Вяртанне з апраметнай  Віктар Праўдзін

Вяртанне з апраметнай

Віктар Праўдзін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 397с.
Мінск 2011
105.34 МБ
Астроўскі не дагаварыў, Качан ляпнуў далонню па стале, зазвінела шкло, на іх пачалі азірацца.
— Ты не "не мог", а наўмысна нагарадзіўтаямніц... Як непасрэднаму начальніку мог не дакладваць, але ж мы сябры.
— Табе цяжэй прымаць рашэнні, — агрызнуўся
Астроўскі. — I потым, трэба было знайсці двурушніка.
— Ну і як, знайшоў?
— Знайду... — упэўнена прагаварыў Астроўскі і, трошкі счакаўшы, дадаў: — 3 тваёй дапамогай і падтрымкай.
Сышчыкі доўга маўчалі. Было над чым падумаць і Качану, і Астроўскаму. Палкоўнік смаліў цыгаркі, маёр маленькімі глыткамі піў каньяк. ІІершы не вытрымаў Астроўскі:
— Што б ты зрабіў на маім месцы?
— Пэўна, тое самае, — ціха адказаў Качан і, затушыўшы недакурак, уздыхнуў: — Па вялікім рахунку ты правы: у нашай сістэме і сапраўды нешта не тое, людзей многа, а раскрываць злачынствы няма каму... Нават пагаварыць няма дзе... Але пяройдзе'ч да справы, абмяркуем сітуацыю...
Астроўскі быў задаволены размовай. Хоць Качан і піў болей за яго, але выглядаў добра, адным словам, вечар удаўся. Палкоўнік прапанаваў разам ехаць на таксоўцы, але Астроўскаму захацелася пабыць аднаму. Правёўшы сябра, ён наставіў каўнер дэмісезоннага паліто і, засунуўшы рукі ў глыбокія кішэні, няспешна пакрочыў па вуліцы. Хада заўсёды супакойвала, развейвала цяжкія думы, дапамагала засяродзіцца на нечым адным. Але сёння ні пра што не хацелася думаць. Астроўскі, не зважаючы на слоту, павольна сунуўся па тратуары, абыходзячы вялікія лужыны і не зважаючы на малыя.
Раптам побач візганулі тармазы машыны, калашыны абдало вадой. Маёр спыніўся, але выказаць абурэнне не паспеў.
— Маёр Астроўскі? — патрабавальны голас нечакана прагучаў з прыцемненага салона.
— Я... — здзівіўся Астроўскі і зрабіў крок уперад, каб разгледзець чалавека за рулём.
Другі крок зрабіць не паспеў. Пад ногі паляцеў цэлафанавы пакет, крыж-накрыж перавязаны тоўстым шпагатам.
— Гэта вам... Мяне не шукайце — марная трата часу...
I адразу пасля гэтых слоў машына рванула з мес-
ца, і другі раз, цяпер з-пад задніх колаў, на яго пырснула з яміны вада.
Астроўскі падняў пакет і, як ні ўглядаўся, нумара "Жыгулёў" не ўбачыў. Ён не сумняваўся, што атрымаў пасланне ад таго, хто накіраваў яго на паўторны агляд кватэры Бусла.
"Але ж іх двое, — адзначыў Астроўскі, — сілуэты бачыліся добра!"
Гуляць адразу расхацелася. Туманная макрэдзь, якая яшчэ хвіліну таму выклікала пачуццё вольнай узнёсласці, імгненна ператварылася ў занудлівую, халодную слоту. Нясцерпнае жаданне хутчэй даведацца, што ў пакеце, прымусіла кінуцца напярэймы праязджаючай таксоўцы. Праз паўгадзіны Астроўскі быўдома і, зварыўшы моцнай кавы, гартаў спісаныя старонкі з вучнёўскага сшытка.
Зычлівец паведамляў, што быццам бы капітан Бусел, якога ўсе лічаць забітым, жывы і здаровы. Міліцыя пахавала не яго, а нейкага Шаўцова Віталя Сяргеевіча, чалавека раней судзімага, без дакладнага месца жыхарства. Руку да забойства прыклала былая жонка Шаўцова — Купрэйчык Ядвіга Станіславаўна. Яна ўпэўнена, што забіты — капітан Бусел. Працуе жанчына на гарадскім кірмашы, і хто за ёй стаіць — невядома. Выканаўцамі забойства былі Мароз Васіль Іванавіч па мянушцы Філін і Прышч, прозвішча апошняга невядома. I яшчэ аўтар настойліва папярэджваў Астроўскага, каб быў асцярожны, бо ва ўпраўленне крымінальнага вышуку горада зацёрся двурушнік, здраднік і перадае ўсю інфармацыю. Хто дакладна, высветліць цяжка, але ёсць падставы падазраваць падпалкоўніка Макрыцкага.
