Вяртанне з апраметнай  Віктар Праўдзін

Вяртанне з апраметнай

Віктар Праўдзін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 397с.
Мінск 2011
105.34 МБ
— Дзякуй Богу! — цяжка ўздыхнуў Мірончык. — Яшчэ б пяць хвілін і...
Ён не дагаварыў. Тое, што хацеў паведаміць палкоўніку Качану пра пляменніка Макрыцкага без узгаднення з Астроўскім, раптам падалося недарэчным і бессэнсоўным, пра гэта нават сорамна было прызнацца.
— 1 што б ты зрабіў праз пяць хвілін? — стоячы спінай да лейтэнанта і распранаючы плашчоўку, дапытваўся маёр.
— Дачакаўся б вас, Анатоль Пятровіч.
— Тады выкладвай.
— Мы тры дні вядзём аператыўную распрацоўку сяржанта Куліка, а гадзіну таму я даведваюся, што ён родны пляменнік падпалкоўніка Макрыцкага!..
— He можа быць! — устрывожыўся Астроўскі. — Звесткі дакладныя?
— Памылка выключана. Я праверыў біяграфію бацькоў сяржанта, і аказалася, што ягоная маці, Макрыцкая Людміла Васільеўна, нарадзілася на Лідчыне, у вёсцы Бяляны. Яна — старэйшая сястра падпалкоўніка Макрыцкага.
Астроўскі не чакаў пачуць такую, на першы погляд, неверагодную навіну. Заклапочаны, ён падышоў да вольнага стала, сеў у крэсла, задумаўся. У пакоі надоўга ўсталявалася цішыня. Мірончык разумеў трывогу начальніка і не спяшаўся парушыць гэтае нязвыклае, зацятае маўчанне. Ён некалькі pasoy адказваў на тэлефонныя званкі, браўся за службовую перапіску, але засяродзіцца не мог, думкі вярталі да сітуацыі, у якую яны трапілі, і да таго, якое рашэнне прыме Астроўскі.
— Думаю, няхай усё застанецца як ёсць, — нарэшце загаварыў маёр і стомлена паглядзеў на Мірончыка. — Паперы на правядзенне аператыўнай распрацоўкі Куліка падпісваў Качан, Макрыцкаму наконт гэтага я не дакладваў, так што ён можа і не ведаць, пэўна, так яно і ёсць. Калі будуць поўнасцю сабраныя вынікі аператыўнай распрацоўкі, тады прымем іншае рашэнне.
— Мы не маем права рабіць з гэтага таямніцу, — унікаючы глядзець Астроўскаму ў вочы, таропка зазначыў Мірончык. — Раптам...
— Пра тое, што Кулік — пляменнік Макрыцкага, напішы рапарт на маё імя, а я астатняе бяру на сябе, — перапыніў падначаленага Астроўскі. — I нікому ні слова, зразумеў?
Мірончык збянтэжыўся. Ён усведамляў, што падстаўляе маёра, перакладвае адказнасць са сваіх плеч на ягоныя.
— Мне не трэба было пра гэта дакладваць?! — не то пытаючыся, не то сцвярджаючы, няўпэўнена запытаў лейтэнант.
— Ты зрабіў правільна, — маёр наблізіўся да сышчыка і, шчыра ўсміхнуўшыся, па-сяброўску паляпаў лейтэнанта па плячы. — А раптам Кулік ні ў чым не вінаваты? Можа такое быць?
— Можа, — пагадзіўся Мірончык.
— А цяпер уяві, што будзе, калі мы, не маючы неабвяргальных фактаў, заўчасна ўздымем вэрхал, выкажам недавер Макрыцкаму. Уявіў?
Лейтэнант не адказаў, ён цяжка ўздыхнуў і, пераступіўшы з нагі на нагу, кіўнуў галавой.
— Так што. Васіль, рызыкаваць няма сэнсу, пачакаем вынікаў нагляду за Куліком, і пакуль віна сяржанта не стане відавочнай, мы будзем маўчаць.
— А ілто будзе, калі нашу групу ўсё ж падпарадкуюць Макрыцкаму? — нязмушана, з хлапечай непасрэднасцю спытаў Мірончык.
— Адкуль такая інфармацыя? — хітравата прыплюшчыўшы вочы, паблажліва прабурчэў Астроўскі.
— Ходзяць чуткі...
— У нашай справе, канечне, чуткі, здагадкі, a бывае, што і плёткі часцяком набываюць моц неабвяргальных фактаў, але пакуль што я кірую групай па раскрыцці забойства капітана Бусла і хачу, каб мае загады выконваліся.
