• Газеты, часопісы і г.д.
  • Узняўся белы птах  Уладзімір Пецюкевіч

    Узняўся белы птах

    Уладзімір Пецюкевіч

    Памер: 567с.
    Вільня 2004
    62.93 МБ
    Я веру, я веру ў тваю пуцявіну, У родныя далі цябе прывядзе, Разбудзім з табою святыя ўспаміны, Разгойдаем човен на светлай вадзе...
    Дзіяна-Дзіянка, ты-дзіва, ты-казка, Мая незабыўная чаіца-чайка.
    Вярні мне, Дзіянка, мой ранак крылатыВярніся, Дзіянка, дадому-дахаты!
    жнівень 1996 г.
    ЯСНА ПАННА
    Хмельна-роснай лугавінай рана-рана
    Я хаджу зачараваны-
    Ты прыснілася мне сёння нечакана, Ясна панна, ясна панна.
    О як я зачараваны, О як я замілаваныТы прыснілася мне сёння нечакана, Ясна панна!
    He чакаў я, чараўніца незямная, Што на свеце ёсць такая Запалала зараніцаю світальнай На таемным небакраі.
    He чакаў я, чараўніца незямная, Што мне явай стане мараПтахам вольным з песняй роднай узлятаю Да тваіх нябесных чараў.
    О як я зачараваны,
    О як я замілаваны-
    Ты прыснілася мне сёння нечакана, Ясна панна!
    красавік 1997 г.
    А МУЗЫКА ІГРАЛА
    А музыка іграла, чаравала, Вяселле наша радасна гуло... Ты ж плакала, па чым ты сумавала? Нішто цябе суцешыць не магло.
    He цешылі ні ласкі, ні ўгаворы, Hi показкі вясёлыя сватоў, Ты плавала ў сваім самотным морыНе чула ані песень, ніразмоў.
    Ігрыстае віно з вясёлым “горка!” Цябе не весяліла, як гасцей, У вэлюме, прыгожая, як зорка, Свяцілася журботна на куце...
    А музыка іграла, чаравала, Звінела развяселеная медзь. Ты ж плакала, ты сэрцам прадчувала: Нядоўга шчасцю нашаму звінець.
    ыліпень 1992 г.
    СВЕЦІЦЬ МЕСЯЦ
    Што за дзіва, што за казка?! Глянь, Ядвіська, як чароўна Свеціць месяц, свеціць, ясны, Залацістаю падковай!
    Глянь, Ядвіська. падзівіся, Годзе плакаць-сумаваціЯсны месяц нарадзіўся Нам на шчасце! Нам на шчасце!
    Ты скажы мне толькі словаСтану птахам закаханым I дзівосную падкову 3 неба я табе дастану!
    Ты скажы мне толькі слова-
    I я казачным прасторам У святле маладзіковым Павяду цябе да зораў!..
    Глянь, Ядвіська, падзівіся, Годзе плакаць-сумаваці Ясны месяц нарадзіўся
    Нам на шчасце! Нам на шчасце!
    жнівень 1998 г.
    Я ХАДЖУ-БЛУКАЮ
    Па крутых сцяжынах, па няроўных долах Я хаджу-блукаю і шукаю долю.
    Клён з бярозкай белай і каштан з таполяй, Толькі я самотны, як дубок у полі.
    Па крутых сцяжынах, па няроўных долах Я хаджу-блукаю і шукаю долю.
    Вецер заскуголіць, завіруха ўзвыеХоць ляці, хавайся ў гушчары лясныя.
    Ані пад сасною, ані пад ялінай He знайсці спакою ад тугі-журбіны.
    Па крутых сцяжынах, па няроўных долах Я хаджу-блукаю і шукаю долю.
    Супакой у сэрцы я адзіны маю, Калі на жалейцы запяю-зайграю Затанцуе месяц, пойдуць зоркі ў скокі, Мне тады здаецца: я не адзінокі.
    Па крутых сцяжынах, па няроўных долах Я хаджу-блукаю і шукаю долю.
    сакавік 1997 г.
    ШВАЧКА
    У строкаце швейным, ва ўмелых руках Тканіна-азёрнаю хваляй.
    У швачкі-красуні блакіт у вачах, Што ў сэрца маё пазіралі.
    Нібыта іграла, так шыла яна, Нябеснаю музыкай-строкат, Здавалася, з роднага краю вясна Прынесла бусліны мне клёкат.
    Здавалася, сшые мой век са сваім Кахання трывалаю ніткай.
    На жаль, мне красуня мая назусім Прымерыла ростані світку.
    сакавік 1988 г.
    РАЗЛІВАЙСЯ, РЭЧКА
    Любая, згадаем нашых вёснаў плыньЗалівала пожні казачная сінь, I звінела песняй наша маладосць: Разлівайся, рэчка, з берагоў выходзь!
    Толькі ўсё не вечна: паслабеў парыў, Пацішэлі хвалі, шумныя віры, У лугі так часта сэрца не завеУваходзіць рэчка ў берагі свае.
