Вяртанне з апраметнай  Віктар Праўдзін

Вяртанне з апраметнай

Віктар Праўдзін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 397с.
Мінск 2011
105.34 МБ
Петэрс Зондакс і Андрэй Бусел калісьці разам вучыліся ўакадэміі міліцыі ў Мінску. Цяпер Зондакс быў камісарам паліцыі, узначальваў адзін са шматлікіх рыжскіх камісарыятаў. Менавіта гэтая акалічнасць у першую чаргу і падштурхнула Бусла прыехаць сюды — Зондакс больш, чым хто, можа дапамагчы.
Нечаканы парыў золкага, халаднаватага ветру моцна штурхануў незачыненую фортку так, што забразгатала шкло, і самаўладна ўварваўся ў пакой, падхапіў блакітную цюлевую занавеску, што прыкрывала акно, і імгненна ператварыў яе ў ветразь, сыпануў на твары сяброў калючай вільгаццю. Петэрс таропка зачыніў фортку, занавеска павольна, быцца.м незадаволеная тым, што ў яе забралі крылы, вярнулася на сваё месца, і толькі люстра, якую зачапіў Петэрс, яшчэ нейкі час дзынкала растрывожанымі крыштальнымі ледзяшамі.
Сябры заседзеліся дапазна. Спярша абмяркоўвалі падзеі, што адбыліся з Буслам, разважалі, што рабіць далей, потым гаварылі пра жыццё, узгадвалі гады вучобы, сяброў і знаёмых. Леглі спаць далёка за поўнач.
Раніцай Бусла. які спаў на канапе ў зале, пабудзіў тэлефонны званок. Бусел, прачнуўшыся, чакаў, калі да тэлефона ладыдзе Петэрс. Парывіста-патрабавальны званок раптам сціх, але праз некалькі хвілін зноў ажно зайшоўся нудлівым пералівам. Так і не дачакаўшыся гаспадара, Бусел басанож пратэпаў у калідор, зняў слухаўку.
— Ну, ты і любіш надавіць на масу! — адразу пазнаў голас Зондакса.
— He чуў, як ты пайшоў, — здзівіўся капітан. — Чаму не пабудзіў?
— Ты так салодка спаў пасля "ляснога санаторыя", — засмяяўся Петэрс і жвава, па-начальніцку дадаў: — Хвілін праз дваццаць выходзь на вуліцу, зоймемся тваімі, а дакладней, цяпер нашымі справамі... У халадзільніку знойдзеш бутэрброды, чай на пліце.
— А кватэра?
— Ключы на кухонным стале.
Слухаўка рэзка запікала, і Бусел, кладучы яе на месца, незадаволена прабурчаў:
— Распанеў, не можа падняцца на сёмы паверх, я ўсё ж госць...
Хутка Бусел зразумеў, чаму Зондаксу не хацелася заходзіць па яго ў кватэру. Разгадка была ў ліфце, які не працаваў. Непадалёк ад пад'езда капітан убачыў Петэрса, які ўвішна праціраў шкло ў "Жыгулях" жоўтага колеру. Убачыўшы Бусла, Зондакс радасна махнуў рукой і, счакаўшы, пакуль сябра падыдзе, задаволена ўскрыкнуў:
— Буду тваім асабістым шафёрам, згода?
— За якую плату? — падтрымаў жарт Бусел.
— Пагодзімся, — падміргнуў Петэрс, — толькі май на ўвазе, што я цяпер не толькі шафёр, але і целаахоўнік.
— Грошы ёсць, мой вайсковы сябрук не паскупіўся, паўгода можна не працаваць, так што будзем траціць Марозавы грошы.
Па небе несліся чорныя дажджавыя хмары, няласкавы вецер шкамутаў каржакаватыя, галінастыя Kam-
таны, ірваў з іх зжаўцелую лістоту. Хуткацечны, пахмурны восеньскі дзень раскатурхаўся, прачнуўся.
— Надвор'е не песціць, — завёўшы рухавік, зябка перасмыкнуў плячыма Петэрс, — хутка лістапад, а там і матухна-зіма.
— Перазімуем., — шматзначна ўздыхнуў Бусел і запытальна паглядзеў на Зондакса. — Якія планы?
— Будзем ствараць легенду. — Петэрс уключыў перадачу і паціху пачаў вырульваць на дарогу. — Ты павінен мець рыжскую прапіску, работу і стаяць на вайсковым уліку.
— Мо занадта перастрахоўваемся? Мяне ўсё ж лічаць нябожчыкам.
