Вяртанне з апраметнай
Віктар Праўдзін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 397с.
Мінск 2011
— Ты лапшу на вушы не вешай, дурнем не прыкідвайся, — перапыніў Крывіцкага чалавек-цень. — Хто сфатаграфаваны з табой?
—Я ўчора трошкі пакрыўдзіў вашага чалавека, — Крывіцкі кіўнуў на Жлаба,— Я разумею, чаму я тут,
і, думаю, гэта нават справядліва. Толькі пра маіх знаёмых і сяброў нічога гаварыць не буду, сабе здаравей...
— Ну, наконт здароўя я сумняваюся, яно табе можа больш не спатрэбіцца, — нервуючыся, са зларадствам узвысіў голас чалавек-цень. — Жлоб, пэўна, твой хрэснік нас не зразумеў?
— Зараз паправім, — паціраючы далоні, узняўся на ногі Жлоб.
— He, не! — таропка ўскрыкнуў Крывіцкі. — Я ўсё зразумеў, на здымку ялцінскі сябрук, пілі разам і да дзевак...
— I праўда, ты дурнаваты, — ускіпеў чалавек за сталом. — Прозвішча сябрука, адкуль ён, чым займаецца?
— 3 Мінска ён, а фамілію не ведаю, — паспешліва, імітуючы спалох, загундосіў Алесь. — Звалі Паўлам, калі выпіваў, любіў, каб я называў яго Князем. Дарэчы, праз гэтага Паўла я і сустрэўся з вамі.
— Як гэта?
— Ды здыміце вы бранзалеты! — узмаліўся Крывіцкі. — Што я магу адзін супроць вас?
— Жлоб, здымі, — загадаў чалавек-цень.
Здаравяк, цяжка перастаўляючы тоўстыя ногі-тумбы, наблізіўся да Крывіцкага, выцягнуў з кішэні невялічкі чорны ключык, але перш чым адамкнуць наручнікі, моцна, з усёй сілы сціснуў кісць рукі. Жалеза нясцерпным болем упілося ў цела, Алесь ускрыкнуў, тузануўся ўперад, але адразу атрымаў удар кулаком у грудзі.
— Шэф, — Жлоб, скалячыся і, відавочна, атрымоўваючы асалоду ад чалавечых пакут, з садысцкім задавальненнем глядзеў Крывіцкаму ў вочы, — a фраер таго, козыту баіцца, мо гомік?
Усе зарагаталі, толькі той, што сядзеў пасярэдзіне за вялікім сталом, не смяяўся. Ён чыркнуў газнічкай, прыкурыў цыгарэту. На імгненне святло асвяціла паўнаваты твар з невялікімі чорнымі вусікамі. Крывіцкі адразу пазнаў у гэтым дазнавальніку чалавека, які аднойчы прыязджаў на кірмаш да рэкеціраў. Алесь паведамляў Астроўскаму пра яго, як магчымага кіраўніка злачыннай кірмашнай групоўкі. Зрэшты, так і сталася, ён не памыліўся.
— Што ты хацеў расказаць пра ялцінскага Князя
ці як яго там? — з абыякавасцю ў голасе спытаў чалавек за сталом.
Крывіцкі адказаў не адразу і праз гэта ледзь не пацярпеў. Ён расціраў балючыя месцы на кісцях, рукі ажывалі, набіралі сілу, кроў запульсавала, гарачыя далоні, пальцы міжвольна ўздрыгвалі. Ён неяк прапусціў міма вушэй пытанне "следчага", а, калі спахапіўся, Жлоб ужо адводзіў кулак для ўдару.
— He трэба мяне біць! — закрычаў Крывіцкі і, унікаючы трапіць пад Жлобаў кулак, саслізнуў з крэсла на падлогу. Гэты манеўр выглядаў настолькі натуральна і неспадзявана, што прысутныя зарагаталі ў адзін голас. Толькі Жлоб быў незадаволены, бо прамахнуўся, але, убачыўшы распасцёртага каля ног учарашняга крыўдзіцеля, заўсміхаўся, піхнуў Крывіцкага нагой, пырснуў слінай:
— Ты падобны на чарвяка.
— He чапай мяне, — пужлівым голасам, абхапіўшы галаву рукамі, зноў крыкнуў Алесь, — я ўсё раскажу.
Жлоб у разгубленасці азірнуўся на чалавека за сталом. Той таксама рагатаў з Крывіцкага, які яшчэ колькі часу таму сядзеў пыхлівы і, здавалася, непрыступны, а цяпер юлозіў на падлозе, вымольваў спагаду.
— Кінь яго, — скрозь смех выдыхнуў галоўны, — а не то гэты герой у штаны накладзе.
