• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяртанне з апраметнай  Віктар Праўдзін

    Вяртанне з апраметнай

    Віктар Праўдзін

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 397с.
    Мінск 2011
    105.34 МБ
    — Захварэла, — адным словам патлумачыў Петэрс і, дастаўшы з кішэні запісную кніжку і самапіску, важна агледзеў хату: — He мой гэта ўчастак, начальства нагрузку павесіла, так што хутчэй паказвайце ўсе лічыльнікі і талоны.
    — Які свет пайшоў! — прыкрываючы за Зондаксам брамку, уздыхнула жанчына і разважліва дадала: — Усе спяшаецеся, быццам жывяце апошні дзень...
    Петэрс прамаўчаў. Ён дачакаўся, пакуль жанчы-
    на замкнула масіўныя дзверы, прапусціў яе ўперад і, сілячыся як мага больш разгледзець у двары, паволі сунуўся ўслед.
    — He круці галавой, няма ні гаража, ні хлявоў, — па-свойму зразумеўшы нервознасць "кантралёра", разкавата, перайшоўшы на "ты", прагугнявіла жанчына. — Адзін у мяне лічыльнік, у хаце вісіць.
    — Усе так кажуць, — увайшоў у ролю Зондакс, — а як дойдзе да справы, дык іншаму "падполыпчыку" і электрастанцыі не хапае.
    — Ты, міл чалавек, рабі сваю справу, a то позна... А наконт электрастанцыі, дык у мяне толькі прас ды тэлевізар. Быў, праўда, халадзільнік, але зламаўся, a адрамантаваць пенсіі не хапае.
    Яны ўвайшлі ў застаўленую драўлянымі скрынкамі веранду, патыхнула нечым прыемным — кісласалодкім. У скрынках роўнымі радамі ляжалі чырвоныя і бліскучыя, вялікія, як узяць у руку, яблыкі.
    — Добры ўраджай, — з падлашчваннем у голасе прагаварыў Петэрс, адчуваючы, што крыху перастараўся, перагнуў палку з начальніцкай важнасцю.
    — Яно сабе, — прыпынілася жанчына і, запусціўшы руку ў бліжэйшую скрынку, дастала яблык, працягнула Зондаксу: — Частуйцеся.
    Толькі цяпер Петэрс разгледзеў гаспадыню. Гэта была немаладая, паўнаватая, але рухавая жанчына. Румянец на ўсю шчаку гаварыў аб добрым здароўі. Жвавыя чорныя вочы, вывучаючы, усё яшчэ абмацвалі госця. Пад накінутым наапашкі рудым кажушком быў нечакана прыгожы і, пэўна, дарагі халат, на нагах — мініяцюрныя, быццам дзіцячыя, валёнкі ў галёшах. Кантрастнасць і незвычайнасць адзення ўразілі Зондакса, асабліва важкі залаты пярсцёнак з бліскучым перламутравым каменьчыкам, які настойліва кідаўся ў вочы. Жанчына заўважыла здзіўленне "кантралёра" і задаволена, паважліва ўсміхнулася:
    — Ну што ж вы, частуйцеся.
    У гэты момант дзверы рыпнулі, і на парозе веранды ўзнік худы смуглявы мужчына гадоў шасцідзесяці. Даўгаватыя сівыя валасы нспаслухмяным вожыкам тырчалі ў розныя бакі, на кашчавых сухіх плячах матлялася не па памеры вялікая паласатая матроская цяльняшка з адрэзанымі па
    самыя локці рукавамі. На хваравітым шэрым твары неяк ненатуральна блішчэлі скамянелыя сцюдзёныя вочы. Позірк быў цяжкі і непрыхільны. Чалавек нядобра паглядзеў на Зондакса, перавёў позірк на жанчыну і, ледзь стрымліваючы нецярплівасць, уладарна прагаварыў, як адрэзаў:
    — Мы цябе доўга будзем чакаць? — I. наўмысна не зважаючы на старонняга, шматзначна дадаў: — Пачалося!..
    — Зараз, Колечка, зараз, — замітусілася гаспадыня і паспешліва крутнулася да дзвярэй, за якімі знік цыганаваты, на хаду кінуўшы Зондаксу: — Лічыльнік на кухні, як зойдзеце — адразу направа. Там пачакайце, я і талоны пакажу.
    Петэрс згодна кіўнуў і пасунуўся ўслед за жанчынай. Прысутнасць у хаце цыганаватага адразу насцярожыла, пачуццё блізкай небяспекі трывожнымі малаточкамі запульсавала ў скронях: "Вожык?!"
