• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяртанне з апраметнай  Віктар Праўдзін

    Вяртанне з апраметнай

    Віктар Праўдзін

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 397с.
    Мінск 2011
    105.34 МБ
    — He можа такая пекная кабета спаць адна,— рагатнуў у спіну Калеснік і, не распранаючыся, пасунуўся ўслед. — От, і сняданак гатовы, а кажаш, што спала, — ён па-блазенску зірнуў на Ядзю і, не чакаючы запрашэння, па-гаспадарску ўсеўся за стол. — Частуй госця, сёння свята, хачу выпіць.
    — Кажы, што трэба! — склала на грудзях рукі Ядзя і з выклікам зірнула Калесніку ў вочы. — Ты ж не яечню есці прыйшоў?
    — Частуй каньяком, — робячы выгляд, што не заўважае Ядзінай злосці, скаліўся Калеснік. — Ці ты чакала каго іншага?
    — Так, не цябе...
    Ядзя не паспела дагаварыць, Калеснік рыўком ухапіў яе за валасы і балюча тузануў уніз. Жанчына не ўтрымалася на нагах, бразнулася на калені.
    — He зарывайся, ведай сваё месца, — у твар прасіпеў Калеснік і правёў вострым відэльцам па адной шчацэ, потым па другой. — Можа, крьішку папсаваць твой глянец? He мне — дык нікому...
    Ядзя заплюшчыла вочы, страх працяў цела, бо ведала, што ад гэтага чалавека можна чакаць усяго, ён слоў на вецер не кідае. Яна заплюшчыла вочы і, стрымліваючыся, ціха заплакала.
    — He скуголь! — злосна рыкнуў Калеснік і адштурхнуў Ядзю ад сябе. — Гарэлку давай!
    Ядзя таропка падхапілася на ногі, дастала з шафкі пачатую бутэльку каньяку, паслужліва, са згаслымі вачыма, наліла ў шклянку, падала Калесніку і нясмела прагаварыла:
    — Ты ж, мабыць, за рулём.
    — He бяда, — рагатнуў Калеснік і, каўтануўшы каньяк, працягнуў пустую шклянку гаспадыні. — Нох айн маль!
    Ядзя зноў наліла і паставіла бутэльку на стол.
    —• Ты снедай, а я прыбяруся.
    — Дзвярэй не зачыняй, — закусваючы, загадаў Калеснік, — я па справе, трэба пагаварыць.
    Ён увайшоў у спальню амаль услед за Ядзяй і адразу абняў за плечы, прытуліўся, балюча сціснуў грудзі.
    — He трэба, я не магу вось так... — усхліпнула жанчына, нясцерпны смутак агарнуў душу.
    — Затое я магу, — пажадліва зашаптаў Калеснік і бесцырымонна піхнуў Ядзю на ложак...
    Пасля яны доўга моўчкі ляжалі. Ядзя была прыніжана, адчувала' неўтаймавальную злосць на Калесніка, і ўсё ж у гэтую хвіліну яе турбавала прычына ягонага візіту.
    — Гэта ўсё ці чаго яшчэ захоча ваша міласць? — здзекліва спытала яна.
    Калеснік прыўзняўся і ўважліва зірнуў ёй у вочы. Ядзя ніколі не магла вытрымаць погляду гэтых чор-
    ных, пранізлівых вачэй. Яна патупілася, адкінула коўдру, хацела ўстаць, але Калеснік паклаў руку на плячо.
    — Сёння ў мяне сустрэча з вельмі патрэбным чалавекам, хачу, каб ты была са мной.
    — Сёння не магу, еду да бацькоў, дачка там...
    — А я кажу, што ты мне патрэбна! — зласліва прасіпеў Калеснік і балюча сціснуў яе плячо.
    — Серж, мне баліць, — умольна ўздыхнула Ядзя.
    — Вось бачыш, — Калеснік нахіліўся, пацалаваў у шчаку і памякчэлым голасам сумна дадаў: — Ты нагадала імя, якім калісыіі мяне ахрысціла, значыць, памятаеш і ўсё наша! — Ён рэзка падхапіўся, апрануўся і зашпацыраваў па пакоі. — Мне патрэбна не толькі прыгожая жанчына, але і надзейная памочніца.
    Ядзя вельмі добра ведала гэтага чалавека і разумела, што калі ён нешта задумаў, ніякія адгаворкі не дапамогуць. Толькі яна не дзяўчынка, за "дзякуй" нічога рабіць не будзе, няхай раскашэльваецца... Ядзя выцягнула цыгарку, прыпаліла.
    — Што маўчыш? — спыніўся Калеснік. — I кінь курыць, трываць не магу цыгарэтнага дыму.
    — Затое я магу, — здзекліва ўсміхнулася Ядзя. Цяпер быў той момант, калі яна магла хоць нечым адпомсціць. — Я думаю не толькі пра работу, але і колькі яна будзе табе каштаваць.
