Вяртанне з апраметнай
Віктар Праўдзін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 397с.
Мінск 2011
— Ледзь з ног не збіў, — нудліва прабурчэла ў спіну старая і, цяжка ўздыхнуўшы, дадала: — Дапамог бы старой.
— А што, і дапамагу, — узрадавана крутнуўся на голас Прышч. Побач з цёткай ды яшчэ з клункамі ў руках ён не кінецца ў вочы. Прышч выхапіў з рук старой цяжкаватыя хатулі і, свідруючы позіркам спіну Філіна, пацёгся пад гару.
— У цябе, мілок, там які клопат? — з удзячнасцю пазіраючы на Прышча, спыталася цётка і, не чакаючы адказу, разважліва дадала: — He відаць, каб ты да каго ў адведкі ішоў, рукі пустыя...
Яна крыху памаўчала, падсунула пасму сівых валасоў пад пуховую шэрую хустку і роспачна ўздыхнула:
— У руках і нічога, затое, можа, кішэні поўныя. У мяне вецер свішча, дык цягну што маю: мясца, каўбаску, яйкі, тлушч... Усім нясу: і дактарам, і санітарам, і медычкам. Кабанчыка як і не было, сама скрылька не пакаштавала, усё ім... Яно і не шкода, каб толькі сыночку дапамаглі. Браць — бяруць, абяцаюць, а ён, гаротны, пасля лячэння нават пагоршаў, зусім зблажэў, мяне, родную маці, пазнаваць перастаў.
— Мы што, у бальніцу ідзём? — Прышч здзіўлена вылупіў на спадарожніцу бляклыя рудыя вочы.
Жанчына прыпынілася, недаверліва з галавы да пят агледзела памагатага і, зразумеўшы, што чалавек не жартуе, роспачна ўздыхнула:
— Псіхушка тут.
— Стрыечны брацельнік запрасіў у госці, а што працуе ў бальніцы, ды яшчэ ў псіхушцы, не напісаў, — патлумачыў'здзіўленне Прышч.
— А ён хто, мо доктар? — ухапіла жанчына Прышча за руку і з падлашчваннем зазірнула ў вочы. — Можа, і за майго сына-гаротніка папрасілі б?
— He, не доктар, — таропка прагундосіў Прышч і, не доўга думаючы, прыдумаў міфічнаму брату пасаду, — забеспячэнец.
Жанчына з відавочным шкадаваннем прыкусіла губу, апусціла вочы.
Прышч зразумеў, што сёння ў гэтай вёсцы яму больш няма чаго рабіць. "Трэба наведацца сюды без Філіна, — падумаў ён, — будзе больш толку... He дай Бог, трапіш на вочы..."
Ен паставіў каля ног клункі, агледзеўся. На самай верхатуры пагорка, куды прывяла брукаванка, на роўнай пляцоўцы, абсаджанай дрэвамі, якія, быццам вартавыя, застылі, стромкія і непахісныя, высілася некалькі прыземістых аднапавярховых будынкаў. Прышч убачыў іржавыя краты на невялікіх, пад самай страхой, вокнах, брудныя шэрыя сцены, і сэрца міжволі здрыганулася, па спіне хваляй прабеглі халодныя, ліпка-калючыя мурашы-дрыготкі.
"Турэмныя баракі", — пранеслася ў галаве, і, пэўна, каб у гэты момант нехта крыкнуў: "Стаяць тварам да сцяны!" — Прышч кінуўся б да бліжэйшага барака, каб выканаць каманду.
— Што з табой, малец? — жанчына тузанула
Прышча за рукаў скуранкі. — Спалатнеў як нежывы, мо з сэрцам дрэнна? Дык я мігам крутнуся па доктара, яны хоць і "псіхі", але ж недзе вучыліся, ведаюць, што да чаго.
— He, цётка, — праганяючы турэмныя ўспаміны, рашуча страсянуў галавой Прышч, — трымай хатулі, я ў машыне кашалёк забыўся, а там палучка...
Ён рэзка крутнуўся і подбегам пашкандыбаў уніз, да аўтобуснага прыпынку. Жанчына здзіўлена, з нейкім ціхамірным сумам глядзела ў спіну дабрадзея, які паднёс цяжкую паклажу, і спачувальна пахітала галавой:
— А з выгляду нармальны...
Прышч і сапраўды быў сам не свой. У гэтую хвіліну яго ўзвінціла і пагнала назад, у гатэль, думка пра грошы, даляры, якімі да сённяшняга дня распараджаўся Філін.
"Дурань, ваўку даверыўся, наслухаўся казак шызіка пра Еўропу... Трэба знайсці грошы і забраць свае кроўныя, пакуль ён не змыўся... 3 баксамі я і тут кум каралю і сват міністру..."