    Размова і таямнічыя паводзіны гаспадыні з незнаёмым здзівілі Зондакса, нават у першы момант збілі з панталыку. Насцярожаны, ён міжвольна дакрануўся да кабуры з пісталетам.
    Зондакс, напружана прыслухоўваючыся да кожнага шораху, увайшоў у вялікі калідор. Цьмянае, быццам іржавае, святло лілося з лямпы пад старым жоўтым абажурам. Усё наўкол: сцены, дзверы, нават апратка на вешалцы ад такога святла здавалася пыльным. I сапраўды, нясцерпна заказытала ў носе, у пакоі пахла гарэлым. Зондакс прачыніў адны з трох дзвярэй, правыя, як і раіла гаспадыня, і трапіў у кухню. Пасярод пакоя, відавочна, не на сваім звычайным месцьг стаяў стол, на якім красаваліся адкаркаваная бутэлька гарэлкі, дзве шклянкі, талеркі з няхітрай ядою: салам, капустай, гуркамі. Злева, ля акна, на газавай пліце ў чорным чыгунку нешта сквірчэла на агні, і, відаць, даўно, бо прыкра-горкі дым шызым воблакам ахутаў столь, паплыў у прачыненыя дзверы. Зондакс хацеў выключыць пліту, але ўстрымаўся: гэта была няхітрая прычына пашукаць жанчыну з цыганом, а заадно агледзець хату. Ён толькі паменшыў полымя, расчыніў фортку і задаволены, што не так і блага ўсё складваецца, зноў крутнуўся ў калідор. За дзвярыма, што былі справа, чуліся манатонныя галасы, смех і ціхая музыка.
    "Пэўна, тэлевізар", — падумаў Зондакс, пастукаў і адразу тузануў на сябе ручку. Маленькая міліцэйская хітрасць, але спрацоўвае: ёсць элемент нечаканасці і адначасова не парушаны правілы прыстойнасці. Канечне, часцяком трапляеш у пэўную непрыемнасць, але заўсёды можна "даць задні ход", папрасіць прабачэння, праўда, гэта ўжо выглядае смешным.
    На гэты раз хітрасць не спрацоўвае: пакой пусты, удальнім кутку блакітам ільецца святло з экрана тэлевізара. Зондакса быццам нешта падштурхоўвае ў плечы скарыстаць спрыяльны момант і трошкі пашастаць у раскіданых на стале паперах, але ён перамог, перасіліў хвілінную спакусу, не стаў рызыкаваць. Петэрс няспешна вярнуўся ў калідор і, цяпер ужо без усялякага стуку, не тоячыся, прачыніў трэція дзверы.
    — Гаспадынька! — сцішана гукнуў Зондакс — і зноў цішыня. Пакой, у які ён трапіў, быў падобны на склад: доўгі, без акон, па баках высокія стэлажыпаліцы, на якіх пузацяцца, пабліскваюць шкляныя слоікі з рознымі кансервамі. Злева, пад самай столлю, — веласіпед з рудымі абадамі. На падлозе — запыленыя пустыя трохлітровікі, дзе-нідзе — пасткі на мышэй з учарнелымі кавалкамі сала. Трошкі далей — мяхі, відаць, з мукой, і алюмініевыя саракалітровыя бітоны.
    "Куды ж яны падзеліся? — здзівіўся Зондакс, адпіхнуў чаравікам ватоўку, кірзачы, якія валяліся на бруднай подлозе. — Няйначай нячысцік водзіць".
    Ён хацеў ужо вярнуцца, як з дальняга кутка да слыху даляцеў прыглушаны, быццам з-пад зямлі, працягла-жалобны стогн. Толькі цяпер Зондакс угледзеў занавеску, гэткую ж зашмальцаваную і падраную, як шпалеры на сценах.
    — Гаспадынька! — зноў гукнуў Петэрс і, не чакаючы адказу, прыслухоўваючыся да загадкавага шоргату і, як падалося, шэпту, таропка крутнуўся да ледзь бачнай занавескі.
    Ён паспешліва адхінуў нечакана тоўстую, важкую матэрыю і праз прачыненыя дзверы, якія хутчэй за ўсё забыліся зачыніць, а мо знарок пакінулі так, зазірнуў усярэдзіну пакоя.
    Тое, што кінулася ў вочы ў першую хвіліну,
    здзівіла і адначасова ўразіла, на нейкі момант нават спаралізавала. На сярэдзіне пакоя на мяккім рудым паралоне, быццам у ложку, цяжка, з прысвістам сапучы, выцягнулася агромністая рабая свіння. Вялізнае пуза хадзіла ходырам. Над свінячай галавой схілілася жанчына ў чырвоным халаце і, ласкава прыгаворваючы, чухала вялізнае чорнае вуха. Цыганаваты быў спінай да Зондакса.
