• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяртанне з апраметнай  Віктар Праўдзін

    Вяртанне з апраметнай

    Віктар Праўдзін

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 397с.
    Мінск 2011
    105.34 МБ
    Сушынскі адразу ўлавіў перамену ў голасе і ўважліва, спадзеючыся разгадаць прычыну нервознасці, паглядзеў на Зондакса. Петэрс зразумеў, што пераціскае, і, каб трошкі змякчыць сітуацыю, пасміхнуўся:
    — У мяне быў такі выпадак. Памятаю, пісьмо ад будучай жонкі атрымаў, прачытаў і — у шуфлядку, a потым з іншымі матэрыяламі выпадкова падшыў у крымінальную справу... Во рагатаў пракурор, калі прачытаў пакаянную злодзея, а следам жончыны прызнанні.
    — Бывае, — думаючы пра сваё, вымушана ўсміхнуўся Сушынскі, — толькі не ў маім выпадку.
    У словах Сушынскага чулася няўлоўная трывога, і Зондакс зразумеў, што лейтэнант нешта замоўчвае, недагаворвае, але дапытвацца і прыспешваць падзеі не стаў.
    — Буду рабіць копію гэтага здымка, калі хочаце, штампану і для вас, — прамовіў лейтэнант.
    — Лаўлю на слове, — заклапочана азваўся Зондакс. Ён быў задаволены размовай, нават не спадзяваўся, што адразу так пашанцуе.
    Потым пілі каву, узгадвалі Бусла, некалькі разоў у кабінет заходзілі невядомыя, пыталіся Глушакова. Зазірнуў чарнявы капітан і незадаволена выпаліў:
    — Сушынскі, цябе чакае пракурор.
    Петэрс заспяшаўся. Яны развіталіся амаль сябрамі, і ўсё ж нейкая няўлоўная перашкода засталася паміж імі. Петэрсу здалося, што развітваўся Сушынскі з нейкім пачуццём віны, хоць і сіліўся не паказваць гэтага.
    Вуліца сустрэла золкай, калючай макрэддзю,
    хлёсткім ветрам і цяжкімі. свінцовымі лужынамі на дарозе. Зондакс нацягнуў капялюш ледзь не на самыя вочы, наставіў невялікі каўнер, быццам гэта магло ўратаваць ад стыхіі, і подбегам пашыбаваў да суседняга завулка, дзе ў машыне чакаў Бусел. Ён быў задаволены першай "вылазкай", а відавочная разгубленасць Сушынскага, выкліканая знікненнем фотаздымка, гаварыла за тое, што яны з Буслам дзейнічаюць правільна. Зондаксу вельмі карцсла спытацца ў Сушынскага, калі і як ён выявіў прапажу, але ціснуць на лейтэнанта яшчэ ранавата, сышчык сам у роздуме, вось няхай і пакумекае, мо He­rnia і ўзгадае.
    — Ну?! — нецярпліва запытаў Бусел, як толькі Зондакс залез у машыну.
    — Поўны парадак! — усміхнуўся Петэрс і весела ляпнуў сябра па плячы. — Парадак, кажу, у танкавых войсках, — заводзячы машыну, напусціў ён на сябе важнасць, чамусьці захацелася пакпіць з Бусла.
    — He цягні жылы, — узмаліўся насуплены капітан.
    — Па дарозе ўсё раскажу, — вырульваючы са стаянкі. прагаварыў Зондакс і, крыху счакаўшы, дадаў: — Па-першае, наш аднакашнік, маёр CapoKa, у камандзіроўцы, будзе не раней чым праз тыдзень. Па-другое, Мікола Сушынскі перадае прывітанне.
    — Ты расказаў яму праўду? — усклікнуў Бусел.
    — He, толькі частку праўды. — засмяяўся Зондакс. — Здаецца мне, ён хлопец надзейны, і пра цябе ўспамінаў са слязамі на вачах, так што не ўсе ў міліцыі звязаны з мафіяй.
    — Я гэтага не казаў, — са злосцю прабурчэў капітан. — Чым менш людзей будзе ведаць праўду, тым хутчэй мы рассячом гэты гордзіеў вузел.
    — Маеш рацыю, — пасур'ёзнеў Зондакс. — Але ж пра галоўнае: Сушынскі згубіў фотаздымак.
    Бусел шматзначна паглядзеў на Петэрса, відавочна, чакаючы тлумачэнняў, але Зондакс маўчаў.
    — Спадзяюся, ён патлумачыў прапажу? — не мог не дапытвацца Бусел.
    — Я наўмысна сёння не засяроджваў на гэтым увагу, але ясна адно: фотаздымак знік яшчэ да таго, як ты трапіў у лапы Філіна. Факт прапажы здымка
    насцярожыў лейтэнанта, пэўна, ён лічыць гэта недарэчнасцю, толькі ў мяне склалася ўражанне, што Сушынскі штосьці замоўчвае, недагаворвае і... — Зондакс прымоўк, скоса зірнуў на Бусла.
    — Хочаш сказаць, каб лейтэнант ведаў праўду, мог бы расказаць нешта больш важнае, тое, што цяпер яму здаецца дробяззю. Так? — хуценька ўдакладніў думку сябра Бусел.
    — Так, Андрэй. Хочаш не хочаш, а нам трэба шукаць чалавека, які быў бы ў аддзеле нашымі вушамі і вачыма... Але пра гэта пазней. У мяне яшчэ будзе сустрэча з Сушынскім, і трэба прыглядзецца да хлопца.
    — Хто займаецца раскрыццём забойства?
    — Маёр Астроўскі.
    Бусел задаволена ўсміхнуўся.
    — Вось бачыш, Фама няверуючы, — упікнуў сябра Зондакс, — я быў правы: тваёй справай займаюцца лепшыя сышчыкі. Мо трэба звязацца з маёрам?
    — Hi ў якім разе, — рашуча запярэчыў Бусел. — У Астроўскага таксама ёсць начальнікі, а тое, што я застаўся жывы, ён не можа трымаць у тайне, не мае права... Так што лепш яго не падстаўляць, няхай вядзе сваё расследаванне, а мы сваё. Прыйдзе час, нашы шляхі перакрыжуюцца.
    — Гаворыш так, быццам робіш маёру паслугу, — не пагадзіўся Зондакс, — быццам не разумееш, колькі версій адпрацуе Астроўскі, перш чым зразумее, што ты жывы!
    — Я-то разумею, — іранічна ўсміхнуўся Бусел, — і падумаў наконт гэтага. Мы будзем дапамагаць яму паэтапна.
    — Гэта як? — здзіўлсна перапытаў Зондакс.
    — Ты будзеш па тэлефоне інфармаваць маёра. Перадасі інфармацыю, потым праз пэўны час яшчэ, потым яшчэ...
    — Мы заблытаем Астроўскага, — нязгодна матлянуў галавой Зондакс. — Ён кіне ўсе сілы на наш вышук. Гэта — першае, а другое: я асабіста тэлефанаваць не магу, маю намер сустрэцца з маёрам.
    — Ну і што?
    — А мой акцэнт?..
    Бусел задумаўся. Ідэя накіроўваць вышукі Астро-
    ўскага і гэтым дапамагаць следству ўжо не выглядала такой вабнай. Зондакс меў рацыю: маёр пачне шукаць чалавека, які мае звесткі пра забойства, і, у рэшце рэшт, можа атрымацца замкнёнае кола — ён будзе ганяцца за імі.
    — I ўсё ж на кантакт з Астроўскім трэба ісці, — задумліва зазначыў Бусел. Ён апусціў бакавое шкло і з сумам дадаў: — Сам да сябе еду ў госці...
    — Можа, дачакаемся ночы? — няўпэўнена прапанаваў Зондакс. — Раптам хто з пільных суседзяў убачыць і патэлефануе ў міліцыю, кватэра, напэўна, апячатана.
    — Наадварот, ноччу болыл шанцаў патрапіць на вочы, а цяпер у кожнага свой клопат.
    Бусел з хваляваннем падымаўся на пяты паверх. Здрыганулася, мацней забілася сэрца, калі ўбачыў прыклееную да дзвярэй паперку ржавага колеру з мноствам круглых пячатак, перапэцканых сінім чарнілам. Крыху ніжэй красаваўся велікаваты пагрозлівы надпіс: "He адчыняць! Апячатана міліцыяй!" Яго турбавала, што маглі змяніць замок, калі аператыўная група праводзіла агляд кватэры, але вонкава ўсё было па-старому. Бусел трымаў запасны ключ на працы, у шуфлядзе стала, і пра гэта ведаў Сарока. Так што ўзломліваць дзверы неабходнасці не было. Праўда, на ўсялякі выпадак Зондакс меў некалькі адмычак, але яны не спатрэбіліся. Бусел шчоўкнуў ключом раз, другі, рыпнулі дзверы, сябры хуценька праслізнулі ў невялікі калідорчык і адразу, не згаворваючыся, скінулі абутак.
    — 3 нас атрымоўваюцца неблагія ўзломшчыкі, — прашаптаў Петэрс і хацеў запаліць святло.
    — He трэба, — перахапіў руку Зондакса Бусел, — "узломшчыкі" павінны бачыць і ў прыцемках.
    Яны адразу пратэпалі ў пакой, агледзеліся. Пісьмовы стол, што стаяў ля акна, быў завалены паперамі, усе шуфляды, акрамя адной, выцягнуты і валяліся на падлозе. Трохдзверная шафа — расчыненая, кашулі, пінжакі і іншыя рэчы ляжалі побач, на канапе, якая адным бокам была высунута як не на сярэдзіну пакоя.
    — Ну і ну! — прысвіснуў Зондакс. — Садом і гамора.
    — Парадку ў мяне ніколі не было, — пачухаў патыліцу Бусел, — але ж нашыя калегі перастараліся, — ён машынальна пачаў складваць паперы на стале.
    — Вэрхал маглі ўчыніць і іншыя, і лепш нічога не чапаць, няхай застаецца як ёсць, — разважліва зазначыў Зондакс.
    — Калі злачынцы, то нешта ж яны шукалі? — разглядаючы тэлефон, разважаў Бусел. — Толькі службовых папер у кватэры я не трымаў, дзённікаў не вёў...
    Ты ж ім пра гэта не дакладваў, — усміхнуўся Зондакс і падаў Буслу гумавыя пальчаткі: — Нам лепш перастрахавацца.
    — У сваёй кватэры?.. — адмахнуўся Бусел. Ён ужо развінціў тэлефон і цяпер засяроджана корпаўся адвёрткай усярэдзіне. — Апарат чысты, аніякіх "жучкоў" няма, — расчаравана ўздыхнуў капітан і паглядзеў на Зондакса.
    — Значыць, інфармацыя пайшла ад твайго "добраахвотніка", — Петэрс адхінуў фіранку, агледзеў вуліцу, двор.
    — У мяне прадчуванне, што злачынцы "добраахвотніка" не маглі вылічыць, пакуль ён не выйшаў на сувязь са мной, — заклапочана прагаварыў Бусел.
    — Тады твае меркаванні правільныя: цябе здаў хтосьці са сваіх. А ў такім выпадку "жучкоў" мы не знойдзем, навошта пакідаць лішнія доказы?
    — Трэба агледзець тэлефонны блокразмеркавальнік, — настойліва вёў сваё Бусел. Ён прынёс з кухні табурэтку і шэптам павучаў Зондакса: — Ты спусцішся ніжэй па лесвіцы і, калі што якое, дасі знак.
    — Кашляну два разы, — па-змоўніцку, таксама шэптам пагадзіўся Петэрс.
    Першы выйшаў з кватэры Зондакс, адразу агледзеўся, прыслухаўся. Было ціха, толькі паверхам ніжэй з нейкай кватэры даносілася музыка, чуліся галасы, смех. Бусел прыставіў табурэтку да сцяны, стаў на яе, адчыніў металічную скрынку, адкуль цягнуліся правады да кватэр. Ён даўгавата нешта ў ёй разглядаў, торкаў адвёрткай і, як знаўца, хмыкаў.
    — Ну, што? — не вытрымаў Зондакс.
    — Падымі мяне крышачку вышэй, — папрасіў
    Бусел. — He дацягваюся, дый святла не хапае.
    Петэрс спешна падняўся на лесвічную пляцоўку, абхапіў сябра за ногі, прыўзняў.
    — Цяпер нясі да дзвярэй, што супраць маёй кватэры, — загадаў Бусел і яшчэ праз хвіліну паляпаў Зондакса па плячы, павесялела выдыхнуў: — Майна, поўны парадак.
    Яны зноў схаваліся ў кватэры, паспешліва апрануліся. Бусел, задаволена пасміхаючыся, пацёр далоні.
    — Я быў правы, тэлефон праслухоўвалі, толькі не з дапа.могай "жучкоў". Але пра ўсё раскажу ў машыне, хопіць тут церціся, трэба падумаць, як лепей звязацца з Астроўскім, трэба рабіць паўторны агляд кватэры.
    6
    Ядвігу Станіславаўну Купрэйчык негаваркія, панурыя людзі Калесніка прывезлі да рэстарана роўна ў прызначаны час, а дваццатай гадзіне. He зважаючы на калючы вецер і дробны, халодны дождж, якія штохвілінна пагражалі на свой лад прычасаць Ядзю, яна пайшла да ўвахода з непакрытай галавой. Насустрач з парасонам у руцэ ўжо спяшаўся Калеснік. Ён быў апрануты ў бялюткі гарнітур, чорную з блёсткамі кашулю, белы модны гальштук, на нагах блішчэлі лакіраваныя туфлі. Калі Ядзя ўбачыла высокага, прыгожага Калесніка, якому нават заўчасная сівізна пасавала да твару, яе сэрца нечакана здрыганулася. "А ў нас усё магло быць па-людску..." — цяжка ўздыхнула яна і, страсянуўшы галавой, праганяючы мроі, зацокала абцасамі, прыцягваючы пажадлівыя гюзіркі мужчын, што таўкліся ля ўвахода.