Вяртанне з апраметнай  Віктар Праўдзін

Вяртанне з апраметнай

Віктар Праўдзін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 397с.
Мінск 2011
105.34 МБ
— Школьны сябра хапіў лішку, і мой абавязак — завезці яго дадому, — прыйшоў надапамогу Калеснік і з выклікам падтрымаў ІЛаўцова, які ледзь трымаўся на нагах і ў любы момант мог паваліцца.
— He чапай! — раптам пачаў вырывацца Шаўцоў, але Калеснік толькі ўсміхнуўся. ён моцна тры.маў школьнага сябра.
— Я з вамі, — прыняла рашэнне Ядзя і з палёгкай уздыхнула.
Калеснік прывёў Шаўцова ў фае, усадзіў у крэсла і толькі на хвіліну пакінуў, каб дапамагчы Ядзі апрануцца, як пачулася бразгатанне бітага шкла, п'яныя крыкі, валтузня: Шаўцоў кінуў важкую попельніцу, што стаяла на століку, у вялізнае люстэрка і, мацюкаючыся, стаў пагражаць некаму нябачнаму кулаком.
Адразу прыбеглі швейцар і адміністратар. Яны схапілі Шаўцова, як небяспечнага злачынца, але перасцярога была лішняй, ён штосьці п'янае, абразлівае прамармытаў і захроп, адкінуўшы галаву на высокую спінку крэсла. Адміністратар, высокая бялявая жанчына са стомленым, прыгожым тварам, хацела выклікаць міліцыю, але Калеснік не дазволіў, ён заплаціў грошы і за люстэрка, і, як сказаў, за маральныя выдаткі. Калі выходзілі, адакладней, калі Калеснік амаль выносіў п’янага Шаўцова, Ядзя бачыла, як ён усунуў у кішэнь швейцару грошы і, пазмоўніцку падміргнуўшы, прагаварыў:
— I абы ціха...
Швейцар расплыўся ў ліслівай усмешцы:
— Канечне, ціха. Заходзьце, мы вам заўсёды рады...
Ядзя на ўсё жыццё запомніла гэтага яшчэ не старога, грубаватага чалавека. Праз некалькі месяцаў, калі яна наведвала рэстаран ужо "па справе", швейцар неяк ухапіў за руку на ўваходзе і, дыхнуўшы перагарам, сцішана прасіпеў, выскаліўшы жоўтыя зубы:
— Вось што, дзеўка, ты, бачу, тут капейку зарабляеш, а дзяліцца не хочаш... У мяне гонару і пыхі меней, магу і шапнуць, каму трэба...
Ядзя пагардліва зірнула на маленькі, выцягнуты тварык, падобны да пацуковай морды, і з сілай вырвала руку з ліпкай далоні. Яна зразумела, што дзяжурнай траячкі швейцару мала, і працягнула яшчэ некалькі.
— Грошы, канечне, вазьму, — з бояззю, што нехта ўбачыць, азірнуўся швейцар, — але я не пра тое...
— А пра што? — здзіўлена адхіснулася ад яго Ядзя.
— Прыглянулася ты мне, будзеш разлічвацца тым, чым з кліентамі.
Ядзя не ўтрымалася і з усёй сілы заляпіла нахабніку аплявуху, але швейцар толькі рассмяяўся:
— Натурай, дзеўка, разлічышся, натурай!
Прыйшлося пра ўсё расказаць Калесніку, і, калі праз некалькі дзён Ядзя прыйшла з Сержам у рэстаран, швейцара было не пазнаць, куды падзеліся блазнота і пажадлівыя крыўлянні. Ён, услужліва прагнуўшыся, адчыніў дзверы, твар свяціўся такой трывожнай радасцю, быццам ён выйграў у латарэю не меней як машыну, але яе могуць аддаць камусьці іншаму.
— Сяргей Мікалаевіч, нашае вам шанаванне, — прашапялявіў швейцар, і бяззубы рот скрывіла нешта падобнае на ўсмешку. — Рады вас бачыць з нявестай.
— А без зубоў табе нават лепей, — сур'ёзна зазначыў Калеснік, паблажліва ляпнуў швейцара па плячы і шматзначна паглядзеў на Ядзю.
Усё гэта было потым, праз некалькі месяцаў, а ў тую навагоднюю ноч, у іх першую сустрэчу Ядзя не знайшла ў сабе цвёрдасці і, калі Калеснік пасля таго, як адвезлі Шаўцова дахаты, прапанаваў зазірнуць да яго "на кубачак кавы", пагадзілася.
У Ядзі пачалося новае, нязведанае жыццё. Некалькі тыдняў праляцелі, як адзін дзень. Яна на-
4.	Зак. 3057
49
ват, здаўшы сесію, не паехала на канікулы да бацькоў, засталася ў Мінску. Гэтымі днямі яна адчувала сябе на сёмым небе, цяпер і гадзіны не магла пражыць без свайго Сержа. Калеснік, вярнуўшыся з войска, узнавіў вучобу на юрыдычным факультэце універсітэта, і адразу ў Ядзі з'явіліся новыя сябры і знаёмыя. Яны часцяком, а дакладней, амаль кожны вечар, бавілі час у рэстаранах, у нейкіх напаўлегальных начных клубах. Іншым разам Ядзя здзіўлялася: адкуль у студэнта грошы, каб так шыкаваць? Неяк нават наважылася запытацца ў Сержа, але штосьці стрымала, у душы з'явілася незразумелая боязь пакрыўдзіць каханка. Ядзя паспрабавала выкінуць з галавы розныя сумненні, і праз пэўны час гэта ўдалося, яна поўнасцю даверылася Калесніку. Грошы і сапраўды перасталі яе турбаваць, усё ўспрымалася як належнае. ■
Калеснік, відавочна, быў закаханы, але, у адрозненне ад Ядзі, розуму не траціў, паводзіў сябе разважліва і памяркоўна. Увесь хатні клопат ляжаў на ягоных плячах, да каханкі ставіўся ласкава, стараўся ўва ўсім дагадзіць, улагодзіць, але ў многім быў цвёрды, нават жорсткі, праяўляў характар. Ядзя да сустрэчы з ім часцяком прагульвала заняткі ў інстытуце, асабліва першую пару, а Калеснік не дазваляў, нават калі вярталіся дадому апоўначы, да вучобы ставіўся не па-студэнцку сур'ёзна. Гэта спярша трывожыла, Ядзя нават шукала нейкія тлумачэнні, але адразу супакойвалася, пачуўшы: "Маці маіх дзяцей будзе і прыгожая, і разумная..."
Потым Калеснік настаяў, каб Ядзя з інтэрната пераехала да яго, у трохпакаёвую бацькоўскую кватэру. Сержавы бацькі працавалі за мяжой, іх камандзіроўка заканчвалася праз тры гады, а іншай радні ў Калесніка не было. Ядзя хутка ачомалася, ужылася ў новую для сябе ролю ~ незамужняй жонкі, і, як ні дзіўна, гэта ёй спадабалася. Яна хацела быць вольнай ад людскіх забабонаў і абгавораў, ёй прыносіла неймавернае задавальненне самой, без аглядкі на кагосьці, прымаць рашэнні і быць незалежнай. Ядзя даўно ўпотайкі марыла аб бесклапотным жыцці, якое стварыў для яе Калеснік.
На пачатку вясны Ядзя адчула сябе ніякавата. Усё пачалося са студэнцкай сталоўкі, дзе падчас абеду
ўпершыню закружылася галава і яе званітавала. Спярша падумала, што гэта ад непрапечаных катлет, але на другі дзень такое паўтарылася, цяпер у таксі, калі ехалі з Калеснікам да ягонага сябра на дзень нараджэння. На вечарыне Калеснік з адчаем і трывогай назіраў за каханкай, якая з'ядала ў неймавернай колькасці селядцы разам з салёнымі гуркамі і запівала ўсё салодкім морсам. А потым яе зноў званітавала...
Дыягназ доктара ашаламіў. Ядзі ніколі і ў галаву не прыходзіла, што ад таго, чым яны займаюцца з Калеснікам, могуць быць дзеці... Адразу прыгадала гаротную маці, якая нарадзіла акрамя яе яшчэ двух сыноў і дачку, і сэрца зайшлося жалем да сябе. "Няўжо і мне наканаваны гэткі ж лёс? — трывожна і роспачна тахкала ў грудзях. — Няўжо загублю маладосць у пялёнках ды штохвіліннай калатнечы?.. Калі ж жыць для сябе? Я маладая, я не хачу дзяцей!.."
Ядзя сама прыняла рашэнне і праз тыдзень вярнулася з бальніцы схуднелая. з бледным тварам, з сінімі кругамі пад вачыма. Яна хутка папраўлялася, але ўвесь час здавалася, што нечага не хапае, у душы не было ранейшага спакою і бесклапотнасці, нешта з ёй сталася за праведзены ў бальніцы тыдзень, яна сама сабе здавалася пасталелай, нават пастарэлай. Калеснік быў як ніколі ўважлівы і ласкавы, толькі Ядзя адразу заўважыла, адчула сэрцам, што нешта ў ім перамянілася.
Праз тыдзень здагадка пацвердзілася. Была нядзеля, ласкавае майскае сонейка пяшчотна дакранулася цяплом да Ядзінага твару, напоўніла спальню святлом, а Ядзю — прадчуваннем нечага добрага. Упершыню пасля бальніцы ёй было хораша і бестурботна, знікла злосць на Калесніка, якога яна вінаваціла ўва ўсім, вярталася страчанае, як здавалася, назаўсёды каханне. Яна прачнулася раней і доўга ўглядалася ў спячага Сержа. Каханак нечаму ўсміхаўся ў сне, і гэтая дзіцячая ўсмешка кранула, міжвольны парыў любасці перапоўніў душу. Ядзя адкінула з ілба хлопца пасму валасоў і ласкава дакранулася вуснамі да няголенай шчакі. Серж расплюшчыў вочы, летуценна паглядзеў на яе, прыцягнуў да сябе і моцна пацалаваў. Трапяткая дрыготка працяла жанчыну, сэрца затахкала, Ядзя падалася
насустрач, прыціснулася да Сержа, і з вачэй паліліся слёзы радасці. Ён цалаваў яе і шаптаў прыемнае і ласкавае. У нейкі момант завіруха пачуццяў падхапіла Ядзю і панесла ў казачны свет кахання. Ёй здавалася, што можна нават памерці ад перапаўняючага душу пачуцця, і зусім не было страшна. Нейкі час слоў каханага не ўспрымала, нават не разумела, але раптам, быццам здалёк, дайшоў сэнс Калеснікавага шэпту: "...Сёння пераначуй у інтэрнаце". Ёй здалося, што на яе перакулілі вядро з кіпенем.
— Што ты сказаў? — вырвалася з абдымкаў Ядзя.
Калеснік, відавочна, даўно быў падрыхтаваны да размовы. Ён як мага спакайней перакуліўся на спіну, нацягнуў на сябе прасціну і ўпершыню ўладарна прагаварыў, быццам загадаў:
— Я сказаў, што ў мяне сёння дзелавая сустрэча, ты павінна пераначаваць у інтэрнаце.
Ядзю быццам ветрам змяло з ложка, яна куляй выскачыла са спальні і зачынілася ў ваннай. На душы было прыкра і тлумна, стала брыдка за самую сябе. Даўкі салёны камяк падкаціў у самае горла, але Ядзя стрымалася, не заплакала. Яна чакала, што Калеснік вось-вось пастукае ў дзверы, пачне вінаваціцца, а ёй не хацелася, каб ён бачыў яе слёзы. Але прайшло даволі часу, а Серж да дзвярэй не падышоў, быццам і не было яго ў кватэры.
— Раз так, — гнеўна прашаптала Ядзя, — то я пайду назаўсёды... Думае, на ім свет сышоўся. Пляваць я хацела, знайду лепшага, вунь Шаўцоў праходу не дае. Гэты на руках будзе насіць... — Яна пачала рашуча скідаць у цэлафанавы пакет свае прычындалы. — Ніколі сюды не вярнуся, будзе маліць, на каленях поўзаць... Такія, як я, на дарозе не валяюцца...
Калеснік нават не ўстаў з ложка, не выйшаў правесці. Ён чытаў нейкую кніжку ці рабіў выгляд, што чытае, і здавалася, каханка яго зусім не цікавіла.
Гэта больш за ўсё кранула Ядзіна самалюбства, з'явілася непераадольнае жаданне абразіць, прынізіць Калесніка, але яна не магла вымавіць ніводнага слова, і толькі пасля таго, як моцна бразнула дзвярыма, ужо ў пад'ездзе, з вачэй двума струменьчыкамі пацяклі гарачыя слёзы.
Некалькі дзён Ядзя трымалася, як заўсёды, весе-
ла шчабятала з сяброўкамі, пускала вострыя слоўцы на хлопцаў. Асабліва даставалася Шаўйову, які зноў пачаў хадзіць за ёй па пятах. Нейкі час яна з гонарам узгадвала, як не заплакала пры Калесніку, як бразнула дзвярыма, быццам спаліла ўсё тое, што звязвала з ім. Гэтыя дні помста кіравала Ядзяй, яна нават прымала заляцанні Шаўцова, некалькі разоў схадзіла з ім у кіно. на выставу жывапісу. Але цяпер яна не магла не параўноўваць, што б Шаўцоў ні рабіў, LUTO б ні гаварыў, перад вачыма міжволі ўзнікаў Калеснік. Шаўцоў хацеў быць мужчынамапекуном у Ядзіным жыцці, а яна ўспрымала яго як нязграбнае, разгубленае дзіця. Раней, да Калесніка, ён і сапраўды здаваўся ёй вабным і адукаваным, шчырым і надзейным, але цяпер усё перамянілася. Сарамлівая ўсмешка Шаўцова злавала, сутуласць рабіла яго гарбатым, а што зусім выбівала з каляіны, дык гэта паходка. Ён хадзіў, шморгаючы абцасамі па асфальце, а гэтага Ядзя зусім трываць не магла. Яна разумела, што справа не ў Шаўцове, а ў ёй самой: яна кахала Калесніка, але і адштурхнуць Віталіка не магла, трымала каля сябе — так было лягчэй і спакайней.