Крывіцкі няспешна ўзняўся з падлогі і, трымаючыся за спінку крэсла, застаўся стаяць. Гэтая маленькая хітрасць дазволіла яму лепш бачыць прысутных. За чорным сілуэтам галоўнага, ці, як яго называюць рэкеціры, шэфа, віднеліся яшчэ дзве постаці, якія месціліся на канапе. Прыцемненыя твары разгледзець было немагчыма, але адзін з іх смаліў цыгарку, і чырвоны агеньчык добра-такі высвечваў чорныя, коратка падстрыжаныя вусы і бародку. Крывіцкі ўзгадаў усіх рэкеціраў, якіх бачыў на кірмашы, але барадатага сярод іх не сустракаў.
"Чаму яны хаваюцца? — падумаў Алесь. — Я поўнасцю ў іх руках, і са мной яны могуць зрабіць што хочуць".
— Я цябе слухаю, — паўтарыў пытанне чалавек за сталом.
— Князь запрашаў у Мінск, і не толькі ў госці,—
цяжка ўздыхнуў Крывіцкі, — але сам быццам скрозь зямлю праваліўся, нідзе не магу знайсці, нават на кірмашы.
— Я так зразумеў, што ён табе патрэбны?
— Во як! — Алесь правёў далонню па гарляку. — Абяцаў за пару-тройку дзён неблагі заробак, а сам знік.
— А што Князь гаварыў пра кірмаш?
— Казаў, што яго там сустрэну.
— Які заробак ён прапаноўваў?
— Што за работа, не казаў, але грошы абяцаў неблагія, і я здагадваўся, чым такі хлопец можа займацца.
— I чым?
— Збірае "прафсаюзныя" ўзносы... Я зразумела кажу?
— Так, — згодна кіўнуў галавой шэф. — А цяпер галоўнае: з кім ты быў учора?
— Адзін, — шчыра здзівіўся Крывіцкі. — Грошы скончыліся, Князя не знайшоў, вось і прыйшлося...
— А табе не прыходзіла думка, што сеў не ў свае сані?
— Падумаеш, чорнага трасянуў!
— Ты гэтым раней займаўся?—дапытваўся шэф.
— Было ў Іркуцку. Канечне, працаваў не адзін... Паўднёвых і там праз аднаго, так што жылі добра. Праўда, спярша давялося папацець, але каго прыстрашылі, каму машыну спалілі, і прызналі, самі панеслі як міленькія...
— Калі вырашыў застацца ў Мінску, значыць, у Іркуцку кінуў прамышляць?
— Прымусілі.
— Хто?
— Дакладна не скажу, але камусьці перайшлі дарогу,— разважліва адказаў Крывіцкі. — Адзін мой сябрук знік пры незразумелых абставінах, другі трапіў пад машыну, так што чарга была за мной, прыйшлося драпаць. Там мужыкі крутыя, да трох не гавораць. Цяпер бачу: што Мінск, што Іркуцк — адзін хрэн. Праўду кажу: без капейкі застаўся, таму і наехаў на гандляра дынямі. Толькі нявыкрутка атрымалася, — ён скоса паглядзеў на Жлаба, — каб ведаў, што ў вас тут усё схоплена, не асмеліўся б.
— Правільна думаеш, — дазнавальнік устаў з-за
стала, падышоў да канапы і нешта прашаптаў барадатаму на вуха.
— Адпусцілі б вы мяне, мужыкі!.. — умольна ўскрыкнуў Алесь. — Я на кірмашы, колькі жыць буду, не з'яўлюся. А грошы вярну, як паложана, з працэнтамі.
На ягоныя словы быццам не звярнуў увагі ніхто, акрамя Жлаба, які нячутна наблізіўся і падштурхнуў да крэсла:
— Сядай, фраер, у нагах праўды няма.
Барадаты, ужо не тоячыся, шпарка, нячутна выслізнуў з пакоя, шэф заняў сваё месца, кінуў пачак з цыгарэтамі на стол.
— Жлоб, падай цыгарку хрэсніку. Пакурым, памаўчым, падумаем...
Крывіцкі з задавальненнем зрабіў некалькі глыбокіх зацяжак, расслабіўся. Ён разумеў, што гэты перакур невыпадковы, барадаты выконвае нейкі загад наконт яго, толькі які? Чаму ягонай асобе надаюць гэтулькі ўвагі? У чым прычына? Яны з Астроўскім пралічвалі сітуацыю, і самае правільнае, што павінны зрабіць рэкеціры, — гэта задаць яму добрую лупцоўку, забраць грошы, рэчы. А яны вядуць прафесійны допыт... Што гэта можа азначаць?
