• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяртанне з апраметнай  Віктар Праўдзін

    Вяртанне з апраметнай

    Віктар Праўдзін

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 397с.
    Мінск 2011
    105.34 МБ
    — Калі я атрымаю сваю долю? — дапытваўся Прышч. Ён каўтануў налітую Філінам гарэлку і гучна захрабусцеў гурком.
    Філін не адказаў, ён нават не пачуў Прышча. У гэты момантён узгадваўтыя шчаслівыя хвіліны, калі бачыў сястру. Кацярына з непрыхаванай пачцівасцю ўвайшла ў кабінет Сімановіча і ціха зачыніла за сабой дзверы. Убачыўшы доктара, яе вялікія шэрыя вочы заіскрыліся светлай, чыстай радасцю, але, прыкмеціўшы старонняга, дзяўчына адразу насцярожылася, запытальна паглядзела на доктара. Яна была вельмі падобная на маці, гэткая ж невысокая і стройная, з чыстым прыгожым тварам. Чорныя, як крыло грака, валасы былі туга заплецены ў тоўстую касу, якая ўтульна месцілася на спіне, і здавалася, невялікай, прыгожай галоўцы цяжка ўтрымліваць гэтую красу. Яна была апранута ў простую паркалёвую сукенку, сіні світэр, на нагах — мужчынскія, на некалькі памераў большыя чаравікі з уздзёртымі насамі і белымі шнуркамі.
    Па тым, як па-бацькоўску, з замілаваннем глядзеў на Кацярыну Сімановіч, Філін зрабіў выснову, што яму няма чаго хвалявацца. Пакуль доктар
    жывы, ён валасінцы не дасць зваліцца з галавы сястры. Эх, каб толькі ён ведаў праўду!..
    Філін ледзь стрымліваў сябе, каб не кінуцца, не падхапіць на рукі гэтую мініяцюрную жанчыну. Пачуцці перамяшаліся, ён расхваляваўся, пацягнуўся па цыгарэты.
    Сімановіч заўважыў, як задрыжалі пальцы ў наведвальніка, калі той выцягваў цыгарэту, прысмальваў, і, зразумеўшы гэта па-свойму, перапыніў сустрэчу.
    — Каця, тут да мяне калега заехаў, — кіўнуў ён на Філіна ў накінутым наапашкі халаце. — Ты ідзі, я пазней сам цябе знайду.	.
    He сказаўшы ніводнага слова, Кацярына выйшла гэтак жа ціха, як і ўвайшла. I ўсё ж у апошні момант, перад тым, як дзверы зачыніліся, Філін злавіў на сабе насцярожаны, здзіўлены і нават, як здалося, узрадаваны позірк...
    — Што маўчыш? — ап'янела і таму дзёрзка ўскрыкнуў Прышч. — Дзе мае кроўныя? Калі не аддасі, я знаю, у каго шукаць на цябе ўправу.
    — Што ты сказаў? — Філін прыўзняўся ў ложку і, гледзячы на зласлівага чалавека, тварам падобнага на пацука, раптам зразумеў, што Прышч стаў небяспечным. Ен адчуў, што хаўруснік, калі яшчэ не "здаў" яго, то неадкладна гэта зробіць. — Чым ты незадаволены? — стрымліваючы гнеў, спытаў Філін.
    — Ты змяніўся, стаў не такі, я цябе падазраю...
    — У чым? — рыкнуў Філін. Ён быў перакананы, што Прышч ведае больш, чым гаворыць.
    — Ты ссучыўся... Што ты рабіў на дзевятым кіламетры? — не вытрымаў, ажно завіскатаў Прышч. — Мо сустракаўся з ментамі?
    Прышч на хвіліну замаўчаў, толькі спыніцца ўжо не мог. Пачуццё самазахавання пакінула яго, саступіла месца шалёнай узбуджанасці і жаданню завалодаць грашыма.
    — Што ты рабіў у псіхушцы? Дзе мае грошы?
    Пытанне пра псіхушку застала Філіна знянацку, ён быў упэўнены, што Прышч нічога пра бальніцу не ведае.
    — Хацеў дапамагчы хворым небаракам, — выдых-
    нуў Філін першае, што прыйшло ў галаву. Ён імгненна ацаніў сітуацыю: выйсця не было, Прышч падпісаў сабе прысуд. 3 самім Філінам іхнія гаспадары могуць рабіць што захочуць, але сястру на расправу ён не аддасць. Калі выплыве праўда пра Бусла, спагады не будзе ні яму, ні Кацярыне.
    — Ты пашкадаваў псіхаў?! — зларадна засмяяўся Прышч. — Ты маці родную за ногі...
    Ён не дагаварыў, халоднае руля пісталета чорным абыякавым вокам глядзела ў пераноссе. Толькі цяпер да Прышча дайшло, што ён перабраў, сарваўся, нагаварыў лішняга і Філін не даруе. Адразу цела стала халодным і ліпкім, на вачах навярнуліся слёзы. Ён сіліўся штосьці сказаць, папрасіць прабачэння, абы толькі гэтае чорнае вока не свідравала галаву, і не мог. Паралізаваны, амаль безжыццёвы, Прышч плюхнуўся на ложак, і адразу твар накрыла падушка. Прышч не мог паверыць, што гэта канец: такога не можа быць, яны ж меліся разам уцякаць за мяжу, у Еўропу. Ён хацеў менавіта пра гэта сказаць Філіну, хай бы толькі прыняў гэтую зашмальцаваную, смярдзючую (а раней паху не чуў) падушку, што лезе ў рот, у самае горла. I раптам цела быццам ажыло, ён адчуў кожную клетачку свайго цела. Рукі спрабавалі вызваліцца, шукалі паратунку і не знаходзілі. Ён пачынаў слабець, кроў, здавалася, у любы момант разарве на часткі галаву... I раптам аднекуль здалёк да Прышча данёсся чыйсьці чужы выратавальны голас: "Дурань, у цябе за халявай бота фінка..."
    Філін адчуў, што хаўруснік слабее і яшчэ з большай сілай прыціснуў падушку. Прышч затузаўся, закалаціў нагамі, са сцяны звалілася карціна з нацюрмортам, і цяпер побач з галавой Прышча ў рамцы ляжаў вялікі, перарэзаны напалам арбуз.
    "Ну вось і ўсё, гэта канец, — падумаў Філін, і раптам пякельны боль раз, другі ўладарна ўварваўся ў жывот, грудзі, у самае сэрца... Ён адхіснуўся, з жывата тырчэла акрываўленая рукаятка нажа. — Можа, і добра, — крывая ўсмешка скрывіла Філінаў твар, — толькі ўсё роўна будзе па-мойму... Кацярыны вам не відаць як сваіх вушэй, падлы..."
    Перасільваючы млявую санлівасць, якая навалілася ў адначассе і неймаверным цяжарам
    ціснула да зямлі, ён узняў руку з пісталетам, навёў непаслухмяную рулю на Прышча і з апошніх сіл націснуў на курок, раз, другі, трэці...
    9
    Петэрс Зондакс няспешна выруліў вёрткага "жыгулёнка" з завулка на праспект Скарыны і, трымаючыся першага рада, каб у любы момант мець магчымасць спыніцца ці звярнуць з галоўнай сталічнай магістралі, кіраваў у цэнтр горада. Ён раз-пораз кідаў на Бусла запытальныя позіркі, сілячыся зразумець, разгадаць прычыну прыўзнятай узнёсласці ў настроі сышчыка. Ад ранішняй сябруковай хандры не засталося і следу.
    — Мне доўга чакаць? — хітравата прыжмурыўшыся, не паварочваючы галавы, спытаў Зондакс.
    — Ты пра што? — спахапіўся Бусел і, зразумеўшы недарэчнасць свайго пытання, вінавата патлумачыў: — Інтуіцыя не падвяла, кватэрны тэлефон праслухоўваўся, — і, крыху счакаўшы, пасміхаючыся, дадаў: — Усё зроблена да банальнасці прымітыўна, проста, але надзейна.
    — А калі падрабязней?
    — Тэлефон аказаўся запаралеленым у шчыткуразмеркавальніку. Ніхто не ўзламваў кватэру, не пакідаў слядоў, проста накінулі два правадкі і пасадзілі "слухача" ў суседняй кватэры.
    — Значыць, гаспадар той кватэры звязаны з бандай?
    — He зусім так, кватэра незаселеная.
    Пэўны час ехалі моўчкі,. сышчыкі абдумвалі сітуацыю.
    — Зрэшты, гэта не галоўнае, — першым парушыў маўчанне Зондакс. — Калі Астроўскі не знайшоў зачэпкі на тваёй кватэры, знойдзе ў суседняй. Чалавек, які сядзеў на тэлефоне, праслухоўваў і запісваў твае размовы, пэўна, рабіў гэта не адзін дзень.
    — Лічыш, што трэба даць знак? — ускінуў на Зондакса вочы Бусел. — Ці не заўчасна?
    . — Маёр павінен ведаць хоць бы частку таго, што ведаем мы, — суха і цвёрда кінуў Зондакс. — Дарэчы, як ты даведаўся, з якой кватэры цябе падслухоўвалі?
    — Тыя людзі занадта нахабна і адкрыта дзейнічалі, па ўсім, адчуваюць сваю непераможнасць і беспакаранасць, — задумліва ўзіраючыся на шэрую вільготную дарогу, цяжка, са скрухай выдыхнуў Бусел. — Дрот, калі знікла патрэба, проста адшчыкнулі, паленаваліся адкруціць дзве гайкі, а астатні, што праміком шнураваўся ў кватэру, адарвалі жыўцом, дзірачкі ад цвікоў з адкалупленай тынкоўкай відаць добра.	.
    — Значыць, і ад мяне карысць была, нездарма цябе цягаў, ажно карак баліць, — засмяяўся Зондакс і, спахапіўшыся, спытаў: — Дарэчы, куды мы едзем?
    — Я б паснедаў, — адказаў Бусел і, зірнуўшы на гадзіннік, дадаў: — а заадно і папалуднаваў. Цябе, пэўна, цешча галодным з хаты не выпусціла, а мае вантробы даўно марш граюць.
    — Што праўда, то праўда, — пагадзіўся Петэрс, — на вёсцы людзі "запраўляюцца" як мае быць, пасапраўднаму, нашай гарадской снедзі, бутэрбродаў з кавай, не прызнаюць.
    Нейкі час ехалі моўчкі. Узгадаўшы вёску, Петэрс адразу ўспомніў і жонку, якая наадрэз адмовілася вяртацца ў Рыгу. Вераніка яго і слухаць не хацела, што б Петэрс ні даводзіў, як ні пераконваў, адразу пачынала плакаць і шаптаць адно: "...не хачу, каб сына Янкулічылі чужынцам ды акупантам!.." Петэрс разумеў Вераніку, дый самога часцяком пякла крыўда. Ён увесь час займаўся раскрыццём злачынстваў. а тут толькі за тое, што быў камуністам, знізілі ў пасадзе. Змірыўся, вырашыў, што не гэта галоўнае. Рыга — родны горад, тут нарадзіўся, вырас, чакаў і гадаваў сына... Ён не ўяўляў свайго жыцця без вузкіх брукаваных вулачак, без дзюнаў і вялікіх сучасных марскіх лайнераў, што па-гаспадарску, з гонарам і выклікам заходзяць у заліў і, не зважаючы на цішыню, бразгочуць якарамі, размаўляюць семафорамі, напаўняюць горад асаблівым пахам і шумам, вабяць, прыцягваюць, быццам магнітам. Зондакс з цяжкасцю адагнаў непрыемныя ўспаміны пра начную гаворку з жонкай, якая прапаноўвала звярнуцца ў міністэрства і паклапаціцца аб пераводзе. У нейкі момант Петэрс амаль згадзіўся, але нешта стрымала, не ў ягоных звычках прымаць паспешлівыя рашэнні.
    — Тармазі каля "Бульбяной", — урачыста прагаварыў Бусел, — хочацца дранікаў.
    Зондакс сцішыў ход і, выехаўшы пярэднімі коламі на высакаваты тратуар, спыніў машыну.
    — Парушаеш правілы, — прачыняючы дзверцу, зазначыў Бусел.
    — He я першы, вуньтры машыны прыпаркаваліся гэтак жа, — адмахнуўся Зондакс. — 1 потым, хто захацеў дранікаў? — Петэрс замкнуў машыну і, пачакаўшы Бусла, спытаў: — Слухай, Андрэй, а чаму б табе не паведаміць Астроўскаму пра Філіна і Прышча? — Бусел прыпыніўся, было відавочна, што ён нешта ўзважваў, прыкідваў, і, нарэшце, не зусім упэўнена прабурчэў:
    — Яны нелегалы, і ці варта Астроўскаму распыляць сілы? Ты ж разумееш, колькі часу, людзей спатрэбіцца, каб іх знайсці? Канечне, крыху пазней я пра Мароза раскажу.
    — Час працуе супраць нас, — унікаючы глядзець Буслу ў вочы, патупіўся Зондакс.
    Буссл перасмыкнуў плячыма і незадаволена, але цвёрда, паказваючы, што не зменіць сваіх намераў у адносінах Філіна, зазначыў:
    — На гэтым этапе абыдземся без Мароза і ягонага хаўрусніка, і хопіць пра гэта.
    — Як скажаш, але забойцы гуляюць на волі, — заўпарціўся Зондакс. — А калі ты не апошні ў іхнім спіску?
    — Мяне здаў нехта з нашых! — узбычыў галаву Бусел, непаслухмяны чуб выслізнуў з-пад капелюша на самыя вочы.
    — Ну і што з таго?
    — А тое, што не паспее Астроўскі і кроку зрабіць, як мафія будзе пра ўсё ведаць. Уцяміў?
    — Ты проста не хочаш...
    — Падстаўляць Мароза? — закончыў думку Зондакса Бусел.