• Газеты, часопісы і г.д.
  • Узняўся белы птах  Уладзімір Пецюкевіч

    Узняўся белы птах

    Уладзімір Пецюкевіч

    Памер: 567с.
    Вільня 2004
    62.93 МБ
    Збірайся да шлюбу, красуня-дзяўчына: Вярнуўся твой любы з далёкай чужыны, Вярнуўся твой голуб, вярнуўся, крылаты, Рыхтуйся, галубка, рыхтуйся да свята!
    снежань 1997 г.
    ЗАМУЖ ВЫЙСЦІ-ТРЭБА ЗНАЦЬ
    Сонейка зайшло, развіталася-
    I маці ў дачкі запыталася:
    -Ці гатова ты, мая дочачка, Да шлюбу-вянца, да вяселейка?
    Замуж выйсці трэба знаць, Любая дачушка, -
    Позна легчы, рана ўстаць, Быць нястомнай птушкай.
    Мала мець пасаг-куфар залаты Дываноў льняных, што наткала ты! Мала на ручнік вышываны стаць I пярсцёначак з любым абмяняць.
    Мала вэлюм свой беленькі надзець, На пачэсны кут з нарачоным сесць. Мала ручнічок свату падарыць, Дружкаў ля сябе побач пасадзіць.
    Замуж выйсці ~ трэба знаць, Любая дачушка,-
    Позна легчы, рана ўстаць, Быць нястомнай птушкай.
    чэрвень 2002 г.
    ЖЫВАЯ КРЫНІЦА
    Жывая крыніца віруе, іскрыцца, Вясёлы звініць ручаёчак.
    Да любай галубкі, красы-чараўніцы, Вярнуўся здалёк галубочак.
    -Дай мне, чараўніца, крынічнай вадзіцы, Дай мне наталіцца, галубка: Хачу асвяжыцца, хачу ажывіцца, Здарожаны доўгай разлукай.
    На роднай зямліцы, ля чыстай крыніцы Хачу акрыяць я душою, У радасці-шчасці, у горы-напасці Заўсёды быць побач з табою...
    Жывая крыніца віруе, іскрыцца, Вясёлы звініць ручаёчак.
    Да любай галубкі, красы-чараўніцы, Вярнуўся здалёк галубочак.
    студзень 2002 г.
    СВАТЫ
    Просім, бацька, просім, маці, Нам галубку паказаціМы прыехалі здалёку
    На красуню кінуць вокам.
    He хавайце, пакажыцеХочам мы яе купіці, За цаной стаяць не будзем, За любыя грошы купім.
    Ой, што гэта запалала, Як жар-птушка, -ўсё заззяла?! Ці не наша чараўніца, 3 кім жадаем парадніцца?!
    За такую цуда-птушку
    Даць гатовы мы цялушку
    I каня, авечак статак
    Ды кабанчыка ў дадатак.
    Што ж ты, дзіўная красуня, Уздыхнула гэтак сумна?
    He журыся, не трывожсяГалубочак наш прыгожы.
    Ой, які ён, глянь, малойца!I лагодны, нібы сонца, I вясёлы, і руплівы...
    Будзеш век за ім шчаслівай!
    Дзякуй, бацька, дзякуй, маці, Што згадзіліся прадаці Нам такую Мілавіцу!
    Будзем разам весяліцца.
    Чарку ўзняць пара, сваточкі, За галубку з галубочкам.
    Вып’ем, шчасця пажадаем, На заручынах дабавім.
    Ой, што гэта ды за пара! Заглядзенне, казка-мара.
    Як вясна, закрасавала, Увесь свет зачаравала!
    студзень 2002 г.
    ЗАРУЧЫНЫ
    Месяц ясны праз ваконца углядаецца, Як дзяўчына маладая заручаецца.
    Госці ночку п’юць-гуляюць, не ўгамоняцца Ды цікавяцца пасагам заручоніцы.
    I куфры свае красуня адкрывае ім 3 дыванамі, з ручнікамі саматканымі...
    Ах, якое бела плацце падвянечнае! He ўглядайся, не любуйся, ясны месячык!
    He ўглядайся, не любуйся, ясны месячык, У дзявочы карагод не клікай дзеўчыну!
    Адгуляла ўжо сваё, адвесялілася, Каля вогнішчаў, як песня, адыскрылася.
    Заручоная, вяночкам увянчаецца, А музыкі, як зайграюць,-разрыдаецца.
    Павянчаную, журбою паланёную, Павязуць яе ў старонку незнаёмую.
    ліпень 1999 г.
    ВЯНОЧАК
    Покуль цеста падыходзіць, мы спяваем: “Караваю наш вясельны, караваю...” I віем табе, сябровачка, вяночак 3 руты-мяты і блакітных васілёчкаў.
    У вяночку, перад выездам да шлюбу, Закрасуешся ў застоллі побач з любым, Як лябёдачка, асвеціш кут пачэсны Белым вэлюмам і плаццем беласнежным.
    Прыгадаеш сны дзявоцкія і песні, Карагоды над ракою ў лузе веснім I зальешся несуцешнымі слязамі... Ой, няўжо такое здарыцца і з намі?..