Гэтай ноччу Астроўскі заснуць не мог. Інфармацыя, якой ён цяпер валодаў, поўнасцю мяняла накірунак дзейнасці. Яго раздзіралі сумненні, але праўдзівасць атрыманага паслання была відавочная. Нават узгаданы падпалкоўнік Макрыцкі... Некалькі разоў набіраў нумар тэлефона Качана і кожны раз клаў трубку. Вагаўся, спярша хацелася разабрацца ўва ўсім самому, а потым ужо абмяркоўваць і вырашаць.
"А што, калі гэта чарговая плётка і хтосьці наўмысна гуляе са мной у жмуркі? Макрыцкага таксама можна выкарыстаць, ведаючы нацягнутыя адносіны,
няцяжка сутыкнуць нас ілбамі, — міжвольна думаў Астроўскі, шукаў недакладнасці, магчымыя падтасоўкі. — Канечне, добра, калі інфармацыя па Буслу пацвердзіцца. Але ж дзе тады капітан?"
Астроўскі дакладна памятаў судова-медыцынскае заключэнне па факце смерці Бусла. Пазнаць капітана і сапраўды было немагчыма, але ж група крыві нябожчыка адпавядала групе крыві капітана.
Галава ішла кругам. Узнікалі новыя і новыя пытанні, якія патрабавалі неадкладных адказаў. Праўдзівасць атрыманай інфармацыі пацвердзіцца, калі знойдзецца Бусел. На гэта патрэбен час. Цяпер жа эксгумаваць нябожчыка афіцыйна немагчыма — пакуль ёсць здраднік ці здраднікі, трэба ўзважваць кожны крок, праяўляць максімум канспірацыі. Бусел пахаваны ці ўзгаданы Шаўцоў, стане ясна пасля правядзення больш дакладнай экспертызы. Але ўсялякая работа ў гэтым накірунку павінна весціся ўпотайкі. Калі інфармацыя прасочыцца па ланцужку да начальніка ўпраўлення — будзе ведаць і здраднік. А гэта — чарговы правал...
Абцяжараны невясёлымі думкамі, Астроўскі раніцай, яшчэ і шасці гадзін не было, ужо стаяў на лесвічнай пляцоўцы па месцы жыхарства Качана. Дзверы адчыніў сам гаспадар з пэндзлікам у руках, мыльнай пенай на твары і дымлівай цыгаркай у роце. Ён не здзівіўся, быццам Астроўскі наносіў візіты кожную раніцу. Толькі ў шэрых вачах на хвілінку мільгануў і тут жа схаваўся за маскай ветлівасці трывожны агеньчык.
— Трэба пагаварыць, — пераступаючы парог, не вітаючыся, прашаптаў Астроўскі.
— Па-першае, добрай раніцы, — прыплюснуўшы левае вока, у якое трапіў дым ад цыгарэты, лагодна ўсміхнуўся Качан. — Па-другое, зразумела, што ў такую рань... не галіць жа ты мяне прыйшоў. Распранайся і праходзь у залу, я прывяду сябе ў парадак, і пагаворым.
У гэты момант цыгарка спікіравала з рота на падлогу, Качан імгненна нахіліўся, падхапіў недакурак і, не зважаючы на госця, знік у ванным пакоі.
Астроўскі няспешна распрануўся, скінуў абутак і адразу пашкадаваў: ад падлогі, засланай старым выцертым дываном, цягнула холадам і скразняком.
Ён адчыніў дзверы, на якія паказаў Качан, і апынуўся ў вялікім, нейкім няўтульным, быццам нежылым, пакоі. Круглы стол пасярод пакоя, у кутку, злева ад балкона — тэлевізар, на якім стаяў гадзіннік у выглядзе казачнай хаткі на курынай ножцы, шкляны шкапчык са сценкамі-люстэркамі, ад чаго крышталёвыя фужэры розных памераў быццам удвойваліся, вялікая, на ўсю шырыню пакоя, канапа — вось і ўся мэбля. Крэслаў не было. Астроўскі апусціўся на KaHany, якая мякка ахінула, узяла ў абдымкі стомленае цела. Позірк зачапіўся за старадаўнюю люстру з мноствам пакручастых крышталёвых ледзяшоў, і ў пакоі быццам пацяплела.