"Барадаты хутчэй за ўсё паехаў да мяне на кватэру, — разважаў Крывіцкі. — I добра, няхай паглядзіць, пагаворыць з суседзямі, але што далей? Цяпер, калі яны засвяціліся, асаблівага выбару не маюць: ці бяруць да сябе, ці... Больш падобна на тое, што пазбаўляцца ад мяне яны асаблівага жадання не маюць, канечне, акрамя Жлаба".
— Мужыкі, выключылі б свае лямпы, — прыкрываючы далонню вочы, папрасіў Крывіцкі. — Вам няма чаго мяне баяцца, што я зраблю адзін?
— Вось ляпнуў дык ляпнуў! — зарагатаў Жлоб. — Мы яго павінны баяцца!
— Плісні фраеру гарэлкі, шарыкі ў мазгах хутчэй закруцяцца, — данёсся голас чалавека, які сядзеў на канапе. — Пэўна, ён іх трошкі страсянуў.
Па голасе Алесь пазнаў шафёра машыны, на якой яго сюды прывезлі.
— Яшчэ чаго! — абурыўся Жлоб. — 3 яго скуру мала садраць. Гэта ж такое выкінуць, аднаму палезці супроць нас, ненармальны, дый толькі.
— Налі, няхай ачомаецца, — падтрымаў шафёра шэф і пагардліва дадаў: — He ўсе ж труслівыя слабакі, як ты.
Наконт слабака шэф, канечне, перабольшваў, a вось назваўшы Жлаба баязліўцам — трапіў у кропку. Таго ад гэтых слоў ажно затрэсла, спалатнелы твар перакрывіла ад злосці, на сківіцах нервова забегалі жаўлакі. Было відаць, што Жлабу вельмі цяжка стрымаць гнеў, які непадкантрольна, у любую хвіліну мог вылузнуцца вонкі, але, канечне, з боязі быць пакалечаным, перасіліў, узяў верх над фанабэрыстасцю, над асабістым "я".
— Яшчэ невядома, хто з нас слабак, — сцішана буркнуў Жлоб і, уціснуўшы галаву ў плечы, падышоў да шафы, што высілася за спінай Крывіцкага ў дальнім кутку, наліў гарэлкі. — Трымай, падла, — гатовы ў любы момант спагнаць злосць на ім, прагаварыў Жлоб і працягнуў шклянку.
Крывіцкі адным глытком каўтануў празрыстую вадкасць і аслупянеў з адкрытым ротам. Ён выпіў чысты спірытус, які агнём апаліў нутро, перабіў дыхаўку.
— Ну, як напой? — выскаляючы вялікія жоўтыя зубы, спытаў Жлоб. — Мо вадзічкі падаць?
— Нармальна, — перасільваючы прытарнасць, цяжка выдыхнуў Алесь і нядобра паглядзеў Жлабу ў вочы. Ён зразумеў, што злачынец не пакіне яго ў спакоі, што б ні вырашыў шэф, Жлоб будзе помсціць.
Маўчанне, якое запанавала ў пакоі, насцярожыла Крывіцкага, ён зрабіў выснову, што рэкеціры чакаюць ад яго нейкіх дзеянняў, тое, што зрабіў Жлоб, недаравальна. Алесь і сам даўно чакаў моманту, каб паквітацца, а тут здаравяк сам напрасіўся. Алесь кінуў пустую шклянку, што трымаў у руцэ, у вярзілу. Той злавіў яе і, не чакаючы ад Крьівіцкага ніякага ашуканства і падвоху, красуючыся сабой, тым, як падкузьміў, расплыўся ў паблажліва-блазенскай усмешцы. Ен стаяў, расслаблены і задаволены. Алесю была на руку Жлобава перакананасць у сваёй непераможнасці. Ён з выклікам зірнуў рэкеціру ў вочы, маланкава крутнуўся і, стоячы да ворага спінай, кінуўшы баявы кліч "ій-я!", нанёс нагой страшэннай сілы ўдар прама ў твар. Маючы чорны пояс каратыста, Крывіцкі добра ведаў каварства і моц гэтага ўдару. Жлоб узмахнуў рукамі і, быццам мех, па якім лупяць на трэніроўках, адляцеў на сцяну і, беспрытомна закаціўшы вочы, паволі ссу-
нуўся на падлогу. Пустая шклянка выслізнула з безжыццёвай далоні і пакацілася да ног Крывіцкага.
— Рукі ўгору! — перагіужаным, шалёным голасам закрычаў рэкецір, што сядзеў на канапе, і, кляцнуўшы затворам пісталета, выбег на сярэдзіну пакоя. — Заб'ю гада!
Крывіцкі бачыў, што дастаткова яму зрабіць нейкі неабачлівы крок, як рэкецір умомант націсне на курок. Ён паспрабаваў усміхнуцца, але рот толькі перакасіла незразумелая ўхмылка. Алесь выканаў загад, узняў рукі.