Вяртанне з апраметнай
Віктар Праўдзін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 397с.
Мінск 2011
— Міша, — Астроўскі зірнуў на гадзіннік, — твае хлопцы...
— На месцы, — чакаючы менавіта гэтага, ускочыў Клён і не пераступіў, а менавіта кульнуўся з нагі на нагу.
— Бяры з сабой чалавек пяць і едзь па гэтым адрасе, — маёр хутка напісаў і працягнуў ліст капітану. — Чакайце мяне з крыміналістам.
— I гэта ўсё?! — расчаравана здзівіўся Клён, які яшчэ хвіліну таму, гледзячы на Астроўскага, быў перакананы, што маёру на ягоных вачах паведамілі не меней як пра "злачынства веку".
— Астатнія ўказанні на месцы, — не зважаючы на капітанаву разгубленасць і расчараванне, удакладніў Астроўскі і, калі Клён накіраваўся да выхаду, заклапочана дадаў: — Гэты Савін аціраецца на гарадскім кірмашы, толькі накіруй самых вопытных.
— Будзе зроблена, — павесялела адказаў Клён і ўсміхнуўся сваёй шчырай, прыхільнай усмешкай.
Калі за капітанам зачыніліся дзверы, Астроўскі прыкурыў цыгарку і, губляючыся ў здагадках, зашпацыраваў па кабінеце. Маёр разумеў, наколькі важна не правароніць момант, не адпіхнуць чалавека,
які толькі што яму патэлефанаваў. Ён інтуітыўна адчуваў, што невядомы сказаў праўду: капітана Бусла праслухоўвалі, а калі так, то і сапраўды трэба ўсе сілы кінуць на пошукі тых, хто гэта рабіў.
"Цяперсамы часдапрасіць Куліка, высветліць, хто яму перадаў пасланне для Скакуна, — планаваў Астроўскі. — Пра тое, што Верабей — агент, ведалі некалькі чалавек, значыць, інфармацыя пайшла адсюль, з аддзела крымінальнага вышуку ўпраўлення!"
Алесь Крывіцкі ачуняў праз некалькі хвілін. Ён сядзеў на заднім сядзенні машыны з завязанымі вачыма, у кісці рук халодным жалезам, быццам п'яўкі, балюча ўпіліся наручнікі. Ён заварушыўся і адразу атрымаў хлёсткі, прафесійны ўдар па печані.
— А ён жывучы, — зларадна прасіпеў голас злева.
— Ты, хлопец, не тузайся, сядзі смірна, — параіў Крывіцкаму барытон справа і сцішана рагатнуў: — 3 выгляду няважны, дахадны, а Жлаба ўклаў адным ударам.
— Яшчэ паквітаемся, — прасіпеў голас злева, і Алесь зразумеў, што ўдар па печані атрымаў ад Штангіста.
— He цяпер, — астудзіў чалавек на пярэднім сядзенні і не ўтрымаўся, упікнуў Жлаба: — Ты мне лепш скажы, колькі табе каштавала ўчарашняя бойка?
— Пайшлі вы... — мацюкнуўся Жлоб. — Я свае кроўныя выб'ю з гэтай падлы, ён за ўсё заплаціць.
Крывіцкі атрымаў яшчэ ўдар у жывот, але намнога слабейшы, чым папярэдні.
— Жлоб, я цябе папярэдзіў! — суха рыкнуў чалавек на пярэднім сядзенні. — Шэфу могуць не спадабацца твае разборкі, глядзі, каб ты потым не пашкадаваў.
— Сам ведаю, што раблю, — зноў мацюкнуўся Жлоб і балюча сціснуў наручнік на правай кісці. Ен, і сапраўды, ведаў, што рабіў. Жалеза, быццам круглыя нажы, нясцерпным болем урэзалася ў косць, рука пачала цяжэць, праз некалькі хвілін стала свінцовай, засадніла. Крывіцкі скрыгатнуў зубамі, але сцярпеў, сядзеў моўчкі.
— Ну, як табе? — прашаптаў на вуха Жлоб. — Гэта
толькі кветачкі, я цябе, падлу, жывога на кускі...
— Жлоб, не перастарайся, — заклапочана прагаварыў чалавек на пярэднім сядзенні, — памятай загад, на тым стаім... 1 паперы ў хлопца цікавыя. Так што менш шчыруй, каб потым не прыйшлося локці кусаць.
"Пэўна, убачылі фотаздымак, дзе я з Князем", — падумаў Крывіцкі.
Машына крута павярнула ўлева і, узвізгатнуўшы тармазамі, спынілася.
— Выходзьце!— рэзка скамандаваў чацвёрты, відаць, вадзіцель, і злобна дадаў: — Пустабрэхі, на месцы шэфа я б вам усім языкі паадразаў.
