Вяртанне з апраметнай  Віктар Праўдзін

Вяртанне з апраметнай

Віктар Праўдзін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 397с.
Мінск 2011
105.34 МБ
4 01 У0
Віктар Праўдзін
ВЯРТАННЕ 3 АПРАМЕТНАЙ
Дэтэктыўны раман
Мінск
«Мастацкая літаратура» 2011	'
УДК 821.161.3-31
ББК 84(4Бен)-44
П70
ISBN 978-985-02-1305-1
© Афармленне. УП «Мастацкая літаратура», 2011
1
"Масквіч-412", альбо "каблук", яктрапна празвалі людзі гэтую практычную для нашых дарог машыну, збочыў з галоўнага шляху на малаезджаную ўхабістую дарогу. Святло супрацьтуманак выхоплівала з цемры вялізныя сосны, што туляцца абапал гравійкі. Яны — добрыя арыенціры, асабліва на паваротах і скрыжаваннях. У кабіне — двое. За рулём насуплены кашчавы чалавек у чорнай пацёртай скуранцы і гэткім жа капелюшы, насунутым на санлівыя, халодныя вочы. Невялікія чорныя вусы выразна падкрэсліваюць незадаволенасць і пагарду, якія назаўсёды прыліплі да агрубелага, карычневага тварумаскі. На няголеным выцягнутым твары палаюць чырвоныя пухіры — сляды нейкай скурнай хваробы. Вадзіцель далонню раз-пораз пацірае шыю, шчакой скрабецца аб каўнер, пухіры вельмі свярбяць і замінаюць. Чалавек у скуранцы ўпэўнена рулюе, відавочна, ён добра ведае гэтую глухамань. Другі мужчына мажны, медзведзяваты, шырачэзны ў плячах, з буйнымі рысамі твару. Зразумець, ці ён спіць, ці робіць выгляд, немагчыма. Вялікія, парослыя залацістымі валасамі рукі спакойна ляжаць на каленях, галава схілена на грудзі, вочы заплюшчаны, але па тым, як раз-пораз нервова ўздрыгваюць вейкі, як засяроджана сышлася на пераноссі глыбокая складка, відаць, што чалавек не ў салодкай дрымоце, а ў нейкіх цяжкіх развагах. За некалькі апошніх гадзін ніхто з дваіх не сказаў ніводнага слова. На чарговай віхлястай паваротцы машыну занесла, пасажыра матлянула, ён адразу спахапіўся і невідушчым позіркам уставіўся ў акно.
— Хутка прыедзем? — сілячыся нешта ўбачыць у цемры, спытаўся медзведзяваты.
— Хвілін праз дваццаць будзем на месцы, — глуха азваўся вадзіцель і пацёрся шчакой аб каўнер скуранкі.
Медзведзяваты зноў адкінуўся на сядзенні і, сонна пазяхаючы, з адценнем абыякавасці прагаварыў:
— Як там лягавы?
— Жывучы, — шафёр цвыркнуў слінай у прачыненае акно і незадаволена кінуў: — I нашто ён табе здаўся?
— Трынаццаць год адседзеў, а розуму не набраўся, — працадзіў скрозь зубы здаравяк. — I потым, узялі толькі задатак...
— А ты растлумач, — шафёр скоса зірнуў на пасажыра, вусны скрывіліся ў нядобрай усмешцы.
— Пэўна, прыйдзецца ўжо, — прыкрываючы далонню рот, зноў пазяхнуў медзведзяваты і спакойна працягваў: — Па-першае, колькі даюць за нашага брата і колькі адмераюць за лягавага? За яго — вышка, а за Гнілога — гады тры, ад сілы — чатыры. I, калі што якое, адбрахацца лягчэй. Скажам, напрыклад, што набытак паміж сабою не падзялілі...
— Тады навошта мерцвяку пасведчанне лягавага?
— Пачакаем, пакуль надрукуюць некралог, тады мента і закапаем...
— Думаеш, Гнілы сойдзе за лягавага?
— Канечне, сойдзе, пакуль у вадзе знойдуць, добра-такі падпухне, падгніе, а па мордзе і цяпер маці родная не пазнае, — штучна рагатнуў медзведзяваты. — А пасведчанне падкажа лягавым, каго знайшлі, хто ёсць хто...
— Усё роўна будуць шукаць.
— Няхай шукаюць, калі і знойдуць, у нас свая версія: пасведчанне знайшлі, нават можна сказаць, што сцібрылі і падсунулі закадычнаму сябру, каб на той свет ішоў не бесфамільным, а мента і ў вочы не бачылі. Дарэчы, як яго прозвішча?
— Бусел Андрэй Фёдаравіч.
