Вяртанне з апраметнай  Віктар Праўдзін

Вяртанне з апраметнай

Віктар Праўдзін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 397с.
Мінск 2011
105.34 МБ
Ядзя цяжка ўздыхнула, выцягнула з сумачкі візітоўку, што ўзяла ў Каралені, і доўга ўглядалася ў бліскучую кардонку, думаючы, якія словы сказала б пры сустрэчы. Яна некалькі разоў нават набрала пазначаны нумар тэлефона, але слухаўкі не здымала. Раздвоенасць пачуццяў раздражняла, і, каб неяк забыцца, Ядзя выцягнула са стала паперы, паспрабавала на іх засяродзіцца. На нейкі час гэта ўдалося. Перад вачыма ляжала копія накладной на продаж трыццаці тон мандарынаў. Ядзя ўсміхнулася, узгадаўшы тоўстага, лысаватага грузіна, які напярэдадні, у пятніцу, меўся пачаць на кірмашы торг гэтым таварам. Яна не дазволіла, спаслаўшыся на адсутнасць месцаў, а сёння мандарынамі паспяхова гандлюе Калеснікава "Фіялка", і цана многа вышэйшая, чым меўся прадаваць грузін.
"He, трэба сказаць, каб павышаў мой працэнт, — падумала Ядзя і прысмаліла цыгарку. — На дурніцу грабе грошы! Няхай дзеліцца, інакш..."
Ядзя вылаялася на нябачнага Калесніка, хоць нават не ўяўляла, што можа яму зрабіць паганага. Проста ў гэтую хвіліну ёй патрэбна было "выпусціць пару" і хоць бы за вочы аблаяць, прынізіць Калесніка. Ёй хацелася так думаць, гэта прыносіла задавальненне, уздымала асабістую годнасць. Ад аднаго толькі палахліва-прыгнечанага Калеснікавага выгляду, ягонай залежнасці ад яе волі і капрызу ўздымаўся настрой.
Нечакана зазваніў тэлефон, і Ядзя са злосцю адпіхнула паперы, быццам штурханула ў грудзі
Калесніка, і няспешна ўзяла ў рукі слухаўку. Адбылося неверагоднае, нават фантастычнае. Ядзя адразу пазнала Караленю, але перасцярога і звычайнае какецтва перасілілі, яна перапытала, хто тэлефануе, і, толькі калі начны каханак поўнасцю назваў сябе, прывіталася і сцішылася ў чаканні зняваг і абразы. Але паводзіны Каралені здзівілі, ніводнага слова пра тое, што здарылася ноччу, яна не пачула, нават намёку не прагучала пра шантаж. Па весялосці і вольнасці ў словах Ядзя зразумела, што Караленя на падпітку, і гэта крыху супакоіла, раўней пачало біцца сэрца, але насцярожанасць не знікла. А Караленя "варкаваў" пра каханне, ухваляў яе як жанчыну, кляўся і запэўніваў, што ніколі дагэтуль не быў такі шчаслівы ў каханні. Ядзя ў нейкі момант наважылася перапыніць "салаўя", але нешта стрымала. Прыемны, крыху блазенскі барытон нечакана напоўніў душу спакоем і ціхамірнасцю, насцярожанасць пакрысе саступіла месца прыхільнай павазе і ўдзячнасці.
"А раптам Калеснік вырашыў пытанне з Караленяй без майго ўдзелу?" — нечакана мільганула спадзяванка і тут жа згасла, здалася да смешнага неверагоднай, не верылася, што Калеснік схільны да спачування, тым больш у адносінах да яе.
Караленя настойваў на сустрэчы, і менавіта гэтае нецярпенне выклікала сумненні ў шчырасці ягоных слоў.
"Што, калі ён прагне помсты?" — трывожна запульсавала ў скронях, непріяемны халадок прабег па спіне, здрыгануўся голас. Ядзя ледзь вытаргавала адтэрміноўку на некалькі дзён, спаслаўшыся на занятасць, а дакладней, на нечаканую камандзіроўку.
Пасля тэлефоннай размовы з'явілася пачуццё раздвоенасці і тугі. Ёй вельмі карцела працягваць заляцанні з Караленяй, і адначасова незразумелая боязь стрымлівала і прымушала быць абачлівай. He верылася, што Караленя, ведаючы праўду, застаўся шчырым у сваіх памкненнях. Ад думак разбалелася галава, нагадала аб сабе начное бяссонне. Ядзя выцягнула з сумачкі супакойваючыя пілюлі і праглынула дзве, што рабіла ў выключных выпадках. Ведала, хутка сэрца ўвойдзе ў нармальны рытм, захочацца спаць. Яна папярэдзіла сакратарку, што для ўсіх "адсутнічае" дзве гадзіны, і, выцягнуўшы з шафы Ka-
рычневы мяккі плед, уладкавалася на невялікай офіснай канапе. Але жаданы сон не ішоў. Ядзя ўстала, выпіла шклянку газіроўкі і, крыху павагаўшыся, набрала тэлефонны нумар Калесніка.
Хто?
— Гэта я, — пачуўшы сонны голас, рашуча прагаварыла Ядзя. — Хачу ведаць, як усё прайшло.
Доўгае маўчанне рабілася невыносным, Ядзя не сцярпела, паўтарыла пытанне.
— 3 якіх гэта часоў я павінен рабіць табе справаздачу? — рыкнуў у адказ Калеснік.
— Караленя толькі што мне тэлефанаваў, — стрымана зазначыла Ядзя і хацела пераказаць размову, але Калеснік перапыніў:
— Вашыя заляцанні — не мая праблема! — Ён кінуў слухаўку.
Ядзя, асэнсоўваючы пачутае, пэўны час слухала піканне ў тэлефоннай трубцы. Для яе было відавочна, што Калеснік і Караленя пачалі гуляць у адну гульню, але зразумець, што хоча ад яе Караленя, чаго дамагаецца, не магла. Няўжо пасля ўсяго ён мае намер сустракацца з ёй як з каханкай? Неверагодна!.. A мо ім кіруе помста ці нешта іншае? Па вялікім рахунку Калеснік не можа дазволіць Каралені вымесціць на ёй злосць, яна ўва ўсіх махінацыях на кірмашы незаменная, патрэбная. Што ж застаецца, першае?
Ядзін званок змяніў Калеснікаў настрой, адпачынак быў сарваны. Яна дабілася свайго, прымусіла рашаць нечакана ўзніклую турботу, і ўсё ж ён быў удзячны былой каханцы за навіну.
"I сапраўды, што задумаў Караленя? — сілячыся разгадаць намер начнога госця, разважаў Калеснік. — На дурня не падобны, без майго ведама зводзіць разлікі з маімі людзьмі не будзе. Каханне?.. He, нават звер, які трапіў у пастку, каб выжыць, адгрызае лапу... Тады што? Нездарма перапужалася Ядзька".
Ў дзверы пазванілі. Калеснік насцярожыўся, ён нікога не чакаў, таму імгненна ўскочыў на ногі, крутнуўся да акна і, крыху адхінуўшы занавеску, зірнуў на вуліцу. Ля пад'езда стаяла машына хаўрусніка Гушчы. Гэта быў адзіны чалавек, каму Калеснік поўнасцю давяраў і дазваляў прыходзіць без папярэдняй
дамоўленасці. Але тым не менш Калеснік насцярожана прачыніў дзверы, Гушча, не вітаючыся, нячутна, неяк бокам джгануў у кватэру і спешна прашмыгнуў на кухню. Заклапочаны Калеснік, хутчэй па звычцы, чым з перасцярогі, выйшаўу калідор, агледзеў лесвіцу і, нікога не ўбачыўшы, вярнуўся ў кватэру.
— Што здарылася? — нецярпліва спытаў Калеснік, ведаючы, што Гушча мог прыйсці толькі па важнай справе.
Гушча быў невысокі і амаль квадратны. Маленькая галава з прыплюснутымі вушамі ўрасла ў бычыную шыю, і складвалася ўражанне, што яна заняла не сваё месца. Такая шыя павінна насіць галаву ўдвая, a то і ўтрая большую. Шырокі кірпаты нос на самым кончыку быў рассечаны напалам, і белы шнар падзяляў яго на дзве амаль аднолькавыя ружовыя вясёлыя "бульбінкі". Да гэтага трэба было прывыкнуць, бо ў чалавека, які бачыў Гушчу ўпершыню, гэтыя "бульбінкі" выклікалі ўсмешку, а гаспадар носа здаваўся неймаверным веселуном. Гушча хваравіта ўспрымаў усмешкі і часцяком, асабліва калі сядзеў у турме, няшчадна лупіў насмешнікаў. А біць ён умеў, рабіў гэта прафесійна, бо калісьці быў баксёрам, і не абы-якім, а майстрам спорту міжнароднага класа.
— Дрэнна выглядаеш, — запальваючы газавую пліту і ставячы на агонь чайнік, прабурчэў Гушча. — Піць трэба меней.
— Мараль прыехаў чытаць ці ёсць нешта важнае? — насупіўся Калеснік. — Выкладвай.