— Менавіта таму і трэба ўсё прадугледзець. Ты зачапіў не простых зладзеяў і наркаманаў, за плячыма людзей, з якімі табе давялося сутыкнуцца, — арганізацыя з наладжанымі сувязямі, з добра пастаўленай аховай, асабістым унутрыарганізацыйным "НКУС". Жартачкі строіць яны не будуць і пісаць скаргі на імя пракурора таксама. Разбяруцца самі, a як гэта робяць, ты ўжо адчуў на сваёй шкуры. Так што перасцярога не пашкодзіць, з надзейным тылам будзе менш турбот. Раптам, убачыўшы цябе, хто і ўзгадае нябожчыка Бусла, засумняваецца?
— Здаюся, пераканаў, — жартаўліва ўскінуў рукі ўгору Бусел.
3
Апошнім часам Ядзю Купрэйчык па начах мучылі кашмары. Сон заўсёды пачынаўся добра, але ў нейкі момант яе волю, цела паралізоўваў страх. Яна кожны раз заўчасна адчувала яго прыбліжэнне, ён нейкі час быў побач, цікаваў за сваёй ахвярай, выбіраў момант, каб знянацку накінуцца, запаланіць адразу і думкі, і цела. Пачатак заўсёды адзін: Ядзя спіць і бачыць сябе сярод кветак у полі, маладой і прыгожай, у лёгкай чырвонай сукенцы. Вецер ласкава перабірае прыгожыя чорныя валасы, здаецца, запрашае танцаваць. На сэрцы робіцца лёгка і радасна, сапраўды, хочацца бегчы, кружыцца ў вальсе, хочацца ўзмахнуць рукамі, як крыламі, і паляцець. I Ядзя бяжыць, вольная, вясёлая, і ў нейкі момант адчувае,
як гэтая вольнасць шчасцем распірае грудзі, і ўжо сапраўды рукі ператварыліся ў крылы, яна, не задумваючыся, узмахвае імі раз, другі, трэці і больш не адчувае пад нагамі зямлі. Моцны парыў ветру падхоплівае і нясе ўвышыню, у сіні блакіт бясконцага неба, залітага залатымі сонечнымі промнямі. Ёй добра і ўцешна, мабыць, занадта добра, каб думаць пра нешта іншае, толькі радасць жыцця, вечнасці перапаўняе душу і сэрца. Яна птушкай планіруе над лесам, возерам, бачыць, як удалечыні хаваюцца ў аблоках строгія манументы гор, снежныя вяршыні вабяць, прыцягваюць, і няма ўва ўсім свеце сілы, здольнай перасіліць гэтае шалёнае прыцягненне. A Ядзя і не супраціўляецца, яна павольна плануе на самую высокую гару, і калі складае рукі-крылы, каб прызямліцца, стаць там, дзе яшчэ не ступала нага чалавека, гара раптам знікае, быццам і не было... На праклятым месцы чарнее, курыцца злавесным дымам глыбокая бездань. Вецер імгненна робіцца лютым і халодным, пранізвае да касцей, круціць і зацягвае ў чорную халодную пашчу бездані. Ядзя не хоча туды, яна прыгадвае, што можа лётаць, узмахвае рукамі-крыламі і з жахам бачыць, што лёгкіх крылаў больш няма... Пякельны боль працінае цела, Ядзя істэрычна крычыць у сваёй бездапаможнасці, кліча на дапамогу... Але вакол ніводнай жывой душы, толькі чорнае вока бездані глуха і зласліва рагоча ў адказ, і адразу невядомая сіла крышыць, ламае чалавечае супраціўленне. Ядзя не ўпарціцца, бо няма сілы, разумее, што гэта канец, безвыходнасць паралізуе. Яна рыхтуецца да найгоршага, пакорліва складае на грудзях рукі, заплюшчвае вочы і... прачынаецца ад асабістага крыку...
Ядзя падхапілася, села ў ложку і некалькі хвілін адлучаным, бессэнсоўным позіркам аглядае пакой, быццам упершыню бачыць яго. Пачуццё рэальнасці вяртаецца павольна, у вачах мільгае радасны агеньчык — жывая! Ядзя далонню змахвае пот з ілба, па звычцы, не гледзячы, працягнула рукуда століка, на якім звечара заўсёды пакідала шклянку апельсінавага соку, зрабіла некалькі глыткоў і зноў адкінулася на падушку, заплюшчыла вочы.