Яму ніхто не адказаў. Відаць, гэтага чалавека пабойваліся, бо адразу ўсе замітусіліся, пацягнулі з машыны Крывіцкага, а той, хто папярэджваў Жлаба, неяк вінавацячыся, прабасіў:
— Ладна ўжо, Коля, адну справу робім...
— Можа, і адну, толькі па-рознаму, — пагрозліва кінуў, як адрэзаў, вадзіцель і стрымана дадаў: — Фраера вядзіце ўніз ды вочы, пакуль шэф не прыедзе, не расшнуроўвайце.
Шчоўкнуў замок, натужліва зарыпелі дзверы, хтосьці штурхануў Крывіцкага ў плечы. Ён зрабіў некалькі крокаў, зачапіўся за парог і, каб не падтрымалі, пэўна, зваліўся б. Рэзка патыхнула сырасцю, фарбамі, нейкімі хімікатамі. Алеся падхапілі падлокці і пацягнулі ўніз. Ён налічыў трыццаць дзве прыступкі. Потым праз дзесяць крокаў рэзка завярнулі ўлева, праз сем управа і яшчэ праз пяць спыніліся. Зноў забразгаталі ключы, шчоўкнуў замок, патыхнула цяпло.м, тытунём, нейкай ядою. Алеся правялі яшчэ трохі ўперад, раскруцілі за плечы і моцна штурханулі ў грудзі.
— Адпачні, падла! — прасіпеў Жлоб.
Крывіцкі плюхнуўся і патануў у мяккім крэсле. Пякуча смылела пераціснутая наручнікам кісць правай рукі.
Насупраць Крывіцкага моўчкі ўсаджваліся ягоныя ахоўнікі. Папярэджанне шафёра, відавочна, дзейнічала безадказна, цяпер ніхто не гаварыў, толькі моўчкі смалілі. Пачуўшы цыгарэтны дым, Алесь заюлозіў у крэсле.
— Мужыкі, далі б закурыць, — папрасіў ён.
— Загаманіў! — засмяяўся хтосьці з праважатых. — Я, грэшны, падумаў, што немаўля ці нас ужо . апярэдзілі, язык адшчыкнулі.
— Няхай курыць.
Крывіцкі пазнаў уладарны голас шафёра.
Пачуліся крокі па мяккім дыване, Алесю ўсунулі ў рот цыгарку, чыркнула газнічка. Крывіцкі зрабіў некалькі зацяжак і зразумеў, што цыгарку не запалілі. Ён адчуў, што зараз адбудзецца нешта нядобрае. He паспеў ён так падумаць, як шыю, падбародак апякла гарачая хваля агню. Ён адхіснуўся, але нябачны чалавек усёй пяцярнёю ўхапіў за валасы, каленам упёрся ў грудзі і паднёс газнічку да шыі.
— Жлоб, ты зноў за сваё? — нядобра прагучаў голас шафёра. — Спярша дачакаемся шэфа, а потым ён твой.
Жлоб затушыў газнічку і, нахіліўшыся, прашаптаў:
— Падлай буду, ты — не жылец...
— Яшчэ паглядзім! — агрызнуўся Крывіцкі.
Шэфа чакалі хвілін пятнаццаць. Алесь чуў, як хтосьці рашуча адчыніў дзверы і адразу паўскоквалі са сваіх месцаў прысутныя.
"А ў іх і сапраўды дысцыпліна, як у войску", — у думках зазначыў Крывіцкі.
— Здыміце павязку, — ні з кім не вітаючыся, басам загадаў, праходзячы міма, чалавек і праз секунду дадаў: — Хачу піва.
— А мо каньячку? — лісліва прапанаваў Жлоб.
3 вачэй Крывіцкага сарвалі павязку, ён расплюшчыў вейкі, сілячыся разгледзець прысутных, асабліва шэфа, але не змог, зыркае, бязлітаснае святло балюча разанула па вачах, прымусіла зноў іх заплюшчыць.
— Піва, я сказаў! — узвысіў голас шэф. — А ты трымайся ад мяне як найдалей...
Крывіцкі зразумеў, што апошнія словы тычыліся Жлаба.
— Дзе паперы гэтага фраера? — патрабавальна басіў чалавек.
Алесь паціху расплюшчыў вочы, але, акрамя пранізлівага святла, зноў нічога не ўбачыў. Перад ім на стале высіліся дзве настольныя лямпы і, быццам пражэктары, сляпілі вочы, абпальвалі твар. За сталом у паўзмроку сядзела некалькі чалавек, разгледзець якіх было немагчыма. Справа ад Крывіцкага ў гэткім жа
мяккім крэсле гарой высіўся квадратны Жлоб, яму не было патрэбы хавацца ад Алеся.