— Ты добра праслухаў плёнку, што два дні таму прыносіў Барада?
— Пра ненармальнага з кірмашу?
— Так, пра яго.
— А што, узніклі праблемы ці нейкія сумненні? Калі так, то лепш з ім расквітацца, не рызыкаваць.
— Апошнім часам ты толькі і робіш, што збаўляешся ад непатрэбных. Ці не зашмат нябожчыкаў? — раздражнёна зірнуў на Калесніка Гушча.
— Гавары па дзелу, без сантыментаў, — губляючы цярпенне, ускіпеў Калеснік.
Гушча ацаніў гэта па-свойму. Ён засумняваўся, што правільна зрабіў, прыйшоўшы сюды, і цяпер ліхаманкава разважаў, ці дзяліцца з Калеснікам сумненнямі наконт затрыманага на кірмашы хлоп-
ца. Падзеі, якія разгортваліся пасля забойства Бусла, таксама прымушалі хвалявацца і быць больш абачлівым, а хуткі на расправу Калеснік мог наламаць дроў. Цяпер ён не спыніцца ні перад чым, будзе дамагацца свайго.
— Выкладвай, — настойліва паўтарыў Калеснік.
— Справай забітага лягавага займаецца маёр Астроўскі, — паціраючы пераноссе і ўнікаючы Калеснікавых вачэй, здалёк пачаў Гушча. — Упіхнуць у ягоную групу свайго чалавека нам не ўдалося.
— Ведаю, — перапыніў хаўрусніка Калеснік, — не заўсёды атрымоўваецца, як хочацца.
— Астроўскі ўедлівы, можа нешта раскапаць, нам трэба на пэўны час легчы на дно. Я маю на ўвазе, пакуль не сціхне валтузня вакол забойства мента.
— He панікуй! — пагардліва ўсміхнуўся Калеснік. — Знойдзем управу і на Астроўскага.
— Яго таксама ў распыл?! — шчыра здзівіўся Гушча.
— Табе трэба менш глядзець замежных баевікоў, — ухмыльнуўся Калеснік. — Астроўскі хутка будзе адхілены, і справай зоймецца наш чалавек. Махавік запушчаны, не спыніш.
— Беражонага Бог беражэ, — дзелавіта зазначыў Гушча.
— He пазнаю Баксёра, — Калеснік вельмі рэдка называў свайго сябра мянушкай, і Гушча адразу адчуў металічны халадок у голасе хаўрусніка, які да добрага звычайна не прыводзіў. — Хопіць сліні пускаць, ты яшчэ заплач! — Калеснік рэзка трасянуў галавой, упіўся вачыма-свярдзёлкамі ў Гушчу і раздражнёна кінуў: — Ну?!
— Жлоб у бальніцы, страсенне мазгоў цяжкай ступені, — адкінуўшы ўсялякія сумненні і перасцярогі, насупіўся Гушча, — гэты ненармальны хлапчук з кірмашу пастараўся.
— Каб мазгі стрэсці, іх трэба мець, — раздражнёна зашпацыраваў па кухні Калеснік. — У Жлаба, вядома, не хапае клёпак. А гэты, як яго?..
— Пятроўскі, — таропка падказаў Гушча.
— Вось я і кажу, што ён не з баязлівага дзесятка, адзін супраць тваёй хеўры. Дык у чым праблема?
— Людзі незадаволены, прагнуць помсты, і з Пятроўскім трэба хутчэй вырашаць.
— Што?! — Калеснік як уджалены падскочыў да
Гушчы і, ухапіўшы загрудкі, крыкнуў: — Твае балбесы выстаўляюць патрабаванні? Можа, ім стварыць прафсаюзы?
— Таму і прыйшоў, — спакойна адказаў Гушча і разняў Калеснікавы рукі. — На кірмашы Пятроўскага пакінуць не магу, а калі ён нам патрэбны, то чым будзе займацца? Праверку хлопец вытрымаў, кожнае слова пацвердзілася, і, галоўнае, не запэцканы турмой...
— Карацей, што прапаноўваеш? — у Калесніка былі свае думкі наконт Пятроўскага, але ён не спяшаўся, ведаў, што і Гушча таксама штосыді прапануе.
Хаўруснік дастаў з шуфляды стала невялікія зеленаватыя кубкі, цукар, каву і запытальна паглядзеў на Калесніка.
— Мне каньяку, — шукаючы на стале раскаркаваную бутэльку, таропка буркнуў Калеснік.
— Каньячок — гэта добра, — пагадзіўся Гушча і, наліваючы кіпень у свой кубак, цяжка ўздыхнуў: — Толькі я за рулём.