    Покуль цеста падыходзіць, мы спяваем: “Караваю наш вясельны, караваю...” I віем табе, сябровачка, вяночак 3 руты-мяты і блакітных васілёчкаў.
    ліпень 1999 г.
    ВЯНЧАННЕ
    Купалы царквы залачоныя, Красна-дзеўчына заручоная.
    Стала на ручнік, павянчалася
    I з матуляю развіталася:
    -Бывай, мамачка, бывай, родная, Маёсонейка незаходнае,
    Павязуць мяне ў край нязведаны, Ласкай матчынай неасветлены!
    Павязуць мяне ў тлумна-грэшны свет, Зімка снежная замяце мой след, Мамку я сваю буду ў сне гукаць, Дні дзявочыя цёпла ўспамінаць!
    Мамка любая, мамка мілая,
    Блаславі мяне, акрылі мяне, Птушкай-ластаўкай прыляту вясной Да тваіх вачэй, што гараць слязой...
    Купалы царквы залачоныя, Красна-дзеўчына заручоная.
    Стала на ручнік, павянчалася
    I з матуляю развіталася.
    чэрвень 1999 г.
    ВЫКУП МАЛАДОЙ
    -Прапусціце, людзі добрыя, Выкуп маем, вось, трымайце, I вярніце нарачоную, Толькі нас не ашукайце!
    Ой, каго ж вы нам падсунулі? 3 вамі мы не пасябруем, Забірайце вы бабуленьку, Нам аддайце маладую.
    Мы за нашу птушку райскую Заплацілі вам нямалаI гарэлка, і шампанскае, Цэлы бохан хлеба з салам!
    -А нам мала, мала гэтага, Вы яшчэ не заплацілі
    За яе усмешку светлую, За пагляд чароўна-мілы!
    -Вось яшчэ вам колькі тысячаўI нявесту забіраем,
    Хоць і грошы ў нас не лішнія, Аддаем усё, што маем!
    Мы далі б за ружа-красачку, Каб маглі, і зор каралі, I настольнік-самабраначку Перад вамі разаслалі!
    -Мы не верым вам, прыблуднікі, 3 вас мы возьмем, як належыць, За абцасік белай туфелькі I за вэлюм беласнежны!
    Бачым, з вашаю дружынаю He старгуемся ніколі.
    Вызваляем, хлопцы, сілаю Наша сонейка з няволі!
    Ой, якое дзіва яснае Перад намі зноў заззяла! Усміхнулася нам Касенька, Сэрца наша заспявала!
    ПАСАД
    He скідай белаквецце, каліна, Чым жа будзеш ты свет чараваці? Кінь журыцца, красуня-дзяўчына, Па дзявоцкай пары сумаваці!
    На высокі пасад, як царыцу, На дзяжу з кажухом старадаўнім Мы пасадзім цябе, узвялічымДобрых песень табе наспяваем.
    Блаславім мы цябе, пажадаем Шчасця-долі ў жыцці даўгавечным I абыйдзем цябе, дарагая, Тры разочкі з запаленай свечкай.
    Застрыжом мы цябе-русы косы Праз вянчальны пярсцёнак прыпалім... He сумуй, маладая, па вёснах, Што пайшлі ў незваротныя далі!..
    He скідай белаквецце, каліна, Чым жа будзеш ты свет чараваці? Кінь журыцца, красуня-дзяўчына, Па дзявоцкай пары сумаваці!
    ліпень 1999 г.
    ВЯСЕЛЛЕ ВІРУЕ
    Вяселле віруе, Вяселле чаруе, Бы звонкая плынь веснавая. Сябровачкі-дружкі Як ластаўкі-птушкі, Лябёдкай між іх-маладая.
    Іграйце, музыкі,
    Ў гармонікі-скрыпкі, Спявайце, шаноўныя госці,Дарыце нявесце Дзівосныя песні, Каб век пражыла ў весялосці!
    О, Касенька, КасяЛябёдачка наша, Плыві па жыцці, не стамляйсяХай вечна ліецца
    Ў тваім добрым сэрцы Святая мелодыя шчасця!
    А вы, сват і свацця, Кружыце па хаце, На стол каравай падавайце, Каб век маладыя, Што князь і княгіня, Купаліся ў моры багацця!
    кастрычнік 1999 г.
    ЗА МАЛАДЫХ !
    Гудзе вяселле і звініць: Музыкі граюць-не спыніць! Пяе застолле-не суняць!
    Сват запрашае чарку ўзняць:
    -Давай, браткі, нальём, Давай, браткі, кульнём Па чарцы беленькай, Па чарцы светленькай, За нашых маладых, За шчасце-долю іх! Мы вып’ем, зноў нальём За маладых!
    За маладых, за іх святло, Што ў сэрцы любасцю ўзышло, За іх каханне, за любоў, Каб не згасала сто гадоў!
    За маладых, за іх красу, Што так нагадвае вясну, За бацяна, каб ён насіў Штогод чароўных дзетак ім!