"А з лямпамі ў іх добра атрымоўваецца, эфект ёсць, — у думках зазначыў Крывіцкі, — пэўна, у нас вопыт перанялі...”
— Фраер, што зенкамі водзіш, расказвай, — парушыў працяглае маўчанне нябачны чалавек-цень.
— Ды пайшоў ты! — пагардліва плюнуў пад ногі Крывіцкі. Ён пачаў выконваць ролю бывалага, фанабэрыстага блатнога, абыякавага да ўсяго хлопца. — Лягавыя і тыя на допытах здымаюць бранзалеты.
— Жлоб, — у голасе чалавека пачулася зласлівая раздражнёнасць, — спраў памылку, гэтага хлопчыка ў дзяцінстве абмінула бацькава папружка.
— 3 задавальненнем, — ускінуўся на ногі Жлоб і, па-блазенску зарагатаўшы, ухапіў Крывіцкага загрудкі, ударам калена ў жывот сагнуў напапалам. Потым удары пасыпаліся як град. У Крывіцкага перад вачыма замільгацелі ружовыя, белыя кругі, ногі не трымалі, але Жлоб, запусціўшы пяцярню ў Алесеву чупрыну, моцна трымаў, не дазваляў паваліцца. Ён біў моцна, выбіраючы найболыд балючыя часткі цела, і, відавочна, атрымліваў задавальненне ад стогнаў ахвяры. На ягоным твары, быццам прыклееная, застыла лютая, нейкая звярыная ўсмешка.
— Хопіць! — рэзка скамандаваў галоўны.
Жлоб незадаволена азірнуўся, але руку, узнятую для ўдару, апусціў, піхнуў Крывіцкага ў крэсла, стомлена прасіпеў:
— Адпачні трошкі і ведай: гэта толькі пачатак.
— Фраер, я хачу пачуць, хто ты і адкуль з'явіўся ў Мінску, — аднекуль здалёк данёсся да слыху Крывіцкага голас.
Алесь цяжка заварушыўся, наручнікі пры кожным руху, здавалася, церліся ўжо не аб скуру, а аб косць. Ён сеў, невідушча паглядзеў на зыркія ліхтары, страсянуў галавой, быццам вызваляючыся ад нечага непатрэбнага.
— Я ўсё скажу, — цяжка прагаварыў ён і выплюнуў на падлогу разам з крывёю зламаны зуб. — Я Пятроўскі Іван, па бацьку Уладзіміравіч, — ён закашляўся і зноў выплюнуў на дыван згустак крыві.
— Ну, ты, падла! — падскочыў да Алеся Жлоб. — Харкнеш яшчэ раз...
— Адставіць! — галоўны грукнуў па стале кулаком так, што адна лямпа захісталася і ледзь не павалілася. — Тут я вырашаю.
— А хто мыць будзе? — адыходзячы, быццам пабіты сабака, уцягнуўшы галаву ў плечы, заенчыў Жлоб.
"Во, як камандуе! — падумаў Крывіцкі.— Вайсковы старшына, дый толькі".
— Гавары далей, — не звяртаючы на Жлаба аніякай увагі, кінуў чалавек за сталом і, крыху прыўзняўшы бліжэйшую да сябе лямпу, накіраваў святло прамаў вочы.
— А далей, як у казцы, — жмурачыся, працягваў Крывіцкі. — Кватэра ў Мінску засталася ў спадчыну пасля дзядзькавай смерці. Спярша хацеў прадаць, а потым перадумаў: у Мінску лепей, чым у Іркуцку.
— Хто гэта з табой на фотаздымку? — прыцішыў голас нябачны чалавек.
— На якім здымку? — здзіўлена перапытаў Алесь. — Я шмат з кім фатаграфаваўся.
Крывіцкі быў падрыхтаваны да гэтага пытання, фотаздымак — ягоная казырная карта. У думках Алесь ухваліў маёра Астроўскага, які прадбачліва настаяў, каб у партманет ён паклаў і іншыя здымкі, і нават парнаграфічныя.
"Гэтыя спрацуюць лепш за твае словы", — узгадаў Крывіцкі маёравы словы і ў душы ўсміхнуўся. Так і было. На нейкі час пра яго быццам забыліся. За сталом, пасміхаючыся, шаргацелі здымкамі, перадавалі адзін аднаму для разгляду.
— Ты дурнем не прыкідвайся, — нарэшце мякчэйшым голасам сказаў галоўны. — Я маю на ўвазе не голых шкур, а вось гэты... Жлоб, пакажы фраеру.
Крывіцкі марудзіў, наўмысна цягнуў час, доўга з падазронай уважлівасцю разглядаў здымак.
— Гэта ў Ялце, — нарэшце прагаварыў ён, — у мінулым годзе... От пагуляў дык пагуляў! Раю з'ездзіць.