• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяртанне з апраметнай  Віктар Праўдзін

    Вяртанне з апраметнай

    Віктар Праўдзін

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 397с.
    Мінск 2011
    105.34 МБ
    Неяк угаварыла Шаўцова схадзіць у рэстаран, у той самы, дзе святкавалі Новы год. У глыбіні душы Ядзя спадзявалася на "выпадковую" сустрэчу з Калеснікам, няхай бы паглядзеў, прыраўнаваў. Але сустрэчы не адбылося, а вось Шаўцоў каторы раз трапіў у непрыемнае становішча. I заказ быў недарагі, але ў яго не хапіла грошай, каб разлічыцца. Ядзя пагардліва зірнула на свайго прыніжанага кавалера, выцягнула з сумачкі некалькі паперак, падала афіцыянтцы і шпарка, не азіраючыся, пайшла на выхад.
    Шаўцоў прапаў на тры дні, і Ядзя нават занепакоілася: "Ці не здарылася што кепскае?" Ён аб'явіўся ў суботу надвячоркам, стомлены, схуднелы, але з усмешкай да самых вушэй, вочы прамяніліся гонарам. Ён нясмела пастукаў у дзверы і, убачыўшы Ядзю, адным духам выпаліў:
    — Я запрашаю цябе ў рэстаран...
    Ядзя была не ў гуморы, і Шаўцоў трапіў ёй пад гарачую руку:
    — А ты ведаеш, колькі каштуе мой любімы каньяк?
    — Я разлічваў на шампанскае, — наіўна прашапталі вусны Шаўцова, — можа, абыдземся...
    Ён не паспеў дагаварыць. Ядзя дзікай коткай кінулася да хлопца, яе трэсла ад злосці:
    А я не жадаю абыходзіцца, ні ў чым не хачу сабе адмаўляць! Ты можаш гэта зразумець?!
    Шаўцоў разгубіўся. Ён цяжка ўздыхнуў, панура крутнуўся і, быццам пабіты сабака, пайшоў прэч.
    — Раней ты такой не была, — гэтыя словы даляцелі да Ядзіных вушэй ужо з гаманлівага інтэрнацкага калідора.
    — Усе мы калісьці кімсьці былі, — адчайна ўскрыкнула Ядзя і, абхапіўшы галаву рукамі, зайшлася ў роспачным плачы. Так жыць яна не магла. Душны інтэрнацкі пакой выклікаў гідлівасць і пагарду, ужо смешнымі, нават ідыёцкімі здаліся паводзіны ў звадзе з Калеснікам.
    "У Сержа і сапраўды магла быць важная сустрэча, — апраўдваючы каханка, думала Ядзя. Неаднойчы чутыя тэлефонныя размовы тычыліся грашовых спраў і цяпер зусім па-іншаму тлумачылі паводзіны Калесніка. — Ён не бегаў, як Шаўцоў, па таварных станцыях, не разгружаў вагоны, але ж за нешта трэба было шыкаваць. Значыць, і сапраўды, Серж зарабляў грошы і, канечне, у кватэры сустракаўся з дзелавымі людзьмі. Ён аберагаў мяне ад лішняга клопату, а я, дурніца, звычайную сітуацыю ператварыла ў жудасны сон... Усё, хопіць, к чорту гонар, к чорту Шаўцова, я хачу быць з Сержам і толькі з ім!"
    Праз гадзіну Ядзя паспешліва ўвайшла ў пад'езд. Яна хвалявалася, нават памылкова заехала ў ліфце паверхам вышэй кватэры Калесніка. Прыдзірліва агледзеўшы сябе ў маленькім люстэрку, Ядзя падмалявала вусны, прыпудрыла шчокі, нос і, крыху супакоіўшыся, пачала спускацца па лесвіцы ўніз і раптам каля Калеснікавых дзвярэй убачыла высокую русявую дзяўчыну гадоў дваццаці пяці, апранутую ў строгі, зеленаватага колеру касцюм. Дзяўчына, відавочна, спяшалася. Раз-пораз паглядаючы на гадзіннік, яна бесперапынку званіла ў дзверы. Ядзя адчула сябе нядобра, на адразу ацяжэлых ватных нагах паднялася вышэй, каб яе не было бачна, і стомлена села на прыступку. Ад думкі, што там, ля дзвярэй, новая Сержава каханка, зрабілася млосна, га-
    рачая хваля рэўнасці ўскалыхнула пачуцці, болем апякла душу.
    Нарэшце дзверы рыпнулі, і да слыху даляцеў да болю знаёмы голас.
    — Іра? — здзівіўся Калеснік. — Што здарылася?
    — Прабачце, Сяргей Мікалаевіч, але я па разлік, — адным духам умольна выпаліла дзяўчына.
    "Яна назвала яго Сяргеем Мікалаевічам, — адразу адзначыла Ядзя, — значыць, яны не каханкі... Якое шчасце! Ён мой!.."
    — Мо зойдзеш у кватэру? — з трывогай у голасе прапанаваў Калеснік.
    — Мяне чакае таксі, — ужо больш спакойна прагаварыла дзяўчына, — і я выходжу замуж.
    — Ты парушаеш угавор, — сярдзіта прабурчаў Калеснік. — Хто цябе заменіць?
    — Сяргей Мікалаевіч, мой будучы муж — вайсковец, і мы ўсё вырашылі: сёння вечарам ляцім у Маскву, а заўтра — у Петрапаўлаўск-Камчацкі. Я спадзяюся на вашу сумленнасць: жаніх не павінен нічога ведаць.
    — Я не вораг ні табе, ні сабе, — усміхнуўся Калеснік. — Мы добра папрацавалі, толькі на ўсю долю не разлічвай.
    — Нам так патрэбны грошы, — умольна ўздыхнула дзяўчына.
    — Пошук замены будзе каштаваць дваццаць працэнтаў, — рэзка перапыніў яе Калеснік. — Зараз прынясу, што вінен.
    Калі Ірына пайшла, Ядзя яшчэ з паўгадзіны тулілася ля сцяны на лесвічнай пляцоўцы, разважала, спрабуючы зразумець, пра якую работу яны гаварылі, але так і не змагла ўцяміць, асэнсаваць пачутае. Больш марудзіць не магла, наважылася і з заміраннем сэрца націснула на кнопачку званка. Дзверы адчыніліся нечакана хутка. Убачыўшы Ядзю, Калеснік у першы момант разгубіўся. Было відавочна, што ён кагосьці чакаў, толькі не яе. Канфуз доўжыўся нейкую хвіліну, у наступны момант ён шчыра ўсміхнуўся, твар засвяціўся радасцю, Калеснік саступіў месца на ўваходзе, запрашаючы Ядзю ў кватэру. Ў дзяўчыны трывожна тахкала cappa, хацелася кінуцца ў абдымкі да каханага, але яна стрымала гэты парыў, не наважылася, нешта пераш-
    каджала першай пайсці на прымірэнне.
    — Вось ключы прынесла, — няўпэўнена працягнула яна ключы ад кватэры.
    Іх вочы сустрэліся. Калеснік, не зважаючы на працягнутую руку, на расчыненыя дзверы, таропка хістануўся да Ядзі, аберуч абхапіў і моцна прыціснуў да сябе.
    — Я думаў, ты ніколі не вернешся, — цалуючы Ядзю ў вусны, вочы, выдыхнуў ён, — я больш нікуды цябе не адпушчу.
    Напачатку яна вяла сябе стрымана, што ні кажы, а яна жанчына і вымушана выканаць ролю беспадстаўна пакрыўджанай. Але ж як утрымаешся, калі думкі, душа, цела даўно чакалі гэтага моманту, і дзяўчына прагна адказала на Калеснікавы пацалункі.
    Цэлы дзень яны прабылі ўдваіх. Серж, як ні дзіўна, нават не адказваў на тэлефонныя званкі. Хтосьці званіў у дзверы, нават грукаў, але Калеснік толькі мацней абдымаў каханку і шаптаў: "Сёння наш дзень, і мы нікога больш не хочам бачыць і чуць..." I ўсё ж Ядзя адчувала, што Сержа нешта турбуе, яна заўважала на сабе ягоныя прыдзірлівыя позіркі.
    — Я хачу з табой пагаварыць, — наважыўся Калеснік пасля некалькіх чарак каньяку.
    — Пра Іру? — не сцярпела, здзекліва спытала Ядзя.
    . Ты яе ведаеш? — нечакана здзівіўся Серж і весела зарагатаў. — Калі так, то гэта ўсё мяняе... Баба з воза — кабыле лягчэй.
    — Я выпадкова пачула вашу сённяшнюю размову, толькі не зразумела, пра што гаварылі, — Ядзя ўстрывожана паглядзела на Калесніка. — Ясна толькі, што ў нябе дзелавая сустрэча, і, пэўна, ты захочаш, каб я начавала ў інтэрнаце. Так?
    — Наадварот, я хачу, каб ты засталася, — Калеснік каўтануў поўную чарку каньяку і сур'ёзна дадаў: — Мы з Ірынай рабілі важную справу, цяпер яе няма, і я хачу, каб ты замяніла яе.
    — У чым? — сцішылася Ядзя, яна адчула, як у душы варухнулася злосць на Ірыну, якая ўвесь гэты час была побач з Сержам.
    — Работа не зусім звычайная, але капейку зараблялі добрую, — п'янавата ўздыхнуў Калеснік. — Мы працавалі ўтраіх, я Ірына і Іван. Ірыну ты
    бачыла, Іван вучыцца на адным факультэцс са мной. Цяпер Ірына паехала, а без прыгожай жанчыны наш бізнес лопне.
    — Я згодна дапамагчы, толькі што трэба рабіць?
    — Дай слова, што наша размова застанецца паміж намі, — узяўшы Ядзю за рукі, сцішана прагаварыў Калеснік і ласкава пагладзіў далоні, пацалаваў.
    — Канечне, любы, — пагадзілася заінтрыгаваная Ядзя.
    Серж яшчэ выпіў каньяку, закусіў тонка парэзаным і густа пасыпаным цукрам лімонам.
    — Ты, пэўна, заўважала, што я жыву не па сродках?
    Ядзя згодна кіўнула і таксама надкусіла скрылёк лімона.
    — Бацькоўскіх грошай хапае на тыдзень, а дзе браць астатнія? — зноў спытаўся ў дзяўчыны Калеснік.
    Ядзя з цікаўнасцю глядзела на Сержа і моўчкі чакала тлумачэнняў.
    — Неяк я пажартаваў, — прыплюшчыўшы вочы, засяроджана працягваў Калеснік, — выпадкова сфатаграфаваў знаёмага студэнта і дзяўчыну, што была з ім. Яны не зачыніліся ў інтэрнацкім гтакоі і спалі ў абдымках. He ўцярпеў, зрабіў некалькі здымкаў і паказаў хлопцу. Пасля гэтагадоўга хадзіў з падбітым вокам. Жарт не ўдаўся, каханка аказалася замужняй, і сустракаліся яны тайна. Разумееш, пра што хачу сказаць? Сіняк прайшоў, а ідэя засталася, яна не давала спакою, стрэмкай упілася ў мазгі. Прыйшоў такі дзень, калі я наважыўся рэалізаваць свой план. Ірына з Іванам больш за ўсё падыходзілі, бо былі вінны мне грошы, і, канечне, пагадзіліся. Мая задача заключалася ў тым, каб знайсці кліента і пазнаёміць увечары з Ірынай.
    — Ты прымушаў яе?.. — Ядзя адхіснулася ад Калесніка. — Ты займаешся сутэнёрствам?
    — Май цярпенне выслухаць, — абурыўся Серж. — Я прыдумаў іншы і больш надзейны спосаб, як прымусіць чалавека, заўваж — самому, аддаць нам грошы. Знаёміліся мы звычайна ў рэстаране, потым Ірына вяла кліента на кватэру, пілі шампанскае. Які мужчына адмовіцца ад глытка шыпучага напітку перад тым, як легчы ў пасцель з прыгожай дзяўчы-
    най? Ірына ўпотайкі падсыпала ў шклянку снатворнае, і праз дзесяць—дваццаць хвілін кліент засынаў. Я і Іван чакалі сігналу, даволі толькі міргнуць святлом, і мы тут як тут. Спячага кліента распраналі, укладвалі ў ложак. Голая Ірына побач з ім. Фатаграфавалі, а раніцай Іван выконваў ролю раз'ятранага мужа, які нечакана вяртаўся з камандзіроўкі ці яшчэ адкуль-небудзь. Я — сябра сям’і, і таксама з'яўляюся раніцай. Кліенту нічога не застаецца, як прасіць мяне выручыць, і, канечне ж, я ўладкоўваю справу так, што Іван з Ірынай быццам бы вырашаюць скасаваць шлюб, але кліента ў судзе не ўспомняць, у яго ж таксама ёсць жонка і дзеці... Звычайна ў такіх сітуацыях мужчыны не таргуюцца, плацяць столькі, колькі скажам.
    — А колькі? — загарэлася Ядзя.
    — Значыць, ты згодна? — шчыра ўсміхнуўся Калеснік і, цалуючы каханку ў шчокі, вусны, лагодна дадаў: — Мы больш ніколі не будзем разлучацца.
    Ядзя сумелася, бо зразумела, што гэтым пытаннем выдала сябе: яна не павінна была адразу пагаджацца.
    — А раптам нас падловяць? — спалохана спыталася Ядзя. — Што за гэта будзе?
    — Выключана, — разкавата і па-дзелавому запярэчыў Калеснік. — Я старанна выбіраю кліента, на гэтую ролю абы-хто, першы з вуліцы не падыходзіць. 1 потым, мы пракручваем аперацыю не кожны дзень, а два, ад сілы тры разы ў месяц. Гэтага. хапае, жывём прыпяваючы. Ці табе больш даспадобы кампанія інфантыльнага Шаўцова? Падабаецца назіраць, як ён потнымі пальцамі лічыць драбязу?
    — Ты ведаеш, што я сустракалася з Віталікам? — пачырванела Ядзя.
    — Я пра цябе ведаю больш, чым ты пра сябе, — задаволена ўсміхнуўся Калеснік і працягнуў Ядзі шырокую далонь. — Ну што, па руках?