    — Лялечка, пацярпі трошкі, — нараспеў шаптала гаспадыня і гэткім жа голасам, не мяняючы інтанацыі, спыталася: — Коля, ну колькі іх?
    — Восем, — разкавата адказаў басаногі Коля і, паклаўшы ў вялізны кошык нешта жывое, выціраючы рукі бялюткім ручніком, дадаў: — Восем, і больш не відаць...
    — А ты лепей глядзі, — незадаволена, строга загадала жанчына, — мінулы раз было дванаццаць.
    — Куды глядзець? — абурыўся Мікола. — Ты ўжо зусім з глузду з'ехала. Кажу: старая твая Лялька, на сала пара.
    — Сціхні, ёлупень недадзеланы, — перамянілася тварам гаспадыня, — пагладзь лепш ёй жывоцік... Карміцелька, не слухай гэтага ідыёта, паглядзі лепш на мяне, я ж для цябе ў святочнае прыбралася... і пярсцёнак твой любімы начапіла...
    Свіння, быццам зразумеўшы, што ад яе патрабуюць, раптам цяжка рохкнула, напялася, і цыганаваты Мікола радасна закрычаў:
    — Пачула... выдае... глядзі, выкочваюцца... як більярдныя шары — адзін, другі...
    Толькі цяпер Зондакс дапетрыў, што адбываецца ў гэтым прыцемненым пакоі, і адразу падумаў пра Вожыка: "Злодзей у законе, ды каб вось так цёрся каля свінячых кумпякоў?.. Адназначна: цыганаваты — не той, каго меўся тут убачыць, але ж Філін тэлефанаваў сюды, значыць, гэтая цётка са сваёй пароснай свіннёй патрэбна, яна нешта павінна ведаць".
    Петэрс зрабіў крок, пад нагамі зашамацелі раскіданыя паўсюль газеты. Гаспадыня, басаногі Мікалай глядзелі на яго, і, здалося, нават свіння скасавурыла ў здзіўленні белае жаласлівае вока.
    — Там нешта на пліце згарэла, — сцішана прагаварыў Петэрс і, адчуваючы сябе лішнім, крутнуўся да выхаду.
    — Святцы, — ужо не то з калідора, не то са склада даляцеў голас жанчыны, — хоць бы не зглазіў, прыпёрся нячысцік...
    — Казаў, не адчыняй, — буркнуў цыганаваты, але ў наступны момант ягоны голас перамяніўся. — Яшчэ пхнуцца! — узнёсла крыкнуў ён. — Трынаццаты, чатырнаццаты... Але ж гэта нядобра: на дванаццаць саскоў — чатырнаццаць раткоў... Два лішнія, не выжывуць...
    — Гэта ўжо не твой клопат!
    Зондакс таропка вярнуўся на кухню, выключыў пліту, зняў чыгунок і паставіў на падлогу. Ён не мог пайсці, не пагаварыўшы з гаспадьгняй, а каб усё выглядала натуральна і праўдзіва, спісаў у блакнот лічбы з электралічыльніка і ў чаканні ўладкаваўся на невысокай табурэтцы, прытуліўся да сцяны. Хвілін праз пятнаццаць у калідоры бразнулі дзверы. Петэрс падхапіўся з занатоўнікам у адной руцэ і адвёрткай у другой, сцішыўся каля электралічыльніка. Ён меў выгляд сапраўднага электрамайстра.
    — Дзякуй Богу, — узнёсла прагаварыла гаспадыня, — не падвяла Лялька, a то плявузгае галаштаннік, пустадомак: "На сала". Яго слухаць — самой з торбай у свет ісці. А вы не крыўдуйце, лёгкае вока маеце, цяперака пагасцюйце трошкі. — Жанчына замітусілася, нешта прыбрала са стала, нешта паставіла, і праз некалькі хвілін сквірчэла ўжо на патэльні разагрэтая яечня, блішчэлі чысцінёй відэльцы і крышталёвыя фужэры.
    Нячутна ўвайшоў басаногі Мікола. Ён ужо не выглядаў жорсткім і злым, твар прасвятлеў.
    — Цяперака можна і па чарачцы, — паціраючы рукі, пратупаў ён ад дзвярэй да стала, — дзела такое спырснуць не грэх...
    Усё складвалася добра. Нечаканае застолле Зондаксу было толькі на руку. Ён не прымусіў доўга сябе чакаць, занатоўнік, адвёртку схаваў у кішэню і весела прагаварыў:
    — Вось і не вер забабонам, калі зрання нюхаўка свярбела...