    Ядзя чакала, што Калеснік абурыцца, пачуўшы пра грошы, але выйшла наадварот, ён задаволена пацёр рукі, вочы засвяціліся хцівымі агеньчыкамі.
    — За што я цябе люблю, дык за практычнасць, — шчыра засмяяўся Калеснік. — Работа так сабе, дробязь, аднаго казла трэба прыручыць, а плата... — Ён імгненна замаўчаў і ўжо сур'ёзна, быццам да нечага прыцэньваючыся, дадаў: — Калі пашэнціць, будзем мець столькі, колькі і не снілася...
    — Значыць, ты — многа, я — мала. А што азначае — "прыручыць"?
    — Прыручыць — значыць пераспаць, — жорстка адказаў Калеснік.
    Гэтага Ядзя не чакала. Яна збялелымі вуснамі ледзь прашаптала:
    — Калі сам карыстаешся, то не думай, што можаш рабіць з мянс падсцілку!
    44
    
    — Успомні студэнцкія гады, — не зважаючы на палюбоўніцу, гаварыў далей Калеснік. — Чым займалася, як зарабляла на жыццё? .
    — Гэта ты на мне зарабляў, — бездапаможна апусцілася на пасцель Ядзя, цыгарэта выслізнула з пальцаў на падлогу, дзе быў дыван. — Ты ўва ўсім вінаваты...
    — Правільна! Я вінаваты! — злосна, трацячы над сабой кантроль, ускрыкнуў Калеснік. — Аказваецца, гэта я спёр грошы ў спячага, гэта мне хацелася купацца ў золаце, малочных рэках...
    — Хопіць! — Ядзя абхапіла галаву рукамі. — Хопіць!
    — He... Ты ўсё ж паслухай, бо сядзець давялося мне, а цяпер сітуацыя змянілася. Прыгадай міліцыянера, прыдурка-шафёра... Так што без істэрык, дарагуша, мне патрэбна надзейная жанчына, у іншым выпадку "казлу" хапіла б і прастытуткі. Будзеш у долі, больш нічога сказаць і абяцаць не магу. — Калеснік расцёр падэшвай недакурак. — Спаліш калі-небудзь кватэру...
    Ядзя не адказала, яна моўчкі ўзнялася, пайшла на кухню, наліла ў шклянку каньяку, выпіла. Праз хвіліну следам прысунуўся Калеснік і, не гледзячы на палюбоўніцу, кінуў на стол канверт:
    — Тут адрас, ключ ад кватэры і аванс. Mae людзі адвязуць і прывязуць.
    — Даляры? — раптам праявіла цікаўнасць Ядзя. Каньяк хутка і мякка закружыў галаву, і прапанова Калесніка ўжо не здавалася брыдкай і абсурднай.
    — Яны.
    Калі за Калеснікам зачыніліся дзверы, Ядзя пералічыла грошы, пайшла ў залу, адчыніла секцыю, дастала бялізну і намацала патаемны замок у схованцы. Адамкнула, выцягнула важкую скарбонку, беражліва паклала грошы, потым склала ўсё, як было, і вярнулася ў спальню. Трэба было папярэдзіць бацькоў, што не прыедзе, як абяцала. Слухаўку тэлефона ўзяла маці, потым пагаварыла з дачкой.
    Пасля тэлефоннай размовы настрой яшчэ больш сапсаваўся. Прыгадала Шаўцова, былога мужа. "Мабыць, Калеснік стрымаў слова, — разважала Ядзя,
    — пэўна, пагаварыў з ім, бо Шаўцоў даўнавата не тэлефануе, не вінаваціць, не пагражае. Апошнім часам жыцця не даваў, п'яны прыліпала. Вунь Калеснік таксама не з курорта вярнуўся, а і цяпср варочае такімі грашыма, што ёй і сапраўды не сніліся, а гэты... Адным словам, слізняк, ні ўкрасці не змог, ні аўтарытэту ў турме набыць. Шкада дачку, яна любіць бацьку. Вось і цяпер адразу ж спыталася пра яго".
    У Ядзінай душы не было спакою. Калеснік растрывожыў, думкі міжвольна вярталі ў часы, якія не хацелася нават успамінаць. У вушах усё яшчэ гучалі словы: "...Чым ты займалася, як зарабляла грошы?.."
    Першае знаёмства з Калеснікам адбылося на Новы год. Ядзя вучылася на другім курсе народнагаспадарчага інстытута, і Віталік Шаўцоў, яе кавалер, студэнт чацвёртага курса гэтага ж інстытута, запрасіў у кампанію школьных сяброў. Святкавалі ў рэстаране, было ўтульна і весела. Шаўцоў знаёміў Ядзю з сябрамі, і калі чарга дайшла да высокага смуглявага хлопца з невялічкімі чорнымі вусікамі, цёмнымі, крыху нахабнымі вачыма, дзяўчына ў першы момант разгубілася, раптам адчула гарачую хвалю любасці да чалавека, якога бачыла ўпершыню. Нязведанае дагэтуль пачуцце млявай радасцю запаланіла душу і думкі. Шукаючы паратунку ад пранізлівых чорных вачэй, расчырванелая Ядзя патупіла позірк, мацней прытулілася да Шаўцова.
    — Сяргей Калеснік, — адрэкамендаваўся прыгажун і мякка паціснуў Ядзіну гарачую руку.
    — Ядзя, — не сваім голасам адказала дзяўчына і яшчэ больш запунсавелася.
    — А ты, Віталік, хітрун, — не зводзячы вачэй з дзяўчыны, усміхнуўся Калеснік. — Схаваў такую прыгажуню, мог бы і раней пазнаёміць...
    — He было выпадку, — чамусьці вінавацячыся, адказаў Шаўцоў, — ты ж толькі вярнуўся з войска.
    Ядзя зірнула на Шаўцова і не пазнала хлопца. Ён стаяў збялелы, надзьмуты, вялікія адтапыраныя вушы палалі чырванню. Шаўцоў спадылба разгублена глядзеў на Калесніка, вусны крывіліся штучнай усмешкай, здавалася, ён вось-вось заплача. Чырвоныя
    вушы і гэтая плаксівая ўсмешка быццам токам працялі дзяўчыну, яна рашуча вышмаргнула руку з цёплай, мяккай Калеснікавай далоні і ўсцешна, памацярынску пагладзіла Шаўцова па плячы:
    — Серж жартуе, сябрам у такой справе дарогу не пераходзяць. — I, спахапіўшыся, зірнула на Калесніка: — Прабачце, што назвала вас Сержам, неяк само зляцела з языка.
    — 3 гэтай хвіліны імя Серж мне больш падабаецца, — уздыхнуў Калеснік, і Ядзя раптам зразумела, што яны будуць разам.
    Вечар амаль удаўся. Ядзя яшчэ ніколі не адчувала сябе так добра. і ўцешна. Ад выпітага шампанскага злёгку кружылася галава, сябры Шаўцова здаваліся добрымі і ўслужлівымі, асабліва прыкметны ў кампаніі быў Калеснік. Ёй імпанавала шчырая весялосць, жарты, прастата ў адносінах. А як ён танцаваў! У вальсе кружыў лёгка і грацыёзна, танга вёў з нейкім асаблівым, уласцівым толькі яму шыкам. Ядзі было прыемна, упершыню ў жыцці хацелася, каб музыка доўжылася вечна, яна ў гэтыя хвіліны забывалася пра ўсё на свеце, нават пра Шаўцова, які, відавочна, яе раўнаваў і ўсё часцей і часцей браў чарку. Калеснік ні на крок не адыходзіў, не пакідаў ні на хвіліну, быццам ён, а не Шаўцоў быў яе кавалерам.
    Развязка адбылася напрыканцы вечара. П'яны Шаўцоў падышоў да Ядзі і валадарна загадаў:
    — He танцуй з ім!
    — Пойдзем з табой, — перапоўненая пачуццямі, прыпала да хлопцавай грудзіны Ядзя.
    — Я не ўмею, — хістаючыся, ускрыкнуў Шаўцоў і, зласнавата, абыякавы да таго, што на іх пачалі звяртаць увагу, ужо цішэй дадаў: — Ён правы, не трэба было вас знаёміць.
    — Мы ж толькі танчылі, — няўпэўнена прашаптала Ядзя, — паміж намі...
    Яна не дагаварыла, Калеснік быццам вырас за яе спінай і жартаўліва спытаў:
    — Атэла раўнуе? 1 хто ж той шчасліўчык?
    Шаўцоў злосна, з выклікам-зірнуў на Калесніка, пагардліва адвярнуўся і, глыбока засунуўшы рукі ў кішэні, хістаючыся, пашкандыбаў да выхаду.
    Ядзя памкнулася за ім, але Серж прытрымаў. Ён
    далікатна ўзяў яе руку вышэй локця і, гледзячы ў вочы, спытаў:
    — Ты ўпэўнена, што ён патрэбен табе?
    Ядзя спынілася, а праз некалькі хвілін п'яны Шаўцоў вярнуўся і, убачыўшы іх побач, нядобра зыркнуў і кпліва ўскрыкнуў:
    — Дай, нявеста, мой нумарок, паеду дадому.
    Ядзя зніякавела, залілася чырванню. Яна, здавалася, цэлую вечнасць корпалася ў сумачцы, шукаючы злашчасны нумарок. Ёй таксама хацелася пайсці з рэстарана, але чамусьці пабойвалася п'янага, раўнівага Шаўцова.