• Газеты, часопісы і г.д.
  • Узняўся белы птах  Уладзімір Пецюкевіч

    Узняўся белы птах

    Уладзімір Пецюкевіч

    Памер: 567с.
    Вільня 2004
    62.93 МБ
    Ішлі гады, дарылі вёсны квецень, А жніўні-звон і золата пладоў. Хадзіла ты ў адведкі да суседзяў, Казала мне:-3будуй буслам гняздо!
    Дзе бусел наш, дзе мог ён затрымацца?Не ўсцешыў нас ні сынам, ні дачкой...
    Была са мной-быў дом з нялёгкім шчасцем, А ты пайшла-і ўсё пайшло з табой.
    верасень 1984 г.
    ЧАМУ ?
    Чаму, чаму, скажы, асыпаліся краскі, Кахання шчодры луг заўчасна адбуяў? Няўжо, няўжо пайшлі ў нябыт юнацтва казкі: Пявучы карагод і звонкі смех забаў?
    Чаму, чаму, скажы, рака рачулкай стала, Якой плылі мы ў свет чароўных сноў і мар? Няўжо, няўжо яна навек адвіравала, I месца мне ў душы тваёй ужо няма?
    Чаму, чаму, скажы, у нашым садзе вішні Вясной не зацвілі, забыліся пра нас?
    Няўжо, няўжо зіма-твайму я сэрцу лішні, Ласкавы ў ім агонь, што грэў мяне, пагас?
    Каханая, пастой, нічога не кажы мне, Ад палыновых слоў наш сад не зацвіце, Ідзі ў жыццё сваёй абранаю сцяжынай, Хай вечна над табой світае ясны дзень!
    верасень 1997 г.
    ВАСІЛІНА
    Ты мяне ў вясру вярнула, нібы ў плынь рачную, Радасна-узнёслай хваляй абняла:
    Мы плывем з табою мройна ўдалеч незямнуюНедзе там крыніца вечнага святла.
    Васіліна, кветка-мара, прыгажуня-чараўніца, На твае дзівосы-чары не магу я надзівіцца!
    Ты мяне ў красу вярнула сноў маіх юнацкіх:
    Мы ляцім-ляцім з табой за небакрай: Недзе там, пад зарападам, сад квітнее райскі I анёлы славяць песняй Божы рай.
    Васіліна, кветка-мара, прыгажуня-чараўніца, На твае дзівосы-чары не магу я надзівіцца!
    Ты мяне ў зару вярнула, у гарэнне страсці.
    У агні пяшчотным цела і душа: Мы ўзнімаемся з табою да сузор’я Шчасця, П’ем віно кахання з зорнага Каўша.
    Васіліна, кветка-мара, прыгажуня-чараўніца, На твае дзівосы-чары не магу я надзівіцца!
    сакавік 1994 г.
    КАЛІНАВЫ МАСТОК
    Што ў белым вэлюме нявеста, Цвіла каліна над ракой.
    А ты шаптаў мне міла нешта I зваў каханаю сваёй.
    Прыпомні тыя чары-словы, Што на масточку мне казаў I паўтараў, нібы замову, Так мілагучна, як спяваў.
    Штодня ад рання да змяркання, Мой любы, слаўны жаўручок, Спявай мне песню пра каханне I наш калінавы масток!
    Пачні, мой родны, ўсё спачатку, Я буду слухаць зноў і зноў, Ляцець-кружыцца белай чайкай 3 табою ў небе зорных сноў.
    Прыпомні тыя чары-словы, Што на масточку мне казаў, Каб на вачах маіх міжволі Заззяла светлая сляза...
    Штодня ад рання да змяркання, Мой любы, слаўны жаўручок, Спявай мне песню пра каханне I наш калінавы масток!
    верасень 2000 г.
    БЕЛАКРЫЛЫЯ ВЕШЧУНЫ
    Па-над вуліцай, па-над хатамі Вольна кружацца птахі-бацяны.
    Я прыгадваю сны крылатыя
    I пытаюся ў вешчуноў вясны:
    -Вы скажыце мне, птахі мілыя, Белакрылыя вешчуны,
    А ці збудуцца мае дзіўныя Запаветныя мроі-сны?
    Ой, хачу-хачу я даведацца:
    А дзе заўтра шлях мой азорыцца?Шлях да ясных зор, шлях да месяца Днём і ноччу мне сніцца-мроіцца.
    Навяшчуйце мне, што звякую век На зямлі сваёй, не хачу другойНе змагу я жыць без азёр і рэк, Дзе Сам Бог плыве на ладдзі святой...
    Вы скажыце мне, птахі мілыя, Белакрылыя вешчуны,
    А ці збудуцца мае дзіўныя Запаветныя мроі-сны?
    жнівень 1995 г.
    ЗДЗІЎЛЯЙ, МАЯ ЧАРОЎНАЯ
    Спявай, мая абранніца, Рачулкай веснавойУзнёслая, як раніца, Іскрыся над зямлёй.
    Здзіўляй, мая чароўная, Здзіўляй мяне часцей Нябеснаю мелодыяй Лятункаў і надзей!