Праз пэўны час сэрца супакоілася, хваляванне і страх, якія мучылі ў сне, пачалі саступаць месца
спрактыкаванай штодзённай разважлівасці. Зноў папіла соку, удумках падзякавала Богу, што ўсё гэта адбылося з ёй у сне, і з сумам падумала: "Гэтыя жахі давядуць да вар'яцтва. Трэба ўсё ж ісці да дактароў. Толькі ці дапамогуць яны? Вось каб плюнуць на ўсё ды паехаць туды, дзе цябе ніхто не ведае, забыцца на турботы, выкінуць з галавы гэтых князёў, кузаўковых ды буслоў... Аніякага жыцця не стала, родную дачку начнымі крыкамі перапужала так, што прыйшлося адвезці ў вёску да бацькоў. Але ж чаму не звоніць будзільнік?"
Успамін пра работу ветрам здзьмуў Ядзю з ложка. Яна мітусліва адчыніла шафу і на хвіліну разгубілася, не ведаючы, як сёння апрануцца. Жанчына выцягнула некалькі сукенак, выбіраючы, учэпістым позіркам агледзела іх, кінула на ложак і ў гэтую хвіліну раптам узгадала, што сёння нядзеля, выхадны. Нервовай паспешлівасці і ранішняй напругі як і не было, жанчына млява, лянотна пацягнулася, амаль шчасліва ўсміхнулася і павесіла сукенкі на месца. Ад адной толькі думкі, што не трэба нікуды ісці і цэлы дзень можна займацца хатнімі справамі, настрой адразу палепшыўся. Нават кашмарны сон здаўся не такім жудасным, ён сцішыўся дзесьці глыбока ўсярэдзіне, каля самага сэрца, і непрыемным, шчымлівым халадком нагадваў аб сабе, чакаў свайго часу.
Ядзя накінула на плечы ружовы халат, падышла да трумо, паспешліва агледзела сябе ў люстэрку. Яна з непрыхаваным задавальненнем і нават радасцю адзначыла, што і без макіяжу выглядае значна маладзей сваіх трыццаці шасці гадоў. Вытанчана-прыгожы, без адзінай зморшчынкі твар з невялікі.м, крыху кірпатым носам рабіў яе вабнай і непасрэднай. Чорныя, як крыло грака, валасы, нечакана вялікія, блакітныя з зеленаватым адценнем вочы і асабліва па* дзіцячы капрызныя, пульхныя вусны надавалі ёй крыху наіўны, безабаронна-разгублены выгляд. Праўда, на шыі ўжо з'явіліся здрадніцкія зморшчыны, не дапамагаюць ні масаж, ні крэмы, але ж выйсце знайшла, пачала насіць сукенкі з высакаватым каўняром ці чапляць на шыю дарагія каралі. Ядзя ўсміхнулася, правяла далонню па шыі, твары. высокіх грудзях, паставіла рукі ў бокі і какетліва крутнулася ўправа,
улева. Задаволеная аглядам, уключыла японскі магнітафон. што месціўся тут жа, сярод усялякіх памераў касметычак, і ў добрым, прыўзнятым настроі пайшла на кухню гатаваць сняданак.
Калі на пліце закіпеў чайнік, а на стале сквірчэла яечня, у дзверы пазванілі. Ядзя страпянулася, выключыла пліту і з нядобрым прадчуваннем, на дыбачках, асцярожна перастаўляючы ногі, накіравалася ў цёмны калідор і, не запальваючы святла, прытулілася да вочка, якое свяцілася ў дзвярах жаўтаватай кропкай. На лесвічнай пляцоўцы стаяў Калеснік.
"Вось і сон у руку", — непрыязна падумала жанчына і сцішана, ледзь дыхаючы, крутнулася назад, на кухню. У яе не было аніякага жадання сустракацца з гэтым чалавекам, але Калеснік настойліва загрукаў у дзверы.
— Ядзя, адчыні! — пачуўся раздражнёны голас. — Я ведаю, ты дома!
Таіцца і хавацца надалей не мела сэнсу.
— Хто там? — санліва азвалася яна, шчоўкнула выключальнікам і наблізілася да дзвярэй.
— Адчыні, гэта я.
Ядзя адамкнула замок, скінула з дзвярэй ланцужок і саступіла месца на ўваходзе:
— А я так успалася, што ледзь пачула.
— He гані туфту! — Калеснік рэзка адштурхнуў жанчыну, крутнуўся ў спальню, на кухню. зазірнуў у ванную.
Ядзя не пайшла за ім, ведала, каго можа шукаць былы каханак.
— Ты адна? — нарэшце вынырнуў у калідор Калеснік і з недаверам паглядзеў на гаспадыню.
— Я не павінна адчытвацца! — гнеўна зірнула Ядзя на няпрошанага госця і з абыякавым і пагардлівым выглядам прайшла на кухню.