Лейтэнант Мірончык быў недалёка ад ісціны, калі ўзгадваў Макрыцкага ў ролі кіраўніка групы. Гэтае пытанне і сапраўды разглядалася начальнікам упраўлення г'орада, і палкоўніку Качану давялося абараняць Астроўскага, пераконваць генерала Патапенку ў
немэтазгоднасці на гэтым этапе рабіць замены. Генерал быў незадаволены раскрыццём забойства капітана Бусла і менавіта аператыўна-вышуковымі мерапрыемствамі, за што непасрэдна адказваў Астроўскі. Патапенка прыспешваў, але з Качаном вымушаны быў пагадзіцца. Палкоўнік праінфармаваў Астроўскага пра размову ў начальніка ўпраўлення і, калі маёр спытаўся, хто быў ініцыятарам разгляду пытання, тактоўна ўхіліўся ад прамога адказу. Сёння лейтэнант Мірончык прымусіў узгадаць словы Качана: "Мне, каб змяніць цябе, згода генерала непатрэбна..." Астроўскі здагадваўся, хто, як кажуць, еў часнок, нават быў упэўнены ў дачыненні Макрыцкага да ўсёй гэтай крутаверці, але ніяк не мог уцяміць, чаму падпалкоўнік імкнецца заняць ягонае месца. Відавочна, пляменнік Макрыцкага тут ні пры чым, падпалкоўнік задоўга да сённяшніх падзей імкнуўся ўзначаліць аператыўна-следчую групу. Чаму ён, баязлівец па натуры, чалавек, які рабіў кар'еру на другасных пасадах, як кажуць, не высоўваючыся, заўсёды памяркоўны і асцярожны, і раптам з моманту забойства капітана Бусла любымі метадамі дамагаецца ўзначаліць расследаванне? Можа, прычына ў тым, што Макрыцкі спіць і бачыць сябе на месцы Качана? He­rnia ў гэтым ёсць, калі група раскрые загадкавае забойства афіцэра міліцыі, кіраўнік можа разлічваць на ўзнагароду, у дадзеным выпадку — атрымаць вышэйшую пасаду, месца Качана, якога рана ці позна забяруць у міністэрства. А калі забойства завісне?.. Кіраўнік аператыўна-следчай групы мае шанц страціць тое, што меў. Для Макрыцкага кар’ера — галоўнае, ён, калі не ўпэўнены ў поспеху, рызыкаваць не будзе, значыць, ёсць яшчэ нейкая прычына, але якая?
У дзверы пастукалі, і на парозе ўзнікла магутная постаць капітана Клёна. Знешняя медзведзяватасць трыццацігадовага сышчыка заўсёды выклікала добрую ўсмешку. Шырокі скуласты твар прыцягваў цеплынёй і спагадай, цёмныя вочы пазіралі спакойна і прыветна. 1 ўсё ж сёння Клён быў усхваляваны, на твары адсутнічала звычайная прыязная ўсмешка, і гэта адразу заўважыў Астроўскі.
Павітаўшыся, Клён дастаў з папкі некалькі сашчэпленых лісткоў, фотаздымкі і паклаў на стол перад Астроўскім.
— Анатоль Пятровіч, вось матэрыялы па распрацоўцы аб'екта нумар трыццаць чатыры.
— За тры дні? — удакладніў маёр.
— 1 чатыры ночы, — змушана, не так, як заўсёды, усміхнуўся капітан і, сядаючы ў крэсла насупраць, заклапочана дадаў: — Назіранне знялі гадзіну таму, аб'ект заступіў на сутачнае дзяжурства.
Астроўскі не стаў чытаць справаздачу, яго адразу зацікавілі фотаздымкі. На адным з іх Кулік бьгў сфатаграфаваны ў рэстаране з кучаравым хлопцам ягоных гадоў. Потым яны сядзелі ў машыне, і асобна сфатаграфаваны нумар машыны. Гэтага кучаравага маёр ужо недзе бачыў.
— Паспелі праверыць усіх, з кім сустракаўся аб'ект? — паспешліва спытаў Клёна Астроўскі.
— Большасць праверана.
Астроўскі адамкнуў сейф, выцягнуў таўставатую карычневую папку і паспешліва загартаў старонкамі, шукаючы канверт з фотаздымкамі, якія рабіў Крывіцкі. Ён не памыліўся: кучаравы быў сярод рэкеціраў на кірмашы.
— Гэта хто? — Астроўскі паказаў здымак Клёну.
