• Газеты, часопісы і г.д.
  • Узняўся белы птах  Уладзімір Пецюкевіч

    Узняўся белы птах

    Уладзімір Пецюкевіч

    Памер: 567с.
    Вільня 2004
    62.93 МБ
    Аксінніца, Аксіння, сініца любая мая, Чакай світанкам сінім здалёку жураўля!
    хснежань 1996 г.
    ЗОРЫ НАС ВЯНЧАЛІ
    У куточку светлым, Нібы ў садзе райскім, Ззяла наша лета Кветкаю купальскай.
    На зямлі Купалы, Ночкаю чароўнай Зоры нас вянчалі Ў звоне карагодным.
    Зоры нас вянчалі, Песні бласлаўлялі У святле бяроз. Над зямлёй лунала: “Ой, рана, на Йвана...” Да світальных рос.
    Вогнішча на ўзлессі На ўвесь свет палала, I купалка-песня Чараў не спыняла.
    Сам Пясняр, здаецца, Наш вялікі, слынны, Чараваў нам сэрцы На жалейцы дзіўнай...
    Зоры нас вянчалі, Песні бласлаўлялі У святле бяроз. Над зямлёй лунала: “Ой, рана, на Йвана...” Да світальных рос.
    Я МАГУТНЫ ТАБОЙ
    Я табою збяднелы, Нібы восень травой,Ты зямлю мне і неба Засланіла сабой.
    Засланіла красоюНе адвесці вачэйАні ранкаў з расою, Ані зорных начэй.
    To, як вязень, бяскрылы, To ляту над зямлёйЯ табою бяссільны, Я магутны табой!
    Я табою багаты, Адчуваю, як Бог,Мне Сусвет падуладны, Даль бясконцых дарог.
    У нябеснай прасторы Сыплю зоры з Каўша, Каб свяцілася зорна У зямлянаў душа...
    To, як вязень, бяскрылы, To ляту над зямлёйЯ табою бяссільны, Я магутны табой!
    ГЛЯНЬ, МАЯ РОДНАЯ
    Зоры купаюцца, човен гайдаецца, Пеняцца цёплыя хвалі...
    Помню: з табою мы, юныя, мройныя, Песнямі свет абдымалі.
    Глянь, мая родная, ўдалеч азёрнуюМора, бяскрайняе мора!
    Тут мы радзіліся, не надзівіліся
    Чарамі сініх прастораў.
    Тоні рыбацкія, мары дзівацкія
    Нас у нябёсы ўзнімалі...
    Помню: з табою мы сцежкамі зорнымі
    Востраў кахання шукалі...
    Ясніцца раніца белаю чаіцай
    I блаславеннем матулі...
    Помню: з табою мы крыламі вольнымі Вырайны шлях скалыхнулі.
    травень 1994 г.
    КУПАЛЛЕ
    Зорным вогнішчам палае Чарадзейнае Купалле, He змаўкае цішыняI над полем, і над гаем Птушкай вольнаю лунае Песня мройная твая.
    Дзякуй зоркам-яснавочкам Падарылі дзіва-ночку, Пазнаёмілі з табой.
    Купалінка-чараўніца, Як табою не дзівіцца, Святаянскаю красой!
    Косы-промні залатыя, Вочы сінь-віры крутыя Ой, тану я ў іх, тану!
    Ну, а голас, што за голасМілагучны і вясёлыАж да слёз мяне крануў!
    На прыродзе, на выгодзе, Весялімся ў карагодзе Да світальнае зары I вітаем казку-долюАдшукалі мы з табою Кветку шчасную ў бары.
    ліпень 1998 г.
    ВІШАНЬКА
    Завіхрылі вятры, рвуць у садзе асенняе лісце, Засцілаючы нашы сляды.
    У бясконцай журбе сню і мрою цябе: адгукніся
    I вярніся ў мой сад малады!