— Вось, няхай Гнілы птушачкай ляціць у пекла, а сапраўдны Бусел да пэўнага часу пабудзе з намі. I яшчэ: не спадабаўся мне заказчык, не бабская справа — забойствы арганізоўваць. А потым, хто навёў на Вожыка?
— Якая нам справа, хто ды што, абы грошы плацілі. А што тычыцца кабеты, дык яна ніштаватая,
не сквапная, не таргавалася, а з выгляду — прыгажуня. Дапёк, мабыць, мент...
— Ты Гнілога добра накачаў гарэлкай?
— He пашкадаваў, уліў як пальцам дастаць.
— Канечне, лягавага кінуцца шукаць адразу, — засяроджана зазначыў медзведзяваты. — Нам трэба на пару тыдняў легчы на дно, перачакаць, а як міліцэйскі шмон на дарогах сціхне, уцячы за мяжу.
Капітан міліцыі, інспектар крымінальнага вышуку Андрэй Бусел прыйшоў да свядомасці і доўга не мог уцяміць, дзе знаходзіцца. Галава гула, бы званіца, цела здранцвела, і немагчыма было варухнуць ні нагой, ні рукой, але больш за ўсё замінаў пластыр, якім быў залеплены рот. Калі машына ўлятала ў якую калдобіну, яго, бы бервяно, падкідвала і галава балюча білася аб жалезны кузаў. Бусел падцягнуў пад сябе ногі, упёрся ў падлогу, паспрабаваў падсунуцца да сцяны. He адразу, але атрымалася. Нарэшце галава ўперлася ў кузаў, Бусел перакуліўся на жывот, потым зноў на спіну і падкаціўся да стылага жалеза. Яму ўдалося сесці ў самым куточку будкі, тут меней трасло і матляла. Боль у галаве адразу паменеў, але па-ранейшаму нудзіла. Рукі былі звязаныя спераду, і Бусел без асаблівай цяжкасці сарваў пластыр, яго званітавала, і праз некалькі хвілін зрабілася лепей. Інспектар з палёгкай прытуліўся да халоднай жалезнай сцяны, думкі ліхаманкава мітусіліся, шукаючы выйсця са становішча, у якое трапіў.
Некалькі гадзін таму ён насцярожаны, але ўпэўнены ў поспеху, ішоў на сустрэчу з чалавекам, які вось ужо некалькі дзён яму дапамагаў. Мелася адбыцца першая сустрэча. Раней чалавек толькі тэлефанаваў і на сустрэчу не згаджаўся, а тут, відаць, здарылася нешта надзвычайнае, ён настаяў на спатканні. Бусел не давяраў гэтаму "добраахвотніку", але яго перасцярогі спраўджваліся. Першы раз невядомы патэлефанаваў дадому, і Бусел не надта па-. верыў п'янай балбатні пра гарадскі кірмаш, пра нейкую злачынную банду. "Добраахвотнік", адчувалася, быў на добрым падпітку і блытана гаварыў пра хабарніцтва, наркотыкі, шантаж, нават забойствы, а напрыканцы размовы, быццам між іншым,
паведаміў, што заўтра ў адзінаццаць гадзін са склада фармацэўтычнай фабрыкі, што на вуліцы Светлай, выедзе машына, і, калі добра пашукаць, каля рухавіка, бліжэй да радыятара, можна знайсці не меней як трыста ампул з морфіем. Бусел не сцярпеў, спытаў, чаму незнаёмы звяртаецца да яго. У адказ пачуў смех і нешта накшталт таго, што ён больш за іншых яму падабаецца і, галоўнае, сярод зэкаў ходзяць чуткі, што ён сумленны, непрадажны мент...
На фармацэўтычнай фабрыцы, сапраўды, значылася машына, нумар якой паведаміў "добраахвотнік". Бусел рызыкнуў, і ўсё атрымалася так, як прадказваў невядомы. Вадзіцель, нехта Кузаўкоў, ён жа значыўся экспедытарам, калі знайшлі скрынку з ампуламі, так расхваляваўся, што сэрца не вытрымала, і яго прама ад прахадной забрала "хуткая дапамога". А раніцай у бальніцы Кузаўкова знайшлі мёртвым, тое, што не зрабіў інфаркт, зрабіла тонкае бліскучае шыла, якое выцягнулі з халоднага цела.
3 гэтага моманту ўсё і закруцілася. На імя начальніка крымінальнага вышуку Бусел напісаў падрабязную інфармацыю наконт размовы з невядомым, які папярэдзіў пра вываз наркотыкаў, і цяпер маёр Вашкевіч кожную раніцу цікавіўся, ці выходзіў на сувязь "добраахвотнік", які мог праліць свет на забойства і дапамагчы сышчыкам.
Бусел таксама чакаў званка, ён інтуітыўна адчуваў, што чалавек будзе шукаць сустрэчы, і не памыліўся. На чацвёрты дзень, а дакладней, ноччу, а другой гадзіне, той жа п'яны голас прахрыпеў: "А мне казалі, што ты разумны мент... Такі ляпсус недаравальны... Што маўчыш?"