Капітан ужо трымаў у руках занатоўнік і, кінуўшы позірк на нумар, якім быў пазначаны фотаздымак, адразу знайшоў патрэбную старонку, прачытаў:
— Савін Руслан Пятровіч, дваццаць чатыры гадьт, халасты, значыцца студэнтам Беларускага дзяржаўнага універсітэта, год таму дэпартаваны з Польшчы за рэкет. Восьмага лістапада а дваццатай гадзіне аб'ект сустрэўся з Савіным у рэстаране "Блакітны край", дзе яны прабылі да адзінаццаці. Пілі каньяк, гарэлку, трымаліся асобна. У дваццаць тры іх чакала машына "мерседэс" нумар "K32-14MI". Шафёр з машыны не выходзіў, сфатаграфаваць не было магчымасці, знешні партрэт маецца ў матэрыялах. На вуліцы Старажоўскай машыну "згубілі".
Клён збянтэжана замаўчаў, відаць, чакаючы пытанняў, але маўчаў і Астроўскі, бо добра ведаў, што, калі машыну не ўпільнавалі, на тое была прычына.
— Прычына недаравальна простая, — узвысіў голас капітан, — падвяла наша машына.
— Бензін?!
— He, рухавік. — са злосцю кінуў Клён. — Я даўно дакладваў, мае хлопцы не могуць выконваць
службовыя абавязкі без надзейнай тэхнікі. Тэхніка павінна быць не горшай, чым у злачынцаў.
— Добра, Міша, што далей?
— Пра Савіна?
— Так.
— Савін па месцы прапіскі, на вуліцы Кастрычніцкай, дзесяць, не жыве. Апошні раз яго тут бачылі паўгода таму. Вучыўся на юрыдычным факультэце, але ўжо год, як знаходзіцца ў акадэмічным водпуску. Гэта ўсё, — Клён закрыў занатоўнік і запытальна паглядзеў на маёра. — Я зразумеў, што цяпер будзем шукаць Савіна?
— Так, ды не так, — таксама думаючы пра рэкеціра, цяжка ўздыхнуў Астроўскі.
Маёр устаў з-за стала, прайшоўся туды-сюды па кабінеце, спыніўся ля акна, адчыніў фортку. Адразу сыпанула макрэддзю, золкі, калючы вецер ірвануў фіранку, раскудлаціў і без таго непаслухмяныя валасы.
"Цяпер весці распрацоўку Савіна небяспечна, — думаў Астроўскі, разглядваючы няўтульны двор, пасярод якога на штрафной пляцоўцы ДАІ за ржавай жалезнай сеткай туліліся "арыштаваныя" машыны, — каб не нашкодзіць Крывіцкаму. Але ж і не працаваць у гэтым накірунку — значыць траціць час. Цяпер відавочна, што сяржант Кулік напрамую звязаны з бандытамі, застаецца высветліць, наколькі глыбока ён уцягнуты ў злачынную групоўку. Куды пакоціцца клубочак з ізалятара часовага ўтрымання?"
— Што мне рабіць? — устаючы з крэсла і хаваючы ў кішэню запісную кніжку, спытаў Клён. — Шукаць Савіна?
— Шукаць не трэба, дзе ён, я ведаю, — вяртаючыся да стала, на якім раптам зазвінеў тэлефон, спакойна зазначыў Астроўскі. — Ты, Міша, прысядзь, трэба пакумекаць...
Маёр узяў тэлефонную трубку і, пачуўшы невядомы голас, адразу насцярожыўся, суха прагаварыў:
— Я Астроўскі.
— Маёр, слухай уважліва і не перапыняй,— даляцеў да слыху, як з-пад зямлі, далёкі прыглушаны голас. — Маю інфармацыю па забойстве капітана Бусла і хачу дапамагчы. Адразу папярэджваю: мяне не шукай, змарнуеш час, я сам знайдуся... Цяпер,
што тычыцца нябожчыка. Добра было б правесці паўторны вобыск на кватэры Бусла, і звярні ўвагу натэлефонны шчыток-размеркавальнік на агульным калідоры. Бусла праслухоўвалі, знойдзеш хто — выкрыеш забойцу.
У слухаўцы шчоўкнула і рэзка запікала. Астроўскі, не верачы сваім вушам, дзьмухнуў некалькі разоў у слухаўку, быццам гэта магло дапамагчы вярнуць невядомага суразмоўцу і, губляючы над сабой кантроль, бразнуў слухаўкай аб тэлефонны апарат.
Капітан Клён ніколі не бачыў Астроўскага ў гэткім стане. Ён зразумеў, што здарылася нешта надзвычайнае, пытанняў не задаваў, а моўчкі глядзеў на маёра, чакаючы адначасова і тлумачэнняў, і, магчыма, указанняў.	.
"Хто гэта быў? — ліхаманкава думаў Астроўскі. — У мяне, як і ў капітана Бусла, з'явіўся "добраахвотнік"? А можа, тэлефануюць наўмысна, каб заблытаць, вывесці з раўнавагі? He падобна! Што ж, трэба і сапраўды праверыць інфармацыю".