    -Давай, браткі, нальём, Давай, браткі, кульнём Па чарцы беленькай, Па чарцы светленькай, За нашых маладых, За шчасце-долю іх!
    Мы вып’ем, зноў нальём За маладых!
    ТАНЕЦ ДЛЯ МАЛАДЫХ
    Расступіўся круг сяброў вялікі, Расквітнеў усмешкай незямнойПершы танец шчодрыя музыкі Дораць нашай пары маладой.
    He спыняйся, чарадзейны танец, Маладых на крылах падымай, Лебядзінай вернасці кахання I шчаслівых дзён ім пажадай!
    Звон мелодыі ракой віруе, Нібы ў казку цудную заве,Маладая з маладым танцуе. Я к лябёдка з лебедзем плыве.
    Вэлюм белы воблачкам у небе Прамяніцца, дзівіць хараством, Да грудзей сваю лябёдку лебедзь Прытуляе ласкавым крылом.
    снежань 2001 г.
    АЙ ДЫ ПОЛЬКА
    He сумуе маладзіца-удавіца:
    Рукі ў бокі ды у скокі весяліцца.
    Скача польку з дзедам-зухам маладуха, А музыкі граюць-граюць, што ёсць духу.
    Ай, ды полька, ай, ды полька-весялуха! Эх, ды скача з дзедам-зухам маладуха!
    Стук-грук, тра-та-та! -
    Аж падлога дыміцца,
    Весяліцца барада, Лысая патыліца!
    Расхадзіўся дзед, лятае, бы на крылах.
    Ой, дае-дае ён польцы жару-пылу!
    Узмалілася малодка:-3 ног валюся, Абскакаць цябе, дзядуля, не бяруся!
    -Ой, трымайся, не валіся, маладзіца, Я ж хачу яшчэ з табою ажаніцца!
    -За табою на край свету я гатова, Мой дзядочак, зух-малойчык стогадовы!
    Ай, ды полька, ай. ды полька-весялуха! Эх, ды скача з дзедам-зухам маладуха!
    Стук-грук, тра-та-та!-
    Аж падлога дыміцца,
    Весяліцца барада, Лысая патыліца!
    ПЕСНЯ БАБЫЛЯ
    Людзі раяць ажаніцца, Бабылём не славіцца. Я ж баюся памыліцца, Каб пасля не жаліцца.
    Мой няшчасны сябра Саўка Ўзяў сабе няўдаліцу: П’е, гуляе, і гультайка3 рук работа валіцца.
    Ажаніцца-не напасць, 3 тым даўно згадзіўся я. Каб вось толькі не прапасць, Ажаніўшыся!
    Мой гармонік не сумуе, Звонка заліваецца, Дораць песні мне красуні 3 вечара да раніцы.
    He з адною сэрца цешу. He з адной кахаюся.
    Хай гавораць, што я грэшны, Саграшу пакаюся.
    Ажаніцца-не напасць, 3 тым даўно згадзіўся я. Каб вось толькі не прапасць, Ажаніўшыся!
    У мяне сяброў даволі, Справы ў нас адзіныя:
    I у полі, і ў застоллі Весялюся з імі я.
    Быць жанатым? Божа мілы! Ці ж я птушкай лётаў бы?Абламала б жонка крылы Хатнімі турботамі.
    Ажаніцца-не напасць, 3 тым даўно згадзіўся я. Каб вось толькі не прапасць, Ажаніўшыся!
    снежань 2000 г.
    БАЦЬКОЎСКАЕ БЛАСЛАВЕННЕ МАЛАДЫМ
    Любыя дзеткі, як міла-чароўна Славу пяе вам застолле!
    Гэтай хвіліны, святой, непаўторнай, He забывайце ніколі!
    Шчыра віншуем вас, дзетачкі нашы,-
    Сталі вы мужам і жонкай
    Дружна жывіце пад зорачкай шчаснай I пад аховай анёльскай!
    Хочацца ўнукаў скарэй дачакацца, Песціць-люляць іх душою, Цешыцца сонейкам вашага шчасця Тут. пад радзімай страхою.
    А калі ж доля закіне далёка Некуды вас, летуценных, He забывайце бацькоўскай старонкі, Помніце родныя сцены!
    Помніце, дзеткі, куточак той светлы 3 чарамі казак і песень, Дзе адшукалі вы папараць-кветку
    I ў свет шырокі панеслі!
    He разгубіце дарогай крутою Ласжі адзін да аднога, Век беражыце у сэрцы святое, He расставайцеся з Богам!
    КАРАВАЙ
    Госці мілыя, сябры, Хто як можа адары Маладога з маладою. Хто адведаў каравай, Каравайнічкаў вітай Спеўнаю душою.
    Вымагае сват няшмат, I рублю ён будзе рад, Хай вядзецца ў нашай хаце. Сват паклоніцца ў паяс, Хто “зялёненькі” прыпас, Пакладзе на шчасце.
    Вымагае сват няшмат, Ён і слоўцу будзе рад, Што ад сэрца выплывае, Павіншуем маладых, Пачастуем, залатых, Шчодрым караваем!
    Госці мілыя, сябры, Хто як можа, адары Маладога з маладою!