Што мог адказаць Бусел таму невядомаму, які хутчэй за ўсё з ягонай дапамогай зводзіў з кімсьці нейкія свае рахункі.
"Маўчыш, Бусел? Дый што сказаць? — здзекаваўся голас. — Каб не было патрэбы, каб мог сам забіць асінавы кол, з ментоўкай не звязваўся б. Але за месца пад сонцам трэба ваяваць, таму дапамагу сабе і табе яшчэ разок. Слухай уважліва і больш не памыляйся: на гарадскім кірмашы аціраецца Князь, Кузаўкоў — ягоная работа. Май на ўвазе, што ён на сэрца не хворы, умее пастаяць за сябе, пыл пусціць у вочы і
не расколецца, прыйдзецца павалэндацца. А каб ён быў больш згаворлівы, у газавай пліце знойдзеш усё, каб на пяток гадоў адправіць да гаспадара лес валіць".
На тым скончылася другая размова. Князя Бусел ведаў асабіста і, не дачакаўшыся раніцы, выклікаў з аддзела машыну і сярод ночы з'явіўся на кватэру злачынца. Канечне, санкцыі пракурора на вобыск у яго не было, і Бусел усю адказнасць узяў на сябе. 3 газавай пліты, як і казаў па тэлефоне "добраахвотнік", выцягнулі цэлы арсенал зброі. Чатыры пісталеты, патроны, нават дзве супрацьтанкавыя гранаты. Князь, ён жа Павел Скакун, маўчаў. Шырачэзны ў плячах, крыху ссутулены, ён маўчаў і толькі, сціскаючы кулакі, зыркаў на Бусла халоднымі, скамянелымі вачыма, на шчацэ нервова тузаўся чырвоны шнар.
Бусел атрымаў вымову ад начальства за тое, што не паведаміў ноччу пра размову з "добраахвотнікам" і рызыкаваў жыццямі ўсёй аператыўнай групы, але да вымовы аднёсся абыякава, на адну болей ці меней, што за бяда? На зброі знайшлі адбіткі пальцаў Князя, і ён прызнаў сябе вінаватым у захоўванні зброі, ды і толькі. А вось адкуль гэты арсенал — так і заставалася таямніцай. Князь трымаўся свайго: "Купіў у невядомых каўказцаў, а дзе тыя ўзялі, не ведаю. У іх цяпер поўна гэткага дабра, кожны He­rnia мае, вось і шукайце, на тое вы і міліцыя..."
...Быў яшчэ і трэці званок "добраахвотніка". Ён патэлефанаваў выключна, каб павіншаваць з паспяхова праведзенай аперацыяй, і, як мінулыя разы, некалькі хвілін куражыўся, пасмейваўся з капітана, але Бусел цярпліва чакаў. Яго ўсё больш пачынала цікавіць прычына паводзін невядомага, а ў п'янага магло нешта зляцець з языка. "Добраахвотнік" папярэдзіў, каб сцераглі Князя, і, перш чым кінуць трубку, сур'ёзна зазначыў: "Ён пешка! Але ж за ягонай спінай сцішыліся тыя, па кім даўно плачуць турэмныя краты".
Некалькі дзён напружанай працы поспеху ў раскрыцці забойства не прынеслі. Скакун, даведаўшыся, што яго вінавацяць у забойстве Кузаўкова, патрабаваў доказы. Ён меў амаль неабвяргальнае алібі: у тую ноч п'яны спаў на вакзале. Яго і сапраўды затрымаў нарад міліцыі, але ж тое здарылася a
чацвёртай гадзіне, а дзе быў з дзвюх да трох? Якраз у гэты час забілі Кузаўкова. Князь стаяў на сваім: "Быў п'яны і нічога не памятаю".
3 гэтага часу "добраахвотнік" знік і нічым аб сабе не нагадваў аж да сённяшняй раніцы. У шэсць гадзін зазваніў тэдефон, і Бусел адразу пазнаў прастуджаны і, як здалося, перапалоханы голас. На гэты раз чалавек гаварыў цвяроза, не кпіў, не павучаў, а адразу настойліва прапанаваў сустрэцца і прызначыў месца: у старым парку, што ля вучылішча металістаў. Ён папярэдзіў, каб быў адзін і нікому пра дамоўленасць не гаварыў. Апошняе насцярожыла, але "добраахвотнік", быццам прачытаўшы Андрэевы думкі, шэптам дадаў: "Мяне шукаюць, хтосьці здаў... Я цябе ведаю, а мяне пазнаеш па белым плашчы і чорным капелюшы, які буду трымаць у левай руцэ. Спытаеш, як прайсці да вучылішча..."