крычу, знямелы, Я нахмурыў бровы, На сябе я гнеўны.
    Людзі ўсе, як людзі, Фін, француз, японецВольны сцяг галубяць, Дом свой шчасцем поўняць.
    На сябе крыўдую, На сваю нядолю, У Хрыста прашу я: -Дай мне, Божа, волю!
    Дай мне, Божа, волю, Дай навек, святую, Для шчаслівай долі Дом свой адбудую!
    верасень 1995 г.
    
    -Куды ты, Шчасце? Сядзела б дома. Нашто шукаці Вятроў і грому.
    Мне дома сумна, Мне дома цесна: Ірвуцца струны I моўкне песня.
    Пайду па свеце
    3 сяброўкай Марай. Зазвоніць вецер На струнах-чарах.
    А гром у бубен Ударыць зычна, Паўсвету ўзбудзіць, У круг пакліча.
    У карагодзе Спадзе трывога... Ну, хлопцы, годзе! Пара ў дарогу.
    Назад вярнуся, Як дом абвесціць: “Тужу па гуслях, Па роднай песні!”