Узбуджаны і расчырванелы, Прышч нечакана вынырнуў з-за кустоў на дарогу. Да болю ў вушах завіскаталі тармазы, і гэты пранізлівы гук быццам спавіў, паралізаваў цела і думкі. На яго, скрыгочучы, ляцеў вялізны МАЗ. Прышч аслупянеў як загіпнатызаваны і, чакаючы непазбежнага, заплюшчыў вочы. Страху не было, ён свярдзёлкамі ўпіўся ў скроні крыху пазней, калі абдало, ахутала паленай гумай, гарачым мазутам... Прышч у нейкі момант адчуў, як ногі адарваліся ад зямлі і... He, ён не падаў, толькі нешта балюча пераціснула грудзіну, гарляк.
— Ты што, падлюка, робіш? — прахрыпеў у твар прастуджаны голас. — Заб'ю!
Прышч умомант ачомаўся, жахлівага гіпнатычнага наслання, што толькі ахапіла яго, як і не было. Чарнявы здаравяк, па ўсім, вадзіцель, быў на галаву вышэйшы і многа дужэйшы. Яго ажно калаціла ад гневу, вочы блішчэлі шалёным, нездаровым агнём. Шафёр прыціснуў прыўзнятага Прышча да кабіны і некалькі разоў моцна стукнуў спінай. Жалеза загуло, дыхаць стала цяжка.
"Зараз пачне біць", — падумаў Прышч і, сабраўшыся з духам, заікаючыся, выдыхнуў:
— Ж-жонка толькі што нар-р-радзіла!.. — крыкнуў і сам спужаўся гэтай неверагоднай фантастычнай хлусні, якая перла з яго міжвольна і бескантрольна.
Але падзейнічала, вялікі кулак, занесены для ўдару, спыніўся на паўдарозе, рукі бязвольна апусціліся, і павесялелы Прышч адчуў пад нагамі зямлю. Шафёр стомлена, усё яшчэ асэнсоўваючы пачутае, глядзеў на яго зеленаватымі вачыма, твар прасвятлеў. Прышч бачыў, што гнеў, які толькі што кіраваў чалавекам, прапаў, спярша саступіў месца здзіўленню, а потым вінаватасці.
— Я ж цябе мог... — са скрухай, горка выдыхнуў здаравяк і зрабіў крок назад.
— Вінаваты, браток, радасць засціла вочы, — задаволены, што так лоўка абвёў вакол пальца вярзілу, уздыхнуў Прышч і закашляўся, нясцерпна балеў пераціснуты гарляк, на вачах праступілі слёзы.
Шафёр ацаніў гэта па-свойму і лагодна, амаль жалліва буркнуў:
— Ладно ўжо, бывае, выбачай...
— У псіхушцы сядзеў на тэлефоне... Мо падкінеш да Браслава? Жонка ў радзільным...
— Паехалі, — пераступіў з нагі на нагу шафёр і, хаваючы вочы, стрымана дадаў: — Толькі дай ачомацца, паджылкі трасуцца, быццам курэй краў.
Праз гадзіну Прышч быў у гатэлі і адразу кінуўся ў пошукі. Ён перагледзеў рэчы Філіна, абмацаў ложак і падушкі — грошай нідзе не было. Падазрэнні наконт хаўрусніка ўзмацніліся. Прышч ужо не сумняваўся, што Філін задумаў абуць яго ў лапці і джыгануць у Еўропу адзін. За тумбачкай каля сцяны стаяў чорны дыпламат, але даляраў і там не было. Прышч як быў у скуранцы і перапэцканых гразёй паўботах, так і плюхнуўся ў ложак, прыкурыўшы цыгарку.
Ён доўга ляжаў, прыплюснуўшы злыя вочы, і засяроджана танюсенькім струменьчыкам выдыхаў шызы дым. Прышч меў выгляд чалавека, які наважыўся зрабіць нешта рызыкоўнае, адчайнае і таму значнае. Думкі, ліхаманкава чапляючыся за падзеі апошніх дзён, міжвольна вярталіся ў леснічоўку, і ўжо адтуль узгадваўся кожны крок Філіна. Там, у лесе, дыпламат, што цяпер пусты і сіратліва пыліцца за тумбачкай, быў поўны грошай. Прышч на свае вочы
бачыў: Філін складаў у яго тоўстыя пачкі даляраў.
— Дзе ўсё падзелася? — ГІрышч падхапіўся з ложка і, адчайна абхапіўшы далонямі галаву, замітусіўся па пакоі. — Філін ніколі не падманваў, але ж факт ёсць факт: грошы прапалі! Раней заробак дзялілі на тры часткі: дзве — сабе, адна — у абшчак, а цяпер, атрымоўваецца, ён і маё кроўнае прыбраў да рук? Вырашыў аб'ехаць на крывой кабыле?.. He атрымаецца!..— Прышч распаляўся болей і болей, ён уяўляў, што гаворыць з Філінам. — Толькі і можа, што загадваць: Прышч зрабі тое, падай, паднясі гэта, прыбяры пасцель... He, на гэтым маё халуйства і тваё верхаводства скончыцца!.. Кажу, што хата ў кабеты "залатая", а ён, падлюка, нос верне... А мо грошы ў машыне?.. He, ён не дурны, паперы ж на "Масквіча" аформлены на мяне. He стане рызыкаваць, ведае, што і я не зломак, з нагоды задам лататы — і шукай ветру ў полі... А куды б сам схаваў? — Прышч спыніўся перад люстэркам і нейкі час адлучаным позіркам разглядаў сябе, і раптам вочы ажылі, ён весела падміргнуў: — Пэўна, занёс на вакзал, у камеру захоўвання...
Філін пасля нечаканай сустрэчы з вайсковым сябрам Андрэем Буслом зусім страціў спакой. Бударажыла, не давала спакою думка пра хворую сястру. Амаль кожную ноч у сне прыходзіла маці, садзілася на край ложка, гладзіла ягоную руку і паўтарала адно і тое: "Васілёк, што з нашай Кацяй?" Філін падхопліваўся і адразу прымаў рашэнне: "Заўтра паеду!" Але раніцай начная непахісная рашучасць знікала. Ён разумеў, што можа выкрыць сябе, а вяртацца ў зону на турэмныя нары і баланду зусім не хацелася. Філін гарэлкай глушыў боль, які нясцерпна пёк грудзі, а выпіўшы, рабіўся злым і бязлітасным. Ён не хлусіў Буслу, калі казаў, што Мароз Васіль Аляксандравіч пяць гадоў як нябожчык. Афіцыйна так і было: ён значыўся загінуўшым, а дакладней, забітым у бойцы з сукамернікамі, калі этапам везлі з Волагды ў Іркуцк. На самой справе тыя, хто быў у ім зацікаўлены, наўмысна ўсё падстроілі. Нябожчык і сапраўды быў, але зусім іншы чалавек. На таго небараку і "павесілі" ўсе крымінальныя грахі Мароза.
Філін хутка ацаніў перавагі нелегальнага, тайнага жыцця і, сустрэўшы Бусла, якому быў вынесены смяротны прысуд, рашыўусё адразу. Ён паўтарыў тое, што калісыді зрабілі з ім. Спярша Філін не разумеў, чаму на ім спынілася крымінальная эліта, чамуменавіта яго вырашылі зрабіць нелегалам, але, пакорпаўшыся ў сабе, прааналізаваўшы жыццё, хутка знайшоў адказ. Негаваркі, моцны, бязлітасна-рашучы, Філін, як ніхто іншы, падыходзіў на ролю забойцы. Спярша ён па рашэнні паханаў чыніў на волі расправу з тымі, хто "ссучыўся", прадаўся ментам ці запускаў руку ў "абшчак". Крыху пазней пайшлі іншыя заказы, за якія плацілі добрыя грошы. Ён калясіў па тэрыторыі вялізнай імперыі, а пасля яе распаду — па дзяржавах СНД, і "добрасумленна рабіў справу". Яго пачалі цаніць, ямудавяралі, а нехта і пабойваўся, таму з пэўнага часу каля яго з'явіўся Прышч.
Філін разумеў, што, калі Бусел праз некалькі тыдняў скіне маску, стане тым, кім быў, паляванне пачнецца і на яго. He, ён не шкадаваў, што выратаваў жыццё Андрэю, наадварот, узгадваў з гонарам і пачуццём пагарды да вядомых і невядомых зэкаўскіх паханаў. Ён заўсёды любіў рызыку, распрацоўваў самыя неверагодныя камбінацыі ў адносінах да будучых ахвяр, з якімі амаль заўсёды здараўся "няшчасны выпадак". Але цяпер усё перамянілася, у ролі паляўнічых будуць і міліцыянты, і тыя, хто ніколі не даруе здрады, а ён — ахвяра, без кроплі надзеі на жыццё. 1 розніцы аніякай, хто першы зловіць: калі свае — заб'юць адразу, калі міліцыянты — пажыве крышку болей, але сумненняў аніякіх, развязка адбудзецца хутка, знойдуць яго раніцай у ложку ў следчым ізалятары з прала.маным чэрапам ці перарэзаным гарляком. У гэткай сітуацыі Філін не мог не выканаць матчын наказ, не мог не знайсці сястру і не зрабіць усё, каб хоць трошкі палепшыць яе жыццё. Таму яны з Прышчом і апынуліся ў Браславе, непадалёк ад псіхіятрычнай бальніцы. Канечне, Прышч — лішні цяжар, але расправіцца з хаўруснікам Філін не мог, невядомая сіла стрымлівала, з нейкага моманту ён больш нікога не хацеў і не мог забіваць, нават такога нікчэмнага, па ягоных паняццях, чалавека, як Прышч. Заставалася адно: да пэўнага часу трымаць хаўрусніка побач, навідавоку, так надзейней і спакай-