• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяртанне з апраметнай  Віктар Праўдзін

    Вяртанне з апраметнай

    Віктар Праўдзін

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 397с.
    Мінск 2011
    105.34 МБ
    А калі адзінку справіць на чатыры ці, наадварот, з чацвёркі зробіць адзінку? А за гэтымі маленькімі адзінкамі і нулікамі — сапраўднае жыццё, якім яна ўжо некалі жыла... Толькі Ядзя, а дакладней, цяпер Ядвіга Станіславаўна, ведала іншае: без надзейных памочнікаў яна не зможа зрабіць тое, што задумала.
    ...Юля Лапцёнак прыглянулася адразу. Танклявая, даўганогая весялуха з зеленаватымі вачыма, рухавая і вострая на слова, яна была больш падобна на задзірыстага хлопца-падлетка, чым на прадаўшчыцу. Ядзя выпадкова заўважыла, што Юля абувае ў лапці пакупнікоў, дурыць і вокам не міргне. Яно і не дзіва, гэтым займаліся многія прадаўшчыцы, толькі дзяўчына, у адрозненне ад іншых, рабіла ўсё з такой віртуознай лёгкасцю і спрытам, што Ядзя нават пазайздросціла. Смех, жарты, анекдоцікі так і сыпаліся з яе нястомнага языка. А казырным было тое, што яна, быццам незнарок, расшпільвала два ніжнія і два верхнія гузікі ў надзіва чыстым халаціку. Каля Юлі роем таўкліся мужчыны розных узростаў, нешта куплялі, мянялі, пыталіся, некаторыя па два, a то і тры разы адстойвалі ў чарзе. А Юля, патупіўшы вочы, быццам не заўважаючы, што занадта аголены патаемныя часткі цела, бессаромна аблічвала аслепленых мужчын.
    Ядзя пэўны час прыглядалася, вагалася, выбірала зручны момант, каб пагаварыць з дзяўчынай, але першы крок зрабіла сама Юля. Неяк, калі Ядзя засталася ў кабінеце адна, прадаўшчыца нячутна прачыніла дзверы, хутка агледзела пакой і, упэўніўшыся, што, акрамя начальніцы, нікога няма, хуценька прашмыгнула і накінула на дзверы засоўку.
    — Ядвіга Станіславаўна, — Юля па-дзіцячы нявінна схіліла галаву на правае плячо і паклала на стол канверт, — гэта вам...
    — Што тут? — здзіўлена спыталася Ядзя, хоць адразу здагадалася, што можа быць у канверце.
    — Там палова маёй выручкі, — у дзяўчыніных вачах бліснуў хітры агеньчык, — дакладней, у канверце ваша доля.
    — He разумею, — напусціла на сябе строгасць Ядзя, — ты ж дзесяць хвілін таму здала грошы.
    — Я здала дзяржаўныя, а гэта...
    — А калі я паклічу міліцыю? — перапыніла прадаўшчыцу Ядзя.
    5.	Зак. 3057
    65
    — Міліцыя нам на памочніца, — без боязі ўсміхнулася Юля і, сеўшы ў крэсла насупрайь Ядзі, сур'ёзна дадала: — Але калі вам мая прапанова не па душы, я хоць зараз напішу заяву і звольнюся. Толькі ўсё ж разумна было б грошы ўзяць, вы даўно за мной назіраеце і ведаеце, як яны зароблены. Калі не заявілі ў міліцыю раней, то ў гэтым няма патрэбы і цяпер, удзвюх мы заробім намнога больш, грошы валяюцца пад нагамі, застаецца толькі нахіліцца і падняць.
    Ядзя на хвіліну задумалася, а Юлін ужо і след прастыў. На наступны дзень прадаўшчыца зноў затрымалася ў кабінеце начальніцы і зноў блакітны канверт апынуўся ў стале загадчыцы.
    На трэці дзень, як толькі за Юляй зачыніліся дзверы і яны засталіся адны, Ядзя ўзбуджана прагаварыла:
    — Тут, на месцы, мы не зможам раскруціцца. Нам патрэбны гандлёвыя кропкі ў горадзе.
    — Правільна, Ядзечка Станіславаўна, — ажно засвяцілася радасцю Юля, — правільна, толькі як пераканаць дырэктара?
    — Дырэктар — мой клопат, — ставячы на стол бутэльку шампанскага, усміхнулася Ядзя. Яна прыняла рашэнне. — Адзначым наш сумесны поспех!
    Праз некалькі месяцаў Ядзя зразумела, што яны з Юляй не спраўляюцца, патрэбны яшчэ людзі і дадатковыя гандлёвыя кропкі, дый муж пачаў падазрона пазіраць. Кааператыўная кватэра за паўгода, новенькія "Жыгулі", гараж. Акрамя гэтага. Ядзя задумала будаваць дачу... Шаўцоў некалькі разоў наважваўся пагаварыць з жонкай, але тая толькі адмахвалася, маўляў, усё для дачушкі.
    Ядзя разумела, што ў сваю задуму трэба ўцягваць мужа. Восень — самая пара складаць дамовы на закупку цытрусавых, а гэта ж залатое дно. Чарнявыя каўказцы навязуць чаго хочаш, толькі круціся. Але ж як схіліць на свой бок Шаўцова? Ён, праведнік, і слухаць не захоча, а даведаецца пра Юлю — як піць даць звольніць дзяўчыну. Ядзя доўга шукала выйсця і нарэшце наважылася. У гэтай справе яна вырашыла, як кажуць, забіць двух зайцоў. Калі падзялілася сваімі разважаннямі з Юляй, у прадаўшчыцы ажно мову адняло, язык быццам прысох да
    нёба. Яна не паверыла сваім вушам, была так уражана і здзіўлена, што доўга нічога не магла сказаць. Маўчала і Ядзя, чакаючы, калі, зрэшты, дзяўчына прыме рашэнне, бо ў сваім плане галоўную ролю яна адводзіла менавіта Юлі. Дзяўчына яна прыгожая, кідкая, без комплексаў. Трэбатолькі, каб Шаўцоў яе заўважыў, як кажуць, паклаў вока.
    — Ты хочаш укласці свайго мужа ў ложак з сяброўкай? — нарэшце ачомалася Юля, яе твар расплыўся ў здзіўлена летуценнай усмешцы, вочы пазіралі з недаверам.
    — I што з таго? — сур'ёзна, не зважаючы на разгубленасць сяброўкі, зазначыла Ядзя. — Замуж я выйшла, бо не было куды дзецца, не на вёску ж ехаць пасля інстытута! Мяне з мужам нічога не звязвае, толькі што жывём .разам. Ёсць дачка, але гэта зусім іншае... Мы з ім партнёры ў сексе, а кахання няма. Тое самае, што і ў цябе: сёння з адным, заўтра з другім, паслязаўтра...
    — Ты лічыш мяне прастытуткай? — зласліва перапыніла начальніцу Юля.
    — Ну што ты, — прыхільна ўсміхнулася Ядзя, — я і сама не супраць жыць, як ты, толькі звязана па руках і нагах, але спадзяюся, што хамут, які навесіў на мяне Шаўцоў, не на ўсё жыццё. Хачу быць вольнай, рабіць, што прыйдзе ў галаву, але ж, сама разумееш, для гэтага патрэбны грошы. Дык ты згодна?
    — He зусім, — не пагадзілася Юля. Ад яе злосці не засталося і следу, дзяўчыне імпанавала Ядзіна зайздрасць. Прыпаліўшы цыгарэту, яна цынічна дадала: — Трэба мець не проста грошы, а вялікія грошы, і пажадана ў валюце... А ў цябе, сяброўка, галава варыць, не кожны дадумаецца да такога. Значыць, цяпер Шаўцоў мой?
    — Твой, — з палёгкай уздыхнула Ядзя, — і чым хутчэй ты яго спакусіш і прыбярэш да рук, тым лепш для нашай справы.
    Пасля згаданай размовы мінуў тыдзень, але змен ніякіх не адбылося. Пры сустрэчы Юля толькі роспачна паціскала плячыма, даючы зразумець, што справа з месца не скранулася. У душы Ядзя была задаволена, што ні Юліна спакуслівая прыгажосць і вабнасць, ні яе жаданне не дзейнічаюць на Шаўцова. Першая не вытрымала Юля:
    — Прабач, сяброўка, але твайго Шаўцова, акрамя цябе, ніхто ў жыцці не цалаваў, не дзейнічаюць на яго мае чары. Учора сказаў, што, калі я не выкіну дурноцце з галавы, звольніць з работы.
    — Так і сказаў? — не стрымалася, зайшлася радасным смехам Ядзя.
    Юлін твар імгненна пабіла чырвонымі плямамі. Яна нервова сціснула кулачкі і злосна паглядзела на Ядзю:
    — Мы павінны нешта прыдумаць. Можа, знайсці другую?
    — Выкінь з галавы, — пасур'ёзнела Ядзя і, каб улагодзіць сяброўку, дадала: — Лепшую за цябе знайсці немагчыма, не існуе ў прыродзе.
    Юля ўдзячным, пацяплелым позіркам паглядзела на Ядзю і жартаўліва прагаварыла:
    — Каб не было лепшай, я б тут з табой лясы не тачыла.
    — Добра, сяброўка, не падлізвайся, — адмахнулася Ядзя. — Будзь больш ліпучай, і ў нас атрымаецца.
    — У нас? — здзіўлена перапыніла Юля.
    — Так, у нас. Я вырашыла табе дапамагчы...
    У той жа вечар Ядзя наўмысна справакавала зваду, абвінаваціла мужа ў тым, што ён мала займаецца дачкой, вышуквае розныя прычыны, абы толькі не ехаць з ёй на вёску да бацькоў, беспадстаўна назвала Шаўцова слімаком і, дэманстратыўна грукнуўшы дзвярыма, пайшла спаць у пакой дачкі. На наступны дзень Шаўцоў прыйшоў дадому з вялізным букетам чырвоных руж, але Ядзя і брывом не павяла, а кветкі паляцелі ў сметнік. Яна бачыла, як закалаціла мужа, як спалатнеў ягоны твар, але ён стрымаў парыў гневу, нават нічога не сказаў, толькі цяжка ўздыхнуў і, трымаючыся за грудзіну, пасунуўся ў спальню.
    Ядзя не спала ноччу. Яна чула, як Шаўцоў шпацыраваў па кватэры, як піў гарэлку, як выходзіў на балкон і доўга курыў. У нейкі момант у яе душы варухнулася пачуццё жалю: "А што, калі п'яны ІІІаўцоў скокне з балкона?" Ад адной толькі думкі паралізоўваў страх, яна ўжо была гатова бегчы да мужа і пра ўсё расказаць, кінуцца ў ногі, папрасіць прабачэння... Ён добры... Але ж тады трэба кінуць
    махлярства?!. He, няхай будзе так, як спланавана. Шаўцоў павінен зрабіць тое, што трэба, яны зломяць яго, Юля стане палюбоўніцай.
    Шаўцоў мяняўся на вачах. Схуднелы, нервовы, з хваравітымі агеньчыкамі ў вачах, ён мала нагадваў начальніка, якрга прывыклі бачыць людзі, лагоднага і зычлівага. Ён хадзіў цяжка, няўпэўнена, часцяком адказваў на пытанні неўпапад. Шаўцоў нагадваў цяжкахворага, але Ядзя ведала сапраўдную прычыну хваробы і няўмольна вяла сваю лінію. Яна адмаўляла мужу ўва ўсім і ведала, што доўга ён не вытрымае, хутка дойдзе да такога стану, калі спакусіцца не толькі на прыгожую Юлю.
    Напрыканцы тыдня, у пятніцу, Шаўцоў прыйшоў з працы пазней звычайнага. Ядзя ведала, што начальства з торга гэтымі днямі часцяком арганізоўвала выезды на прыроду. Меліся аблюбаваныя куточкі на беразе ракі ці возера, дзе цеплілася лазня, гатавалі двайную, a то і трайную юшку, смажыліся шашлыкі, лілася ракой гарэлка, а заадно абмяркоўвалі справы. Шаўцоў таксама запрашаўся на гэтыя вечарынкі. Тут можна было сустрэць важных чыноўнікаў з міністэрства, з гарвыканкама, пракурора і начальніка міліцыі. Але па тым, як муж хуценька крутнуўся з ваннага пакоя ў спальню, не цадзіў каньяк на балконе, а адразу заваліўся спаць і ўжо праз дзесяць хвілін паціху соп, па-дзіцячы падсунуўшы далонь пад шчаку, Ядзя зразумела: Шаўцоў здрадзіў. Яна ўспрыняла гэта як нешта звычайнае, без трывогі і хвалявання. Наадварот, быццам камень зваліўся з душы: цяпер рукі былі развязаныя. У гэтую хвіліну Ядзя падзякавала лёсу, што выйшла замуж па разліку, з каханым зрабіць такое, што вытварыла з Шаўцовым, і ў галаву б не прыйшло. I адразу перад вачыма ўзнік вобраз Калесніка.
    Ядзя баялася прызнацца нават сабе, што патаемна чакала сустрэчы з Сержам, у душы песціла надзею, што прыйдзе час і яны зноў будуць разам.
    Тыдзень цярплівага чакання, назіранняў за Шаўцовым, які цяпер дадому прыходзіў далёка за поўнач, поўнасцю пераканалі, што план удаўся, і Ядзя вырашыла неадкладна дзейнічаць. Яна наважылася паўтарыць тое, што рабілі разам з Калеснікам, толькі цяпер яе ролю выконвала Юля. Ядзя нячутна адам-
    кнула Юліну кватэру, увайшла, прыслухалася. У калідорчыку над галавой цікаў нябачны гадзіннік. Ядзя прачыніла дзверы ў спальню, начная лямпа блакітным святлом слаба асвятляла пакой, на вялікім двухспальным ложку ў абдымку сгіалі Шаўцоў з Юляй. Ядзя выцягнула з сумачкі фотаапарат, прымацавала ўспышку і рыўком скінула са спячых коўдру. Пакуль Шаўцоў уцяміў, што да чаго, справа была зроблена, і Ядзя, выходзячы з кватэры, наўмысна грэбліва кінула: