Вяртанне з апраметнай
Віктар Праўдзін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 397с.
Мінск 2011
"Чым дапаможа міліцыя? — разважаў Сімановіч. — Хто асудзіць псіхаў?! Ну, самае большае, знімуць мяне з работы..."
I ён не стаў рызыкаваць, нават у гісторыі хваробы нічога не пазначыў. Нідзе не было запісана і тое, што Кацярына зацяжарала і Сімановіч разам з вернай яму Фёдараўнай зрабілі ёй аборт.
— Можа, Кацярыне што трэба? — парушыў успаміны Сімановіча Філін.
— Канечне, — таропка спахапіўся доктар, — канечне, трэба. Цукеркі яна вельмі любіць, і з апраткі што таннае, але каб цёплае. Які там заробак у пасудамыйкі.
Маўчанне доктара і гэты як быццам спалох Філін ацаніў па-свойму. Яму здалося, што Сімановіч Hernia недагаворвае. Мо не хапае грошай на лепшае лячэнне?
— Трэба Кацярыну паказаць прафесарам ды вучоным, — няўпэўнена, але цвёрда гірагаварыў Філін, — купіць замежныя лекі, грошы ёсць...
— Верце мне, малады чалавек, — роспачна ўздыхнуў Сімановіч і пацёр пераноссе, дзе ад хвалявання запульсавала пякучая жылка. — Паўсюль яе вазіў, вучоным паказваў, і замежным таксама, лекі самыя лепшыя, але...
Філін бачыў, што доктар гаворыць праўду, але гэтая праўда неяк не ўспрымалася, не кранала, зда-
валася, каб усё, пра што гаворыць Сімановіч, зрабіў ён, яе брат, Кацярына вылечылася б. Раптам узгадалася родная хата на ўскрайку вёскі. Ён збіраецца на вечарынку, заняў вялікі стол у чыстай палове і не меней дзвюх гадзін чысціць, прасуе адзіныя штаны, якія месцамі ўжо пачынаюць зіхацець, як лакіраваныя. Васілю гэта не падабаецца, ён пырскае на раскляшоныя калашыны вадой і з усёй моцы праз газету цісне на прас. Газета шыпіць, ажно цвіркоча, як яечня на патэльні, а сястра-гарэза бегае каля яго і весела рагоча: "Як Васіль зажаніхаўся, у штанах ён заблытаўся". Васіль церпіць, ён робіць выгляд, што не чуе, і, калі Кацярына набліжаецца, злаўчыўшыся, тузае яе за танюсенькую касу. Сястра войкае, ёй баліць, але віду не паказвае, толькі глядзіць вялікімі шэрымі вачыма з дакорам і зусім не дзіцячым сўмам...
Успамін жаллівай тугой агортвае, шчыміць сэрца, Філін адчувае, як горка-салёны камяк падкатвае пад самае горла, пяршыць і замінае дыхаць, хочацца хутчэй ісці, нешта зрабіць, абы толькі не быць слабым і бязвольным. У гэтую хвіліну ён востра адчувае асабістую віну за Кацярынін лёс, неймаверны цяжар цісне на плечы, нямеюць ногі. Як ніколі раней, Філін адчувае, што нешта зрабіў не так, і, галоўнае, не змог і не можа цяпер дапамагчы.
"Эх, Васіль, Васіль! — ірваўся з душы адчайны нямы крык. — Самасудам над гвалтаўніком ты нарабіў яшчэ большай бяды: і Кацярыніна жыццё згубіў, і сваё".
Пры якіх іншых абставінах Сімановіча насцярожылі б паводзіны наведвальніка, ягоная нервовая ўзбуджанасць і хваравітае нецярпенне. Але невясёлыя ўспаміны выбілі доктара з каляіны, ускалыхнулі, прымусілі зноў перажыць тое, што так хацелася раз і назаўсёды выкінуць з галавы. ніколі не ўзгадваць свой сорам і ганьбу.
— Гасцінцаў я купіў, а вось пра рэчы не падумаў, — нецярпліва зазначыў Філін і таропка прапанаваў: — Я крутнуся ў краму, адна нага там, другая тут...
Сімановіч адказаў не адразу. Ён паклаў зялёную папку ў стол і з такім выглядам замкнуў шуфляду, быццам хаваў не звычайную гісторыю хваробы, a нейкую найсакрэтнейшую дакументацыю. На самай
справе так і было, для Сімановіча гэтая папка з пажаўцелымі пыльнымі лісткамі ператварылася ў найвялікшую каштоўнасць. I не толькі праз тое, што доктар асцерагаўся старонніх вачэй, і ў першую чаргу, спецыялістаў, якія, пры жаданні, усё ж маглі дакапацца да ісціны, разгадацьтаямніцу, але і таму, што тут быў занатаваны новы, упершыню прыменены на практыцы метад лячэння, асабісты метад доктара Сімановіча. Ён ганарыўся сабой і меў для гэтага ўсе падставы: Кацярына Мароз павольна, але папраўлялася. Тое, што другі раз здарылася з дзяўчынай у бальніцы, для Сімановіча як вучонага было падарункам. Ён і не марыў пра такое. Хоць?!. Так, менавіта гэтае "хоць" больш за ўсё грызла сумленне, бо злашчасны ключ, што трапіў у рукі "псіхаў", быў ягоны...
Сімановіч добра памятае тую ціхую, ганарлівую радасць, якая жыватворным бальзамам клалася на душу, цешыла асабістае "я", калі глядзеў на Кацярыну. Дзяўчына хутка папраўлялася, і ён бачыў сябе ледзь не лаўрэатам Нобелеўскай прэміі. Але ў нейкі момант Сімановіч адчуў сябе быццам падманутым, неспадзяваная, неадчэпная думка ўсхвалявала, пасеяла сумненні.
"А ці дапаможа мой метад чалавеку, які два ці тры разы трапляе ў абставіны, аналагічныя тым, што сталі першапрычынай захворвання?.."
Кацярына, як ніхто іншы, падыходзіла для эксперымента. Яна засталася сіратой, маці заўчасна памерла, а адзіны брат на доўгія гады трапіў у турму. Далёкая радня была, але лёсам Кацярыны не цікавілася, нават ні разу ніхто не наведаў у бальніцы. Сімановіч меў ідэальны шанец, ён мог самастойна, без аглядкі на родных хворай вырашаць, распараджацца яе лёсам. I ўсё ж рашыў усё не адразу, пакутаваў, перажываў, шкадаваў. Але настаў такі дзень, калі Сімановіч наважыўся і ўпотайкі зрабіўдругі ключ, які, спасылаючыся на разгубленаць, пачаў часцяком "забывацца" навідавоку. Ключ "прапаў" вельмі хутка. У Сімановіча яшчэ быў нейкі час, каб папярэдзіць трагічныя падзеі, але ён задуманага не змяніў.
"Усё, што раблю, раблю для будучага, для навукі!" — супакойваў сябе доктар. Ён-цешыў сумленне надзеяй: "А раптам нічога не здарыцца", — але ў душы спадзяваўся, нават дакладна ведаў, што сек-
суальная агрэсіўнасць псіхічнахворых мужчын дасць яму неабходны для эксперымента "матэрыял". I Сімановіч упарта чакаў, наўмысна адцягваў час выпіскі Кацярыны. Ён пралічыў усё, акрамя аднаго, бо на той час нават уявіць не мог, што падрыхтаванае і здзейсненае злачынства прымусіць яго як вучонага замаўчаць на доўгія гады, можа, нават назаўсёды. Яму і ў галаву не прыйшло, што свой метад, доследы, удачы і расчараванні прыйдзецца трымаць у сакрэце, яны стануць глыбокай пажыццёвай таямніцай. Потым гэтая акалічнасць балюча сцебанула па самалюбстве, але думка, што ён можа трапіць у турму, была такой жахлівай, што прымушала хапацца за сардэчныя таблеткі і кроплі. Ён працаваў як апантаны, без выхадных і адпачынкаў. Рэцыдыў у Кацярыны Мароз быў неймаверна цяжкі, яе лічылі безнадзейнай, але толькі не Сімановіч. Ён, ведаючы праўду, усе гэтыя гады прысвяціў толькі ёй, толькі хвароба Кацярыны і сама дзяўчына мелі для яго значэнне, сталі сэнсам жыцця. Сімановіч цяпер зусім па-іншаму ацэньваў даўнія паводзіны, кляў сябе на чым свет стаіць, але змяніць нічога не мог. Кацярына і сапраўды стала яму як родная дачка, нават больш. Доктар часцяком думаў пра тое, каб яе ўдачарыць і гэтым неяк загладзіць віну, але пайсці на такі крок не асмельваўся, стрымлівала тое, што прыйдзе час і Кацярына пра ўсё можа даведацца, a згубіць яе — было страшней за турму. Вось чаму старога доктара апанаваў страх, калі гэты незнаёмец прапанаваў лячыць хворую дзесьці ў іншым месцы. Сімановіч ніколі нават думкі такой не дапускаў, даўно звыкся з тым, што толькі ён можа вырашаць пытанні, якія тычыліся Кацярыны. Адразу знікла зычлівасць да наведвальніка, разам са страхам у душу закралася жаданне як мага хутчэй справадзіць адсюль гэтага "знаёмца брата".
"Ніхто яе не забярэ, — крыху супакоіўшыся, разважаў доктар. — Каб змяніць бальніцу, аднаго жадання незнаёмага чалавека мала. Каб радня аб’явілася ды настойвала, а так... Дый патрэбы няма, хутка яна сама зможа вырашайь за сябе... I ўсё ж асцярожнасць не пашкодзіць, перш чым дазволіць незнаёмцу сустрэчу з Кацярынай, трэба як след яе падрыхтаваць. Толькі будзь спакойны, не хвалюйся, нічога не здарылася".
— Вы, малады чалавек, дзе спыніліся? — здалёк, яшчэ не вызначыўшы для сябе, як сёння адмовіць наведвальніку, спытаў Сімановіч.
— У Браславе, у гатэлі, — адказаў Філін і таропка дадаў: — Вы скажыце, што трэба, я ўсё куплю.
— Як доўга затрымаецеся? — дапытваўся Сімановіч.
— Колькі трэба, столькі і пабуду, — не разумеючы, куды хіліць доктар, устаў з табурэткі Філін. — Толькі медыцынская сястра мне сказала, што чужых Кацярына баіцца, каб не нашкодзіць.
— Вось і я пра гэта, — з палёгкай уздыхнуў Сімановіч, размова пайшла ў патрэбным кірунку. — Калі вы не абмежаваны ў часе, то не варта прыспешваць падзеі. Фёдараўна складзе спіс, што трэба купіць, а я падрыхтую Кацярыну да суетрэчы. Баіцца яна мужчын...
— Ну, хоць зводдаль паглядзець на яе можна? — расчаравана ўздыхнуў Філін. Ён быў згодны з доктарам, але не цярпелася хутчэй убачыць сястру, якая яна стала?..
— Гэта можна, толькі каб ніякіх нечаканасцей, прадстаўлю вас як доктара.
Прышч не дачакаўся Філіна ні ў тры гадзіны, як разлічваў, ні ў чатыры, ні ў пяць. Толькі а восьмай гадзіне ўзбуджаны, расчырванелы хаўруснік уваліўся ў пакой з нейкімі вандзэлкамі, каробкамі ды цэлафанавымі пакетамі ў руках. Ён быўузнёсла-ўсхваляваны, твар ажно свяціўся непрыхаванай, нейкай шалёнай радасцю. Прышч ніколі не бачыў яго ў такім стане. Філін, напяваючы вясёлы матыўчык і прыязна пазіраючы на панурага Прышча, з любоўю расклаў хатулі на падлозе ля дзвярэй на балкон, нешта павесіў у шафу. Гэтая нязвыклая весялосць выводзіла Прышча з раўнавагі, ён ледзь стрымліваў сябе, каб заўчасна не абвінаваціць хаўрусніка ў здрадзе і тым самым не выкрыць свае намеры. Асноўнае, што круцілася ў галаве і ў любы момант магло зляцець з языка, — гэта пытанне пра грошы.
— Шмат курыш, — парушыў маўчанне Філін, — трэба паберагчы здароўе.
— He твой клопат, — рыкнуў Прышч, — лепш на сябе паглядзі.
— А што я?! — шчыра здзівіўся Філін. — Пракруцілі справу, атрымалі добрую капейку, няма прычыны сумаваць.
— He першую справу робім, бачу, што да чаго, — раздражнёна ўзняўся і сеў на край ложка Прышч. — I потым, сваёй паловы я ў руках не трымаў, нават не бачыў.
— Вось яно што! — Філін, паблажліва пасміхаючыся, паляпаў Прышча па плячы. — Сваё атрымаеш спаўна, можаш не сумнявацца.
Філін перавёў позірк на раскаркаваную і напаўпустую бутэльку гарэлкі, што сіратліва высілася на карычневай абшарпанай тумбачцы, падхапіў яе, наліў сабе ў адмыслова выцягнуты і ўверсе раскляшоны фужэр, але піць не стаў. Ён нейкі час, прыплюснуўшы адно вока, глядзеў праз чыстую вадкасць на святлолямпы. Патвары замітусіліся гуллівыя цені-блікі. Філін раптам стаў сур'ёзным, рашуча паставіў шклянку на месца і, думаючы пра нешта сваё, пашкандыбаў да ложка, стомлена лёг, як быў, у апратцы і чаравіках.