Вяртанне з апраметнай
Віктар Праўдзін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 397с.
Мінск 2011
Ідучы да латкоў, дзе прадавалі садавіну, Крывіцкі ўзрушана разважаў пра падзеі апошніх дзён, як у вочы кінуўся невысокі чарнявы мужчына, апрануты ва ўсё джынсавае. Ён стаяў у чарзе за высокай жанчынай і пра нешта гаварыў. Жанчына ўважліва слухала і не бачыла, як правая рука чарнявага расшпіліла сумачку і ў наступны момант зеленаваты кашалёк знік у ягонай кішэні. Крывіцкі ледзь стрымаўся, каб не кінуцца і не перахапіць руку кішэннага злодзея, але ў апошні момант узгадаў Астроўскага і, адчуваючы сваю бездапаможнасць, зласліва плюнуў пад ногі. Ён, не прымаючы ніякіх захадаў, хутчэй машынальна, ішоў услед за кішэнным злодзеем, які порстка крутнуўся з чаргі і амаль подбегам шыбаваў да выхаду. Ён спыніўся каля сметніка, і Алесь бачыў, як туды паляцеў пусты кашалёк. Чалавек употайкі зірнуў на тое, што засталося ў руцэ і весела ўсміхнуўся. Менавіта гэтая беспакараная блазенская ўсмешка штурханула Крывіцкага да тэлефона. Ён быў злы на ўвесь свет і, калі са слухаўкі пачуўся разважлівы барытон Астроўскага, не павітаўшыся, адным духам выпаліў:
— Гэта Крывіцкі. Так працаваць не магу, прашу дазволу на сустрэчу.
Ён хацеў крыху патлумачыць прычыну незапланаванага спаткання, але Астроўскі паспешліва перапыніў:
— Буду на Пугачоўскай а дваццаць другой гадзіне...
Маёр Астроўскі выглядаў стомленым і старэйшым за свае сорак два гады. Невысокі, удумлівы, ён насіў кароткія, пад вожык, валасы, меў няправільнай формы нос, перабіты кастэтам гадоў пятнаццаць таму, калі затрымліваў рабаўніка. Прычоска і нос надавалі яму выгляд суровага і непрыступнага чалавека.
Апошнія дні ён не адчуваў звычайных яго характару ўпэўненасці і душэўнай раўнавагі, з'явіліся незразумелыя падазронасць і насцярожанасць пры прыняцці самых звычайных і простых рашэнняў. Астроўскі разумеў, што гэтая нервовая ўзбуджанасць, незадаволенасць, якая часцяком пераходзіла ў апатыю, невыпадковыя, усё пачалося з таго моманту, калі ён узначаліў групу па раскрыцці забойства капітана Бусла. Першае, што ён зрабіў, — пазнаёміўся з крымінальнымі справамі, якімі займаўся капітан. Прачытаўшы пра спробу крадзяжу наркотыкаў з фармацэўтычнай фабрыкі, пра забойства ў бальніцы шафёра Кузаўкова, паспешлівы арышт раней судзімага Скакуна па мянушцы Князь, Астроўскі не сумняваўся, што менавіта на гэтай справе паслізнуўся Бусел. Было не ўсё ясна з чалавекам, які тэлефанаваў капітану. Ён пасля смерці Бусла нічым пра сябе не нагадаў, як скрозь зямлю праваліўся. Адсюль і думка: а ці не спецыяльна ён так рабіў? Чаму невядомы, ці, як яго ахрысціў капітан. "добраахвотнік", выбраў менавіта Бусла? Чаму не пракурора, не суддзю? I потым не зусім зразумелая паспешлівасць, з якой Бусел затрымаў Князя, і ягоная ўпэўненасць, нават перакананасць удачыненні Скакуна да забойства Кузаўкова. Капітан — сышчык вопытны, давяраць на ўсе сто працэнтаў "добраахвотніку" не мог. Значыць, было нешта яшчэ, чаго ў рапартах Бусла няма. У Князя алібі створана самой міліцыяй: у ноч забойства быў затрыманы ў п'яным стане на вакзале і змешчаны ў выцвярэзнік. Ён, канечне, атрымае сваё за захоўванне зброі, але ж у раскрыцці забойства шафёра фармацэўтычнай фабрыкі і капітана Бусла аніякіх зачэпак. і яшчэ адна акалічнасць устрывожыла Астроўскага. На фармацэўтычную фабрыку ён накіраваў лепшых агентаў. Яны мелі неабходную адукацыю, добра складзеныя легенды, але на трэці дзень адзін "выпадкова" трапіў пад электракары і зламаў нагу, другі ў абедзенны перапынак выпіў бутэльку кефіру і з цяжкім атручваннем быў дастаўлены ў бальніцу. Канечне, усё выглядала праўдзіва, толькі Астроўскі зразумеў, што агенты рассакрэчаны і яшчэ добра адкруціліся, раз засталіся жывыя. I яшчэ ён зразумеў, што працуе ў правільным накірунку: як толькі знойдзе. забойцу шафёра і тых, хто гэта задумаў, ста-
нуць вядомыя і забойцы капітана Бусла. Хоць цяпер раскрыццём забойства Кузаўкова займаюцца іншыя людзі, маёр вырашыў весці паралельнае следства. Але пра гэта ніхто не павінен ведаць, ляпсус з агентамі на фармацэўтычнай фабрыцы — вельмі наглядны і не даравальны таму прыклад. Ідэя накіраваць на гарадскі кірмаш свайго чалавека, прафесійнага сышчыка, узнікла не адразу. Маёр не надта спадзяваўся на поспех, але трэба было рызыкаваць. Па-першае, капітан Бусел узгадваў у сваіх паперах кірмаш, пра яго гаварыў "добраахвотнік", арыштаваны Князь таксама сцвярджаў, што купіў зброю на кірмашы ў каўказцаў.
Астроўскі, седзячы ў кабінеце начальніка крымінальнага вышуку горада палкоўніка Качана, машынальна рабіў запісы ў службовым блакноце. Ішло чарговае пасяджэнне, падводзіліся вынікі не так даўно праведзенай праверкі. Некаторыя ўставалі самі і давалі звесткі, пераканаўча спасылаліся на лічбы, прозвішчы некаторых называлі, і тады пунсовыя маёры, падпалкоўнікі таропка ўскоквалі і тлумачылі хібы па сваіх накірунках дзейнасці. Астроўскі ведаў цану гэтым патрэбным для "галачкі" пасяджэнням. Каб ад таго, як сышчыкі валодаюць лічбамі аб раскрытых і нераскрытых злачынствах, і сапраўды паляпшалася раскрыццё, пэўна, усе толькі і займаліся б, што пасяджэннямі. Думкі маёра былі скіраваны да гарадскога кірмашу, да лейтэнанта Крывіцкага, які, канечне ж, пачынае нервавацца, траціць кантроль над сабой. Астроўскі здагадваўся пра прычыну неспакою Крывіцкага, нават быў упэўнены, што дакладна яе ведае. Упершыню ўбачыўшы лейтэнанта, хуткага, непаседлівага халерыка, падумаў, што ён і двух дзён не вытрымае ад вымушанай бяздзейнасці. Аж не, лейтэнант аказаўся з характарам, тьгдзень цярпліва выконваў ягоньі не зусім ясны, а таму незразумелы загад: "вывучаць кірмаш". Праз тыдзень у Крывіцкага здалі нервы, але Астроўскі быў задаволены навінамі, якія чуў ад лейтэнанта, усё гаварыла за тое, што ён, даверыўшыся лейтэнанту Мірончыку, не памыліўся, Крывіцкі — той чалавек, які патрэбен. Калі быць шчырым, не кожны сышчык здатны на ролю, якую выконвае Крывіцкі. Ён добра ўмее
абагульняць, робіць правільныя, лагічныя выснбвы і, галоўнае, у яго інтуіцыя на зладзеяў, а гэта не кожнаму дадзена.
Пасля правалу на фармацэўтычнай фабрыцы Астроўскі стаў больш асцярожны, ён улічваў, што за ім могуць сачыць. Каб пазбегнуць нечаканасцей і не праваліць явачную кватэру, ён доўга блукаў па горадзе, на вакзале ўзяў таксі, даехаў да Першамайскага аддзела міліцыі, зайшоў у будынак, праз запасны выхад джгануў у двор, адтуль на суседні завулак і на вуліцу Калініна. Ніякіх назіральнікаў за сабой не заўважыў, але, як кажуць, беражонага Бог беражэ.
У прызначаны час маёр быў на вуліцы Пугачоўскай. Убачыўшы ўзбуджанага Крывіцкага, Астроўскі зразумеў, што не памыліўся наконт настрою лейтэнанта. Маёр, прыхільна ўсміхаючыся, паздароўкаўся за руку з Крывіцкім і, кіўнуўшы на попельніцу, у якой высілася гара недакуркаў, хітнуў галавою:
— Многа курыце, калега.
Крывіцкі, відавочна, быў не ў гуморы і заўвагу начальніка прапусціў міма вушэй. Ён выструніўся і, як і належыць падначаленаму, не парушаючы субардынацыі, адным духам выпаліў:
— Таварыш маёр, прашу выкарыстоўваць мяне ў адпаведнасці з займаемай пасадай. Больш бібікі біць не магу, калі і надалей мае абавязкі будуць заключацца ў тым, што раблю цяпер, то лепш адпраўце дадому... He магу дый не хачу гуляць усляпую. Удакладніце абавязкі, і я вылузнуся са скуры, а выканаю загад, але больш "вывучаць кірмашнае жыццё" не магу...
— Мне б гарбаты папіць, — стрымліваючы ўсмешку/прайшоў у пакой Астроўскі. — 1 гарэлку не піў, а "сухач" мучыць. У цябе, Алесь, так не бывае?
— У мяне іншае — кулакі свярбяць, — незадаволена буркнуў Крывіцкі і знік на кухні.
Астроўскі адчыніў фортку, уключыў тэлевізар і, уладкоўваючыся ў мяккае крэсла, прыгадаў, як давялося "выбіваць" у гэтую кватэру мэблю: мяккі куток, каляровы тэлевізар, секцыю. Палкоўнік Качан тады ўпікнуў: маўляў, маёр уладкоўвае не канспіратыўную кватэру, а бардэль...
Успамін рассмяшыў Астроўскага, а Крывіцкі, які
ставіў на столік паднос з гарбатай, ацаніў маёраў смех па-свойму.
— 3 мяне не варта смяяцца, — пакрыўдзіўся ён. — Мяне вучылі бандытаў лавіць, а не красавацца на крышталі ды пуза расціць на мяккай канапе... 3 канспіратыўнай кватэры зрабілі чортведама што, быццам век тут жыць... Толькі дзяўчат не хапае...
— Ты правільна прыкмеціў, — Астроўскі зрабіў невялікі глыток гарбаты. — Начальства мяне ўшчувала тваімі ж словамі, — ён зноў адпіў з кубачка і жартаўліва падміргнуў Крывіцкаму: — А ідэя наконт дзяўчат неблагая!..
— Мне было б лепш у гатэлі, — сур'ёзна адказаў Крывіцкі і, сядаючы ў крэсла насупраць маёра, цвёрда спытаў: — Што вырашылі са мной?
Астроўскі няспешна піў гарбату і маўчаў. Лейтэнант сядзеў непрыступны і, здавалася, праглынаў яго позіркам, але пытання больш не паўтараў. Гэтая рыса спадабалася Астроўскаму, такі чалавек не будзе проста так мянціць языком, узважыць кожнае слова. Ён паставіў пусты кубак на стол і ўважліва паглядзеў Крывіцкаму ў вочы:
— Ты чытаў некралог па капітане Буслу?
— Чытаў, — асцярожна прамовіў Крывіцкі і таксама паставіў кубак з недапітай гарбатай на стол. Ён адразу зразумеў, чым будзе займацца.
— Капітан Бусел займаўся раскрыццём забойства шафёра фармацэўтычнай фабрыкі Кузаўкова. Па падазрэнні быў затрыманы раней судзімы Павел Скакун па мянушцы Князь. Праўда, даказаць віну Скакуна капітан не змог, а хутчэй за ўсё не паспеў, але Князя арыштаваў за захоўванне зброі. Вось гэты Князь увесь час аціраўся на гарадскім кірмашы, як кажуць, карміўся з яго. Версію капітана Бусла мы павінны дапрацаваць, не дае спакою ягоная ўпэўненасць у тым, што Скакун і ёсць забойца Кузаўкова. Цяпер разумееш, чаму ты апынуўся на кірмашы?
Крывіцкі згодна кіўнуў. Астроўскі выцягнуў з кішэні парт.манет, дастаў фотаздымак і паклаў перад лейтэнантам. Крывіцкі зірнуў на здымак і адразу ўскінуў здзіўленыя вочы на маёра.
— Я не ведаю чалавека, які са мной сфатаграфаваны, — паціснуў плячыма лейтэнант і, узяўшы здымак, паднёс бліжэй да вачэй. — Праўда, першы раз баігу.
— Усё правільна, гэта фотамантаж, — задаволена паціраючы рукі, зазначыў Астроўскі. — Наздымкуты і арыштаваны Князь. Вось цяпер наспеўчас сур'ёзна пагаварыць, што і як ты павінен рабіць, каб раскрыць забойства.
— Я гатовы, — рашуча ўскочыў на ногі Крывіцкі.