Пацяплела і на сэрцы. Узвінчаная, непрыступная, нават хваравітая ўзбуджанасць паволі саступала Mee­na спакойнай разважлівасці. Астроўскі адчуў сябе настолькі спакойным, што салодка пацягнуўся, арганізм быццам успомніў бяссонную ноч...
— Лёша, ты зноў смаліш? — пачуўся з калідора пявучы жаночы голас.
— Я не ў зацяжку, — лагодна прабурчэў Качан і засмяяўся.
— Учора выпіў, сёння нашча смаліш, а ноччу таблеткі...
— Вера, у нас госць, — каб папярэдзіць жончыны натацыі, прагаварыў Качан, — Анатоль Астроўскі. Так што лепш чым нашча піліць мужа, згатуй сняданак.
Што адказала Вера, Астроўскі не пачуў, але пасля гэтага бразнулі дзверцы халадзільніка, дзынкнула шкло, зацурчала вада ў ракавіне.
Веру, другую жонку Качана, Астроўскі не ведаў. Развёў час, а мо не хацеў успрымаць яе на месцы першай, з якой са студэнцкай пары звязвала сяброўства. Яны з Качаном — студэнты юрфака, пабраліся ў адзін дзень са студэнткамі гістарычнага факультэта універсітэта. Абедзве Надзеі вучыліся на адным курсе і былі сяброўкамі. Канечне, іхняе сяброўства, цяпер ужо сем'ямі, працягвалася і стала яшчэ мацнейшае, што само па сабе — рэдкая з'ява. Агюшнія два гады жылі нават у адным маласямейным інтэрнаце. Потым лёс развёў, Качан закахаўся ў другую, з'ехаў з Мінска з новай жонкай. Мужчынам было прасцей, але таго запалу, што грэў душу, калі

сустракаліся даўней, ужо не было. Сёння Астроўскі чакаў сустрэчы з жонкай Качана з непрыхаваным хваляваннем. Узгадаліся зласлівыя Надзіны словы: "Дурны мужык, памяняў красу на касу..." I ўсё ж было цікава, на кім спыніўся сябраў выбар...
Нечакана дзверы расчыніліся, і ў пакой, прычэсваючы сівыя валасы, уваліўся Качан. Астроўскаму стала неяк не па сабе ад таго, што ён ніколі не спытаў сябра пра сям'ю, нават не задаў "дзяжурнага" пытання "Як жывеш, як жонка, дзеці?..". А тут, угрэўшыся на ўтульнай канапе, быццам рэвізор, чакаў сустрэчы з чалавекам і заўчасна падрыхтаваўся шукаць у ім хібы. Твар Астроўскага імгненна пачырванеў.
— He захварэў? — пацікавіўся Качан і заклапочана дадаў: — Несвоечасова, спраў вышэй галавы.
— He, не, — таропка выдыхнуў Астроўскі, — горача ў цябе...
— Тады выкладвай.
Астроўскі падаў учарашняе пісьмо і іранічна, быццам апраўдваючыся, прагаварыў:
— Ніколі не думаў, што траплю ў такое ідыёцкае становішча...
— Як кажуць, ад турмы ды ад сумы не заракайся...
Качан сеў ггобач, незадаволена рыпнулі спружыны. Палкоўнік раз-другі прабег вачыма спісаныя лісткі, задумліва паглядзеў на Астроўскага і сцішыўся. Астроўскі разумеў, што цяпер творыцца ў душы Качана. Толькі адна навіна пра Бусла магла выклікаць, справакаваць эмацыянальны зрыў, а тут...
Парушыла маўчанне і, канечне, зняла пэўныя непадкантрольныя эмоцыі, што грувасціліся, гатовыя ў любы момант вырвацца вонкі ўспышкай радасці ці гневу, жонка Качана. Яна нячутна ўвайшла ў пакой, коцячы перад сабой столік са стравамі. Невялікая, русявая, нейкая мініяцюрная жанчына з прыхільнай усмешкай на твары. Вялікія блакітныя вочы глядзелі на Астроўскага з непрыхаванай цікаўнасцю.
"[ з чаго Надзя ўзяла, што яна худзюшчая, як каса? — задаволена падумаў пра жанчыну Астроўскі і, падхапіўшыся на ногі, па-добраму ўсміхнуўся: — Мілая і сімпатычная... А вочы? Якія ў яе вочы!.."
Жанчына зразумела, што зрабіла патрэбнае ўражанне на даўняга мужавага сябра, яе шчокі трошкі
запунсавеліся, вочы, здавалася, сталі яшчэ болыш блакітнымі, чысцютка-сінімі. Але як толькі жанчына зірнула на мужа, адразу спахмурнела, на пераноссі з'явілася глыбакаватая складачка: