• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяртанне з апраметнай  Віктар Праўдзін

    Вяртанне з апраметнай

    Віктар Праўдзін

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 397с.
    Мінск 2011
    105.34 МБ
    — Вы, Іван Фёдаравіч, лавелас у квадраце ці нават у кубе, да вас мне далёка.
    — Хачу выпіць за Ядвігу Станісл.аваўну! — не рэагуючы на Калеснікаў жарт, узнёсла прапанаваў Караленя. У гэты момант яго турбавала толькі Ядзя, ён быў гатовы на ўсё, абы толькі заваяваць яе прыхільнасць.
    — Дык у чым справа? — падахвоціў Калеснік Караленю і, услужліва разліваючы па чарках каньяк, з непрыхаваным сарказмам у голасе дадаў: — 3 гарэліцы табу каторы раз знята, цяпер, дзякуй Богу, нашым кіраўнікам ёсць з кім ваяваць, акрамя яе, радзімай.
    Караленя раптам перамяніўся, быццам паменеў ростам, вочы мітусліва забегалі, на твар лёг цень заклапочанасці. Ад летуценнага рамантыка не засталося і следу. Ён спадылба кінуў на Калесніка незадаволены, нават палахлівы позірк, машынальна пацалаваў Ядзіну руку і, сядаючы на сваё месца, сцішана прабурчэў:
    — Сяргей Мікалаевіч, давайце пра палітыку гаварыць не будзем.
    — Якая тут палітыка? — наўмысна паспрабаваў завесці, выбіць Караленю з каляіны Калеснік. — Цяпер кожны сам за сябе: маеш уладу — маеш усё, згубіў яе, карміцельку, — пішы прапаў.
    — He ўсё так проста, — неахвотна прагаварыў Караленя, — ніхто не ведае, дзе тая ўлада пачынаецца і дзе заканчваецца. Я ўжо не кажу пра сапраўдных уладароў.
    Ён спешна, адным глытком каўтануў каньяк і, шукаючы падтрымкі ў Ядзі, неспакойна, роспачна паглядзеў ёй у вочы.
    — Вось так заўсёды, — капрызна надзьмула вусны Ядзя, — вы, мужчыны, усе аднолькавыя: узнялі кілішкі за мяне, а выпілі за палітыку.
    Караленя з удзячнасцю паглядзеў на Ядзю. Гэты цёплы позірк заўважыў і Калеснік. Ён зразумеў, наколькі асцярожны гэты Іван Фёдаравіч.
    "Тым лепш, трапіш да мяне ў лапы, станеш шаўковы, вяроўкі буду віць", — няспешна дапіваючы каньяк, падумаў Калеснік, а ўслых прагаварыў:
    — Іван Фёдаравіч, не будзем дражніць нашу тыгрыцу, нальём і вып'ем за яе...
    Ядзя прачнулася ад таго, што нехта халоднымі пальцамі дакрануўся да яе грудзей. Яна расплюшчыла вочы і адразу прыгадала ўчарашні вечар у рэстаране і, як здалося, кароткую ноч у абдымках Каралені. Пакой быў напоўнены трапяткім, слабым святлом ад начной лямпы, але Ядзя адразу пазнала Калесніка, які сядзеў побач на ложку і, па-блазенску ўсміхаючыся, гладзіў халоднымі пальцамі яе грудзі. Ён убачыў, што жанчына прачнулася, прыклаў палец да вуснаў, даючы зразумець, каб не ўздымала шуму, і, паказаўшы рукой на дзверы, выйшаў. Ядзя паглядзела па другую палову вялікага, як не на ўвесь пакой, ложка, дзе, паклаўшы далонь пад шчаку, ціха соп яе новы каханак. Жанчына нячутна, каб не разбудзіць Караленю, выслізнула з-пад коўдры і, не апранаючыся, прыхапіўшы з сабой апратку, выйшла ў калідор. Дзверы на кухню былі адчыненыя, за сталом, спінай да яе, сядзеў Калеснік, побач стаяла 'адкаркаваная бутэлька. Ядзя хутка апранулася, звычнымі рухамі паправіла прычоску. У гэты момант ёй хацелася хутчэй пайсці адсюль, знікнуць, пакуль Караленя не прачнуўся. Што будзе далей, яна ведала, і прысутнічаць пры размове Калесніка з Караленяй было звыш яе сіл.
    — Ідзі, прапусці чарачку, — прагаварыў Калеснік і, сцішана рагатнуўшы, дадаў: — Заслужыла...
    — Мне трэба ехаць, — Ядзя ўвайшла на кухню і шчыльна зачыніла за сабой дзверы.
    — Спяшаешся, не хочаш быць сведкай?
    — Пра гэта дамоўленасці не было, — разкавата адказала Ядзя. — 1 піць я не буду, сёння на работу.
    — А я вып'ю, — Калеснік паглядзеў на Ядзю, быццам упершыню бачыў, ягоныя вочы блішчэлі. — Ты была на недасягальнай вышыні, асабліва ноччу...
    — Ты пра што? — насцярожылася Ядзя і адчула, як халадок па-здрадніцку агортвае сэрца.
    Калеснік няспешна, смакуючы, цадзіў каньяк, прыкусваючы тонка парэзанымі лімоннымі лусткамі.
    — Што ты хацеў сказаць? — трацячы цярпенне, паўтарыла Ядзя.
    Калеснік кінуў на хаўрусніцу насмешлівы позірк і выцягнуў з кішэні некалькі фотаздымкаў. Ядзя адразу ўсё зразумела.
    — Ты ж абяцаў... — Яна стомлена села на табурэтку і адчула, як па целе пракацілася трапяткая дрыготка, глуха затахкала ў скронях, па шчоках пакаціліся гарачыя слёзы.
    — Абяцанкі — цацанкі, — п'янавата ўхмыльнуўся Калеснік і абыякава кінуў у рот скрылёк лімона, зморшчыўся. — Твой іван Фёдаравіч не дурань, разумее, што да чаго, і цяпер будзе рабіць тое, што я скажу. Наш бізнес пераходзіць на новы ўзровень, і ты не застанешся ў накладзе, яшчэ дзякуй скажаш.
    — Аддай здымкі.
    — Бяры, — на хвіліну спахмурнеў Калеснік, — але ведай: мы ўсё знялі на відэакамеру.
    Ядзя сядзела як не свая, спустошаная і разбітая. Яна бязвольна і жаласліва, як пабіты сабака, паглядзела на Калесніка, пацягнулася да шклянкі, але не ўтрымала, яна перакулілася, і карычневы цягучы каньяк разліўся на белы настольнік. Калеснік падхапіў шклянку, не даў зваліцца на падлогу і моўчкі зноў напоўніў да краёў.
    — Выпі і едзь, — скамандаваў ён. — Трэба будзіць гэтага казла і даводзіць справу да канца. Пара яму плаціць па рахунках.
    Ядзя выпіла, машынальна зграбла здымкі, кінула іх у сумачку і, хістаючыся, пасунулася да выхаду.
    На вуліцы было цёмна і ціха. Дождж, што ліў звечара, скончыўся, пакінуўшы пасля сябе мноства вялікіх і малых лужын, у якіх цяпер разам з апалым лісцем купалася поўня, ганяліся адна за адной іскрыстыя зоркі. Ядзя, не зважаючы на лужыны, цяжка перастаўляючы ногі, ішла наўпрасткі праз дзіцячую пляцоўку да машыны, Расхрыстаная і абы-
    якавая да ўсяго, у накінутым наапашкі паліто, яна была падобная да самотнага, здарожанага вандроўніка, які з апошніх сіл робіць крок за крокам да нейкай вядомай толькі яму рысы, за якой, магчыма, выратавальны адпачынак.
    У машыне чакаў стрыжаны, медзведзяватага выгляду вярзіла. Убачыўшы Ядзю, ён порсценька вылёз насустрач, паслужліва адчыніў дзверцы, прышчаваты твар расплыўся ў пажадлівай усмешцы. Ядзя села на пярэдняе сядзенне і, не зважаючы на стрыжанага, абыякава прашаптала:
    — Паехалі.
    — Дадому, а мо дамяне? — цяжка выдыхнуў вярзіла і, не валодаючы сабой, хістануўся да Ядзі, абхапіў рукой за плечы, другая слізганула за пазуху. Матэрыя трэснула, станіка не было, і, убачыўшы белыя пругкія грудзі, стрыжаны быццам звар'яцеў. — Я ноччу ўсё бачыў, — пырскаючы слінай, шукаючы тоўстымі губамі вусны жанчыны, шаптаў ён. — Паехалі да мяне, я... я, — у вярзілы ажно перахапіла дыхаўку, — я заплачу...
    Крыўда і боль у адно імгненне ўскалыхнулі Ядзю, быццам перад ёй быў не пажадлівы самец, які спрабуе згвалтаваць, а нешта большае, кепскае і брыдкае, што абцяжарвала душу, вырывалася вонкі. Яна пагардліва плюнула ў юрлівыя мутныя вочы вярзілы і дзікай коткай упілася кіпцюрамі ў ненавісны, азызлы твар.
    — Ты, сука! — па-звярынаму рыкнуў стрыжаны, адхіснуўся і, баронячыся, выставіў рукі ўперад. — Ты што, звар'яцела, падла?!
    Ён глядзеў на Ядзю ашалелымі касымі вачыма, па няголеных шчоках, па носе сачылася кроў, але гэта было не ўсё. Вочы гвалтаўніка ледзь не вылузнуліся з вачніц, калі ўбачыў у Ядзіных руках пісталет.
    — П-прабач, я п-пажартаваў, — заікаючыся, збялелымі губамі прашаптаў ён.
    Але Ядзю ўжо нішто не магло спыніць. Раз'ятраная жанчына балюча тыцнула руляй пісталата стрыжанаму ў пах:
    — За "падлу", за тое, што ты хацеў са мной зрабіць, я адстрэлю...
    — А-а-а! — ашалела закрычаў вярзіла, ад яго рэзка патыхнула смуродам.
    Toe, што стрыжаны ад жаху нарабіў у штаны, якраз і выратавала яму жыццё. Ядзя адхіснулася, заціснула пальцамі нос, зласліва ўсміхнулася, жаданне прастрэліць тое, што наважылася, знікла. Яна апусціла руку з пісталетам ніжэй, націснула на курок. Глуха прагучаў стрэл, вярзіла ад нечаканасці падскочыў, трэснуўся галавой у верхатуру машыны, жаласліва заскуголіў, завішчаў, з вачэй пырснулі слёзы. Ён доўга шарыў рукой, пакуль намацаў ручку, адчыніў дзверцы і вываліўся на асфальт. Стрыжаны колькі метраў поўз па тратуары, пакуль узняўся на ногі, і, баязліва азіраючыся, чамусьці кульгаючы на левую нагу, пацёгся да пад'езда.
    — Раскажы пра ўсё свайму шэфу! — зларадна крыкнула Ядзя і пераможна засмяялася. Праз некалькі хвілін яна на завышанай хуткасці неслася па начным няўтульным горадзе.
    7
    Маёра Астроўскага ўсхвалявала тое, што адбылося ў ізалятары часовага дагляду. Едучы ў машыне, ён узгадваў паведамленні чалавека, які сядзеў у камеры разам з Князем. Агент Верабей быў адным з лепшых, і пасля правалу на фармацэўтычнай фабрыцы Астроўскі вырашыў не рызыкаваць, спыніўся на ім. Верабей меў фенаменальную памяць, быў таленавітым акцёрам і ў жыцці мог дабіцца многага. Але побач з матэматычным прагматызмам невядома як ужываліся непрадказальная авантурыстычнасць характару і прага штохвіліннай рызыкі. Ён быў да адчайнасці смелым чалавекам, пра якіх часцяком гавораць: "Дай волю — ён і на чорта накіне аброць". Менавіта гэтая рыса характару і асабліва жаданне хутка і без залішняга клопату разбагацець прывялі Вераб'я спярша на лаву падсудных, а ўжо потым, канечне, не без дапамогі Астроўскага, ён стаў прафесійным агентам. Верабей ні словам, ні намёкам не гаварыў у сваіх допісах, што Князь нешта падазрае. Наадварот, Скакун ставіўся да Вераб'я прыхільна і ўжо на трэці дзень іх сумеснага камернага жыцця развязаў язык. Ён гаварыў пра першую судзімасць, аб саўдзельніках па другой,. пра свой
    леташні адпачынак у Ялце, але пакуль што маўчаў пра галоўнае — забітага шафёра з фармацэўтычнай фабрыкі. Астроўскі добра ведаў Вераб'я, не сумняваўся ў ягоных здольнасцях, таму думка, што агент мог нечым выкрыць сябе, нават не прыходзіла ў галаву. Ён дапускаў, што магла адбыцца бойка паміж Вераб'ём і Князем, але толькі не па віне агента. I ўсё ж факт застаецца фактам: Верабей, як тыя двое, на фармацэўтычнай фабрыцы, рассакрэчаны. Астроўскі адчуваў, нават быў упэўнены, што гэта не недарэчнасць, выпадкі з агентамі — спланаваныя і прадуманыя акцыі. Астроўскаму не цярпелася хутчэй сустрэцца з Вераб’ём, але доктар не дазволіў, давялося чакаць, пакуль агенту загіпсуюць зламаную руку. У санчасці разам з Астроўскім і Мірончыкам быў начальнік ізалятара часовага дагляду. Ён мітусліва перагортваў нейкія распараджэнні і інструкцыі, некалькі разоў сіліўся даказаць маёру, што ніякіх парушэнняў унутранага распарадку не было, паміж зэкамі адбылася звычайная разборка. Астроўскі згодна ківаў, але спытаўся зусім пра іншае:
    — Як свае паводзіны патлумачыў Скакун?