    У бясконцай журбе сню і мрою цябе,
    I гукаю я, вішаньку белую:
    -Ой, вярніся, краса, ў мой зажураны сад
    I вярні мне пару летуценную!
    Буду зноў цалаваць я твае неспатольныя вусны, Плыць у сны залатыя з табой, Буду прагна ўдыхаць водар косаў тваіх беларусых, Піць мядункава-хмельны настой.
    Буду зноў адчуваць: нам прастораў азёрных замала, Сінякрылай цішы над вяслом-
    Буду птахам лунаць я з табой над зямлёю світальнай, Дакранацца да зораў крылом...
    У бясконцай журбе сню і мрою цябе,
    I гукаю я, вішаньку белую:
    -Ой, вярніся, краса, ў мой зажураны сад
    I вярні мне пару летуценную!
    студзень 1993 г.
    БЭЗАВАЯ РАНІЦА
    Бэзавая раніца з салаўём вянчаецца Ў нашым садзе над ракой, Песня не канчаецца, льецца-разліваецца, Нас вітаючы з табой.
    Знай, мая абранніца, бэзавая раніца,-
    Ятвой верны салавей.
    Павянчацца з любаю, павянчацца з мілаю
    He губляю я надзей!
    Ты з краёў нязведанных назаўсёды вернешся, Веру я, да родных сцен.
    Глянь, мая чароўная, для цябе пад вокнамі
    Так дзівосна бэз цвіце!
    Цвет пяціпялёсткавы мы знайшлі, узнёслыя,-
    Знойдзем шчасце мы з табой:
    Будзе вечна ясніцца бэзавая раніца Ў нашым садзе над ракой...
    Знай, мая абранніца, бэзавая раніца,-
    Я-твой верны салавей.
    Павянчацца з любаю, павянчацца з мілаю
    He губляю я надзей!
    травень 1994 г.
    МАЛАДЫЯ НАПЕВЫ
    3 летуценным павевам Ад відна да відна Маладыя напевы Рассыпае вясна.
    Над палямі, лясамі Перагуд, перазвонМаладымі вятрамі Нашых казачных дзён.
    Твой пралескавы позірк Мне прынёс многа дзіў: Глянеш мройна ў нябёсыI плыве маладзік.
    Зазірнеш мне у вочыЗоркі ярка гараць, Самай цёмнаю ноччу Палымнеезара.
    А спярша ты мне ў сэрца Зазірнула да дна.
    3 той пары ў ім не рвецца Залатая струна...
    3 летуценным павевам Ад відна да відна Маладыя напевы Рассыпае вясна.
    КОНІ ВЁСНЫ МАЛАДЫЯ
    Коні, коні, адпачніце, Бег імклівы прыпыніце, Лугам росным пахадзіце У раскошы мурагоў.
    Хай заблытаюцца ў грывах Промні ранкаў зіхатлівых, Незваротных і шчымлівых, Нібы крыкі журавоў.
    Коні-вёсны маладыя, Лёгкакрылыя Пегасы, Адпачніце, залатыя,Цяжка гнацца вам за часам!
    Коні, коні, адпачніце, Бег імклівы прыпыніце, Красна-дзеўчына з крыніцы Вам падасць вады жывой, Шчырым сэрцам усміхнецца, Светлай песняй разліецца, 3 вамі ўдалеч не памкнецца, Толькі ўслед махне рукой.
    Коні-вёсны маладыя, Лёгкакрылыя Пегасы, Адпачніце, залатыя,Цяжка гнацца вам за часам!
    ВЯСЕЛЬНЫХ БОМАЎ ЗВОН
    Чыя душа сагрэе ласкай шчырай, Падорыць мне цяпло сардэчных слоў? Дзе б я ні быў, шукаю цёплы вырай, Ды ўсюды снег і гойсанне вятроў.
    Усюды снег, усюды бездарожжа.
    I чую я вясельных бомаў звон: Ніхто-ніхто цябе сагрэць не зможа, Апроч Яе, з вачыма-сіні лён!
    I сніцца сон: насустрач мне анёлам Імкне Яна, махаючы крылом, Сінее лён вачэй Яе вясёлых...
    Мінае сон-і зноў зіма кругом.
    Зноў сніцца сон: імчымся мы на коняхЗвіняць-шумяць званочкі пад дугой, Сінее лён вачэй Яе пяшчотных...
    Мінае сон-і зноў сняжынак рой.
    Усюды снег, усюды бездарожжа.
    I чую я вясельных бомаў звон: Ніхто-ніхто цябе сагрэць не зможа, Апроч Яе, з вачыма-сіні лён!
    верасень 2002 г.
    ПРАЛЕСАЧКА ЛЯСНАЯ
    Як цудадзейна і святочна
    У веснавым тваім бары!Гарыць, як позірк твой дзявочы, Святло пралескавай зары.
    Красою казачнай світае Над красавіцкаю зямлёй.
    У захапленні я гукаю, Навек губляючы спакой:
    -Красы такой нідзе не сустракаў я, Такога летуценнага святла!
    Дзяўчыначка, пралесачка лясная, О як жа ты чароўна расцвіла!
    Тваім пралескавым паглядам
    Жыву наяве я і ў сне, Як неспазнаным зорным садам, Што вабіць-кліча ўдаль мяне.
    За даляглядам таямнічым, Куды нясуць мяне вятры, He раз прыпомню настальгічна Святло пралескавай зары.
    Красы такой нідзе не сустракаў я, Такога летуценнага святла!
    Дзяўчыначка, пралесачка лясная, О як жа ты чароўна расцвіла!
    ПАД СУЗОР’ЕМ КАХАННЯ
    Пойдзем, любая, пойдзем
    У дзівосныя далі,
    Дзе заранкамі ззяе нам заўтрашні дзень,-
    Узнясуць нас у неба
    Нарачанскія хвалі, Белавежская пушча ў вякі завядзе.
    Пойдзем, любая, пойдзем
    Каля вечнага веча
    Жураўліна-самотных сівых курганоў.
    Пойдзем, любая, пойдзем Каля замкаў спрадвечных
    I акрылімся духам славутых дзядоў.
    Пойдзем, любая. пойдзем
    Нашым будучым садам,
    Што пасадзім з табою на вольнай зямлі, Пойдзем, любая, пойдзем
    За мяжу далягляда
    1	насеннем адборным засеем палі.
    Пойдзем, любая, пойдзем
    Полем яснага рання,
    Што дарогу асвеціць нябеснай красой,-
    Пойдзем, любая, пойдзем
    Пад сузор’ем Кахання
    Да сваёй запаветнай Заранкі святой!
    лістапад 1996 г.
    НОЧКА ЗОРНАЯ КУПАЛА...
    Ночка зорная купала Нашы мары да зары, Калыхала, Налічыла нам зязюлька Ў мройна-казачным бары Год нямала.
    Адплылі, адвіравалі Маладыя нашы дні Плыняй быстрай, Адпалалі, адшугалі Смех і жарты, як агні, Гаснуць іскры.
    Адвадзілі, адкружылі Карагоды мы з табойРэха льецца...
    Заўтра нашаму юнацтву Памахаем мы рукойТужыць сэрца.
    Нібы вырай, чарадою На развілцы трох дарогДумкі-мроі:
    Па якой ісці дарозе, На які ступіць парог Нам з табою?
    лістапад 1991 г.
    ЧАРОЎНЫ ЎСПАМІН
    Чароўны ўспамін маладосці У казку вяртае мянеНад рэчкай калінавы мосцік I сінь-васількі ў збажыне.
    Гараць васількі-незабудкі, Палаюць нябесным святлом, Твае лебядзіныя рукі Мяне атуляюць цяплом.
    Як пахне прывабна-спакусна Лён белы тваіх валасоў!
    Гарачыя, палкія вусны Нам вецер халодзіць расой.
    Рачныя пявучыя хвалі Лагодзяць пяшчотаю слых, Суладна мы ім падпяваемЗаслухаўся вецер. заціх...
    Чароўны ўспамін маладосці У казку вяртае мянеНад рэчкай калінавы мосцік I сінь-васількі ў збажыне.
    ліпень 1991 г.
    ЛІСТЫ КАХАНАЙ
    Лісты твае, душою перажытыя, За годам год чытаю-перачытваю: Вясну я ўспамінаю нашу першую, Напоўненую песнямі ды вершамі.
    Пару-красу я згадваю узнёслую, Цябе, маю дзяўчынку русакосую, Цябе, маю бярозку стройна-белую, Вясёлую, гарэзную, нясмелую.
    Іду-імкну сцяжынкамі юнацкімі, Жыву тваімі сонечнымі ласкамі, Плыву бяздонна-яснымі азерцамі На сінь вачэй тваіх мне не нагледзецца.
    Лісты твае, наіўныя і шчырыя, У сны, як лебедзі, імкнуцца з выраю. Дзе ж ты, лябёдачка мая чароўная? Пішы мне, мілая, лісточкі новыя!
    сакавік 1991 г.
    ЗАСПЯВАЙ, КУПАЛІНКА, МНЕ ПЕСНЮ
    Разлілося морам неспадзейным Гарадское яркае святло.
    Я плыву пад ветразем надзеі, Узнімаю мройнае вясло.
    Мроіцца мне вогнішча на ўзлессі, Карагоду дзіўны перазвон: Заспявай, купалінка, мне песню, Песню незабыўна-мілых дзён!
    Прыгадай азёрны мілы востраў, Дзе дарыў табе я кветкі сноўI завёў у рай рыбацкіх плёсаў, У прыгоды-казкі рыбакоў.
    Незямной, загадкавай усмешкай, Залаціста-белаю касой
    Асвяці мне згубленую сцежку Там, дзе мы спаткаліся з табой...
    Мроіцца мне вогнішча на ўзлессі, Карагоду дзіўны перазвон: Заспявай, купалінка, мне песню, Песню незабыўна-мілых дзён!
    верасень 2000 г.
    БЕЛАЯ ЧАРОМХА
    Белая чаромха зацвітала
    3 песняй салаўінай над ракойСон-паэму сэрца пачынала Пра спатканне першае з табой.
    На дваіх было нам сорак вёснаўСорак птушак з вырайных краёў, Што спявалі радасна-узнёсла Пра любоў да родных берагоў.
    Мы з табою мроілі-ляцелі, Быў нам сад нябесным караблём, Белая чаромха зіхацела Таямнічым, казачным святлом.
    Сорак вёснаў, сорак зор світальных, Нам кружылі голаў вышынёйБелая чаромха зацвітала 3 песняй салаўінай над ракой.
    люты 2002 г.
    ТАНЕЦ РАССТАННЯ
    Адлятае сумны вырай, адлятае, Пакідае сад асенні ў горкім сне. Зашчымела сэрца музыкай расстайнайI на танец запрашаеш ты мяне.
    3 намі кружыцца і лісце залатое, Што вятрыска так бязжаласна сарваў...
    Ой, чаму, чаму, салоўка, нам з табою
    Звіць гняздзечка ў родным садзе лёс не даў?!
    Неба крыламі чародка абдымае, Узрушае жураўлінаю трубой...
    Ой, чаму цябе я, любы, не пускаю, Хоць і ведаю: не быць мне ўжо з табой?!
    Птахі вернуцца вясною на Радзіму, Зачаруе іх садовая краса.
    Толькі ты, мой салавейка, ты адзіны, Аніколі ўжо не вернешся ў мой сад...
    3 намі кружыцца і лісце залатое, Што вятрыска так бязжаласна сарваў.