    Мне помніцца. дзівосная, Твой спеў часіны той, Калі ў гаі бярозавым Гулялі мы з табой.
    Твой голас пералівісты
    I сёння кліча ў гай Рачулкай звонка-чыстаю, Што мкне за небакрай...
    Здзіўляй, мая чароўная, Здзіўляй мяне часцей Нябеснаю мелодыяй Лятункаў і надзей!
    снежань 2000 г.
    РАЗВГГАННЕ
    У каханай іскрыстыя вочыДва азерцы з блакітнай тугой. Развітання кароткая ночка Занялася туманнай смугой.
    У каханай мядовыя вусны
    3 горкім прысмакам траў-палыноў. Развітання сцяжынкаю вузкай Нам не выйсці да ранку з лугоў.
    Мілавіца ўзышла на дасвецці Родны край веснавы мілаваць, Мне ж давеку ў няласкавым свеце Развітальную песню спяваць!
    У каханай русявыя косыКучаравыя змейкі з плячэй. Развітання світальныя росы Заблішчалі, як слёзы з вачэй.
    У каханай чарнявыя бровы, Нібы крылы, ўзняліся: бывай! Развітання апошняе слова Скалыхнула зажураны гай...
    Мілавіца ўзышла на дасвецці Родны край веснавы мілаваць, Мне ж давеку ў няласкавым свеце Развітальную песню спяваць!
    МАЯ МАРЫСЬКА
    Сцяжынкі ў лесе, сцяжынкі ў полі, Сцяжынкі нашай трывожнай долі Пазарасталі палын-травою, Дзе мы калісьці ішлі з табою.
    Мая Марыська, мая кахана, Ты мне прысніся на свята ЯнаУ бор зялёны, як сонца зойдзе, Чароўну кветку шукаці пойдзем!
    He піў нідзе я такой вадзіцы, Як з нашай роднай святой крыніцы: Яна сцюдзёна, яна і чыста, Яна, жывая, ў душы разліта.
    Мая Марыська, мая кахана, Ты мне прысніся на свята Яна3 крыніцы светлай вадой жывою Боль расставання ў грудзях загоім!
    Заранкі ў небе, заранкі ў вокнах, Заранкі ў нашых вачах самотных Адпалымнелі, бы кветкі ў восень: Святло не тое, не тая просінь.
    Мая Марыська, мая кахана, Ты мне прысніся на свята ЯнаЗаранкі ў сэрцы распалім ласкай: Пальюцца песні і былі-казкі!
    ДЗЕ TOE ДЗІВА ?
    Кажуць, ёсць недзе краіна дзівос: Рэкі малочныя, манна-з нябёс, Радасць і песні імкнуцца да зор, Птушкай чароўнай іскрыцца прастор.
    О Божа мілы, куды павярнуць?
    Дзе тое дзіва, што раем завуць?
    Дзе тая птушка з бліскучым пяром, Што памахае мне звабна крылом?
    Полем палынным самоту нясу, Следам няспынна трывога і сум, Моліцца сэрца, гукае штодня: Птушка чароўная, дзе ты, мая?
    Сёння прысніў я канька-гарбунка, Горы-даліны на ім абскакаў, Нават па небе кружыўся-ляцеў Птушкі чароўнай не бачыў нідзе...
    О Божа мілы, куды павярнуць?
    Дзе тое дзіва, што раем завуць?
    Дзе тая птушка з бліскучым пяром, Што памахае мне звабна крылом?
    жнівень 1999 г.
    НАТАЛЛЯ
    н.с.
    Красуня-чараўніца, Што гэта з салаўём?Не можа надзівіцца Красы тваёй святлом.
    Глядзіць, не наглядзіцца, Нібы ў азёрны плёс, У ясных воч крыніцы, У вір чарнявых кос.
    Наталля, ой, Наталля, Такога не чакаў я, Бяссонніца мая, Якім ты дзівасілам Да сэрца прысушыла Самога салаўя?!
    Нямее, замірае, Расчулены да слёз, Калі цябе спаткае У засені бяроз.
    Хмялее, летуценіць Ад голасу твайго, Ад песень чарадзейных 3 палескіх берагоў.
    Наталля, ой, Наталля, Такога не чакаў я, Бяссонніца мая,
    Якім ты дзівасілам Да сэрца прысушыла Самога салаўя?!
    чэрвень 1999 г.
    НАЧШЦА-БЕРАЖНІЦА
    На беразе крутым начуюць беражніцыГараць агні і спеў нязмушана цячэ...
    Начніца-беражніца, дазволь мне памаліцца Ля полымя тваіх азораных вачэй!
    Як неба і зямля, душа мая іскрыцца, Купаецца, плыве ў раздоллі зорных вод... Начніца-беражніца, дай воляй акрыліццаПакліч мяне, гукні ў нябесны карагод!
    Святочныя агні, не гасніце, гарыце, Імкніце, песні, ўдаль, за сіні небакрай!.. Начніца-беражніца, у танцы таямнічым Кружы мяне, кружы, у неба падымай!..
    студзень 1996 г.
    Я HE БУДУ СЁННЯ ДОМА НАЧАВАЦІ
    Я не буду сёння дома начаваці,
    Папрашу цябе, матуля, мне за гэта дараваць, Буду з зорамі ўсю ночку размаўляці, Ад нябеснага бяздоння пойдзе кругам галава.
    He чакай мяне, матуля, аж да ранку не чакай, Дай наплакацца ад шчасця, Нажурыцца ўволю дай!
    Я не буду сёння дома начаваці-
    Ах, як вабна і таемна ў полі вогнішчы гараць!
    Па раздольнай і духмянай сенажаці
    Паляту я ў бор зялёны кветку-папараць шукаць.
    He чакай мяне, матуля, аж да ранку не чакай, Дай наплакацца ад шчасця, Нажурыцца ўволю дай!
    Я не буду сёння дома начаваці-
    Трэба столькі мне юнацкіх зорных ночак узгадаць!
    Буду вёсламі азерца калыхаці
    I купалінку чароўную ў чароце цалаваць.
    He чакай мяне, матуля, аж да ранку не чакай, Дай наплакацца ад шчасця, Нажурыцца ўволю дай!
    верасень 1992 г.
    ЦЯБЕ ГУБЛЯЮ
    Цябе губляю дзень пры дні, Цябе губляю штохвіліны.
    Як страшна падаць з вышыніПраводзіць шчасце ва ўспаміны.
    У тлуме клопатаў зямных Іду, шукаючы прытулак, Па промню-каліўцу штоміг Губляю сонца. Дзе ратунак?
    Губляю твой вясёлы смех, Губляю твой гарэзны позірк, Губляю лірыку уцех
    У мітусні жыццёвай прозы.
    Губляю ўсё, што я здабыў, Калі ішоў з табою поруч.
    Лятуць, зрываюцца ў нябыт 3 нябёс кахання знічкі-зоры.
    люты 1982 г.
    ДЗЕ ТЫ, ВЕНЕРА МІЛОСКАЯ ?
    Ночка асенняя хмурыцца: Цёмна-працёмна ні зоркі, Песня над полем не кружыццаОй, як самотна і горка!
    Дзе ты, світальна-прасветлая? Ты мне прыснілася летам, Зацалаваная кветкамі, Морам і сонечным ветрам.
    Дзе тая зорачка Боская, Што мне дарогу асвеціць?
    Дзе ты, Венера Мілоская, Найпрыгажэйшая ў свеце?!
    Косы твае шаўкавістыя, Хваляй на плечы спадаюць, Вочы -блакітна-іскрыстыя... Дзе ты, краса незямная?
    Зноў мне прысніся, нябесная, Песняю зорнага лета.
    О галасіста-напеўная, Дзе ты, дзівосная, дзе ты?..
    Дзе тая зорачка Боская, Што мне дарогу асвеціць?
    Дзе ты, Венера Мілоская, Найпрыгажэйшая ў свеце?!
    кастрычнік 2000 г.
    ТВОЙ ГОЛАС
    Настройваю сэрца На хвалю жывую: А мо адгукнеццаЗдалёку пачую
    Твой голас, якому Заўсёды я рады, Як роднаму дому, Як весняму саду;
    Твой голас, які мне He можа не сніцца, Як спеў салаўіны, Як плёскат крыніцы;
    Твой голас, з якім я Злію сваю песню I крылы раскіну У высі нябеснай.
    снежань 1993 г.
    ЗОРКА Ў ЖЫТА ЎПАЛА
    Цішыня-як боль мой.
    Чуйна і трывожна.
    У лугах мурожных Я хмялеў табою.
    Зваў за голас звонкі Песняй вечаровай, За чарнявы бровыВечарніцай-зоркай.
    Помню, ты спытала, Нібы ў тым сакрэт быў:
    -Ці на шчасце гэтаЗорка ў жыта ўпала?
    Адказаў табе я: -Некага не стала 3 верных і адданых, Добрых і надзейных.
    Памаўчалі крыху, Потым ты: Як горка! Зноў упала зорка, Недзе ходзіць ліха.
    I на слове “ліха” Затрымцела ўся ты: Мне пара дахаты, Страшна-дужа ціха.
    ліпень 1978 г.
    ТРАВЕНЬ
    Мая пяшчотная, маё замілаванне, Давай ад клопату хвілінку адпачнем Давай згадаем зорны міг-далёкі травень, Дзівосны травень наш у роднай старане.
    Давай згадаем зорны міг, як мы любоўна 3 табой глядзелі на квяцістае радноПілі настой травы густой у лузе мройным I пацалункаў маладое хмель-віно.
    Давай згадаем зорны міг, як мы блукалі, Вілі вянкі з канвалій белых і надзей, Купалі сны і звон струны ў азёрнай хвалі, Услед каменьчыкі пускалі па вадзе...
    Мая пяшчотная, маё замілаванне, Давай ад клопату хвілінку адпачнем Давай згадаем зорны міг-далёкі травень. Дзівосны травень наш у роднай старане.
    чэрвень 1988 г.
    ГАЛУБЫ
    Над галубятняю дваровай Высока кружаць галубы, Як тыя планеры ўсё роўна. Была журба-няма журбы.