    Калі ж раптам песня вырвецца з грудзей, Зноў плывем з табою хвалямі надзей. Раздаецца рэхам наша маладосць: Разлівайся, рэчка, з берагоў выходзь!
    красавік 1991 г.
    О ТАНЕЧКА, ТАНЯ!
    Таццяне Яцкевіч
    -0 Танечка, Таня, маё спадзяванне, He дай мне, не дай сумаваць!
    Па моры бяскрайнім жыцця і кахання Куды мне, скажы, веславаць?
    Вяслуй, мой Сцяпанка, на дзіва-прасторы, Дзе ты раўнаваў бы мяне
    Да шчырага бору, да сонца і зораў, Да казак чароўных у сне.
    -О Танечка, Таня, маё спадзяванне, He дай мне, не дай сумаваць!
    Па моры бяскрайнім жыцця і кахання Куды мне яшчэ веславаць?
    -Вяслуй, мой Сцяпанка, у чары-дзівосы, Дзе вечна квітнее вясна.
    Мы будзем узнёсла на поплаве росным Вяснянкі спяваць давідна.
    -О Танечка, Таня, маё спадзяванне, He дай мне, не дай сумаваць!
    Па моры бяскрайнім жыцця і кахання Куды мне яшчэ веславаць?
    -Вяслуй, мой Сцяпанка, у светлыя мроі
    I радуйся Божаму дню.
    Мы знойдзем з табою, сагрэем душою Ю’^альскую кветку сваю.
    МЯЖА РАССТАННЯ
    Заўтра нам з табою расставацца, Разляцімся ў розныя бакі
    I махнем рукой: Бывай, юнацтва, Залатыя, мілыя дзянькі!
    Мала ночкі нам нагаварыцца, Мала слоў, каб выказаць душу... Як прайсці з табою, чараўніца, Нам расстання горкую мяжу?
    Мы зямлі бацькоўскай возьмем жменьку, Каб чакаў дадому родны край, Сумаваў у садзе салавейка, Углядаўся ў весні небакрай.
    Нам з табой ніколі не расстацца, Хоць дарога ў кожнага свая, Будзе з намі мройны сад юнацтва, Будзем слухаць вечна салаўя!
    красавік 1997 г.
    HE ПАМЯТАЙ МЯНЕ
    He памятай мяне ў далёкім сінім моры, He памятай мяне і ў роднай старане, He памятай мяне у радасці і горы, He памятай мяне на яве і у сне.
    He памятай мяне на сумным раздарожжы, He памятай маіх сумненняў і надзей, He памятай і тых юнацкіх слоў прыгожых, Што дараваў табе я з кветкамі лілей.
    He памятай маёй узнёсласці бяздумнай,
    He памятай маёй турботы і забаў, He памятай і той дарогі непрытульнай, Што ад цябе ўдалі пакутліва праклаў.
    He памятай маёй самотна-горкай долі
    I песень, што я склаў пра наш нялёгкі час... Адзінае прашу: не забывай ніколі Сцяжынкі, дзе спаткаў цябе я першы раз!
    сакавік 1993 г.
    Гуслі мае, не тужыце !
    ЦЯБЕ ВІТАЮ
    Ад Белавежскай пушчы цёмнай Да ясных Браслаўскіх азёр Заўсёды юна-векапомны Чаруе сэрца мне прастор:
    Бары імкнуцца ў паднябессе, А збажына-за небакрай... Цябе вітаю шчырай песняй, Мой беларускі родны край!
    Цябе вітаю шчырай песняй, Зямля славутая бацькоў, Цябе я буду славіць вечна, Дарыць сыноўнюю любоў!
    Перажылі віхур атакі, Нечалавечую бяду, Усходзяць ціхія світанкі Над нівай мірных спраў і дум.
    Над Полем Памяці балеснай Гарыць зарой далёкі Май... Цябе вітаю шчырай песняй, Мой гераічны мужны край!
    Цябе вітаю шчырай песняй, Зямля славутая бацькоў, Цябе я буду славіць вечна, Дарыць сыноўнюю любоў!
    СНЫ ВЯШЧУЮЦЬ
    У самоце далечы няблізкай,
    У журбоце матчыных вачэй, Сніцца мне зямля мая-калыска, Свеціцца за сонейка ярчэй.
    Палымнее пеністаю хваляй Ля падножжа Замкавай гары, Непагасным вогнішчам Купалля На азёрным беразе гарыць.
    Краю мой, азёрная старонка, Сны вяшчуюць буду я з табой, Да цябе вярнуся я здалёку I знайду жаданы супакой!
    Ранкам веснім да бацькоўскіх весніц Прыляту імклівым жаўруком, Апушчуся з высі паднябеснай, Нахілюся бэзам пад акном.
    Стану на калені, бы язычнік, Расцалую любую зямлю, Разліюся радасцю крынічнай 1 матулі сэрца наталю...
    Краю мой, азёрная старонка, Сны вяшчуюць буду я з табой, Да цябе вярнуся я здалёку I знайду жаданы супакой!
    МУЗЫКА
    Дзмітрыю Даўгалёву
    Музыка, музыка, дай волю жалейцы Сагрэй мне, музыка, самотнае сэрца!
    Цябе як пачую, здаецца, ляту я На родныя гоні ў старонку святую.
    Музыка, музыка, дай волю жалейцыСагрэй мне, музыка, самотнае сэрца!
    Цябе як пачую, здаецца, святкую Найцуднае свята-сустрэчу з матуляй, Душой ажываю ў застоллі гасцінным, Асвечаны боскім святлом успамінаў.
    Музыка, музыка, дай волю жалейцыСагрэй мне, музыка, самотнае сэрца!
    Цябе як пачую, здаецца, плыву я Блакітным азерцам у казку жывуюТуды, дзе юнацтва ў зару веславала I песняй кахання Сусвет абдымала...
    Музыка, музыка, дай волю жалейцыСагрэй мне, музыка, самотнае сэрца!
    жнівень 1998 г.
    ГІЛЫВУ
    У зорах азёр і крыніцаў, У сонцы чарнічных бароў Дом родны мне сніцца і сніцца, Гукае здалёку дамоў.
    Рыбацкім азораным плёсам Азёрнай старонкі маёй Плыву я пад музыку вёслаў На свята красы незямной.
    Плыву я на востраў надзеі, Дзе юную фею спаткаў, Зваў ласкава белай лілеяй, У хмельнай траве цалаваў.
    Плыву я да тога прычала, Дзе першы згубіўся мой след, Дзе маці мяне сустракала I сумна праводзіла ў свет...
    У зорах азёр і крыніцаў, У сонцы чарнічных бароў Дом родны мне сніцца і сніцца, Гукае здалёку дамоў.
    ліпень 1989 г.
    СКАЧЫ, МОЙ ГНЕДЫ
    Скачы, мой гнеды, імчы, мой верны, Выкрэсвай іскры падковай срэбнай, Згубі дарогай журбу і стому, Нясі, мой косю, мяне дадому!
    Пакуль я шчасце шукаю ў свеце, Яно ж, як маці, мяне чакае: Над хатай роднай дымком віецца, Звініць жаўронкам над полем-гаем...
    Сню днём і ноччу святы куточакНашто ж было мне шукаць свяцейшы, Нашто ж было мне туманіць вочы Слязой расстання з каханнем першым?!..
    Скачы, мой гнеды, імчы, мой верны, Выкрэсвай іскры падковай срэбнай, Згубі дарогай журбу і стому, Нясі, мой косю, мяне дадому!
    чэрвень 1999 г.
    ■A' -A* *
    Незваротнае страціў, Чуўся б сам я не свой, Каб па матчынай хаце He звадзіўся тугой.
    I нічога святога He было б за душой, Як лісточак, засох бы Ля сцяны гарадской,
    Каб згубілася дзесьці Мая прага-любоў Да матулінай песні, Да матуліных слоў.
    He пазбыўся б адчаю, Каб не сніліся сны: Над азёрамі чайкі, На лугах бацяны...
    Я не зведаў бы шчасця, Сон не быў бы ў руку, Каб не зваў гэтак часта Да сябе родны кут.
    чэрвень 1982 г.
    АГЕНЬЧЫК
    Агеньчык ласкавы мне сніццаЧаруе, як сінь-васілёк, Іскрыцца зарой-зараніцай I кліча дадому здалёк.
    Імкну да цябе на сустрэчу, Старонка святая va і, На твой цудадзейны агеньчык Ляту матыльком я штодня!
    Ляту я дамоў, як на свята, У марах крылатых, у снеАгеньчык бацькоўскае хаты Мне свеціць прывабна ў акне.
    Гарыць ён увечары-ўранні
    I цэлую ночку гарыць, Як баўлюся я на гулянні, А маці чакае, неспіць...
    Імкну да цябе на сустрэчу, Старонка святая мая, На твой цудадзейны агеньчык Ляту матыльком я штодня!
    ліпень 1998 г.
    ЯЙКА ВЕЛІКОДНАЕ
    Маці яйкі фарбавала, Дзецям ласкава казала: -Пацярпіце гэту ночкуВелікодным ранкам, дзеткі, Атрымаеце яечкі, Пакачаеце з лубочка.
    Яйка велікоднае, сонейкам зайскрыся, 3 краю майго роднага прыкаціся!
    Край маленства ўспамінаю: Фарбаваначкі качаю, Паўтараю просьбу продкаў: -Закрасуй, мая зямліца, Буйным жытам і пшаніцай, Будзь заўсёды маці шчодрай!
    Яйка велікоднае, сонейкам зайскрыся, 3 краю майго роднага прыкаціся!
    Край маленства ўспамінаю: Б’ю яечкі, выбіваю
    У сяброў азартна-бойкіх
    I нясу біткі ў кішэні На матуліна здзіўленне: -Мой сынок, які ты лоўкі!
    Яйка велікоднае, сонейкам зайскрыся. 3 краю майго роднага прыкаціся!